Тра­янскі “Ка­нёк-Гар­бу­нок” без пад­вой­на­га дна

№ 46 (1537) 14.11.2021 - 20.11.2021 г

У на­шым Вя­лі­кім тэ­атры з’явіў­ся “Ка­нёк-Гар­бу­нок”, па­стаў­ле­ны на­род­ным артыс­там Бе­ла­ру­сі, га­лоў­ным ба­лет­май­страм тэ­атра Юры­ем Тра­янам. Гэ­та ўжо трэ­цяе ха­рэ­агра­фіч­нае ўва­саб­лен­не на айчын­най сцэ­не зна­ка­мі­тай вер­ша­ва­най каз­кі Пят­ра Яршо­ва. І ад­на­ча­со­ва пер­шае — на му­зы­ку Ра­дзі­во­на Шчад­ры­на.

Парт­ыту­ра Р. Шчад­ры­на, на­сы­ча­ная мед­дзю з сур­дзі­на­мі і без і цу­доў­на вы­ка­на­ная аркес­трам на ча­ле з Мі­ка­ла­ем Ка­ляд­кам, — па­праў­дзе цар­скі пад­ару­нак. Яшчэ адзін пры­емны сюр­прыз — вы­ста­ва ў фае, пад­рых­та­ва­ная да прэм’еры. Тут змеш­ча­ны афі­шы двух пер­шых бе­ла­рус­кіх “…Гар­бун­коў” на му­зы­ку Цэ­за­ра Пу­ні, та­га­час­ныя фо­та, эскі­зы сцэ­ніч­ных стро­яў Ка­ця­ры­ны Бул­га­ка­вай да ця­пе­раш­ня­га ба­ле­та. Экс­па­на­ты моў­чкі рас­па­вя­да­юць бо­льш, чым мог бы рас­ка­заць які-не­будзь мас­тац­тваз­наў­ца.

Вер­сія ха­рэ­огра­фа Льва Кра­ма­рэў­ска­га і вя­до­ма­га рас­ійска­га мас­та­ка Мі­ха­іла Бо­бы­ша­ва, што меў ба­га­ты еўра­пей­скі во­пыт і шы­ро­кае пры­знан­не, — ві­да­воч­на са­ты­рыч­ная. Як-ні­як 1936 год. Ча­го вар­тыя вя­лі­кія штуч­ныя на­сы, пры­леп­ле­ныя лі­та­ра­ль­на кож­на­му муж­чын­ска­му пер­са­на­жу! За­мест ча­ла­ве­чых тва­раў атрым­лі­ва­юцца смеш­ныя ха­рак­тар­ныя мас­кі.

/i/content/pi/cult/877/18579/7_2.jpg

Сцэна са спектакля "Канёк-Гарбунок"

Па­ста­ноў­ка 1949 го­да, дзе ба­лет­май­страм вы­сту­піў Кан­стан­цін Му­лер, а мас­та­ком — Сяр­гей Ні­ка­ла­еў (ме­на­ві­та ён, да­рэ­чы, афар­мляў бо­ль­шасць бе­ла­рус­кіх на­цы­яна­ль­ных опер і ба­ле­таў да­ва­енна­га і па­сля­ва­енна­га ча­су), — зу­сім іншая, схі­ль­ная да рэ­аліз­му, як яго на той час раз­уме­лі. Ка­нёк-Гар­бу­нок — у ня­зграб­ным плю­ша­вым кам­бі­не­зо­не з гру­вас­ткай мас­кай-га­ла­вой, пад­обны да рос­та­вай ля­ль­кі. На яго “кон­скай” спі­не — Іван, яко­га тан­ца­ваў сам ха­рэ­ограф (маў­ляў, асяд­лаў жа­рэб­чы­ка): у лап­цях за­мест звык­ла­га ба­лет­на­га аб­утку, у па­ры­ку з ва­ла­са­мі-па­кля­мі, што ро­біць ге­роя пад­обным да вя­сё­ла­га да­ма­ві­ка. А вось рыб­кі з пад­вод­на­га цар­ства — на пу­антах, у пра­зрыс­тых ад­та­пы­ра­ных зза­ду “фра­ках”, якія на­гад­ва­юць тоў­сце­нь­кія ры­бі­ны хвас­ты.

Ну а су­час­ныя ка­ля­ро­выя эскі­зы да­зва­ля­юць пра­са­чыць сам твор­чы пра­цэс па ства­рэн­ні кас­цю­маў. На ліс­тах па­кі­ну­ты на­пі­са­ныя алоў­кам за­ўва­гі, ёсць маг­чы­масць па­ра­ўнаць пер­шас­ную за­ду­му з кан­чат­ко­вым ва­ры­янтам, які мы ба­чым на сцэ­не.

Не про­ста ці­ка­вая, а яшчэ і інфар­ма­цый­на на­сы­ча­ная вы­ста­ва кам­пен­суе вы­ха­ваў­ча-асвет­ніц­кі склад­нік, яко­га бра­куе са­мо­му спек­так­лю. У но­вай па­ста­ноў­цы акцэн­ту­ецца ві­до­віш­ча, імклі­выя зме­ны рэ­аль­на­га і не­ка­ль­кіх ка­зач­ных сус­ве­таў. Сцэ­наг­ра­фію Лю­бо­ві Сі­дзе­ль­ні­ка­вай са спа­сыл­ка­мі на рус­кі ака­дэ­міч­ны жы­ва­піс, тра­ды­цыі бе­ла­рус­ка­га аван­гар­ду, улас­ці­выя аб­одвум на­ро­дам разь­бяр­ства па дрэ­ве, мас­тац­кую каф­лю ця­гам уся­го спек­так­ля мож­на раз­гля­даць асоб­на. Не менш фан­та­зіі ў кас­цю­мах, пры­ду­ма­ных К. Бул­га­ка­вай, дзе са­мы­мі яркі­мі атры­ма­лі­ся аб­ліч­чы ка­зач­ных істот.

Акра­мя су­ме­сі эле­мен­таў кла­січ­на­га і на­род­на­га тан­цаў з ма­ле­неч­кім да­дат­кам не­акла­сі­кі, вя­лі­кае мес­ца ад­да­дзе­на пан­та­мі­ме, по­бы­та­вым ру­хам. На жаль, та­кая “тлу­ма­ча­ль­ная” плас­ты­ка і ўлас­на ха­рэ­агра­фія не ўтва­ра­юць не­па­дзе­ль­на­га сін­тэ­зу, як гэ­та бы­вае ў су­час­ных ба­ле­тах, а зна­хо­дзяц­ца на роз­ных пол­юсах, як у ха­рэ­адра­ме: пан­та­мі­ма ру­хае дзея­нне, та­нец жа ро­біць у ім пры­пы­нак, на­кшталт: “Спы­ні­ся, імгнен­не”. Асаб­лі­ва прай­грае ад гэ­та­га сцэ­на кір­ма­шу. На па­лі­цах — ад­мет­ны “хэд мэйк”, а за пры­лаў­ка­мі і ка­ля іх — ні­ко­га. Бо ўсе тан­цу­юць, строй­ны­мі шэ­ра­га­мі раз­гар­нуў­шы­ся ў гля­дзе­ль­ную за­лу, як на звы­чай­ным кан­цэр­це. А тут мож­на бы­ло сто­ль­кі на­пры­дум­ваць! Ган­для­ры маг­лі б рэ­кла­ма­ваць свае рап­тоў­на “ажы­лыя” вы­ра­бы, па­куп­ні­кі — дзі­віц­ца, не­як рэ­ага­ваць на пра­па­но­вы. Каб кір­маш па­праў­дзе ві­ра­ваў, а не вы­гля­даў гэт­кім му­зе­ем без на­вед­ва­ль­ні­каў.

/i/content/pi/cult/877/18579/7_1.jpg

Сямён Дрэчын і Станіслаў Грахоўскі

Пан­та­мі­ма за­бяс­печ­вае та­кую зра­зу­ме­ласць змес­ту, што ні са­му каз­ку, ні ба­лет­нае ліб­рэ­та, надзвы­чай пад­ра­бяз­на вы­кла­дзе­нае ў пра­грам­цы, мож­на па­пя­рэд­не не чы­таць. А вось на пы­тан­не, пра што гэ­ты спек­такль, ад­ка­заць цяж­ка­ва­та. Пра тое, што ста­рым не след жа­ніц­ца? Што жы­вое жа­ра­бя ле­пей за ца­цач­нае, на якім цар ка­та­ецца? Што доб­ра мець вер­на­га сяб­ра, які ўсё зро­біць за ця­бе?

Трэ­ба пры­знаць, Юрый Тра­ян імкнец­ца па­збег­нуць не­ка­то­рых клі­шэ. У пры­ват­нас­ці, аспрэч­вае азна­чэн­не “млад­ший вов­се был ду­рак”. Па­вод­ле спек­так­ля, ме­на­ві­та Іван (вы­тан­ча­на інтэ­лек­ту­аль­ны Кан­стан­цін Ге­ро­нік) пры­дум­ляе, што ра­біць, як сна­пы аб­ара­ніць: пра­па­ноў­вае сце­раг­чы поле ад зла­дзе­яў. Яго бо­льш “інтэ­лі­ген­тны” вы­гляд, у па­ра­ўнан­ні са сва­яка­мі, пад­крэс­ле­ны плас­ты­кай. Ка­лі ба­ць­ка (артыс­тыч­на вы­раз­ны Кан­стан­цін Куз­ня­цоў) аха­рак­та­ры­за­ва­ны пе­ра­важ­на пан­та­мі­май, а бра­ты (Ігар Мац­ке­віч, Андрэй Сар­кі­саў і, у за­леж­нас­ці ад скла­ду, іншыя) — на­род­най лек­сі­кай, дык Іван пры пер­шым з’яўлен­ні па­чы­нае кру­ціць фу­этэ. Кла­січ­ныя па ён за­хоў­вае і над­алей. А змя­ня­ецца, па­бы­ваў­шы ў кат­ле з ма­ла­ком: ста­но­віц­ца бо­льш за­ліх­вац­кім, га­нар­лі­вым, на­ват кры­ху фа­на­бэ­рыс­тым — праз ра­ней не ўлас­ці­выя яму на­род­ныя пры­ёмы.

Для Ка­нь­ка-Гар­бун­ка зной­дзе­ны не то­ль­кі ка­пыт­цы (сціс­ну­тыя ку­лач­кі), але і пры­го­жыя кла­січ­ныя ско­кі, і ру­хі кон­ні­цы Бу­дзён­на­га. У Мі­кі­ты Шу­бы ка­зач­ны ге­рой атрым­лі­ва­ецца за­вад­ным, але бо­льш груз­на­ва­тым ці то вос­лі­кам, ці то ўкор­мле­ным хат­нім кат­ком. У Та­ра Ку­ра­чы — ве­ль­мі гра­цы­ёзным, га­рэз­лі­вым дзі­кім ко­ні­кам. Цар-дзяў­чы­на ў на­род­най артыс­ткі Бе­ла­ру­сі Іры­ны Яром­кі­най — упэў­не­ная, ка­кет­лі­вая, гул­лі­вая. Зу­сім іншая — у Вік­то­рыі Трэн­кі­най, якая бо­льш спе­цы­ялі­за­ва­ла­ся на ха­рак­тар­ных парт­ыях, а ня­даў­на ледзь не ўпер­шы­ню атры­ма­ла лі­рыч­ную (Со­ль­вейг у “Пер Гюн­це”). Яе ге­ра­іня на на­шых ва­чах пе­ра­тва­ра­ецца з Жар-Птуш­кі-шча­бя­туш­кі ў па-дзя­во­чы мяк­кую, зу­сім не “ка­ра­на­ва­ную” асо­бу. Па­праў­дзе цар­ская Мар­ская Ца­рэў­на — у Во­ль­гі Гай­ко. У по­ўнай ад­па­вед­нас­ці, ча­раў­ні­чая Ча­роў­ная Ка­бы­лі­ца — у Элі­за­бэт Ігнат­чык.

На кож­ную парт­ыю пры­зна­ча­ны па пяць-шэсць вы­ка­наў­цаў, якія бу­дуць чар­га­вац­ца. Ба­лет дае маг­чы­масць вы­лу­чыц­ца не то­ль­кі са­ліс­там, ка­ры­фе­ям, але і артыс­там кар­дэ­ба­ле­ту.

Най­бо­льш спрэч­ным за­ста­ецца фі­нал. Цар зні­кае ў вя­ліз­ным кат­ле, ба­яры зды­ма­юць шап­кі, па­ха­ва­ль­ная пра­цэ­сія ру­шыць за ку­лі­сы. А Іван з Цар-дзяў­чы­най, стан­ца­ваў­шы вя­се­ль­нае па-дэ-дэ, зруч­на ўлад­коў­ва­юцца на цар­скай пя­чы, ку­ды спрыт­на ўскок­вае і Ка­нёк-Гар­бу­нок. Уз­ні­кае мас­тац­кая арка: па­чы­на­ла­ся дзея­нне “ад пе­чы”, ад­куль па чар­зе зла­зі­лі ба­ць­ка, бра­ты і Іван, — і за­кан­чва­ецца печ­кай. То­ль­кі цар­ска-Яме­лі­най, якая ездзіць-пе­ра­соў­вац­ца ўмее. Най­бо­льш кем­лі­выя дзе­ці раз­губ­ле­ныя: на­вош­та дзя­ду­лю па­крыў­дзі­лі? Лі­чы­це, за­бі­лі ста­ро­га — і печ­ку яго “экс­прап­ры­іра­ва­лі”.

Тым бо­льш што Цар у вы­ка­нан­ні Анто­на Краў­чан­кі па­ўстае гэт­кім мі­лым, смеш­ным, да­вер­лі­ва на­іўным, як дзі­ця. Спра­ва не то­ль­кі ў акцёр­скіх здо­ль­нас­цях артыс­та. Гэ­ты ге­рой, у ад­роз­нен­не ад за­ка­ха­най па­ра­чкі, надзе­ле­ны ку­ды бо­льш інды­ві­ду­аль­най, ад­ра­зу па­зна­ва­ль­най плас­ты­кай. І ко­нік у яго, як у ква­тэ­рах мно­гіх ма­ле­нь­кіх гле­да­чоў, — драў­ля­ны. А та­му, па за­ко­нах мас­тац­тва, дзіў­на­ва­ты дзя­док ад­ра­зу вы­клі­кае спа­чу­ван­не, эмпа­тыю. Дык што, спек­такль атрым­лі­ва­ецца пра не­па­ра­зу­мен­не па­ка­лен­няў? Гэт­кія на­паў­жар­тоў­на ка­зач­ныя ва­ры­яцыі на тэ­му “ба­ць­коў і дзя­цей”? Звяр­ні­це ўва­гу: гас­цей на вя­сел­лі Іва­на — про­ць­ма. Ня­ма то­ль­кі яго­на­га ба­ць­кі з бра­та­мі.

Ска­жа­це, дро­бя­зі? Але ж най­леп­шае сус­вет­нае су­час­нае мас­тац­тва для дзя­цей ска­рыс­тоў­вае каз­ку як моц­ны сро­дак вы­ха­ван­ня. Тэ­атр сён­ня — бо­льш чым ці­ка­вае ві­до­віш­ча. І тэ­атр ба­ле­та — асаб­лі­ва. Бо плас­ты­кай мож­на ўзбу­дзіць ду­мак на­ват бо­льш, чым лі­та­ра­ту­рай і му­зы­кай.

Фо­та Тац­ця­ны МА­ТУ­СЕ­ВІЧ і з архі­ва тэ­атра

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"