Легендарная ўдзельніца акцыі супраціву

№ 44 (1535) 31.10.2021 - 06.11.2021 г

Ма­ла­вя­до­мыя ста­рон­кі лё­су пад­по­льш­чы­цы Надзеі Тра­ян
Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны му­зей гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны за­хоў­вае мно­гія імё­ны, да­ты і фак­ты. Зу­сім ня­даў­на, 24 кас­трыч­ні­ка 2021 го­да, споў­ні­ла­ся 100 га­доў з дня на­ра­джэн­ня Ге­роя Са­вец­ка­га Са­юза Надзеі Тра­ян. Лёс гэ­тай жан­чы­ны звя­за­ны з лік­ві­да­цы­яй так зва­на­га ге­не­ра­ль­на­га ка­мі­са­ра Бе­ла­ру­сі пад­час фа­шыс­цкай аку­па­цыі на­шай кра­іны Ві­ль­ге­ль­ма Ку­бэ. Ноч­чу з 21-га на 22-га ве­рас­ня 1943 го­да ў 2 га­дзі­ны 15 хві­лін у яго спа­ль­ні вы­бух­ну­ла мі­на. Гэ­та акцыя су­пра­ці­ву бе­ла­рус­кіх пад­по­льш­чы­каў на­заў­сё­ды ўвай­шла ў гіс­то­рыю Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі. Ві­ль­ге­льм Ку­бэ ўзна­ча­ль­ваў аку­па­цый­ную ад­мі­ніс­тра­цыю ў ге­не­ра­ль­най акру­зе “Бе­ла­русь” рэ­йхска­мі­са­ры­ята “Остланд” два га­ды і 20 дзён. За гэ­ты час шмат бед спаз­на­ла бе­ла­рус­кая зям­ля…

/i/content/pi/cult/875/18550/14_1.jpgЯе даваеннае жыццё

Ка­лі аб актыў­ным удзе­ле Але­ны Ма­за­нік і Ма­рыі Осі­па­вай у за­бой­стве В.Ку­бэ ма­ецца ба­га­тая лі­та­ра­ту­ра, то ўдзел Надзеі Тра­ян у гэ­тай апе­ра­цыі, ня­гле­дзя­чы на шэ­раг га­зет­ных і ча­со­піс­ных арты­ку­лаў і на­ват вы­хад асоб­най кні­гі аб ёй, да­сле­да­ва­ны не­дас­тат­ко­ва. Мо­жа, та­му не­ка­то­рыя жы­ха­ры на­шай рэ­спуб­лі­кі і ця­пер за­да­юць пы­тан­не: “А за што га­на­ро­вае зван­не Ге­роя Са­вец­ка­га Са­юза да­лі Надзеі Тра­ян?”

Перш за ўсё на­га­да­ем, што вя­до­ма на­шым чы­та­чам аб да­ва­енным жыц­ці Надзеі Вік­та­раў­ны.

Ма­лая ра­дзі­ма Н.В.Тра­ян — го­рад Дры­са (ця­пер Вер­хня­дзвінск Ві­цеб­скай воб­лас­ці). Тут у бе­ла­рус­кай сям’і слу­жа­ча­га Вік­та­ра Тра­яна 24 кас­трыч­ні­ка 1921 го­да па­чаў­ся яе жыц­цё­вы шлях. У кас­трыч­ні­ку 1935 го­да 14-га­до­вая Надзея ста­ла кам­са­мол­кай, у 1939 го­дзе скон­чы­ла ся­рэд­нюю шко­лу.

У тым жа го­дзе яна па­сту­пі­ла ў 1-ы Мас­коў­скі мед­ыцын­скі інсты­тут, дзе ву­чы­ла­ся на пер­шым кур­се. У су­вя­зі з тым, што сям’я ў кан­цы 1939 го­да пе­ра­еха­ла ў Мінск, дзе ба­ць­ка Вік­тар Тра­ян па­чаў пра­ца­ваць га­лоў­ным бух­гал­та­рам фаб­ры­кі “Ка­му­нар­ка”, Надзея пе­ра­вя­ла­ся ў Мін­скі мед­ыцын­скі інсты­тут.

У гады вайны

У па­чат­ку Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны 20-га­до­вая Надзея Тра­ян уклю­чы­ла­ся ў ба­ра­ць­бу з ня­мец­кі­мі аку­пан­та­мі. У па­чат­ку 1942 го­дзе сям’я пе­ра­еха­ла ў га­рад­скі па­се­лак Сма­ля­ві­чы, дзе Надзея па­ча­ла пра­ца­ваць ра­хун­ка­во­дам на тор­фза­во­дзе. Яна ста­ла пад­по­льш­чы­цай і ўдзе­ль­ні­ча­ла ў арга­ні­за­цыі і ра­бо­це ма­ла­дзёж­най пад­по­ль­най гру­пы, ство­ра­най на тор­фа­за­во­дзе.

З лі­пе­ня 1942 го­да На­дзея стал раз­вед­чы­цай і мед­ыцын­скай сяс­трой парт­ызан­ска­га атра­да “Бу­ра” 4-й парт­ызан­скай бры­га­ды “Дзя­дзі Ко­лі” Сма­ля­віц­ка­га ра­ёна Мін­скай воб­лас­ці (афі­цый­ная на­зва “Раз­вед­ва­ль­на-ды­вер­сій­ная гру­па НКУС СССР “Бы­ва­лыя” пад кі­раў­ніц­твам Пят­ра Ла­па­ці­на — Э.І.). Тра­ян пры­ма­ла ўдзел у ба­явых апе­ра­цы­ях па пад­ры­ву мас­тоў, на­па­дах на ва­ро­жыя аб­озы і ба­ях з кар­ні­ка­мі. І яшчэ Надзея ста­ла дру­гім ну­ма­рам ку­ля­мёт­на­га раз­лі­ку атра­да “Бу­ра”, якім ка­ман­да­ваў Мі­хась Ска­ром­нік.

Па за­дан­ню ка­ман­да­ван­ня раз­ам з Ма­ры­яй Осі­па­вай і Але­най Ма­за­нік яе і пры­цяг­ну­лі да пад­рых­тоў­кі апе­ра­цыі па зніш­чэн­ню ге­не­ра­ль­на­га ка­мі­са­ра Бе­ла­ру­сі Ві­ль­ге­ль­ма Ку­бэ.

Самыя складаныя заданні

У па­чат­ку лі­пе­ня 1943 го­да Надзею Тра­ян вы­клі­ка­лі ў штаб бры­га­ды і на­мес­нік ка­ман­дзі­ра бры­га­ды “Дзя­дзі Ко­лі” па раз­вед­цы, ка­ман­дзір спец­груп­пы “Артур” ма­ёр дзяр­жбяс­пе­кі Іван Фё­да­ра­віч За­ла­тар пры­цяг­нуў яе для ра­бо­ты ў апе­ра­тыў­най гру­пе На­рка­ма­та унут­ра­ных спраў СССР.

Надзея Тра­ян ужо пад­трым­лі­ва­ла су­вязь з Мін­скім анты­фа­шыс­цкім пад­пол­лем. І ка­лі Іван За­ла­тар пры по­шу­ку вы­ка­наў­цаў зніш­чэн­ня В.Ку­бэ пе­ра­браў не­ка­ль­кі маг­чы­мых ва­ры­янтаў, перш за ўсё ён спы­ніў свой вы­бар на На­дзе Тра­ян. Ме­на­ві­та ёй і бы­лі да­ру­ча­ны са­мыя скла­да­ныя за­дан­ні.

Пер­шай яе за­да­чай бы­ло саб­раць звес­ткі аб рас­па­рад­ку жыц­ця В.Ку­бэ, за­тым — знай­сці ся­род на­се­ль­ні­каў до­ма ге­не­ра­ль­на­га ка­мі­са­ра ге­на­ра­ль­най акру­гі “Бе­ла­русь” надзей­на­га ча­ла­ве­ка.

Надзеі зра­бі­лі да­ку­мен­ты, і яна пе­ра­ся­лі­ла­ся ў Мінск пад сва­ім про­звіш­чам, ста­ла рэ­зі­дэн­там спец­гру­пы “Артур”, атры­маў­шы псеў­да­нім “Кан­ская”. Тра­ян на­ват за­клю­чы­ла фік­тыў­ны шлюб, афор­мле­ны афі­цый­на, каб у вы­пад­ку ча­го тлу­ма­чыць свой пе­ра­езд у Мінск. Не­ка­ль­кі чле­наў спец­гру­пы “Артур” су­пра­ва­джа­лі Н.Тра­ян да 16-га кі­ла­мет­ра, да ад­ной з хат вёс­кі Сла­бод­чы­на, дзе яна па­кі­да­ла свой ве­ла­сі­пед па вяр­тан­ню з Мін­ска. Надзея пе­ра­апра­на­ла­ся і да­лей ужо еха­ла на ве­ла­сі­пе­дзе ад­на. А парт­ыза­ны ча­ка­лі яе вяр­тан­ня ў ле­се, ка­ля вёс­кі. Вы­да­лі Н.Тра­ян ма­ле­нь­кі бра­унінг.

Ад­ной­чы Надзея да­ве­да­ла­ся, што ў асаб­ня­ку ў Ку­бэ ці пра­цуе, ці ра­ней пра­ца­ва­ла пры­го­жая жан­чы­на Тац­ця­на Ка­лі­та. Яе муж Ры­гор Грын­га­уз ву­чыў­ся з ёй у Мін­скім мед­ыцын­скім інсты­ту­це. Не­як ён за­хва­рэў, і ўся гру­па сту­дэн­таў па­йшла яго на­ве­даць. То­ль­кі ад­ной­чы Н.Тра­ян і бы­ла ў той ква­тэ­ры, але ні­тач­ка ад яго жон­кі Тац­ця­ны цяг­ну­ла­ся да Ку­бэ.

Надзея ад­шу­ка­ла ў Мін­ску Ка­лі­ту, якая пра­жы­ва­ла ў ба­ць­коў­скай ха­це на ву­лі­цы Тал­сто­га, ка­ля Та­вар­най стан­цыі. Тац­ця­на яе ўспом­ні­ла. Гэ­та бы­ло 1 жніў­ня 1943 го­да. Ме­на­ві­та з 1-га па 8 жніў­ня Н.Тра­ян кож­ны дзень на­вед­ва­ла Тац­ця­ну. У той час Т.Ка­лі­та ўжо не пра­ца­ва­ла ў Ку­бэ, але адзна­чы­ла, што ў ге­не­ра­ль­на­га ка­мі­са­ра Бе­ла­ру­сі за­ста­ла­ся пра­ца­ваць яе доб­рая сяб­роў­ка Га­ля (Але­на Ры­го­раў­на) Ма­за­нік Тац­ця­на па­абя­ца­ла па­зна­ёміць Надзею з Га­лей.

Ка­лі Надзея і Га­ля-Алё­на па­ча­лі сус­тра­кац­ца, Тра­ян ска­за­ла Га­ле аб мэ­це яе пры­хо­ду. Спа­чат­ку Ма­за­нік бы­ла пад­азро­най і ад­но­сі­ла­ся да Надзеі асця­рож­на. Але ад сус­трэ­чы да сус­трэ­чы ад­но­сі­ны ўма­цоў­ва­лі­ся і пра­ясня­лі­ся. Не без цяж­кас­цей, але яны зра­зу­ме­лі ад­на дру­гую. Н.Тра­ян бы­ла цвёр­да ўпэў­не­на, што Га­ля не пад­вя­дзе, з ёй мож­на га­ва­рыць на­чыс­ці­ню.

Праз не­ка­то­ры час Тра­ян пе­рад­ала ў парт­ызан­скі атрад “Бу­ра” атры­ма­ную ёй ад Га­лі Ма­за­нік інфар­ма­цыю, У парт­ызан з’явіў­ся про­сце­нь­кі, ад­нак ве­ль­мі ка­рыс­ны ма­лю­нак раз­мяш­чэн­ня па­ко­яў асаб­ня­ка Ку­бэ — у пры­ват­нас­ці, на ім бы­ла па­зна­ча­на спа­ль­ня ге­не­ра­ль­на­га ка­мі­са­ра Бе­ла­ру­сі. Ма­лю­нак той па про­сь­бе Надзеі пад­рых­та­ва­ла Ма­за­нік.

А ўжо 18 жніў­ня 1943 го­да Ма­за­нік да­ла цвёр­дую зго­ду здзей­сніць акцыю по­мсты су­праць В.Ку­бэ.

Та­кім чы­нам ме­на­ві­та ма­ла­дая раз­вед­чы­ца На­дзея Тра­ян бы­ла пер­шай, якая вы­йшла на Га­лю (Алё­ну) Ма­за­нік, і, як ка­жуць у раз­вед­цы, яе за­вер­ба­ва­ла. Так апе­ра­цыя па зніш­чэн­ні В.Ку­бэ ўсту­пі­ла ў ра­ша­ючую ста­дыю. Спы­ні­лі­ся на та­кім ва­ры­янце акта ад­пла­ты: да яго ў ло­жак, пад пя­ры­ну, па­він­на быць за­кла­дзе­на мі­на з га­дзін­ні­ка­вым ме­ха­ніз­мам.

Урэш­це, мін бы­ло дзве, якія, так бы мо­віць, па­ра­ле­ль­на ру­ха­лі­ся ў аку­пі­ра­ва­ны Мінск з парт­ызан­скіх атра­даў. Ад­на — у кар­зі­не пад яга­да­мі ў Ма­рыі Осі­па­вай, дру­гая — у ка­роб­цы з-пад тор­та ў Надзеі Тра­ян. І так зда­ры­ла­ся, што мі­на Ма­рыі Осі­па­вай да­бра­ла­ся ў Мінск пер­шай.

Мі­ну англій­скай вы­твор­час­ці, якую ў СССР атрым­лі­ва­лі па ленд-лі­зу, Надзея Тра­ян пра­нес­ла праз усе ня­мец­кія і па­лі­цэй­скія кар­до­ны ў Мінск. Гэ­та ад­бы­ло­ся 22 ве­рас­ня 1943 го­да, ка­лі ўжо В.Ку­бэ быў за­бі­ты. У го­ра­дзе ішлі ма­са­выя арыш­ты і аб­ла­вы…

Але Тра­ян не вы­кі­ну­ла мі­ну, а, мі­ну­ючы ўсе па­лі­цэй­скія кар­до­ны, пры­нес­ла яе на­зад у парт­ызан­скі атрад. У Надзеі пы­та­лі­ся, на­вош­та бы­ло так ры­зы­ка­ваць жыц­цём. І яна про­ста па­тлу­ма­чы­ла: у парт­ызан не ха­пае та­кіх англій­скіх мі­ні­ацюр­ных мін.

Да­па­маг­ло ёй і тое, што яна ве­да­ла не то­ль­кі ня­мец­кую мо­ву, але бы­ла га­вар­кой, маг­ла раз­га­ва­рыць па­лі­цая, па­чаць жар­та­ваць і ад­цяг­нуць ува­гу.

Па­сля доў­га­га і дэ­та­лё­ва­га до­пы­ту Н.Тра­ян (па­сля яе пры­лё­ту ў Мас­кву ў ве­рас­ні 1943 го­да — Э.І.) На­род­ным ка­мі­са­рам дзяр­жаў­най бяс­пе­кі СССР ка­мі­са­рам дзяр­жаў­най бяс­пе­кі 1 ран­га В.Мяр­ку­ла­вым, на­мес­ні­кам На­род­на­га ка­мі­са­ра дзяр­жаў­най бяс­пе­кі СССР ка­мі­са­рам дзяр­жаў­най бяс­пе­кі 2 ран­га Ка­бу­ла­вым і на­ча­ль­ні­кам Раз­ве­дуп­раў­лен­ня Чыр­во­най Арміі ге­не­рал-лей­тэ­нан­там Куз­ня­цо­вым ёй пры­йшло­ся 13 кас­трыч­ні­ка 1943 го­да на­пі­саць яшчэ і аб­са­лют­на не­абход­ную “тлу­ма­ча­ль­ную за­піс­ку” свай­му пра­мо­му на­ча­ль­ні­ку — кі­раў­ні­ку 4-га ад­дзя­лен­ня НКДБ СССР Па­ўлу Ана­то­ль­еві­чу Су­дап­ла­та­ву. Яна за­кан­чва­ла­ся та­кі­мі рад­ка­мі:

“…Как впос­лед­ствии ока­за­лось, Ку­бе был убит имен­но Га­лей, ми­ной, по­лу­чен­ной ею от дру­гих лиц.

Не­смот­ря на это, я твёр­до за­являю, что ин­ици­ати­ва в об­ра­бот­ке Га­ли на убий­ство Ку­бе, упор­ная и на­стой­чи­вая пси­хо­ло­ги­чес­кая под­го­тов­ка её при­над­ле­жат мне, что я и де­ла­ла под ру­ко­вод­ством Ива­на Фё­до­ро­ви­ча” (то-бок ка­ман­дзі­ра спец­груп­пы “Артур” ма­ёра дзяр­жбяс­пе­кі Іва­на Фё­да­ра­ві­ча За­ла­та­ра).

Герой СССР

Ге­ро­ем Са­вец­ка­го Са­юза Надзея Тра­ян ста­ла ў 22 га­ды — 29 кас­трыч­ні­ка 1943 го­да. І та­ды ж фю­рэр Гер­ма­ніі Ад­ольф Гіт­лер аб’явіў парт­ызан­скую раз­вед­чы­цу сва­ім аса­біс­тым во­ра­гам за ўдзел у апе­ра­цыі па зніш­чэн­ню ге­не­ра­ль­на­га ка­мі­са­ра ге­не­ра­ль­най акру­гі “Бе­ла­русь” гру­пен­фю­рэ­ра СС Ві­ль­ге­ль­ма Ку­бэ.

Па­сля Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны Надзея Тра­ян у 1947 го­дзе скон­чы­ла 1-ы Мас­коў­скі мед­ыцын­скі інсты­тут імя І.М.Се­ча­на­ва па спе­цы­яль­нас­ці “ўрач-хі­рург”. У 1962 го­дзе яна ста­ла кан­ды­да­там меды­цын­скіх на­вук, а тро­хі па­зней — да­цэн­там.

На пра­ця­гу мно­гіх га­доў Надзея Вік­та­раў­на за­йма­ла­ся ад­ука­цый­най, дзяр­жаў­на і гра­мад­скай дзей­нас­цю. Яна пра­ца­ва­ла вы­клад­чы­кам і да­цэн­там ВНУ, ды­рэк­та­рам Усе­са­юзна­га на­ву­ко­ва-да­след­ча­га інсты­ту­та са­ні­тар­най асве­ты Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роў­я СССР, пра­рэк­та­рам 1-га Мас­коў­ска­га меды­цын­ска­га інсты­ту­та.

Што яшчэ ці­ка­ва, ме­на­ві­та Надзея Тра­ян ста­ла ад­ным з іні­цы­ята­раў пе­ра­йме­на­ван­ня стан­цыі Мас­коў­ска­га мет­ра­па­лі­тэ­на “Ізмай­лаў­скі парк” у “Парт­ызан­скую”, Афар­млен­не гэ­тай стан­цыі бы­ло вя­до­ма з 1944 го­да і пры­свя­ча­ла­ся тэ­ме парт­ызан­ска­га ру­ху — у га­ды Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны ў СССР.

Н.В.Тра­ян не ста­ла 7 ве­рас­ня 2011 го­да — на 90-м го­дзе жыц­ця. На бу­дын­ку Пер­ша­га Мас­коў­ска­га мед­ыцын­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та імя І.М.Се­ча­на­ва 25 кас­трыч­ні­ка 2013 го­да бы­ла ўста­ноў­ле­на ме­ма­ры­яль­ная дош­ка ў яе го­нар.

Эма­ну­іл Ры­го­ра­віч Іо­фе, док­тар гіс­та­рыч­ных на­вук