Ад ра­дыё­лы да рок-н-ро­лу

№ 44 (1535) 31.10.2021 - 06.11.2021 г

Зна­ёмце­ся: Вя­час­лаў Ля­во­нен­ка — кі­раў­нік мо­ла­дзе­вай рок-сту­дыі “Ad Libitum” Свет­ла­гор­ска­га цэн­тра ку­ль­ту­ры. Пра яго і да­сяг­нен­ні яго­най сту­дыі — у на­шым ма­тэ­ры­яле.

За­ча­ра­ва­ны “гі­тар­ным зор­ка­лё­там”

/i/content/pi/cult/875/18546/11_1.jpg

Свет му­зы­кі за­ха­піў ма­ле­нь­ка­га Сла­ві­ка ў са­мым ран­нім дзя­цін­стве. Ма­лы яшчэ не на­ву­чыў­ся доб­ра ха­дзіць, а ўжо пад­паў­заў да ра­дыё­лы, цяг­нуў­ся да яе руч­ка­мі, чу­ючы ча­роў­ныя гу­кі му­зы­кі. Ма­ма ста­ві­ла плас­цін­ку і спа­кой­на зай­ма­ла­ся гас­па­дар­чы­мі спра­ва­мі, а Сла­ва, як за­ча­ра­ва­ны, ста­яў на ад­ным мес­цы, ста­іўшы ды­хан­не, слу­хаў, па­глыб­ля­ючы­ся ў ча­роў­ны свет му­зы­кі. Ён яшчэ не на­ву­чыў­ся га­ва­рыць, але ўжо спра­ба­ваў спя­ваць, па­ўта­ра­ючы па-свой­му сло­вы па­чу­тых пе­сень.

З га­доў пя­ці-шас­ці хлап­чук час­ця­ком ла­дзіў кан­цэр­ты для ўсіх ахвот­ных, це­ша­чы іх сва­ім за­хап­лен­нем пес­ня­мі. Ад­нак, ка­лі хлоп­чык пад­рос і ма­ма па­спра­ба­ва­ла пры­вес­ці Сла­ві­ка ў му­зыч­ную шко­лу, ён на­адрэз са сля­за­мі на ва­чах ад­мо­віў­ся ад на­ву­чан­ня му­зыч­ным на­ву­кам. Хлоп­чык ця­гу да му­зы­кі не згу­біў, але да­во­дзіў ма­ту­лі, што трэ­ба ж яму па­гу­ляць з сяб­ра­мі і ў фут­бол, і ў “вай­нуш­ку”, і ра­гат­ку змай­стра­ваць, і на рэ­чку збе­гаць, і бу­ль­бу на вог­ніш­чы спя­чы.

Але свет му­зы­кі не ад­пус­каў пад­лет­ка. Як вя­до­ма, у ся­рэ­дзі­не ся­мі­дзя­ся­тых у кож­ным га­рад­скім два­ры бы­лі свае гі­та­рыс­ты — да­рос­лыя хлоп­цы, якія жы­лі по­бач. Пад­лет­кі, ся­род якіх быў і Сла­ва, збі­ра­лі­ся ва­кол гэ­тых му­зы­каў і з за­хап­лен­нем слу­ха­лі па­пу­ляр­ныя эстрад­ныя пес­ні са­вец­кай і за­меж­най эстра­ды, аўтар­скія тво­ры бар­даў Ула­дзі­мі­ра Вы­соц­ка­га, Юрыя Віз­ба­ра, Бу­ла­та Аку­джа­вы ды мно­гіх іншых.

А ў ад­ным пад’ездзе са Сла­вам жыў вя­до­мы на той час у го­ра­дзе мас­ці­ты му­зы­ка з ВІА “Сне­гі­ры” Вік­тар Це­ра­шок. Ка­лі Вік­тар вы­хо­дзіў на ву­лі­цу са сва­ёй элек­тра­гі­та­рай ярка-чыр­во­на­га ко­ле­ру, то гі­та­ра за­ча­роў­ва­ла ўяў­лен­не ўсіх хлап­чу­коў. Вік­тар зда­ваў­ся ім про­ста кас­ма­наў­там з “гі­тар­ным зор­ка­лё­там” у ру­ках. Час­ця­ком ста­рэй­шыя ве­кам хлоп­цы, па­каз­ва­ючы хлап­чу­кам не­ка­то­рыя свае пры­ёмы гран­ня на гі­та­ры, на­ву­ча­лі пад­лет­каў тро­ха­кор­да­вым два­ро­вым пес­ням. Ся­род гэ­тых пад­лет­каў быў, на­ту­ра­ль­на, і Сла­ва.

Так па­сту­по­ва Вя­час­лаў Ля­во­нен­ка са­ма­стой­на асво­іў гі­тар­ныя акор­ды і яго пры­ня­лі ў ВІА пры До­ма­бу­даў­ні­чым кам­бі­на­це, а так­са­ма па­/i/content/pi/cult/875/18546/11_2.jpgра­ле­ль­на — у пад­рых­тоў­чую гру­пу ду­ха­во­га аркес­тра “Ге­лі­кон” Па­ла­ца ку­ль­ту­ры хі­мі­каў. Атры­маў­шы во­пыт пра­ктыч­най гу­ль­ні і тро­хі асво­іўшы не­ка­ль­кі му­зыч­ных інстру­мен­таў, Сла­ва ра­зам з сяб­ра­мі-шко­ль­ні­ка­мі ства­рыў гру­пу “Імпу­льс”. Хлоп­цы не то­ль­кі гра­лі на шко­ль­ных ве­ча­рах, але ўжо і ста­лі трош­кі за­раб­ляць, вы­сту­па­ючы на вя­сел­лях, юбі­ле­ях, свя­тах, тан­цах і вы­пус­кных ве­ча­рах.

Му­зы­ка — спра­ва жыц­ця

Па­сля за­кан­чэн­ня шко­лы Вя­час­лаў Ля­во­нен­ка па­ру га­доў пра­ца­ваў на прад­пры­емствах го­ра­да, за­тым скон­чыў Свет­ла­гор­скае ву­чы­ліш­ча і па­сту­піў у Ма­гі­лёў­скі ма­шы­на­бу­даў­ні­чы інсты­тут. Акра­мя ву­чо­бы, у вы­шэй­шай на­ву­ча­ль­най уста­но­ве быў час і на актыў­ны ўдзел у гра­мад­скім жыц­ці інсты­ту­та — хло­пец з’яўляў­ся ўдзе­ль­ні­кам фа­ку­ль­тэц­ка­га ВІА і інсты­туц­ка­га ду­ха­во­га аркес­тра.

Па­сля за­кан­чэн­ня інсты­ту­та ма­ла­ды спе­цы­яліст В. Ля­во­нен­ка пра­ца­ваў па спе­цы­яль­нас­ці, а так­са­ма граў у на­род­ным ду­ха­вым аркес­тры “Ге­лі­кон”, а так­са­ма спя­ваў у на­род­най ва­ка­ль­най сту­дыі “Лі­ра”, ство­ра­най Іры­най Шу­ль­га. Па­ста­янна пры­маў удзел у мясц­овых і вы­язных кан­цэр­тах, фес­ты­ва­лях і кон­кур­сах. І ад­ной­чы зра­зу­меў, што му­зы­ка — га­лоў­ны за­ня­так у яго жыц­ці.

У 1999 го­дзе Вя­час­лаў Мі­ка­ла­евіч улад­коў­ва­ецца на пра­цу пра­фе­сій­ным му­зы­кам эстрад­на­га аркес­тра “METALLIC BIG BAND” Па­ла­ца ку­ль­ту­ры ме­та­лур­гаў Бе­ла­рус­ка­га ме­та­лур­гіч­на­га за­во­да (Жло­бін). Лю­бі­мая спра­ва за­ха­пі­ла цал­кам, пры­но­сі­ла ра­дасць твор­час­ці і на­тхнен­не. А яшчэ праз 15 га­доў, у 2014 го­дзе Вя­час­лаў Ля­во­нен­ка пе­ра­йшоў на пра­цу ў Свет­ла­гор­скі цэнтр ку­ль­ту­ры кі­раў­ні­ком мо­ла­дзе­вай рок-сту­дыі “Ad Libitum”. Да сло­ва, му­зыч­ны тэр­мін “Ad Libitum” азна­чае вы­ка­нан­не тво­ра па жа­дан­ні, на сваё мер­ка­ван­не, у сва­бод­най трак­тоў­цы.

З’яд­на­ны са сфе­рай ку­ль­ту­ры

/i/content/pi/cult/875/18546/11_3.jpgЗа­да­чай сва­ёй пра­цы ў Свет­ла­гор­скім цэн­тры ку­ль­ту­ры Вя­час­лаў Мі­ка­ла­евіч лі­чыць, у пер­шую чар­гу, да­лу­чэн­не пад­лет­каў да актыў­на­га ла­ду жыц­ця з да­па­мо­гай іх аса­біс­та­га ўдзе­лу ў рок-ку­ль­ту­ры, на­ву­чан­ня гу­ль­ні на роз­ных інстру­мен­тах (гі­та­ра, ба­ра­ба­ны, кла­віш­ны сін­тэ­за­тар і іншыя), і ў да­лей­шым — ства­рэн­не рок-гур­тоў і ка­вер-бэн­даў на ба­зе сту­дыі.

Да сло­ва, ство­ра­ныя пад­обным чы­нам гру­пы бра­лі ўдзел і ста­на­ві­лі­ся дып­ла­ман­та­мі фес­ты­ва­ляў і кон­кур­саў роз­ных па сва­ім ста­ту­се і ўзроў­ню: га­рад­скія, рэ­гі­яна­ль­ныя, між­рэ­гі­яна­ль­ныя і рэ­спуб­лі­кан­скія. У “скар­бон­цы” сту­дыі дып­ло­мы І, ІІ і ІІІ сту­пе­няў фес­ты­ва­ляў “Со­жскі шля­гер”, “Ша­ці­лін­скі шля­гер”, “На­ва­ль­ні­ца”, “Рок-эйфа­рыя”, “Но­вая хва­ля”, “Па­мя­ці Вік­та­ра Цоя” ды мно­гіх іншых. Так, Свет­ла­гор­скі шко­ль­ны ка­вер-бэнд “Post Scriptum” рок-сту­дыі “Ad Libitum” прэ­зен­та­ваў рок-му­зы­каў мо­ла­дзе­ва­га ру­ху ад Го­ме­льс­кай воб­лас­ці на “Да­жын­ках” у Жло­бі­не.

Кан­цэр­ты му­зы­каў сту­дыі пры­ма­юцца мо­ла­дзе­вай аўды­то­ры­яй з за­хап­лен­нем. На сён­ня ў скла­дзе сту­дыі дзве гру­пы да­рос­лых му­зы­кан­таў і тры гру­пы — дзі­ця­чых. Кі­раў­нік сту­дыі мяр­куе, што гурт на­ра­джа­ецца не на рэ­пе­ты­цы­ях, а ў мо­мант пер­ша­га вы­ступ­лен­ня на сцэ­не. Але перш, чым вы­пус­ціць сва­іх га­да­ван­цаў на сцэ­ну, Вя­час­лаў Мі­ка­ла­евіч скру­пу­лёз­на пра­цуе над пад­рых­тоў­кай ма­ла­дых му­зы­каў, вы­ба­рам рэ­пер­ту­ару, удас­ка­на­лен­нем на­вы­каў ва­ло­дан­ня інстру­мен­там.

Ма­ла­дыя і ве­ль­мі пер­спек­тыў­ныя ў да­лей­шай твор­чай дзей­нас­ці ка­вер-бэн­ды “Спра­ва №1” і “Не па пры­зна­чэн­ні” ўжо ўда­ла вы­сту­пі­лі на рок-фэс­це “Не­наROCKом по поROCKам”. Ця­пер сту­дый­цы за­ня­тыя пад­рых­тоў­кай да між­рэ­гі­яна­ль­на­га фес­ты­ва­лю “Rockоде­ла­ние”, які ад­бу­дзец­ца ў Свет­ла­гор­ску на­пры­кан­цы ліс­та­па­да.

Да­рэ­чы, на на­зва­ны фес­ты­валь пры­едуць ка­лек­ты­вы пра­ктыч­на з усіх аб­лас­цей Бе­ла­ру­сі. Вя­час­лаў Мі­ка­ла­евіч га­на­рыц­ца тым, што яго­ныя ка­ле­гі-му­зы­кі з мно­гіх бе­ла­рус­кіх га­ра­доў пры­зна­юць наш не­вя­лі­кі го­рад ра­ённай “Rock-Ме­кай”. На пы­тан­не пра тое, у чым за­клю­ча­ецца сак­рэт яго по­спе­ху ў якас­ці кі­раў­ні­ка мо­ла­дзе­вай рок-сту­дыі, Вя­час­лаў Ля­во­нен­ка ад­ка­заў: “Трэ­ба перш за ўсё фа­на­тыч­на лю­біць сваю пра­цу і, ня­гле­дзя­чы на ўсе цяж­кас­ці ў ёй, час­ця­ком ахвя­ра­ваць не­чым сва­ім, аса­біс­тым на ка­рысць твор­час­ці. Та­ды і вы­нік бу­дзе не за га­ра­мі”.

Га­лі­на КА­ПЕЦ­КАЯ, Свет­ла­горск

Фа­таг­ра­фіі з аса­біс­та­га архі­ва В. М. Ля­во­нен­кі.

На здымках: В. М. Ля­во­нен­ка, ка­вер-бэнд “Спра­ва №1”, ка­вер-бэнд “Не па пры­зна­чэн­ні”.