Архі­тэк­ту­ра па­мя­ці

№ 44 (1535) 31.10.2021 - 06.11.2021 г

23 кас­трыч­ні­ка ў ста­лі­цы чар­го­вы раз адзна­ча­лі сум­ную га­да­ві­ну — ме­на­ві­та ў гэ­ты дзень у 1943 го­дзе бы­ла за­вер­ша­ная лік­ві­да­цыя мін­ска­га ге­та. Жа­лоб­ная цы­ры­мо­нія пра­йшла на ме­ма­ры­яле “Яма”, які да­ўно зра­біў­ся ад­ным з най­бо­льш па­зна­ва­ль­ных сім­ва­лаў тра­ге­дыі ахвяр на­цыс­цкай аку­па­цыі ў Бе­ла­ру­сі. Якім чы­нам раз­ві­ва­лі­ся пра­кты­кі ўша­на­ван­ня мес­цаў па­мя­ці аб апош­няй вай­не ў на­шай кра­іне і з які­мі вы­клі­ка­мі су­ты­ка­юцца сён­ня айчын­ныя архі­тэк­та­ры, пра­цу­ючы ў гэ­тым ­кі­рун­ку, ад­мыс­лоў­цы па­ра­зва­жа­лі пад­час се­рыі анлайн-лек­цый, зла­джа­ных урба­ніс­тыч­най іні­цы­яты­вай “Доб­ры го­рад”.

/i/content/pi/cult/875/18539/1.jpgАрхі­тэк­тар Га­лі­на Ле­ві­на рас­па­вя­ла аб улас­ным дос­ве­дзе пра­ктыч­най ра­бо­ты над ме­ма­ры­ялі­за­цы­яй мес­цаў па­мя­ці. Твор­чая май­стэр­ня Ле­ані­да Ле­ві­на, якую сён­ня ўзна­ча­ль­вае лек­тар, да­чка вя­до­ма­га архі­тэк­та­ра, з’яўля­ецца хі­ба най­бо­льш да­свед­ча­ным ася­род­кам у спра­ве ства­рэн­ня ме­ма­ры­ялаў на мес­цах па­мя­ці аб падзе­ях ча­соў Дру­гой сус­вет­най вай­ны ў Бе­ла­ру­сі. Кож­нае та­кое мес­ца мае сваю гіс­то­рыю, і то­ль­кі ад са­мо­га архі­тэк­та­ра за­ле­жыць, ці здо­лее ён яе па­ба­чыць. Га­лі­на Ле­ві­на дзе­ліц­ца, што са­мае ня­прос­тае ра­шэн­не — ад­мо­віц­ца ад ра­бо­ты над ме­ма­ры­ялі­за­цы­яй та­го ці інша­га мес­ца, ка­лі архі­тэк­тар не ў ста­не знай­сці па­трэб­ны воб­раз.

Свой рас­по­вед да­клад­чы­ца па­ча­ла з экс­кур­су ў гіс­то­рыю раз­віц­ця пра­ктык ме­ма­ры­ялі­за­цыі ад 1944 го­да і да на­шых дзён. Ад­ра­зу ж па­сля за­кан­чэн­ня вай­ны ўша­на­ван­не па­мя­ці яе ге­ро­яў і ахвяр пра­во­дзі­ла­ся цэн­тра­лі­за­ва­на, бы­лі на­ват рас­пра­ца­ва­ныя аль­бо­мы ты­па­вых по­мні­каў. Вя­до­ма, ва ўмо­вах па­сля­ва­енных га­доў, ка­лі кра­іна ледзь-ледзь пе­ра­адо­ль­ва­ла ня­го­ды і страш­ныя на­ступ­ствы лі­ха­лец­ця, гэ­та быў ве­ль­мі пра­ві­ль­ны і моц­ны крок.

Але раз­ам з тым уз­ні­ка­лі і сты­хій­ныя ме­ма­ры­ялы, якія на мес­цах за­бой­ства і па­ха­ван­ня сва­іх су­се­дзяў уста­лёў­ва­лі про­стыя жы­ха­ры вё­сак і мяс­тэ­чак. На жаль, сён­ня та­кіх по­мні­каў у Бе­ла­ру­сі збе­раг­ло­ся ма­ла, з ча­сам пры рэ­кан­струк­цыі іх за­мя­ня­лі на бо­льш грун­тоў­ныя і су­час­ныя зна­кі. Але ме­на­ві­та тыя сціп­лыя по­мні­кі, якія бы­лі ўста­ля­ва­ныя ад­на­вяс­коў­ца­мі ў пер­шыя ж па­сля­ва­енныя га­ды на ма­гі­лах час­та аса­біс­та зна­ёмых ім лю­дзей, бы­лі асаб­лі­ва эма­цый­на на­сы­ча­ны­мі сім­ва­ла­мі па­мя­ці аб тра­ге­дыі. Яны мо­гуць не мець мас­тац­кай ці архі­тэк­тур­най вар­тас­ці, але з’яўля­юцца каш­тоў­ны­мі свед­чан­ня­мі сва­ёй эпо­хі.

Та­му архі­тэк­та­ры, якія пра­екту­юць но­выя ме­ма­ры­ялы, му­сяць уліч­ваць тра­ды­цыю ўша­на­ван­ня, якая ўжо існуе на тым ці іншым мес­цы па­мя­ці. У вы­пад­ку, ка­лі та­кі по­мнік збя­рог­ся, яго, вя­до­ма, па­жа­да­на за­хоў­ваць і ўпіс­ваць у но­вы пра­ект. Час­та та­кія па­мят­ныя зна­кі ня­суць уні­ка­ль­ную інфар­ма­цыю. На іх, ча­сам ня­зграб­ных, але за­ўжды кра­на­ль­ных, мо­гуць быць змеш­ча­ныя ве­ль­мі про­стыя і шчы­рыя па фор­ме тэк­сты, у якіх згад­ва­юцца імё­ны ахвяр, аб­ста­ві­ны іх гі­бе­лі, па­зна­кі аб тым, хто і ка­лі па­ста­віў сам по­мнік. Вя­до­ма, на та­кія звес­ткі аб­авяз­ко­ва вар­та звяр­таць ува­гу.

У по­шу­ках воб­ра­зу

Не маг­ла не зга­даць Га­лі­на Ле­ві­на і пра зна­ка­мі­ты ме­ма­ры­ял, у ства­рэн­ні яко­га браў удзел яе ба­ць­ка, Ле­анід Ле­він. Га­вор­ка, на­ту­ра­ль­на, /i/content/pi/cult/875/18539/2.jpgпра сус­вет­на­вя­до­мую Ха­тынь. Уз­нік­нен­не ў 1969 го­дзе гэ­та­га ве­ліч­на­га ком­плек­са бы­ло пе­ра­лом­ным мо­ман­там у сфе­ры ўша­на­ван­ня мес­цаў па­мя­ці аб вай­не ў Бе­ла­ру­сі. У гэ­тым вы­пад­ку ўпер­шы­ню бы­ла рэ­алі­за­ва­ная ме­ма­ры­ялі­за­цыя не кан­крэт­на­га пун­кту, а цэ­лай пра­сто­ры, дзе ад­бы­ла­ся тра­ге­дыя і бы­лі па­ха­ва­ныя ахвя­ры.

Мас­тац­кае ра­шэн­не, якое прад­угле­джва­ла звяр­тан­не да воб­ра­зу спа­ле­най вёс­кі, бы­ло надзвы­чай сме­лым для свай­го ча­су. Упер­шы­ню ве­лі­зар­ная ўва­га бы­ла над­адзе­ная за­ха­ван­ню па­мя­ці аб кож­ным за­бі­тым і фік­са­цыі та­паг­ра­фіі мес­ца тра­ге­дыі: асоб­ныя па­мят­ныя зна­кі ў вы­гля­дзе пяч­ных ко­мі­наў са зва­на­мі з’яві­лі­ся аку­рат на мес­цах спа­ле­ных раз­ам з жы­ха­ра­мі хат, і на кож­ным з іх бы­лі па­зна­ча­ныя не то­ль­кі імё­ны, але і ўзрост ахвяр.

Ча­сам уда­ва­ла­ся рэ­алі­за­ваць на­ват та­кія ня­звык­лыя ра­шэн­ні, якія пад­ава­лі­ся не­маг­чы­мы­мі. Пры ства­рэн­ні ме­ма­ры­ялу на мес­цы рас­стрэ­лу і па­ха­ван­ня яўрэ­яў ля Га­ра­дзеі ў Ня­свіж­скім ра­ёне Ле­анід Ле­він пра­па­на­ваў не­звы­чай­ны спо­саб уве­ка­веч­ван­ня па­мя­ці — змяс­ціць на тэ­ры­то­рыі ме­ма­ры­яла ты­ся­чу сто трыц­цаць сем ка­мя­нёў, ад­па­вед­на ко­ль­кас­ці ахвя­раў тра­ге­дыі, якая ад­бы­ла­ся на гэ­тым мес­цы ў 1942 го­дзе. І са­мі мясц­овыя жы­ха­ры, хто на трак­та­рах, хто на аўта­ма­бі­ль­ных пры­чэ­пах, сап­раў­ды пры­вез­лі не­абход­ную ко­ль­касць ка­мя­нёў, якія ця­пер мож­на па­ба­чыць на по­лі, дзе ста­іць по­мнік.

Агу­ль­на­еўра­пей­ская тра­ге­дыя

На­мес­нік кі­раў­ні­ка Гіс­та­рыч­най май­стэр­ні імя Ле­ані­да Ле­ві­на Аляк­сандр Да­лгоў­скі за­ся­ро­дзіў ува­гу на гіс­то­рыі ме­ма­ры­ялі­за­цыі мес­ца, дзе ў 1941–1944 га­дах зна­хо­дзіў­ся ла­гер смер­ці ў Ма­лым Трас­цян­цы ля Мін­ска. Зла­джа­ны на­цыс­цкі­мі аку­пан­та­мі на ся­дзі­бе кал­га­са імя Кар­ла Мар­кса, ён быў ад­ным з най­буй­ней­шых мес­цаў ма­са­ва­га зніш­чэн­ня на аку­па­ва­ных тэ­ры­то­ры­ях ко­ліш­ня­га СССР. Гэ­та­му па­спры­яла зруч­нае раз­мяш­чэн­не па­се­ліш­ча — яно зна­хо­дзі­ла­ся ля пе­ра­ся­чэн­ня буй­ных аўта­ма­бі­ль­най і чы­гу­нач­най да­рог, што да­зва­ля­ла аку­пан­там да­стаў­ляць сю­ды для ма­са­ва­га зніш­чэн­ня не то­ль­кі мясц­овых ахвя­раў, але і яўрэ­яў з Гер­ма­ніі.

/i/content/pi/cult/875/18539/3.jpgСтрук­ту­ра ла­ге­ра скла­да­ла­ся з са­мой ся­дзі­бы ко­ліш­ня­га кал­га­са, дзе ўтрым­лі­ва­лі­ся вяз­ні, якія вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся для пры­му­со­вай пра­цы, рас­стрэ­ль­най па­ля­ны ва ўро­чыш­чы Бла­гаў­шчы­на, а так­са­ма мес­ца па­ха­ван­ня лю­дзей, за­бі­тых у так зва­ных газ­ва­ге­нах — ма­шы­нах-ду­ша­губ­ках, аб­ста­ля­ва­ных га­за­вы­мі ка­ме­ра­мі, ва ўро­чыш­чы Шаш­коў­ка. Так­са­ма вя­до­мае мес­ца на чы­гун­цы не­па­да­лёк ад сён­няш­ня­га Парт­ызан­ска­га пра­спек­та, ку­ды пры­бы­ва­лі цяг­ні­кі з дэ­пар­та­ва­ны­мі з Гер­ма­ніі яўрэ­ямі, а так­са­ма пля­цоў­ка, на якой іх збі­ра­лі, каб по­тым пе­ра­во­зіць да мес­ца зніш­чэн­ня.

Пер­шыя по­мні­кі ў Трас­цян­цы бы­лі ўста­ля­ва­ныя ў 1960-х га­дах — спа­чат­ку сціп­лы знак быў уста­ля­ва­ны на мес­цы, дзе ста­яў са­рай, у якім 30 чэр­ве­ня 1944 го­да, пе­рад ад­ступ­лен­нем на­цыс­таў з Мін­ска, бы­лі спа­ле­ныя жыў­цом апош­нія вяз­ні ла­ге­ра. Дру­гі по­мнік, вя­лі­кі аб­еліск, з’явіў­ся на по­ўнач ад Парт­ызан­ска­га пра­спек­та ў Вя­лі­кім Трас­цян­цы, у мес­цы, якое, улас­на ка­жу­чы, не ме­ла да­чы­нен­ня да ла­ге­ра, і ме­ла чыс­та сім­ва­ліч­нае зна­чэн­не. Трэ­ці па­мят­ны знак быў уста­ля­ва­ны ў 1966 го­дзе ў Шаш­коў­цы.

Мес­ца ма­са­вых рас­стрэ­лаў у Бла­гаў­шчы­не за­ста­ва­ла­ся ні­як не адзна­ча­ным ажно да 2002 го­да, ка­лі тут з’явіў­ся пер­шы па­мят­ны ка­мень,/i/content/pi/cult/875/18539/4.jpg а ў 2018 го­дзе быў ад­кры­ты і па­ўна­вар­тас­ны ме­ма­ры­яль­ны ком­плекс, рас­пра­ца­ва­ны май­стэр­няй Ле­ані­да Ле­ві­на. З да­па­мо­гай ад­мыс­ло­вай ка­мен­най пліт­кі тут па­зна­ча­ныя на тэ­ры­то­рыі мес­цы, дзе зна­хо­дзі­лі­ся рас­стрэ­ль­ныя рвы, у якіх бы­лі зной­дзе­ныя па­рэш­ткі ахвяр. Ме­ма­ры­яль­ны ж ком­плекс не­пас­рэд­на на мес­цы са­мо­га ла­ге­ра ў Ма­лым Трас­цян­цы з’явіў­ся то­ль­кі ў 2015 го­дзе, пер­шая чар­га ме­ма­ры­яла бы­ла ўра­чыс­та ад­кры­тая ў сім­ва­ліч­ны дзень 22 чэр­ве­ня.

Ме­ма­ры­ялы, якія ства­ра­юцца не­пас­рэд­на на мес­цах здзяй­снен­ня страш­ных зла­чын­стваў ча­соў на­цыс­цкай аку­па­цыі і па­ха­ван­ня іх ахвяр, ма­юць ве­лі­зар­нае зна­чэн­не для ўша­на­ван­ня па­мя­ці аб тра­ге­дыі апош­няй вай­ны. Асаб­лі­вую ва­гу над­ае та­кім мясц­інам мак­сі­ма­ль­нае вы­ка­рыс­тан­не і мас­тац­кая інтэр­прэ­та­цыя звес­так аб усіх аб­ста­ві­нах тых жах­лі­вых падзей, якія зда­ры­лі­ся на на­шай зям­лі ў га­ды ва­енна­га лі­ха­лец­ця. Так­са­ма пры ўша­на­ван­ні та­кіх мес­цаў ве­ль­мі важ­на за­хоў­ваць па­мяць аб асо­бах ахвяр, ка­лі гэ­та то­ль­кі маг­чы­ма. Праз аса­біс­тую тра­ге­дыю на­шых па­пя­рэд­ні­каў на­поў­ні­цу рас­кры­ва­ецца пе­рад ва­чы­ма су­час­ні­каў агу­ль­ная тра­ге­дыя вай­ны і аку­па­цыі, і рас­це раз­умен­не та­го, што гэ­тыя страш­ныя бе­ды ў гіс­то­рыі на­шай зям­лі не па­він­ны ні­ко­лі па­ўта­рыц­ца.

Фо­та з прэ­зен­та­цый да­клад­чы­каў

На фота: По­мнік на мес­цы рас­стрэ­лу яўрэ­яў у Дзяр­жын­ску, уста­ля­ва­ны ў пер­шыя па­сля­ва­енныя га­ды, Эскіз ме­ма­ры­яль­на­га ком­плек­су ў Ха­ты­ні, Ме­ма­ры­ял на мес­цы ла­ге­ра ва­енна­па­лон­ных у Ма­ла­дзеч­не, По­мнік на брац­кай ма­гі­ле са­вец­кіх сал­дат на пра­спек­це Дзяр­жын­ска­га ў Мін­ску.