Іх універсітэты жыцця

№ 46 (1537) 14.11.2021 - 20.11.2021 г

Спад­ка­емцы сла­ву­тых тра­ды­цый
На­пры­кан­цы кас­трыч­ні­ка адзна­чыў 100-год­дзе Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт. Не дзіў­на, што най­перш па­мяць аб мі­нуў­шчы­не, ста­наў­лен­ні і раз­віц­ці сва­ёй на­ву­ча­ль­най уста­но­вы за­хоў­ва­юць сту­дэн­ты і вы­клад­чы­кі гіс­та­рыч­на­га фа­ку­ль­тэ­та БДУ. Які­мі срод­ка­мі тут сён­ня пе­рад­аюць дос­вед ра­ней­шых па­ка­лен­няў і за­хоў­ва­юць звес­ткі аб сва­іх па­пя­рэд­ні­ках?

Ме­ма­ры­яль­ны пра­ект “Па­мяць і сла­ва” быў за­па­чат­ка­ва­ны ле­тась увес­ну. На схо­дзе сту­дэн­цка­га акты­ву гіс­та­рыч­на­га фа­ку­ль­тэ­та БДУ з удзе­лам на­мес­ні­ка дэ­ка­на Алі­ны Ве­ра­мей­чык бы­ло вы­ра­ша­на зла­дзіць экс­кур­сію па ста­ліч­ных Вай­ско­вых мо­гіл­ках, дзе бы­ло вы­яўле­на най­бо­льш па­ха­ван­няў ко­ліш­ніх су­пра­цоў­ні­каў уні­вер­сі­тэ­та — ка­ля двух дзя­сят­каў. Пры скла­дан­ні тэк­сту экс­кур­сіі вя­лі­кую да­па­мо­гу ака­заў за­гад­чык ка­фед­ры гіс­то­рыі Рас­іі Алег Яноў­скі, які да­ўно і ста­ла за­йма­ецца да­сле­да­ван­нем гіс­то­рыі Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та і з’яўля­ецца на­ву­ко­вым рэ­дак­та­рам пя­ці­том­на­га вы­дан­ня “Інтэ­лек­ту­аль­ная элі­та Бе­ла­ру­сі”, пры­све­ча­на­га за­сна­ва­ль­ні­кам айчын­най на­ву­кі і сіс­тэ­мы вы­шэй­шай ад­ука­цыі.

Але тут умя­ша­лі­ся ў спра­ву аб­ста­ві­ны но­вай рэ­аль­нас­ці ча­соў пан­дэ­міі, і бы­ло вы­ра­ша­на за­мест та­го, каб пра­во­дзіць жы­выя экс­кур­сіі, ства­рыць іх ві­дэ­авер­сіі. Та­ды і па­ўста­ла пы­тан­не доб­раў­па­рад­ка­ван­ня па­ха­ван­няў — бо перш чым зды­маць на ка­ме­ру і за­хоў­ваць для на­шчад­каў звес­ткі пра пэў­ныя над­ма­гіл­лі, не­ка­то­рыя з іх трэ­ба бы­ло пры­вес­ці ў пры­стой­ны стан. Перш зла­дзі­лі пры­бор­ку на ма­гі­ле Па­рфё­на Са­віц­ка­га, які за­ймаў па­са­ду рэ­кта­ра Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та з 1938 па 1941 і з 1943 па 1946 год, па­мёр у 1954 го­дзе і па­ха­ва­ны на Вай­ско­вых мо­гіл­ках у Мін­ску.

Шу­ка­ючы да­ку­мен­ты...

Па­сля сту­дэн­цкія атра­ды гіс­та­рыч­на­га фа­ку­ль­тэ­та БДУ на­вя­лі па­ра­дак на мес­цах па­ха­ван­ня іншых вы­клад­чы­каў уні­вер­сі­тэ­та — да­рэ­чы, пад­час гэ­тых ра­бот ім па­шчас­ці­ла сус­трэц­ца і з да­чкой та­го са­ма­га Па­рфё­на Са­віц­ка­га, якая бы­ла надзвы­чай здзіў­ле­ная, што не­хта да­гля­дае ма­гі­лу яе ба­ць­кі. Па вы­ні­ках усіх гэ­тых ра­бот улет­ку 2020 го­да бы­ла ство­ра­ная ві­дэ­аэк­скур­сія па па­ха­ван­нях вы­клад­чы­каў БДУ на Вай­ско­вых мо­гіл­ках. Для атры­ман­ня звес­так аб бі­ягра­фі­ях вы­клад­чы­каў і вы­свят­лен­ня да­клад­ных мес­цаў іх па­ха­ван­ня ўдзе­ль­ні­кі пра­екта пра­цу­юць у архі­вах, шу­ка­ючы да­ку­мен­ты з ра­ней­шых ча­соў. Па вы­ні­ках гэ­тых рос­шу­каў скла­дзе­ны спіс пра­фе­сар­ска-вы­клад­чыц­ка­га скла­ду БДУ за 1921–1940 га­ды і ство­ра­ная ба­за да­дзе­ных аб мес­цах апош­ня­га пры­тул­ку гэ­тых лю­дзей.

/i/content/pi/cult/877/18576/5-1.jpg

Ускла­дан­не кве­так на ма­гі­ле пер­ша­га рэ­кта­ра БДУ Ула­дзі­мі­ра Пі­чэ­ты ў Мас­кве.

Але на тым вы­ра­шы­лі не спы­няц­ца — з’яві­ла­ся ідэя ад­шу­каць па­ха­ван­ні ўсіх вы­клад­чы­каў уні­вер­сі­тэ­та на ўсіх мо­гіл­ках Мін­ска і за­няц­ца іх доб­раў­па­рад­ка­ван­нем. Ра­бо­ты па доб­раў­па­рад­ка­ван­ні ма­гіл ка­арды­на­ваў кі­раў­нік Бе­ла­рус­ка­га рэ­спуб­лі­кан­ска­га са­юза мо­ла­дзі на гіс­та­рыч­ным фа­ку­ль­тэ­це БДУ Да­ні­іл Ярмо­ль­чык. Пры­бор­кі ла­дзі­лі­ся як на Вай­ско­вых, так і на Ка­ль­ва­рый­скіх, Усход­ніх і Чы­жоў­скіх мо­гіл­ках. Акра­мя та­го, быў зня­ты ві­дэ­а­фільм пра ме­ма­ры­яль­ныя шы­ль­ды, раз­меш­ча­ныя на бу­дын­ках, дзе жы­лі су­пра­цоў­ні­кі ўні­вер­сі­тэ­та, — за­пі­сам і ман­та­жом ві­дэа за­йма­юцца су­пра­цоў­ні­кі фа­ку­ль­тэ­та Сяр­гей Вай­то­віч, Ва­дзім Ма­кар­скі і Дзя­ніс Се­лян­коў.

Па­мяць без меж­аў

Зрэш­ты, па маг­чы­мас­ці ўдзе­ль­ні­кі пра­екта імкнуц­ца да­гля­даць па­ха­ван­ні не то­ль­кі пра­фе­сар­ска-вы­клад­чыц­ка­га скла­ду, але і зна­ка­мі­тых вы­пус­кні­коў уні­вер­сі­тэ­та, якія па­ха­ва­ныя по­бач, — вя­до­мых лі­та­ра­та­раў, гра­мад­скіх і дзяр­жаў­ных дзея­чаў, бі­ягра­фіі якіх тым ці іншым чы­нам звя­за­ныя з гіс­то­ры­яй БДУ. Спра­ваз­да­чы аб по­шу­ка­вай і да­след­чыц­кай ра­бо­це сту­дэн­таў гіс­та­рыч­на­га фа­ку­ль­тэ­та мож­на знай­сці на ад­мыс­ло­вай ста­рон­цы пра­екта ў са­цы­яль­ных сет­ках, якую вя­дзе сту­дэн­тка Аляк­сан­дра Мя­дзве­дзе­ва.

Дзей­насць пра­екта не аб­мя­жоў­ва­ецца то­ль­кі Мін­скам і Бе­ла­рус­сю ўво­гу­ле — асоб­ныя па­ха­ван­ні вы­клад­чы­каў Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ўда­ло­ся вы­явіць і доб­раў­па­рад­ка­ваць і ў Мас­кве. За­йма­лі­ся гэ­ты­мі ра­бо­та­мі ма­гіс­тран­ты БДУ, якія ў рам­ках су­по­ль­най пра­гра­мы на­ву­ча­юцца ў Мас­коў­скім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це. Та­кім чы­нам бы­ла зла­джа­ная пры­бор­ка ма­гі­лы пер­ша­га рэ­кта­ра БДУ пра­фе­са­ра Ула­дзі­мі­ра Пі­чэ­ты, які па­ха­ва­ны на Но­ва­дзя­во­чых мо­гіл­ках, пры­чым у доб­раў­па­рад­ка­ван­ні бра­лі ўдзел і ма­гіс­тран­ты МДУ.

/i/content/pi/cult/877/18576/4_2.jpg

Су­пра­цоў­ні­кі і сту­дэн­ты гіс­та­рыч­на­га фа­ку­ль­тэ­та БДУ на ма­гі­ле ко­ліш­ня­га рэ­кта­ра Па­рфё­на Са­віц­ка­га на ста­ліч­ных Вай­ско­вых мо­гіл­ках.

Рэ­алі­зу­юцца на гіс­та­рыч­ным фа­ку­ль­тэ­це БДУ і іншыя ме­ма­ры­яль­ныя пра­екты, па­клі­ка­ныя пе­рад­аць мо­ла­дзі звес­ткі аб слаў­ных па­пя­рэд­ні­ках. Ве­ды аб падзе­ях Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны сту­дэн­ты на­бы­ва­юць у рам­ках цык­ла экс­кур­сій “Па­мяць жы­ве ў па­ка­лен­нях”, якія прад­угле­джва­юць на­вед­ван­не мес­цаў па­мя­ці і ме­ма­ры­ялаў. У якас­ці экс­кур­са­во­даў вы­сту­па­юць вы­клад­чы­кі ўні­вер­сі­тэ­та, да­след­чы­кі гіс­то­рыі ча­соў на­цыс­цкай аку­па­цыі Бе­ла­ру­сі Ку­зь­ма Ко­зак і Дзміт­рый Ма­ро­заў. У рам­ках пра­екта сту­дэн­ты ма­юць маг­чы­масць на­ве­даць тэ­ры­то­рыю мін­ска­га ге­та, ме­ма­ры­ялы на мес­цы ла­ге­ра смер­ці ў Ма­лым Трас­цян­цы, шта­ла­га 342 у Ма­ла­дзеч­не, спа­ле­ных раз­ам з жы­ха­ра­мі вё­сак Ха­тынь і Да­ль­ва.

Сце­ны да­па­ма­га­юць

Аб дзей­нас­ці гіс­тфа­каў­цаў па за­ха­ван­ні звес­так аб мі­нуў­шчы­не адзін з ка­арды­на­та­раў пра­екта “Па­мяць і сла­ва” Юрый Там­ко­віч рас­па­вя­дае нам про­ста ў фае бу­дын­ка фа­ку­ль­тэ­та. Да­лей за­хо­дзіць асаб­лі­ва­га сэн­су ня­ма — бу­ды­нак, доб­ра зна­ёмы і мне са­мо­му з ча­соў атры­ман­ня вы­шэй­шай ад­ука­цыі, сён­ня ча­со­ва раз­віт­ва­ецца са сту­дэн­та­мі і вы­клад­чы­ка­мі. Гіс­та­рыч­ны фа­ку­ль­тэт БДУ на блі­жэй­шы час пе­ра­язджае ў іншы кор­пус, на ву­лі­цу Мен­дзя­ле­ева — да­рэ­чы, мес­ца так­са­ма гіс­та­рыч­нае, тут не­ка­лі зна­хо­дзі­ла­ся ся­дзі­ба ў Ма­лой Сля­пян­цы, якая на­ле­жа­ла сла­ву­та­му ро­ду Ва­нь­ко­ві­чаў.

А ў бу­дын­ку на ву­лі­цы Чыр­во­на­армей­скай, 6 ця­гам на­ступ­на­га го­да му­сяць быць пра­ве­де­ныя рэ­мон­тныя ра­бо­ты. Бу­ды­нак, уне­се­ны ў Дзяр­жаў­ны спіс гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цяў, мае не­пас­рэд­нае да­чы­нен­не да гіс­то­рыі ўся­го ўні­вер­сі­тэ­та — гэ­ты гмах, дзе да рэ­ва­лю­цыі раз­мяш­ча­ла­ся пры­ват­ная гім­на­зія Зу­ба­кі­на і Фа­ль­ко­ві­ча, у пер­шыя га­ды існа­ван­ня БДУ лі­чыў­ся яго­ным кор­пу­сам № 1. Пад­час вай­ны бу­ды­нак быў істот­на па­шко­джа­ны бом­ба­мі і амаль да­шчэн­ту зруй­на­ва­ны, але апош­нія да­сле­да­ван­ні па­каз­ва­юць, што час­тка ста­рых сцен за­ха­ва­ла­ся — гэ­та ба­ка­вое кры­ло бу­дын­ка, у якім раз­меш­ча­ная, між інша­га, акта­вая за­ла. Вя­до­ма, пры ра­мон­це да інтэр’ераў бу­дын­ка пла­ну­юць пад­ысці з вя­лі­кай ува­гай — кор­пус фа­ку­ль­тэ­та му­сіць пе­ра­ўтва­рыц­ца ў сво­еа­саб­лі­вы му­зей, што да­па­мо­жа яго на­ву­чэн­цам яшчэ бо­льш пра­сяк­нуц­ца па­ва­гай да мі­нуў­шчы­ны і ўсвя­до­міць сваю мі­сію.

Да­тыч­насць да ды­нас­тыі

Так­са­ма пры­гад­ва­юць гіс­то­рыю БДУ ў гэ­тыя дні ў Лі­та­ра­тур­ным му­зеі Пет­ру­ся Броў­кі, дзе пра­хо­дзіць вы­ста­ва “Пер­шы ўні­вер­сі­тэт”. Бі­ягра­фіі сям’і Броў­каў цес­на звя­за­ныя з гэ­тай на­ву­ча­ль­най уста­но­вай. Сам па­эт па­сту­піў ва ўні­вер­сі­тэт у 1928 го­дзе, як то­ль­кі пры­ехаў у Мінск з По­ла­ччы­ны, дзе пра­ца­ваў у мясц­овай га­зе­це і орга­нах кам­са­мо­ла. У 1931 го­дзе па­эт скон­чыў лі­та­ра­тур­на-лін­гвіс­тыч­нае ад­дзя­лен­не пед­ага­гіч­на­га фа­ку­ль­тэ­та БДУ, аб чым свед­чыць ары­гі­нал дып­ло­ма, змеш­ча­ны ў па­ста­яннай экс­па­зі­цыі му­зея. Пад­час ву­чо­бы ва ўні­вер­сі­тэ­це Пят­русь Броў­ка па­сяб­ра­ваў з мно­гі­мі ма­ла­ды­мі зор­ка­мі та­га­час­най бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры.

/i/content/pi/cult/877/18576/4_3.jpg/i/content/pi/cult/877/18576/4_3.jpg

Удзе­ль­ні­кі доб­раў­па­рад­ка­ван­ня па­ха­ван­няў на Ка­ль­ва­рый­скіх мо­гіл­ках у Мін­ску.

Бу­ду­чая жон­ка па­эта, Але­на Ры­дзеў­ская, ву­чы­ла­ся ўжо не ў БДУ, а ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным вы­шэй­шым пед­ага­гіч­ным інсты­ту­це, які ў 1931 го­дзе быў вы­лу­ча­ны са струк­ту­ры ўні­вер­сі­тэ­та. А іх сын Юрый у 1950-я га­ды скон­чыў юры­дыч­ны фа­ку­ль­тэт БДУ, а па­сля так­са­ма вы­кла­даў на ка­фед­ры між­на­род­на­га пра­ва. Так­са­ма за­хоў­ва­юць у му­зеі па­эта і па­мяць аб яго су­се­дзе — ака­дэ­мі­ку Мі­ка­лаю Ні­ко­льс­кім, вы­дат­ным усхо­даз­наў­цы і гіс­то­ры­ку рэ­лі­гій, які так­са­ма вы­кла­даў у БДУ і быў дэ­ка­нам пед­ага­гіч­на­га фа­ку­ль­тэ­та аку­рат у той час, ка­лі там ву­чыў­ся Пят­русь Броў­ка. Сям’я Ні­ко­льс­ка­га па­зней жы­ла ў ад­ным до­ме з Броў­ка­мі, па­вер­хам ні­жэй, сва­які пе­рад­ава­лі ў му­зей для вы­ста­вы на ча­со­вае за­хоў­ван­не во­сем скры­няў з яго аса­біс­ты­мі да­ку­мен­та­мі і на­ват мэб­ляй. На до­лю Мі­ка­лая Ні­ко­льс­ка­га вы­па­ла ня­ма­ла вы­пра­ба­ван­няў — пад­час на­цыс­цкай аку­па­цыі ён вы­му­ша­ны быў за­стац­ца ў Мін­ску, але не па­га­дзіў­ся на су­пра­цоў­ніц­тва з за­хоп­ні­ка­мі і ў 1943 го­дзе быў пе­ра­праў­ле­ны ў парт­ызан­скі атрад, ку­ды вы­вез ма­наг­ра­фію аб рэ­лі­гіі ста­ра­жыт­ных фі­ні­кій­цаў, якая ў вы­ні­ку бы­ла апуб­лі­ка­ва­ная ў 1948 го­дзе.

Гіс­то­рыя раз­віц­ця і ста­наў­лен­ня Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та по­ўная та­кіх тра­гіч­ных і за­хап­ля­ль­ных гіс­то­рый. Це­шыць, што і сён­ня мо­ладзь, якая пры­хо­дзіць атрым­лі­ваць ве­ды ў га­лоў­ную вы­шэй­шую на­ву­ча­ль­ную ўста­но­ву кра­іны, імкнец­ца бо­льш да­ве­дац­ца аб дос­ве­дзе сва­іх па­пя­рэд­ні­каў, якія да­сяг­ну­лі знач­ных по­спе­хаў і здо­ле­лі пры­нес­ці вя­лі­кую ка­рысць сва­ёй кра­іне. Гэ­тыя хлоп­цы і дзяў­ча­ты, вы­ха­ва­ныя ў па­ва­зе да ко­ліш­няй элі­ты бе­ла­рус­кай на­ву­кі, маг­чы­ма, і са­мі не­ка­лі зро­бяц­ца вы­дат­ны­мі да­след­чы­ка­мі, які­мі бу­дзе га­на­рыц­ца на­ша кра­іна.

Фо­та са ста­рон­кі пра­екта “Па­мяць і сла­ва”