“Ліс­та­пад”: фі­ль­мы вы­зна­ча­ны, квіт­кі ў про­да­жы

№ 46 (1537) 14.11.2021 - 20.11.2021 г

У пят­ні­цу, 12 ліс­та­па­да, па­чаў­ся про­даж квіт­коў на па­ка­зы кон­кур­сных і па­за­кон­кур­сных фі­ль­маў XXVII Мін­ска­га між­на­род­на­га кі­на­фес­ты­ва­лю “Ліс­та­пад”, які про­йдзе ў ста­лі­цы і рэ­гі­ёнах з 20 па 26 ліс­та­па­да. Ура­чыс­тае ад­крыц­цё ад­бу­дзец­ца 20 ліс­та­па­да ў мін­скім кі­на­тэ­атры “Мас­ква”, там жа 26 ліс­та­па­да на ўра­чыс­тай цы­ры­мо­ніі бу­дуць аб­веш­ча­ны імё­ны пе­ра­мож­цаў і лаў­рэ­атаў.

Ця­гам фес­ты­ва­ль­ных дзён гле­да­чы змо­гуць уба­чыць ка­ля ста фі­ль­маў. За­яўле­на, што па­ка­зы бу­дуць ад­бы­вац­ца з за­ха­ван­нем са­цы­яль­най дыс­тан­цыі і ўсіх не­абход­ных мер бяс­пе­кі. Бі­ле­ты мож­на на­быць як у ка­сах кі­на­тэ­атраў, так і на афі­цый­ным сай­це УП “Кі­на­ві­дэ­апра­кат”.

Для асноў­на­га кон­кур­су ігра­во­га кі­но га­лоў­ная пля­цоў­ка — кі­на­тэ­атр “Цэн­тра­ль­ны”: па­ка­зы па­чнуц­ца ў аўто­рак, 23 ліс­та­па­да. А апош­нія, 25 ліс­та­па­да, про­йдуць у кі­на­тэ­атры “Пі­янер”. У ня­дзе­лю 21 ліс­та­па­да ў “Цэн­тра­ль­ным” ужо мож­на бу­дзе гля­дзець стуж­кі з па­за­кон­кур­снай пра­гра­мы і з асноў­на­га кон­кур­су да­ку­мен­та­ль­на­га кі­но. Там жа ад­бу­дзец­ца і твор­чая сус­трэ­ча з гос­цем фес­ты­ва­лю, рас­ійскім акцё­рам, кі­на­рэ­жы­сё­рам і гра­мад­скім дзея­чам Мі­ка­ла­ем Бур­ля­евым. Кі­на­тэ­атр “Пі­янер” па тра­ды­цыі ста­не га­лоў­най пля­цоў­кай для кон­кур­су фі­ль­маў для дзі­ця­чай і юнац­кай аўды­то­рыі “Ліс­та­па­дзік” — па­ка­зы па­чнуц­ца ад­ра­зу 20 ліс­та­па­да, а цы­ры­мо­нія за­крыц­ця “Ліс­та­па­дзі­ка” з пад­вя­дзен­нем вы­ні­каў кон­кур­су про­йдзе ў аўто­рак, 23 ліс­та­па­да. Акра­мя та­го, у “Пі­яне­ры” мож­на бу­дзе ўба­чыць і стуж­кі з па­за­кон­кур­снай пра­гра­мы “Ліс­та­па­да”, пры­све­ча­най 50-год­дзю бе­ла­рус­кай ані­ма­цыі, ся­род якіх та­кія ад­мет­ныя ра­бо­ты, як “Ле­ген­да пра лэ­дзі Га­дзі­ву”, “Бе­ла­рус­кія пры­маў­кі”, “Дзед”, “Лыж­ка для сал­да­та”, “Пад­анне пра гус­лі”, “Цац­ка” і “Ла­год­ны воўк”.

Акра­мя ўра­чыс­тых цы­ры­мо­ній ад­крыц­ця і за­крыц­ця, у кі­на­тэ­атры “Мас­ква” ад­бу­дзец­ца адзін на­чны па­каз з па­за­кон­кур­снай пра­гра­мы — 24 ліс­та­па­да ама­та­ры кі­но змо­гуць уба­чыць ула­да­ль­ні­ка “За­ла­то­га мя­дзве­дзя” сё­лет­ня­га Бер­лін­ска­га кі­на­фес­ты­ва­лю — но­вы рэ­за­нан­сны фі­льм ру­мын­ска­га рэ­жы­сё­ра Ра­ду Жу­дэ: на на­шай тэ­ры­то­рыі стуж­ка ідзе пад на­звай “Ша­лё­нае кі­но для да­рос­лых”.

Кар­ці­ны з кон­кур­су ма­ла­дзёж­на­га кі­но тра­пяць на экра­ны ста­ліч­на­га кі­на­тэ­атра “Бе­ла­русь”, а ў До­ме кі­но про­йдуць па­ка­зы асоб­ных сту­жак як з па­за­кон­кур­снай пра­гра­мы, так і з асноў­на­га кон­кур­су ігра­во­га кі­но. Там жа на 23 ліс­та­па­да за­пла­на­ва­ны вя­лі­кі ве­чар, пры­све­ча­ны 85-год­дзю з дня на­ра­джэн­ня зна­ка­мі­та­га бе­ла­рус­ка­га кі­на­рэ­жы­сё­ра Вік­та­ра Ту­ра­ва. У рам­ках твор­чай ве­ча­ры­ны бу­дзе па­ка­за­ны адзін з са­мых сла­ву­тых фі­ль­маў твор­цы — “Це­раз мо­гіл­кі” 1964 го­да.