“Беларускі аванграўнд” Андрэя Плясанава

№ 45 (1536) 07.11.2021 - 13.11.2021 г

У но­ва­га вы­ста­вач­на­га пра­екта, што па­чаў пра­цу ў Мін­ску ў На­цы­яна­ль­ным цэн­тры су­час­ных мас­тац­тваў, кід­кая на­зва — “Бе­ла­рус­кі аван­граўнд”. За ёй ста­іць цэ­лая з’ява ў мас­тац­тве, якую на­зы­ва­юць “бе­ла­рус­кім аван­гар­дам 80–90-х га­доў” — у тыя ча­сы ён, зра­зу­ме­ла, быў у андэг­раў­ндзе. Маг­чы­мас­цю за­раз ка­заць пра та­кую з’яву ся­род інша­га мы аб­авя­за­ны і Андрэю Пля­са­на­ву — ча­ла­ве­ку, які бо­льш за 40 га­доў пры­свя­ціў збі­ра­ль­ніц­тву кар­цін аван­гар­дна­га на­прам­ку, і ра­біў гэ­та яшчэ та­ды, ка­лі па­добныя тво­ры ўсур’ёз ніх­то не раз­гля­даў. Акра­мя та­го Андрэй Пля­са­наў на­пры­кан­цы 80-х быў і арга­ні­за­та­рам пер­шых вы­ста­вак аван­гар­дна­га мас­тац­тва ў Мін­ску. Пра­ект “Бе­ла­рус­кі аван­граўнд” пры­све­ча­ны яго па­мя­ці.

/i/content/pi/cult/876/18568/12_1.jpg

Мастак і калекцыянер Андрэй Плясанаў.

У мас­тац­кім све­це Андрэя Пля­са­на­ва ве­да­юць як ка­лек­цы­яне­ра і мас­та­ка, а вось у му­зыч­ным — як му­зы­кан­та, пры­чым до­сыць знач­на­га, вя­до­ма­га: са сва­ім пра­ектам P.L.A.N на па­чат­ку но­ва­га ста­год­дзя Андрэй Пля­са­наў за­пі­саў цэ­лы шэ­раг аль­бо­маў, яго пес­ні час­та гу­ча­лі, ды й пра­цяг­ва­юць гу­чаць, на ра­дыё. Пры гэ­тым мно­гія, хто бы­ваў на кан­цэр­тах ды куп­ляў дыс­кі, ма­быць, і не пад­азра­ва­лі пра ро­лю Андрэя Пля­са­на­ва ў вы­яўлен­чым мас­тац­тве. А ён быў удзе­ль­ні­кам і пер­шых бе­ла­рус­кіх ВІА — іграў у гру­пе “Пін­гві­ны”, якая вы­йшла на сцэ­ну яшчэ ў 1965 го­дзе, вы­сту­паў з ёй на сла­ву­тым мін­скім біт-фес­ты­ва­лі 1968 го­да, што стаў пер­шым у Са­вец­кім Са­юзе: ста­яў, та­кім чы­нам, ля вы­то­каў бе­ла­рус­ка­га бі­та і ўво­гу­ле рок-му­зы­кі. А яшчэ ж бы­ло і кі­но — пра­фе­сію рэ­жы­сё­ра Андрэй Пля­са­наў атры­маў у Тэ­атра­ль­на-мас­тац­кім інсты­ту­це, пра­ца­ваў на сту­дыі да­ку­мен­та­ль­на­га кі­но “Ле­та­піс”, удзе­ль­ні­чаў у ства­рэн­ні зна­ка­вых кар­цін “Мя­не за­вуць Арле­кі­на” і “Дзі­кае па­ля­ван­не ка­ра­ля Ста­ха”. Та­кім ён быў за­ўсё­ды — шмат­гран­ным, ці­каў­ным, не­абы­яка­вым да пра­яваў шчы­рай твор­час­ці, энер­гіч­ным. І ў свае 72 га­ды меў вя­лі­кія пла­ны, у тым лі­ку і ад­нос­на ўлас­най ка­лек­цыі бе­ла­рус­кіх аван­гар­дыс­таў, якую мож­на на­зваць са­май знач­най і са­май вя­лі­кай, — ду­маў не то­ль­кі пра вы­ста­вы, але і пра ства­рэн­не му­зея. Ад­нак ле­там гэ­та­га го­да Андрэя Пля­са­на­ва не ста­ла — ка­ра­на­ві­рус.
/i/content/pi/cult/876/18568/12_2.jpg

Галіна Плясанава на адкрыцці выставы “Беларускі аванграўнд”.

Тво­ры ка­лек­цыі не­адной­чы вы­стаў­ля­лі­ся і ра­ней, а да 70-га­до­ва­га юбі­лею пра­йшла і пер­са­на­ль­ная вы­ста­ва Андрэя Пля­са­на­ва як мас­та­ка. Ня­дзіў­на, што асаб­лі­вую ці­ка­васць да ка­лек­цыі пра­яўляў і пра­яўляе ме­на­ві­та На­цы­яна­ль­ны цэнтр су­час­ных мас­тац­тваў — аван­гар­днае мас­тац­тва па вы­зна­чэн­ні ў ко­ле інта­рэ­саў цэн­тра. Так два га­ды та­му ў НЦСМ прай­шла вы­ста­ва “Ка­зі­мір Ма­ле­віч і XXI ста­год­дзе”, што прад­ста­ві­ла вя­лі­кае мнос­тва кар­цін бе­ла­рус­кіх мас­та­коў, якія раз­ві­ва­лі тра­ды­цыі Ма­ле­ві­ча: мно­гія кар­ці­ны бы­лі якраз з ка­лек­цыі Андрэя Пля­са­на­ва. Та­ды ж ку­ра­тар вы­ста­вы і ды­рэк­тар НЦСМ Сяр­гей Крыш­та­по­віч ува­со­біў у жыц­цё ідэю злу­чэн­ня ў ад­ной экс­па­зі­цыі бе­ла­рус­кіх на­род­ных стро­яў і іншых этнаг­ра­фіч­ных прад­ме­таў з тво­ра­мі су­час­на­га мас­тац­тва — каб даць маг­чы­масць гле­да­чам “на­гляд­на пра­са­чыць пе­ра­емнасць ка­ла­рыс­тыч­ных спа­лу­чэн­няў і арна­мен­та­ль­ных форм на­род­на­га мас­тац­тва як у сты­ліс­ты­цы суп­рэ­ма­тыз­му, так і ў най­ноў­шых тэн­дэн­цы­ях су­час­на­га бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва”. Гэ­тая ідэя, тая час­тка вы­ста­вы па­ўта­ры­ла­ся і за­раз: у вы­ста­вач­най за­ле НЦСМ на пра­спек­це Не­за­леж­нас­ці по­бач з ра­бо­та­мі мас­та­коў сваё мес­ца за­ня­лі і экс­па­на­ты з Му­зея ста­ра­жыт­на­бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры На­цы­яна­ль­най ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі. Але пе­ра­ва­га гэ­тым раз­ам бы­ла ад­да­дзе­на ме­на­ві­та тво­рам са­мо­га Андрэя Пля­са­на­ва і кар­ці­нам з яго ка­лек­цыі бе­ла­рус­ка­га аван­гар­ду. Ці андэг­раў­нду — яшчэ раз зга­да­ем на­зву “Бе­ла­рус­кі аван­граўнд”.

/i/content/pi/cult/876/18568/12_3.jpg

Ад­крыц­цё вы­ста­вы саб­ра­ла да­во­лі знач­ную ко­ль­касць мас­та­коў, мас­тац­тваз­наў­цаў, пры­хі­ль­ні­каў мас­тац­тва. Ка­неш­не, усе ўспа­мі­на­лі Андрэя, які быў не­ад’емнай час­ткай су­час­на­га мас­та­коў­ска­га ася­род­дзя, усе вы­каз­ва­лі яму ўдзяч­насць. Ды­рэк­тар НЦСМ Сяр­гей Крыш­та­по­віч яшчэ раз пад­крэс­ліў знач­насць ка­лек­цыі, на­зваў­шы яе “не­ацэн­ным для бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры збо­рам”. Уда­ва Андрэя Пля­са­на­ва Га­лі­на, чый воб­раз не­адной­чы з’яўляў­ся на кар­ці­нах, ска­за­ла, што маш­таб моц­най і не­арды­нар­най асо­бы яе му­жа яшчэ не да кан­ца пра­чу­лі ў бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры, і зга­да­ла, як па­чы­на­ла­ся ка­лек­цыя: “Андрэй ву­чыў­ся ў Тэ­атра­ль­на-мас­тац­кім інсты­ту­це, дзе і па­зна­ёміў­ся з мно­гі­мі ма­ла­ды­мі мас­та­ка­мі. Ужо та­ды ён зра­зу­меў, які стыль у мас­тац­тве яго ва­біць най­бо­льш. Ён не лю­біў па­ста­но­вач­ны жы­ва­піс, яго пры­цяг­ва­лі экс­пе­ры­мен­ты. Спа­чат­ку мас­та­кі да­ры­лі яму кар­ці­ны, а з ча­сам за­хап­лен­не пе­ра­рас­ло ў ка­лек­цы­яна­ван­не”.

/i/content/pi/cult/876/18568/12_4.jpg

“Чалавек з лапатай”, Казімір Малевіч (меркаванае аўтарства).

Мно­гія імё­ны мас­та­коў, чые тво­ры пад­бі­раў у ка­лек­цыю Андрэй Пля­са­наў, ця­пер для нас з’яўля­юцца хрэс­та­ма­тый­ны­мі: Людміла Ру­са­ва, Мі­ко­ла Се­ляш­чук, Сяр­гей Ма­лі­шэў­скі, Аляк­сандр Чар­то­віч, Дзміт­рый Су­ры­но­віч, Свят­ла­на Кат­ко­ва, Во­ль­га Са­зы­кі­на і г. д. Кар­ці­ны на вы­ста­ве “Бе­ла­рус­кі аван­граўнд” да­ту­юцца якраз 70—90-мі га­да­мі, але ёсць пры­кла­ды ўжо і з но­ва­га ста­год­дзя. Сяр­гей Крыш­та­по­віч, чые ра­бо­ты як мас­та­ка так­са­ма пры­сут­ні­ча­юць у экс­па­зі­цыі (яна да­поў­не­на тво­ра­мі са збо­ру НЦСМ), так апіс­вае знач­насць зроб­ле­на­га ка­лек­цы­яне­рам: “Ка­лі б не Андрэй, гэ­ты скарб для бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва мог быць і згуб­ле­ны. Улас­на для мя­не той час — гэ­та шчы­рае мас­тац­тва, мас­тац­тва па лю­бо­ві, а не па раз­лі­ку. Для на­шых су­час­ні­каў яно — ка­мер­тон. Ця­пер, на ад­лег­лас­ці ча­су, каш­тоў­насць кар­цін пры­зна­ецца ўсі­мі. А та­ды, ка­лі не­хта за­хап­ляў­ся тво­рам, для мас­та­ка і тое ўжо бы­ло ўзна­га­ро­дай. Пер­шае па­мкнен­не, па са­бе па­мя­таю, — я та­бе да­ру! А Андрэй ба­чыў сап­раў­днае мас­тац­тва. Яму ж сту­дэн­ты, зда­ра­ла­ся, ка­за­лі — пры­едзь, зір­ні, а то за­ма­лю­ем звер­ху чым іншым. Пля­са­наў пры­язджаў, ба­чыў вы­дат­ны аван­гар­дыс­цкі твор — і за­бі­раў. Вось так дзя­ку­ючы яму мно­гае і за­ха­ва­ла­ся. Рас­ійскае мас­тац­тваз­наў­ства лі­чыць, што ў 70–80-х у Бе­ла­ру­сі не існа­ваў аван­гар­дны рух. А ў ка­лек­цыі Пля­са­на­ва бо­льш за ты­ся­чу ра­бот, і мно­гае, асаб­лі­ва што ты­чыц­ца гра­фі­кі, яшчэ і не ацэ­не­нае цал­кам”. Ёсць і та­кі мо­мант, па­вод­ле мер­ка­ван­ня Сяр­гея Крыш­та­по­ві­ча, што ка­лек­цы­янер здо­леў вы­ха­піць з та­го ча­су ледзь не адзі­ныя вы­дат­ныя ра­бо­ты асоб­ных твор­цаў. Пра­йшоў­шыя дзе­ся­ці­год­дзі за­вя­лі гэ­тых мас­та­коў у іншыя за­нят­кі, у по­шук ка­мер­цый­на­га по­спе­ху, і гэ­так да­лей. А ў ма­ла­дос­ці яны да­зва­ля­лі са­бе ства­раць ме­на­ві­та што не па раз­лі­ку, і атрым­лі­ва­ла­ся на­ват ге­ні­яль­на.

/i/content/pi/cult/876/18568/12_5.jpg

Кар­ці­ны мас­та­ка Андрэя Пля­са­на­ва, кар­ці­ны з яго ка­лек­цыі бе­ла­рус­ка­га аван­гар­ду, кар­ці­ны са збо­раў На­цы­яна­ль­на­га цэн­тра су­час­ных мас­тац­тваў, драў­ля­ная ску­льп­ту­ра Ісу­са XIX ста­год­дзя, ста­ра­даў­нія на­род­ныя кас­цю­мы і прад­ме­ты по­бы­ту з Му­зея ста­ра­жыт­на­бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры — гэ­та яшчэ не ўсё, чым ва­біць пра­ект “Бе­ла­рус­кі аванг­раўнд”. Мін­ча­не ма­юць рэ­дкую маг­чы­масць уба­чыць і адзі­ную ў Бе­ла­ру­сі кар­ці­ну Ка­зі­мі­ра Ма­ле­ві­ча “Ча­ла­век з ла­па­тай” з фон­даў Гро­дзен­ска­га дзяр­жаў­на­га гіс­то­ры­ка-архе­ала­гіч­на­га му­зея. Ка­лі га­вор­ка пра бе­ла­рус­кі аван­гард, асо­ба Ма­ле­ві­ча — сім­вал. Ка­неш­не, трэ­ба ўліч­ваць скла­да­ную гіс­то­рыю тво­ра. Ма­ле­віч ці не Ма­ле­віч? Кроп­ка ў гэ­тым пы­тан­ні да­гэ­туль не па­стаў­ле­на: ёсць пе­ра­ка­наў­чыя аргу­мен­ты і за, і су­праць. Уво­гу­ле лё­сам адзі­най у Бе­ла­ру­сі “кар­ці­ны Ка­зі­мі­ра Ма­ле­ві­ча” вар­та па­ці­ка­віц­ца асоб­на, гіс­то­рыя ад­мет­ная.

/i/content/pi/cult/876/18568/12_10.jpg

Вы­ста­ва “Бе­ла­рус­кі аван­граўнд” пра­цуе да 21 ліс­та­па­да. У па­мяць пра Андрэя Пля­са­на­ва На­цы­яна­ль­ны цэнтр су­час­ных мас­тац­тваў пла­нуе шэ­раг ме­ра­пры­емстваў. На на­ступ­ным тыд­ні як пра­цяг пра­екта “Шос­тая лі­нія” ў бу­дын­ку цэн­тра па ву­лі­цы Ня­кра­са­ва бу­дзе вы­стаў­ле­на яшчэ ад­на час­тка ка­лек­цыі Андрэя Пля­са­на­ва, асоб­ная за­ла за­поў­ніц­ца аўтар­скі­мі тво­ра­мі мас­та­ка. 11 снеж­ня — на дзень на­ра­джэн­ня твор­цы — ад­бу­дзец­ца твор­чы ве­чар і про­йдзе круг­лы стол з аб­мер­ка­ван­нем ро­лі ка­лек­цы­яне­раў у за­ха­ван­ні ку­ль­тур­най спад­чы­ны.