За­хоў­ва­ючы па­мяць аб тра­ге­ды­ях

№ 46 (1537) 14.11.2021 - 20.11.2021 г

9 ліс­та­па­да ад­бы­ла­ся чар­го­вая апа­рат­ная на­ра­да мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­то­лія Мар­ке­ві­ча з на­ча­ль­ні­ка­мі ўпраў­лен­няў і ад­дзе­лаў мі­ніс­тэр­ства. Дзя­ку­ючы срод­кам ві­дэ­асу­вя­зі ўдзел у на­ра­дзе пры­ня­лі так­са­ма на­ча­ль­ні­кі ўпраў­лен­няў ку­ль­ту­ры аб­лас­ных вы­ка­наў­чых ка­мі­тэ­таў.

/i/content/pi/cult/877/18572/2_1.jpgПра­цяг­ва­ецца ства­рэн­не экс­па­зі­цыі, раз­меш­ча­най у бу­дын­ку ко­ліш­ня­га кан­цэн­тра­цый­на­га ла­ге­ра ў Бя­ро­зе Брэс­цкай воб­лас­ці, які існа­ваў у 1934-1939 га­дах. За­цвер­джа­ная на­ву­ко­вая кан­цэп­цыя экс­па­зі­цыі, срод­кі на яе аб­ста­ля­ван­не пла­ну­ецца вы­лу­чыць з мясц­ова­га бю­джэ­ту. Му­зей­ныя прад­ме­ты, якія мяр­ку­юць экс­па­на­ваць у Бя­ро­зе, бу­дуць зна­хо­дзіц­ца на ба­лан­се На­цы­яна­ль­на­га гіс­та­рыч­на­га му­зея.

Стар­шы­ня Бя­ро­заў­ска­га ра­ённа­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та Сяр­гей Бар­таш так­са­ма вы­сту­піў з пра­па­но­вай доб­раў­па­рад­ка­ван­ня мес­ца па­ха­ван­ня ахвяр на­цыз­му і ства­рэн­ня ме­ма­ры­яль­на­га ком­плек­су на Брон­най Га­ры, дзе ў 1942 го­дзе бы­лі зніш­ча­ныя бо­льш за пя­ць­дзя­сят ты­сяч ча­ла­век. Гэ­тая тра­гіч­ная мясц­іна ня­даў­на атры­ма­ла ста­тус гіс­то­ры­ка-ме­ма­ры­яль­на­га мес­ца па­ха­ван­ня.

Акра­мя та­го, аб­мяр­коў­ва­лі­ся пы­тан­ні за­куп­кі му­зыч­ных інстру­мен­таў і аўтат­ран­спар­ту для ўста­ноў ку­ль­ту­ры, вак­цы­на­цыі су­пра­цоў­ні­каў сфе­ры ад COVID-19, а так­са­ма апты­мі­за­цыі да­ку­мен­таз­ва­ро­ту. Асоб­на бы­ла звер­ну­тая ўва­га на не­абход­насць за­сва­ення вы­лу­ча­ных срод­каў да за­кан­чэн­ня ка­лян­дар­на­га го­да.