Кні­га з аўтог­ра­фам Ко­ла­са

№ 44 (1535) 31.10.2021 - 06.11.2021 г

3 ліс­та­па­да спаў­ня­ецца 139 га­доў з дня на­ра­джэн­ня вя­лі­ка­га па­эта, пра­за­іка, дра­ма­тур­га, пе­ра­клад­чы­ка, вы­дат­на­га лін­гвіс­та і фа­льк­ла­рыс­та Яку­ба Ко­ла­са.

Твор­чая по­стаць Я. Ко­ла­са ў бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры фе­на­ме­на­ль­ная. Шмат­гран­насць яго та­лен­ту вы­яві­ла­ся як у па­эзіі, так і ў про­зе, пуб­лі­цыс­ты­цы, у дзі­ця­чай лі­та­ра­ту­ры. Якуб Ко­лас за­клаў асно­вы бе­ла­рус­ка­га ра­ма­на. Ён — на­стаў­нік не­ка­ль­кіх па­ка­лен­няў су­час­ных бе­ла­рус­кіх пі­сь­мен­ні­каў. Пры­емна адзна­чыць, што імя Яку­ба Ко­ла­са но­сіць Сло­нім­ская ра­ённая біб­лі­ятэ­ка. Гэ­та і го­нар, гэ­та і вя­лі­кая ад­каз­насць. Ка­лек­тыў біб­лі­ятэ­кі ўсё ро­біць для та­го, каб быць вар­тым гэ­та­га імя.

/i/content/pi/cult/875/18547/11_4.jpg

З экс­па­зі­цыі му­зея Сло­нім­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі імя Якуба Ко­ла­са.

Яшчэ ў 1956 го­дзе Якуб Ко­лас пі­саў: “Бе­ла­рус­кая мо­ва па­ра­ўна­ль­на ма­ла­дая. Хоць да­ўно ўжо на ёй га­во­рыць на­род, але як мо­ва на­ву­кі, па­лі­ты­кі, лі­та­ра­ту­ры яна зна­хо­дзіц­ца ў пе­ры­ядзе ста­наў­лен­ня. Та­му на­ша за­да­ча — бе­раг­чы мо­ву, вы­ву­чаць яе, рас­пра­цоў­ваць і па­шы­раць. Гэ­та да­ся­га­ецца што­дзён­ным яе ўжы­ван­нем у по­бы­це, на ра­бо­це, у дзяр­жаў­ных, гра­мад­скіх і ку­ль­тур­ных уста­но­вах”. Гэ­тыя сло­вы акту­аль­ныя і сён­ня.

З мэ­тай па­пу­ля­ры­за­цыі бе­ла­рус­кай мо­вы, яе за­ха­ван­ня, раз­віц­ця і рас­паў­сю­джван­ня ся­род на­се­ль­ніц­тва, асэн­са­ван­ня як на­цы­яна­ль­най ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­ці ў 1992 го­дзе су­пра­цоў­ні­ка­мі Сло­нім­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі імя Яку­ба Ко­ла­са быў ство­ра­ны адзі­ны на Гро­дзен­шчы­не му­зей бе­ла­рус­кай кні­гі.

У му­зеі фун­кцы­яну­юць два ад­дзе­лы, адзін з якіх — “Якуб Ко­лас — на­род­ны па­эт Бе­ла­ру­сі” — пры­све­ча­ны сла­ву­та­му кла­сі­ку бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры. Тут саб­ра­ны ма­тэ­ры­ялы пра жыц­цё і твор­часць пес­ня­ра, экс­па­ну­юцца збо­ры тво­раў, юбі­лей­ныя вы­дан­ні Яку­ба Ко­ла­са, шмат ці­ка­вых ма­наг­ра­фій, аль­бо­маў аб жыц­ці па­эта.

Го­на­рам му­зея ста­ла кні­га-пад­ару­нак пад на­звай “Ад­шча­пе­нец” (1950) з аса­біс­тым под­пі­сам Яку­ба Ко­ла­са “Сло­нім­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­цы. Якуб Ко­лас. 6. IX.1954 г.”

Вар­та адзна­чыць, што ўжо 17 га­доў (з 2004 го­да) му­зей пад­трым­лі­вае су­вя­зі з на­шчад­ка­мі Я. Ко­ла­са: унуч­кай Ве­рай Да­ні­лаў­най і ня­вес­ткай пі­сь­мен­ні­ка — Аляў­ці­най Ці­ма­фе­еўнай Міц­ке­віч. Ме­на­ві­та яны пад­ары­лі му­зею каш­тоў­ныя экс­па­на­ты ко­ла­саў­скай эпо­хі: 25 фо­та­здым­каў і бо­льш за 30 кніг з ся­мей­на­га архі­ва Міц­ке­ві­чаў.

Бо­льш пад­ра­бяз­на да­кра­нуц­ца да па­эзіі пес­ня­ра і ад­чуць яе сут­насць мож­на на­ве­даў­шы каш­тоў­ную кры­ні­цу кра­язнаў­чых ве­даў — му­зей бе­ла­рус­кай кні­гі Сло­нім­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі імя Я. Ко­ла­са.

Юлія ВА­СІ­ЛЕЎ­СКАЯ, ме­та­дыст ад­дзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу Сло­нім­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі імя Якуба Ко­ла­са