Суботнік у Сём­ка­ве. “А што зрабіў я?”

№ 45 (1536) 07.11.2021 - 13.11.2021 г

30 кас­трыч­ні­ка на тэ­ле­ка­на­ле АНТ вый­шаў рэ­пар­таж пра двух­дзён­ную та­ла­ку ў Сём­ка­ве, што ў Мін­скім ра­ёне. На­го­дай для яе пра­вя­дзен­ня стаў дзень на­ро­дзі­наў Яку­ба Ко­ла­са — 3 ліс­та­па­да. На­род­ны па­эт у па­чат­ку ХХ ста­год­дзя не­ка­то­ры час пра­ца­ваў у ко­ліш­няй ся­дзі­бе бы­ло­га мен­ска­га ва­яво­ды Ад­ама Хма­ры. Мы вы­ра­шы­лі па­ці­ка­віц­ца гіс­то­ры­яй па­ла­ца­ва-па­рка­ва­га ком­плек­су і пер­спек­ты­ва­мі яго ад­на­ўлен­ня. Тым бо­льш што Сём­ка­ва ва ўсіх на слы­ху ўжо бо­льш за дзе­сяць год.

Сён­ня Сём­кава — агра­га­ра­ра­док Па­пяр­нян­ска­га сель­са­ве­та, да яко­га ад па­ўноч­най мя­жы Мін­ска ка­ля пя­ці кі­ла­мет­раў. За­сна­ван­не па­се­ліш­ча звяз­ва­юць з імем ві­лен­ска­га каш­та­ля­на Се­нь­кі Ге­ды­го­ль­да­ві­ча, які жыў у ча­сы вя­лі­кіх кня­зёў Ві­таў­та і Жы­гі­мон­та.

/i/content/pi/cult/876/18569/13_1.jpg

Тут на сма­ла­кур­ні ў 1905–1906 га­дах пра­ца­ваў Янка Ку­па­ла, а ў 1922 го­дзе быў бух­гал­та­рам Якуб Ко­лас. У ча­сы Дру­гой сус­вет­най вай­ны ў Сём­ка­ве быў дзі­ця­чы дом. Па­сля вай­ны ў ся­дзі­бе за­ві­ра­ва­ла жыц­цё, тут раз­мяс­ці­ла­ся шко­ла-інтэр­нат. А па­сля яе за­крыц­ця, у па­чат­ку 2000-х, па­чаў­ся пе­ры­яд чар­го­ва­га за­ня­па­ду. Каб рас­па­вес­ці аб тым, што бы­ло да­лей, мы звяр­ну­лі­ся да асо­б, якім не­абы­яка­вы лёс ся­дзі­бы.

Па­вел Ка­ра­лёў, вя­ду­чы на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік Дзяр­жаў­на­га лі­та­ра­тур­на­га му­зея Янкі Ку­па­лы:

— Рух па ад­на­ўлен­ні ся­дзі­бы Хма­раў рас­па­чаў­ся пры­клад­на ў 2010 го­дзе, я ж да­лу­чыў­ся трош­кі па­зней. У тыя ча­сы актыў­на ла­дзі­лі­ся суб­отні­кі, ва­лан­цёр­скія лет­ні­кі, якія збі­ра­лі мо­ладзь з роз­ных кра­ін Еўро­пы — Ірлан­дыі, Гер­ма­ніі, Іспа­ніі, Поль­шчы, Лат­віі, Укра­іны, Рас­іі і іншых. Па­сля 2014 го­да рух спы­ніў­ся. Але ж за гэ­ты час ад­бы­лі­ся знач­ныя пе­ра­ме­ны. Бы­ла зроб­ле­ная кан­сер­ва­цыя сцен па­ла­ца, а праз ра­ку Чар­няў­ку пе­ра­кі­ну­ты мост. Па­лац, які ра­ней ха­ваў­ся ў сап­раў­дных джун­глях, быў вы­чыш­ча­ны. Быў пе­ра­кры­ты дах шко­лы-інтэр­на­та. Ра­ней за па­ла­цам бы­ло ба­ло­та, ку­ды праз не­да­роб­ле­ныя ачыс­ныя збу­да­ван­ні сця­ка­лі ка­на­лі­за­цый­ныя сто­кі з уся­го на­ва­кол­ля. Тыя збу­да­ван­ні да­вя­лі да ла­ду. Ла­дзі­лі­ся архе­ала­гіч­ныя рас­коп­кі, вы­ні­кі якіх мож­на бы­ло па­ба­чыць у імпра­ві­за­ва­най му­зей­най экс­па­зі­цыі, раз­меш­ча­най у бу­дын­ку, які ў па­сля­ва­енны час вы­кон­ваў фун­кцыю амбу­ла­то­рыі. У 2011 го­дзе бы­ла зной­дзе­на па­мят­ная плі­та, якую сы­ны Ад­ама Хма­ры пры­свя­ці­лі свай­му ба­ць­ку. Архі­тэк­та­ры Алег Мас­лі­еў і Мі­ка­лай Лук’янчык пад­рых­та­ва­лі эскіз­ны пра­ект рэ­стаў­ра­цыі. Шмат бы­ло ў тыя ча­сы ту­рыс­таў, пры­чым з роз­ных кра­ін. Па­сля спы­нен­ня ру­ху там усё ізноў пры­йшло ў за­ня­пад. Му­зей­ныя збо­ры, каб вы­ра­та­ваць ад ван­да­лаў, пры­йшло­ся пе­рад­аць на за­хоў­ван­не ў шко­лу. Аб дзей­нас­ці ван­да­лаў, якія, вы­бі­ва­ючы вок­ны і дз­ве­ры, лі­та­ра­ль­на кож­ную ноч вы­но­сі­лі з флі­ге­ля ба­та­рэі і тру­бы, на­ват быў сю­жэт на тэ­ле­ба­чан­ні. Сён­ня, ка­лі ўжо са­мі мясц­овыя жы­ха­ры па­ча­лі ва­лан­цёр­скую дзей­насць, мы ізноў да­лу­чы­лі­ся да гэ­тай важ­най спра­вы. У Ві­ль­ні мне па­шан­ца­ва­ла знай­сці і ад­ска­на­ваць па­эму Мі­ха­ла Ду­дзін­ска­га “Па­лац у Сём­ка­ве”, якая бы­ла на­пі­са­ная на поль­скай мо­ве. Сён­ня мы ўжо ма­ем пе­ра­кла­ды яе на бе­ла­рус­кую і рус­кую мо­вы. Мая жон­ка пра­цуе над ма­ке­та­мі інфар­ма­цый­ных стэн­даў, а мной бы­ла пад­рых­та­ва­ная ро­ле­вая гу­ль­ня пра ка­ро­ну кня­зя Ві­таў­та. Се­нь­ка Ге­ды­го­ль­да­віч — гас­па­дар Сём­ка­ва ў XV ста­год­дзі і адзін з тых, хто быў на­кі­ра­ва­ны ў Рым па ка­ра­леў­скую ка­ро­ну для вя­лі­ка­га кня­зя.

Тац­ця­на Ха­мян­ко­ва, экс­кур­са­вод, ва­лан­цёр рэ­спуб­лі­кан­ска­га фон­ду па раз­віц­ці ту­рыз­му і пад­трым­цы дзі­кай пры­ро­ды “Пла­не­та без ме­жаў”:

— На­ша ся­м’я да­лу­чы­ла­ся да ру­ху ў 2017 го­дзе, ка­лі пе­ра­еха­лі жыць з Мін­ска ў Сём­ка­ва. Па­сту­по­ва рас­ла і мац­не­ла су­по­ль­насць/i/content/pi/cult/876/18569/13_3.jpg ва­лан­цё­раў Сём­ка­ва. Ад ле­та 2020 го­да мы па­ча­лі ра­біць роз­ныя ку­ль­тур­ныя імпрэ­зы згод­на з рас­пра­ца­ва­ным на­мі ка­лен­да­ром па­мят­ных да­таў. Да дня на­ра­джэн­ня Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча пра­вя­лі эка­ла­гіч­ную вы­ста­ву і акцыю “Птуш­кі ўзім­ку”. Год­на, на­ко­ль­кі да­зво­ліў ка­ран­цін, ад­свят­ка­ва­лі 300-год­дзе з дня на­ра­джэн­ня Ад­ама Хма­ры. На­ла­дзі­лі ка­ля­да­ван­не па Сём­ка­ве і дзі­ця­чую ка­ляд­ную ялін­ку. Да дня на­ра­джэн­ня мас­та­коў На­па­лео­на Орды і Юза­фа Пеш­кі мы пра­вя­лі прэ­зен­та­цыю аль­бо­ма тво­раў На­па­ле­она Орды, які пад­рых­та­ваў на­мес­нік ды­рэк­та­ра На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі Бе­ла­ру­сі Алесь Су­ша. Му­зы­каз­наў­ца Свят­ле­на Не­ма­гай і са­ліс­тка Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі Та­ма­ра Рэ­мез пра­вя­лі кан­цэрт “Тры та­лен­ты, тры лё­сы: Ма­нюш­ка, Орда, Мі­ла­доў­скі”, каб па­зна­ёміць нас з кам­па­зі­та­ра­мі Мін­шчы­ны. Да 145-год­дзя ві­зі­ту ў Сём­ка­ва мас­та­ка На­па­ле­она Орды ад­быў­ся мас­тац­кі пле­нэр і прэ­зен­та­цыя сты­ке­раў з се­рыі “Шля­хец­кая га­вор­ка”. Так­са­ма пра­во­дзі­лі­ся імпрэ­зы, пры­све­ча­ныя Янку Ку­па­лу, Мак­сі­му Баг­да­но­ві­чу, ба­ць­кі яко­га бра­лі шлюб у Сём­ка­ва, і Яку­бу Ко­ла­су. Да 249-год­дзя па­чат­ку бу­даў­ніц­тва па­ла­ца мы зла­дзі­лі тэ­атра­лі­за­ва­ную экс­кур­сію, пад­час якой рас­па­вя­лі пра ко­ліш­ніх гас­па­да­роў Сём­ка­ва. Ся­род на­шых буй­ных пра­ектаў — ства­рэн­не экас­ця­жы­ны “Сём­ка­ва”. Спа­дзя­емся па­спець уста­ля­ваць стэн­ды пер­ша­га мар­шру­та яшчэ ў гэ­тым го­дзе. Да­ўжы­ня экас­ця­жы­ны — адзін кі­ла­метр, про­йдзе яна праз яблы­не­вы сад і фран­цузс­кі рэ­гу­ляр­ны парк. Сцеж­ка пла­ну­ецца па еўра­пей­скіх стан­дар­тах, каб быць зруч­най для ма­ці з ка­ляс­ка­мі і лю­дзей з інва­лід­нас­цю. Стэн­ды рас­пра­цоў­ва­юцца та­кім чы­нам, каб яны бы­лі зруч­ны­мі і для лю­дзей на ва­з­ках. Гэ­ты мар­шрут бу­дзе ці­ка­вы шко­ль­ні­кам і на­стаў­ні­кам, якія змо­гуць пра­во­дзіць тут ад­ука­цый­ныя за­нят­кі. Ідзе пра­ца над інфар­ма­цый­ны­мі ста­рон­ка­мі пра­екта “Ад­ра­джэн­не. Ся­дзіб­на-па­рка­вы ком­плекс Сём­ка­ва”, якія праз не­ка­то­ры час з’явяц­ца на парт­але “Пла­не­та Бе­ла­русь” і сай­це фон­ду “Пла­не­та без меж­аў”. Ве­ль­мі важ­ным эта­пам для на­шай іні­цы­яты­вы ста­ла пра­па­но­ва ды­рэк­та­ра Рэ­спуб­лі­кан­ска­га фон­ду раз­віц­ця ту­рыз­му і пад­трым­кі дзі­кай пры­ро­ды “Пла­не­та без меж­аў” Сяр­гея Плыт­ке­ві­ча аб ства­рэн­ні сём­каў­ска­га фі­лі­яла фон­ду. 8 чэр­ве­ня 2021го­да наш фі­лі­ял быў афі­цый­на за­рэ­гіс­тра­ва­ны. Спа­дзя­емся, што мы атры­ма­ем да­звол на пра­вя­дзен­не кан­сер­ва­цыі ру­інаў, і маг­чы­ма, пры на­яўнас­ці інвес­та­ра, змо­жам за­няц­ца ад­на­ўлен­нем па­ла­ца. Але тут ве­ль­мі важ­ным з’яўля­ецца мер­ка­ван­не мясц­овай су­по­ль­нас­ці. Бо не­ка­то­рыя лі­чаць, што мож­на бы­ло б па­кі­нуць ру­іны, як яны ёсць. Пра­ўда, га­лоў­ная пра­бле­ма не ў гэ­тым. Ці змо­жам мы по­тым на­поў­ніць па­лац жыц­цём? Ці бу­дзе гэ­тае ку­ль­тур­ніц­кае жыц­цё ці­ка­вым для мясц­овай су­по­ль­нас­ці?

/i/content/pi/cult/876/18569/13_2.jpgНа­тал­ля Баж­ко, на­ча­ль­нік ад­дзе­ла са­цы­яль­най і вы­ха­ваў­чай ра­бо­ты ўпраў­лен­ня ад­ука­цыі Мінскага ­рай­вы­кан­ка­ма:

— Ся­дзіб­на-па­рка­вы ком­плекс у Сём­ка­ве з’яўля­ецца гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­цю і зна­хо­дзіц­ца на ба­лан­се адзе­ла ку­ль­ту­ры Мін­ска­га ра­ённа­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та. Два га­ды та­му ў комп­лексе з’яві­лі­ся ахоў­ні­кі, якія да­гля­да­юць тэ­ры­то­рыю. Ла­дзяц­ца там і ра­ённыя су­ботні­кі, на якія вы­дзя­ля­ецца тэх­ні­ка і да якіх да­лу­чаюц­ца мясцо­выя жы­ха­ры. У мі­ну­лым го­дзе суб­отні­кі пра­во­дзі­лі­ся ў кра­са­ві­ку і ліс­та­па­дзе. Сё­ле­та ў ліс­та­па­дзе так­са­ма пла­ну­ем пра­вес­ці суб­отнік, але да­та па­куль не вы­зна­ча­ная. Пра да­лей­шыя пла­ны ад­нос­на па­ла­ца­ва­га ком­плек­са па­куль ка­заць за­ра­на, бо не­вя­до­ма, якім бу­дзе фі­нан­са­ван­не на на­ступ­ны год. Але сён­ня мож­на ска­заць да­клад­на, што на 2022 год ужо за­пла­на­ва­на ад­крыц­цё эка­ла­гіч­най сцеж­кі.

Аляк­сандр Ма­цяс, спецы­яль­ны ка­рэс­пан­дэнт тэ­ле­ка­на­ла АНТ:

— Уба­чыў­шы ў са­цы­яль­ных сет­ках аб­вес­тку пра суб­отнік у Сём­ка­ве, што ім “па­трэб­ныя ру­кі”, я ад­ра­зу па­тэ­ле­фа­наваў Тац­ця­не Ха­мян­ко­вай і пра­па­на­ваў сваю да­па­мо­гу. Лю­бая доб­рая іні­цы­яты­ва па­він­на быць заў­ва­жа­най і пад­тры­ма­най. Бо рап­там не­хта возь­ме за пры­клад і ў ся­бе на­вя­дзе па­ра­дак? Ка­лі ж кож­ны па­чне з ся­бе, то і ўсім бу­дзе ле­пей. Ства­рай сам свой рай! Ула­ды, вя­до­ма ж, па­він­ны кан­тра­ля­ваць, на­зі­раць, але ні ў якім разе не пе­ра­шка­джаць. То­ль­кі та­ды, ка­лі ідзе па­ру­шэн­не за­ка­на­даў­ства. Але, ка­лі са­мо гра­мад­ства за­ці­каў­ле­нае, каб жыць ле­пей, ка­лі гэ­та ні­чо­му не су­пя­рэчыць, то ча­му не даць “зя­лё­нае свят­ло”? У нас час­та сцвяр­джа­юць, што “ад­на­ўляць па­він­на дзяр­жа­ва”. Ма­ла хто за­да­ецца іншым, бо­льш важ­ным пы­тан­нем: “А што зра­біў я?” Бо па­чы­наць трэ­ба з ся­бе, з на­вя­дзен­ня па­ра­дку на сва­ёй зям­лі. Ніх­то не пры­йдзе і не зро­біць гэ­та­га за нас. Мы ездзім у Ві­ль­ню па­ба­чыць да­ўні­ну, а ўсё гэ­та ёсць і до­ма. То­ль­кі трэ­ба “саб­раць бу­тэ­ль­кі і зра­біць апгрэйд”. А по­тым пра­йсці ста­ры­мі але­ямі, па­чуць гу­кі пры­ро­ды. Гэ­та ж вы­дат­на! Та­му я і ад­гук­нуў­ся, што вы­дат­ная іні­цы­яты­ва і мес­ца вы­дат­нае, з гіс­то­ры­яй, знач­най для ўсёй кра­іны. Да­рэ­чы, ве­ль­мі час­та та­кія пры­ват­ныя іні­цы­яты­вы по­тым пе­ра­рас­та­юць у дзяр­жаў­ны пра­ект. Той жа Крэў­скі за­мак. Усё ж па­чы­на­ла­ся з не­вя­лі­ка­га фон­ду, а цяпер мы ма­ем пра­ект , які пад­трым­лі­ва­ецца дзяр­жа­вай і гран­та­мі. Ма­ле­нь­кая кроп­ля ка­мень то­чыць. Вось ва­лан­цё­ры Сём­ка­ва ма­ле­нь­кі­мі кро­ка­мі ідуць на­пе­рад, не да­ючы гэ­та­му по­мні­ку пе­ра­тва­рыц­ца ў га­ру дру­зу. Яны за­хоў­ва­юць тое, што за­ста­ло­ся. По­тым, пэў­на, зной­дзец­ца ме­цэ­нат, інвес­тар, мо­жа і дзяр­жа­ва якую ка­пей­ку зной­дзе. Усё мо­жа быць. Але ж дзяр­жа­ва не мо­жа ўсё, што руй­на­ва­лі сем­дзесят год, ад­на­віць за трыццаць. Ве­ль­мі ра­ды, што ад­на­ўля­ецца і Па­ла­неч­ка Ра­дзі­ві­лаў, і Гру­шаў­ка Рэ­йта­наў. Доб­ра, што Свяцк па­ўстае пад Грод­на, але Сём­каў не горш, і Мін­ску па­трэб­ная та­кая знач­ная гіс­та­рыч­ная рэ­зі­дэн­цыя, якая ста­не му­зей­ным аб’ектам. Мінск — ста­лі­ца Бе­ла­ру­сі, а дзе та­кія зна­ка­выя рэ­зі­дэн­цыі? Ну, ко­ль­кі мож­на ездзіць у Ня­свіж? Вось, пад бо­кам ёсць Сём­ка­ва, якое мож­на ад­ра­дзіць. Ка­жа­це, ёсць Ло­шы­ца? Але ж гэ­та ма­дэрн, а Сём­ка­ва — ба­ро­ка! Лю­дзі не про­сяць “ад­бу­дуй­це нам”. Яны про­ста пры­хо­дзяць і на­во­дзяць па­ра­дак, бо гэ­тая лю­боў да чыс­ці­ні на­во­кал — у на­шым мен­та­лі­тэ­це.

На фота: Палац Хмараў, стан на восень 2020 года, фота з партала "Планета Беларусь", Таццяна Хамянкова, Якуб Колас з сынам на прыступках палаца, 1922 год.