Газета – рэгіёны – чытач

№ 44 (1535) 31.10.2021 - 06.11.2021 г

— Ку­це­інска­му муж­чын­ска­му ма­нас­ты­ру, што змяш­ча­ецца на ўскрай­ку Вор­шы, не­ўза­ба­ве споў­ніц­ца 400 га­доў з дня за­сна­ван­ня. Вя­до­мы ён не то­ль­кі мясц­овым вер­ні­кам, але і шмат­лі­кім па­лом­ні­кам. Ма­нас­тыр­скі ком­плекс уне­се­ны ў Дзяр­жаў­ны спіс гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цей Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, пла­ну­ецца яго рэ­стаў­ра­цыя. Як рых­ту­юцца да гэ­та­га ў ма­нас­ты­ры?

Ігу­мен Ніл (Пад­абед), на­ста­яцель Ку­це­янска­га муж­чын­ска­га ма­нас­ты­ра:

— Так, па гэ­тых пы­тан­нях мы аб­ме­нь­ва­емся дум­ка­мі з прад­стаў­ні­ка­мі мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры. Рэ­стаў­ры­ра­ваць па­трэб­на Бо­га­яўлен­скі са­бор і жы­лы бра­тэр­скі кор­пус. За­раз па­ча­лі­ся пра­ектныя ра­бо­ты, з рай­вы­кан­ка­мам аб­мяр­коў­ва­ецца ства­рэн­не зон ахо­вы. І да 2023 го­да спа­дзя­емся на актыў­ныя рэ­стаў­ра­цый­ныя пра­цы. Трэ­ба адзна­чыць, што наш ма­нас­тыр пра­во­дзіць асвет­ніц­кую дзей­насць так­са­ма для шко­ль­ні­каў. У нас ёсць му­зей­ная экс­па­зі­цыя пры­све­ча­ная пер­ша­му дру­ка­ва­на­му бе­ла­рус­ка­моў­на­му бук­ва­ру Спі­ры­до­на Соб­аля і іншым ста­ра­жыт­ным кні­гам.

— У на­ступ­ным го­дзе Бе­ла­русь бу­дзе свят­ка­ваць 140-га­до­вы юбі­лей Яку­ба Ко­ла­са і Янкі Ку­па­лы. “Ку­ль­ту­ра” ўжо пі­са­ла, як адзна­чаць яго ў Дзяр­жаў­ным лі­та­ра­тур­на-ме­ма­ры­яль­ным му­зеі Яку­ба Ко­ла­са. А як пра­вя­дуць юбі­лей у му­зеі Янкі Ку­па­лы?

На­тал­ля Стры­бу­льс­кая, на­мес­нік ды­рэк­та­ра па на­ву­ко­вай ра­бо­це Дзяр­жаў­на­га лі­та­ра­тур­на­га му­зея Янкі Ку­па­лы:

— Да юбі­лею ў на­ступ­ным го­дзе мы зла­дзім шэ­раг вы­стаў з эле­мен­та­мі інтэ­рак­ты­ву. Вы­ста­вы пра Ку­па­лу бу­дуць пра­во­дзіць і на­шы да­ўнія сяб­ры — Ка­лі­нін­град­скі гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ны му­зей, а так­са­ма вёс­ка Пе­чыш­чы ў Та­тар­ста­не, дзе быў у эва­ку­ацыі пі­сь­мен­нік. Шы­рэй пра­вя­дзём кан­цэрт у Вя­зын­цы, пры­цяг­ва­ючы вя­до­мыя гур­ты і ка­лек­ты­вы. Аб­авяз­ко­ва про­йдуць Ку­па­лаў­скія чы­тан­ні, якія за­ўсё­ды пры­ўно­сяць но­вую інфар­ма­цыю пра пес­ня­ра. Ка­неш­не ж, гэ­тыя падзеі бу­дуць ад­люс­троў­вац­ца ў са­цы­яль­ных сет­ках і на на­шым ютуб-ка­на­ле.

— Доб­рая бе­ла­рус­кая тра­ды­цыя свят­ка­ваць за­кан­чэн­не ўбор­кі хле­ба свя­там “Да­жын­кі”. Як спра­ві­лі аб­лас­ныя да­жын­кі ў Гро­дзен­скай воб­лас­ці?

Іна Кан­дра­цюк, га­лоў­ны спе­цы­яліст ад­дзе­ла ку­ль­ту­ры Гро­дзен­ска­га рай­вы­кан­ка­ма:

— Лі­чу, што ня­даў­на мы год­на адзна­чы­лі да­жын­кі ў Скі­дзе­лі. Гро­дзен­шчы­на за­ўсе­ды па­каз­ва­ла вы­со­кую ўра­джай­насць, і гэ­ты год не быў вы­клю­чэн­нем. Каб усе ахвот­ныя маг­лі па­гля­дзець свя­точ­ны кан­цэрт, да Скі­дзе­ля бы­лі на­ла­джа­ны аўто­бус­ныя рэ­йсы з су­сед­ніх на­се­ле­ных пун­ктаў. Важ­на і да­лей над­аваць пра­цы ча­ла­ве­ка на зям­лі год­нае зна­чэн­не.