“Восень у Завоссі”

№ 44 (1535) 31.10.2021 - 06.11.2021 г

16 кас­трыч­ні­ка ў Му­зеі-ся­дзі­бе Міц­ке­ві­чаў “За­вос­се”, фі­лі­яле Дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры, пра­йшоў лі­та­ра­тур­на-му­зыч­ны фес­ты­валь “Во­сень у За­вос­сі”. Аб той падзеі мы рас­па­вя­дзем на пад­ста­ве сва­іх на­зі­ран­няў і ка­мен­та­роў арга­ні­за­та­раў ме­рап­ры­емства.

/i/content/pi/cult/875/18549/13_1.jpgВы­язджа­ючы з да­ждлі­ва­га і змроч­на­га Мін­ска, удзе­ль­ні­кі фес­ты­ва­лю і пад­умаць не маг­лі, што лі­та­ра­ль­на праз па­ўта­ры га­дзі­ны, ні­бы дзя­ку­ючы ўмя­ша­ль­ніц­тву доб­ра­га ча­раў­ні­ка, яны пе­ра­ня­суц­ца ў са­мую сап­раў­дную за­ла­тую во­сень. Ся­дзі­ба Ад­ама Міц­ке­ві­ча ў За­вос­сі бы­ла да­шчэн­ту за­лі­та со­неч­ным свят­лом, ма­быць, та­му фэст прай­шоў у дзі­вос­най уз­нёс­ла-ра­дас­най атмас­фе­ры.

Мы пры­еха­лі за га­дзі­ну да фес­ты­ва­лю, у нас быў час агле­дзец­ца, аб­ы­сці пад­во­рак ся­дзі­бы, які стаў мі­зан­сцэ­най для пра­вя­дзен­ня ме­рап­ры­емства. Пе­ра­ка­на­лі­ся: за­дзей­ні­ча­ны лі­та­ра­ль­на кож­ны во­ль­ны ку­ток і кож­ны бу­ды­нак ся­дзіб­на­га ком­плек­су. Сце­ны гас­па­дар­чых па­бу­доў ста­лі вы­ста­вач­ны­мі плош­ча­мі для экс­па­зі­цый як ма­ла­дых мас­та­коў-па­чат­коў­цаў, так і пра­фе­сі­яна­лаў. На­прык­лад, вя­до­мы мін­скі мас­так Алесь Ро­дзін вы­ста­віў шэ­раг прац, пры­све­ча­ных жыц­ця­ры­су Яна Ча­чо­та і дзей­нас­ці та­ва­рыс­тва Фі­ла­ма­таў. Мас­тач­ка Ма­рыя Сы­рак­ваш раз­гар­ну­ла на сце­нах сві­рон­ка вы­ста­ву аква­рэ­ляў з вы­ява­мі мясц­інаў Ад­ама Міц­ке­ві­ча, Яна Ча­чо­та, Та­ма­ша За­на і Та­дэ­ву­ша Рэ­йта­на. Да­рэ­чы, по­бач са сві­рон­кам Юрась Усці­но­віч са сва­імі ка­ле­га­мі прэ­зен­та­ваў уз­оры зброі і да­спе­хаў роз­ных ча­соў, а пад­час фэс­ту пра­во­дзіў лек­цыі і курс “ма­ла­до­га шлях­ці­ца”, на­ву­ча­ючы тры­маць шаб­лю ці меч, а так­са­ма стра­ляць з лу­ка. Дзя­ку­ючы гэ­та­му кож­ны на­вед­ва­ль­нік мог ад­чуць ся­бе тым са­мым “шлях­ці­цам на за­гро­дзе, які роў­ны ва­яво­дзе”. І ўсё тое — на пад­вор­ку сап­раў­днай (хоць і ад­ноў­ле­най) шля­хец­кай ся­дзі­бы. Пры­нам­сі аса­біс­та я, аўтар гэ­та­га рэ­пар­та­жу, быў за­про­ша­ны рас­па­вес­ці пры­сут­ным пра ра­да­вод­ныя та­ямні­цы Ад­ама Міц­ке­ві­ча, сяб­роў­ства Ча­чо­та з вы­біт­ным па­этам, пра тое, як апош­ні стаў у ХІХ ста­год­дзі са­мым га­лоў­ным па­пу­ля­ры­за­та­рам по­ста­ці Та­дэ­ву­ша Рэ­йта­на.

На га­лоў­най сцэ­не вы­сту­па­лі і на­шы па­эты-су­час­ні­кі Серж Мін­ске­віч, Ні­на Ліс­то­та, Ці­мур Буй­ко, Свят­ла­на Та­ню­ке­віч і Зоя Ку­лік. Іх по­тым /i/content/pi/cult/875/18549/13_2.jpgзмя­ня­лі артыс­ты ў воб­ра­зах Ад­ама Міц­ке­ві­ча і яго сяб­ра Яна Ча­чо­та, а так­са­ма на­род­ныя ансам­блі.

А вось сві­ран, як гэ­та бы­ло і ра­ней, пе­ра­ўтва­рыў­ся ў ка­мер­ную кан­цэр­тную пля­цоў­ку. Тут ва ўту­ль­най атмас­фе­ры вы­сту­піў на­род­ны лі­та­ра­тур­ны тэ­атр “Жы­вое сло­ва”: Але­ся Сі­во­хі­на і Алесь Мой­скі, а яшчэ пра­гу­ча­ла му­зыч­на-спеў­ная пра­гра­ма Свят­ле­ны Не­ма­гай і Та­ма­ры Рэ­мез “Хай ра­дасць з ва­чэй ва­шых бліс­не”.

Пра­гра­ма бы­ла ве­ль­мі на­сы­ча­най, але ж, раз­ам з тым, ха­це­ла­ся, каб бы­лі бо­льш шы­ро­ка прад­стаў­ле­ны асо­бы сяб­роў Ад­ама Міц­ке­ві­ча, каб гу­ча­лі вер­шы іншых па­этаў фі­ла­ма­таў і фі­ла­рэ­таў, каб удзе­ль­ні­кі імпрэ­зы з го­на­рам пра­йшлі­ся па пад­вор­ку ся­дзі­бы ў “Па­ла­нэ­зе”.

Па­ці­ка­ві­лі­ся мы аб мэ­тах фес­ты­ва­лю і ў яго арга­ні­за­та­раў.

Ва­лян­ці­на Ка­рот­кі­на, на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік Лі­та­ра­тур­на­га му­зея Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча:

— Тра­ды­цый­на ўжо ў трэ­ці раз за­ла­той во­се­ньс­кай па­рой фес­ты­валь саб­раў гас­цей, каб уз­га­даць ад­на­го з най­слын­ней­шых бе­ла­рус­кіх твор­цаў — Ад­ама Міц­ке­ві­ча. Аку­рат па­пу­ля­ры­за­цыю твор­час­ці вы­дат­на­га ўра­джэн­ца На­ваг­рад­чы­ны і ўні­ка­ль­най мясц­іны па­мя­ці — За­вос­ся — і меў на мэ­це фес­ты­валь.

/i/content/pi/cult/875/18549/13_3.jpgАрга­ні­за­та­ра­мі фэс­ту вы­сту­пі­лі Дзяр­жаў­ны му­зей гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры су­мес­на з Ба­ра­на­віц­кім ра­ённым вы­ка­наў­чым ка­мі­тэ­там пры пад­трым­цы Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Як вы пе­ра­ка­на­лі­ся, у пра­гра­му фес­ты­ва­лю бы­лі ўклю­ча­ны са­мыя раз­на­стай­ныя тэ­ма­тыч­ныя му­зыч­ныя, па­этыч­ныя і вы­ста­вач­ныя пля­цоў­кі. Ад­мет­на, што ўрыў­кі з па­эмы Ад­ама Міц­ке­ві­ча “Пан Та­дэ­вуш” гу­ча­лі і па-поль­ску, і па-бе­ла­рус­ку. Сло­вам, па­этыч­ную тэ­му мы імкну­лі­ся рас­кве­ціць са­мы­мі раз­на­стай­ны­мі вер­ша­ва­ны­мі рад­ка­мі — ад Міц­ке­ві­ча­вых пе­ра­кла­даў да су­час­най па­эзіі і рэ­гі­яна­ль­ных лі­та­ра­тур­ных за­ма­лё­вак. Не ма­гу не ска­заць сло­вы ўдзяч­нас­ці ка­лек­ты­вам Ба­ра­на­віц­ка­га ра­ёна, якія прэ­зен­та­ва­лі гле­да­чам яркую і маш­таб­ную пра­гра­му на га­лоў­най сцэ­не фес­ты­ва­лю. Так, сап­раў­ды, па­шан­ца­ва­ла ўдзе­ль­ні­кам фэс­ту і з вы­дат­ным со­неч­ным над­вор’ем. Але, на жаль, унес­ла свае ка­рэк­ты­вы ў спа­дзе­вы арга­ні­за­та­раў акту­аль­ная эпі­дэ­мі­яла­гіч­ная сі­ту­ацыя: гас­цей у За­вос­сі маг­ло быць на­шмат бо­лей, але, тым не менш, з май­го пун­кту по­гля­ду, свя­та атры­ма­ла­ся і атры­ма­ла свой роз­га­лас. Спа­дзя­емся, што і на бу­ду­чы год збя­ром­ся ў За­вос­сі, каб аку­нуц­ца ў атмас­фе­ру шля­хец­ка­га жыц­ця Міц­ке­ві­ча­вай па­ры. А ў блі­/i/content/pi/cult/875/18549/13_4.jpgжэй­шых пла­нах — адзна­чэн­не дня на­ро­дзі­наў па­эта і тэ­ма­тыч­ныя сус­трэ­чы, пры­све­ча­ныя фі­ла­мац­кай ды шля­хец­кай гіс­то­рыі ў сце­нах мін­ска­га Му­зея гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры.

Тац­ця­на Лай­ша, ды­рэк­тар На­ва­мыш­скай біб­лі­ятэ­кі імя Яна Ча­чо­та:

— Фес­ты­валь гэ­ты мае ве­ль­мі доў­гую гіс­то­рыю. Упер­шы­ню ён пра­йшоў у За­вос­сі яшчэ ў 2006 го­дзе. Па не­йкіх пры­чы­нах, на не­йкі час аб ім за­бы­лі­ся. Ад­на­віў­ся ж фес­ты­валь уво­сень 2018 го­да. Та­ды на­го­дай для яго пра­вя­дзен­ня стаў юбі­лей на­ша­га сла­ву­та­га зем­ля­ка-па­эта Ад­ама Міц­ке­ві­ча, а ме­на­ві­та 220-год­дзе з дня на­ра­джэн­ня. У 2018 го­дзе асноў­ная ўва­га над­ава­ла­ся асо­бе па­эта, яго твор­час­ці. Тэ­май на­ступ­на­га фес­ты­ва­лю, які ад­быў­ся ў 2019 го­дзе, ста­ла рэ­прэ­зен­та­цыя шля­хец­кай ку­ль­ту­ры па­чат­ку і ся­рэ­дзі­ны ХІХ ста­год­дзя, ча­су Ад­ама Міц­ке­ві­ча. У 2020 го­дзе з-за пан­дэ­міі фес­ты­валь пры­йшло­ся ад­мя­ніць, але сё­ле­та ён вяр­нуў­ся. Як і ў мі­ну­лыя разы, на­ша пля­цоў­ка на “Біб­лі­ятэч­ным пад­вор­ку” бы­ла ве­ль­мі роз­на­ба­ко­вай, асо­бае мес­ца ў пра­гра­ме мы імкну­лі­ся ад­вес­ці па­ка­зу су­вя­зі па­між Ад­амам Міц­ке­ві­чам і Янам Ча­чо­там, та­му сяб­роў­ству, якое за­ра­дзі­ла­ся тут, на Ба­ра­на­віц­кай зям­лі, ка­лі яны бы­лі яшчэ пад­лет­ка­мі, і якое яны пра­нес­лі праз усё жыц­цё.

Аўтар­ская за­цем­ка на апош­няй ста­рон­цы:

Ужо па­сля фес­ты­ва­лю да­вя­ло­ся па­ра­змаў­ляць з гас­ця­мі і ўдзе­ль­ні­ка­мі імпрэ­зы. Пра­гу­ча­ла пра­па­но­ва па­су­нуць пра­вя­дзен­не фэс­ту на бо­льш цёп­лы час, на­прык­лад на ве­ра­сень. Сап­раў­ды, кас­трыч­нік з яго не­прад­ка­за­ль­ным і да­во­лі пра­ха­лод­ным над­вор’ем мог па­ўплы­ваць на ра­шэн­не “ехаць/не ехаць” не­ка­то­рых па­тэн­цый­ных гле­да­чоў, асаб­лі­ва тых, хто лю­біць ван­дра­ваць з дзе­ць­мі.

Мінск —  За­вос­се — Мінск

Здымкі аўтара  і з архіва Літаратурнага музея Максіма Багдановіча

На здымках: падчас фэсту.

Аўтар: Зміцер ЮРКЕВІЧ
калумніст газеты "Культура", арт-куратар