Но­вая фі­ла­со­фія тэк­сты­лю

№ 45 (1536) 07.11.2021 - 13.11.2021 г

Між­на­род­ная вы­ста­ва су­час­на­га мас­тац­ка­га тэк­сты­лю і мікс-мед­ыя Here, There and Everywhere, што ад­кры­ла­ся ў Мін­ску ў Га­рад­ской мас­тац­кай га­ле­рэі тво­раў Л. Д. Шча­мя­лё­ва, у шэ­ра­гу шмат­лі­кіх пад­обных ме­рап­ры­емстваў мае свае ад­мет­нас­ці, дзе­ля якіх на яе вар­та звяр­нуць бо­льш пі­ль­ную ўва­гу. Па-пер­шае, не­маг­чы­ма не аца­ніць, што ў ця­пе­раш­ніх скла­да­ных умо­вах вы­ста­ва між­на­род­ная і на ёй саб­ра­ныя тво­ры вя­до­мых аўта­раў з роз­ных кра­ін. Па-дру­гое, яна дэ­ман­струе акту­аль­ны дзень мас­тац­тва тэк­сты­лю, а ку­ра­тар вы­ста­вы Хрыс­ці­на Вы­соц­кая на­ват асме­ль­ва­ецца на­зы­ваць яе ў не­йкім сэн­се і гіс­та­рыч­най для Бе­ла­ру­сі — бо, на­прык­лад, упер­шы­ню ў на­шай кра­іне прад­стаў­ля­юцца не­ка­то­рыя но­выя сус­вет­ныя трэн­ды.

/i/content/pi/cult/876/18562/9_3.jpg

Як за­яўле­на, экс­па­зі­цыя дае маг­чы­масць па-но­ва­му зір­нуць на ста­ра­даў­нія тра­ды­цыі мас­тац­тва тэк­сты­лю і па­ба­чыць, як у на­шы дні яно пе­ра­асэн­соў­ва­ецца ў іншых на­прам­ках мас­тац­тва і ў мікс-мед­ыя (змя­ша­ных тэх­ні­ках). Бо з дру­гой па­ло­вы мі­ну­ла­га ста­год­дзя ва ўсім све­це на­зі­ра­ецца “ўсё бо­ль­шы ад­ыход ад пры­клад­но­га зна­чэн­ня тэк­сты­лю ў пра­сто­ру са­ма­стой­на­га кан­цэп­ту­аль­на­га мас­тац­тва. Тэк­сты­ль­ныя тво­ры ста­но­вяц­ца мас­тац­кі­мі вы­ста­вач­ны­мі аб’­екта­мі глы­бо­ка­га інтэ­лек­ту­аль­на­га і эма­цый­на­га змес­ту”. І на вы­ста­ве ў га­ле­рэі Шча­мя­лё­ва, та­кім чы­нам, прад­стаў­ле­на бо­льш за сто арт-аб’ектаў, аб’ядна­ных сло­вам “тэк­стыль”, але ж надзвы­чай роз­ных — тут і бо­льш-менш тра­ды­цый­ныя “тка­ныя кар­ці­ны”, і тэк­сты­ль­ныя ску­льп­ту­ры, і тэк­сты­ль­ныя фо­та і тэк­сты­ль­ныя інста­ля­цыі… Ме­на­ві­та што — меж­аў у су­час­ным тэк­сты­ль­ным мас­тац­тве ўжо ня­ма. Як воб­раз­на на ад­крыц­ці вы­ста­вы пра свае да­ўнія па­мкнен­ні да бо­льш акту­аль­ных форм ска­за­ла мас­тац­тваз­наў­ца Ла­ры­са Фін­ке­льш­тэйн: “Да­ўно ха­це­ла­ся ад­арваць тэк­стыль ад сця­ны, да якой ён га­бе­ле­на­мі пры­ля­піў­ся”. Дык вы­ста­ва Here, There and Everywhere, мож­на ска­заць, і дэ­ман­струе, як да­лё­ка ад сця­ны мо­жа ад­ысці тэк­стыль.

/i/content/pi/cult/876/18562/8_1.jpg

Хрысціна Высоцкая, “Into the blue”.

Тут прад­стаў­ле­ны ра­бо­ты пя­ці мас­та­коў: Су­дэ Да­драс (Іран/ЗША), Ма­ну­эля Ван­дла (Аўстрыя), Стэ­фа­на «Secretspaces» (Гер­ма­нія), Ра­ху­ла Шар­ма (Індыя/ Ні­дэр­лан­ды) і Хрыс­ці­ны Вы­соц­кай (Бе­ла­русь). Ме­на­ві­та апош­няя — Хрыс­ці­на Вы­соц­кая — ку­ра­тар і арга­ні­за­тар вы­ста­вы. Акра­мя ўся­го Хрыс­ці­на — вы­клад­чы­ца Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў і ад­да­ны спра­ве ча­ла­век. На гэ­та асоб­на ўва­гу пры­сут­ных на ад­крыц­ці звяр­ну­ла мас­тац­тваз­наў­ца і пер­шы на­мес­нік стар­шы­ні Бе­ла­рус­ка­га са­юза мас­та­коў На­тал­ля Ша­ран­го­віч: “Я ба­чу, як га­раць во­чы ў мас­тач­кі, ба­чу яе жа­дан­не па­ка­заць, што тэк­стыль на сён­ня — да­стат­ко­ва су­час­нае мас­тац­тва. Гэ­тая экс­па­зі­цыя раз­бі­вае на­ша тра­ды­цый­нае уяў­лен­не пра тэк­стыль як пра не­шта дэ­ка­ра­тыў­нае”.
За­раз Хрыс­ці­на Вы­соц­кая за­кан­чвае аспі­ран­ту­ру — у су­вя­зі з гэ­тым тры апош­нія га­ды яна шчы­ль­на вы­ву­ча­ла стан мас­тац­ка­га тэк­сты­лю ў све­це. Яе моц­на за­ці­ка­ві­ла ідэя тэк­сты­ль­най фі­ла­со­фіі і за­ха­це­ла­ся пры­нес­ці гэ­тыя акту­аль­ныя па­ве­вы і ў Бе­ла­русь. У якас­ці ку­ра­та­ра вы­стаў Хрыс­ці­на вы­сту­пае ўжо не пер­шы год, але Here, There and Everywhere для яе ад­мет­на тым, што гэ­ты пер­шы сур’ёзны між­на­род­ны пра­ект. Для яго яна саб­ра­ла аўта­раў, з які­мі атры­ма­ла­ся па­зна­ёміц­ца ці ў рэ­аль­ным жыц­ці (з Ра­ху­лам Шар­ма з Індыі, на­прык­лад, яны раз­ам пра­хо­дзі­лі ста­жы­роў­ку ў Ве­не), ці пры да­па­мо­зе інтэр­нэ­ту ў су­пол­ках гэт­кіх жа за­хоп­ле­ных твор­цаў. І вы­ста­ва змаг­ла ад­быц­ца дзя­ку­ючы ўлас­най за­ці­каў­ле­нас­ці і на­ват улас­ным срод­кам са­міх удзе­ль­ні­каў. Су­дэ Да­драс з Іра­на, якая пэў­ны час ужо жы­ве ў ЗША, ся­род усіх, ма­быць, най­­больш вя­до­мая. Яна мно­га вы­стаў­ля­ецца ў све­це, су­пра­цоў­ні­чае са зна­ка­мі­тым му­зе­ем тэк­сты­лю ў япон­скім Кіёта, вы­кла­дае, а яшчэ — арга­ні­зуе між­на­род­ныя пра­екты, у якіх мэ­та­на­кі­ра­ва­на за­дзей­ні­чае твор­цаў з роз­ных кут­коў све­ту. Хрыс­ці­на Вы­соц­кая за­ці­ка­ві­ла Су­дэ і Бе­ла­рус­сю, і ня­даў­на іран­ская мас­тач­ка ўжо пры­язджа­ла ў Мінск, па­каз­ва­ла свае ра­бо­ты і на­ват вы­сту­пі­ла ку­ра­та­рам вы­ста­вы. У меж­ах пра­екта Here, There and Everywhere так­са­ма ёсць на­ме­ры пра­вес­ці твор­чую сус­трэ­чу з Су­дэ Да­драс. Пра­цуе яна ў тэх­ні­цы так зва­на­га шмат­слой­на­га шы­ня­ля, ства­ра­ючы дзі­вос­ныя “кар­ці­ны”. На ад­крыц­цё вы­ста­вы ў Мінск са сва­імі ра­бо­та­мі здо­леў пры­ехаць Ма­ну­эль Вандл з Аўстрыі, май­стар га­бе­ле­наў. Ён так­са­ма ня­ма­ла ро­біць для раз­віц­ця і па­пу­ля­ры­за­цыі гэ­тай спра­вы — вы­кла­дае, ку­ры­руе пра­екты, да­сле­дуе гіс­та­рыч­ны тэк­стыль Аўстрыі, асоб­на за­йма­ецца ад­ра­джэн­нем тэк­сты­ль­ных ра­мёс­тваў у кра­інах За­ход­няй Афры­кі.

/i/content/pi/cult/876/18562/8_2.jpg

Хрысціна Высоцкая, “Эдэм”.

А вось тое, што для Бе­ла­ру­сі па­куль у на­він­ку — па­вод­ле слоў Хрыс­ці­ны, “у нас пра гэ­та яшчэ на­ват га­ва­рыць не па­ча­лі, і на­шая вы­ста­ва — кроп­ка ад­лі­ку для раз­віц­ця пад­обна­га на­прам­ку ў Бе­ла­ру­сі” — гэ­та так зва­ныя тэк­сты­ль­ныя фа­таг­ра­фіі і злу­чэн­не тэк­сты­ль­най ві­зу­аль­най мо­вы і пра­сто­ры вір­ту­аль­най рэ­аль­нас­ці. Ра­хул Шар­ма пра­цуе ў да­ку­мен­та­ль­най мас­тац­кай фа­таг­ра­фіі і дэ­та­лі на яго фо­та­здым­ках пры­ро­ды і ўрба­ніс­тыч­най што­дзён­нас­ці Нью-Дэ­лі і Амстэр­да­ма на­поў­не­ны “за­сты­лай пры­га­жос­цю пе­ра­пле­це­ных тэк­стур «ды­ва­но­вых» лан­дшаф­таў і шмат­слой­ных дра­пі­ро­вак”. Ня­мец­кі мас­так Стэ­фан “Secretspaces” пра­цуе ў на­прам­ку трох­мер­на­га ліч­ба­ва­га мас­тац­тва: ства­рае ма­люн­кі і ві­дэа-арты, на­поў­не­ныя скла­да­ны­мі дэ­та­ля­мі пе­ра­пля­цен­няў ва­лок­наў, ка­ля­ро­вых і тэк­стур­ных пе­ра­хо­даў. На вы­ста­ве ў га­ле­рэі Шча­мя­лё­ва мож­на ўба­чыць вя­лі­кую ко­ль­касць арт-аб’ектаў індый­ска­га і ня­мец­ка­га аўта­раў. І знач­ная ко­ль­касць тво­раў тут са­мой Хрыс­ці­ны Вы­соц­кай: тэк­сты­ль­ныя ску­льп­ту­ры і крэ­атыў­ныя інста­ля­цыі. Агу­ль­ная кан­цэп­цыя вы­ста­вы, та­кім чы­нам, з бе­ла­рус­ка­га бо­ку пад­тры­ма­на год­на.

/i/content/pi/cult/876/18562/8_4.jpg

Мануэль Вандл, “Хто тут злыдзень”.

Вы­ста­ва Here, There and Everywhere прад­оўжыц­ца да 28 ліс­та­па­да, і ві­да­воч­на, што аба­зна­ным у тэк­сты­ль­ным мас­тац­тве лю­дзям яна бу­дзе най­перш ці­ка­вая гэ­тым імкнен­нем па­ка­заць но­вае, па­ка­заць акту­аль­нае. Не­дар­ма ад­крыц­цё саб­ра­ла не­ма­лую ко­ль­касць сту­дэн­таў і тых, хто то­ль­кі па­чы­нае свой шлях у мас­тац­тве.