Газета – рэгіёны – чытач

№ 43 (1534) 23.10.2021 - 29.10.2021 г


— Па­чы­на­ецца пра­цоў­ная па­ездка су­пра­цоў­ні­каў мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры ў Ві­цеб­скую воб­ласць. Бу­дуць пра­ве­дзе­ны тэ­ле­фон­ныя лі­ніі і пры­ёмы гра­ма­дзян, вы­зна­чац­ца пра­бле­мы рэ­гі­ёна. Ці га­то­вы да падо­бна­га ві­зі­ту ў Глы­бок­скім ра­ёне?

Люд­мі­ла Кар­ні­ло­віч, на­ча­ль­нік ад­дзе­ла ідэ­ало­гіі, ку­ль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Глы­бок­ска­га рай­вы­кан­ка­ма:

— Так, 22 кас­трыч­ні­ка пры­ём гра­ма­дзян і тэ­ле­фон­ную лі­нію пра­вя­дзе ў Глы­бо­кім мі­ністр ку­ль­ту­ры Ана­то­лій Мар­ке­віч. Гэ­та доб­рая пра­кты­ка — вы­яўляць пра­бле­мы рэ­гі­ёна на мес­цах. Ха­це­ла­ся б звяр­нуць ува­гу на па­трэ­бу аб­наў­лен­ня на­ша­га аўта­пар­ка. За­роб­кі ў ра­ёне на ўзроў­ні агу­ль­на­дзяр­жаў­ных па га­лі­не, ка­ля 600 руб­лёў у му­зе­ях, клу­бах, біб­лі­ятэ­ках. Спа­дзя­юся, ра­бо­та су­пра­цоў­ні­каў мі­ніс­тэр­ства ў воб­лас­ці бу­дзе плён­ная і па­слу­жыць для та­го, каб у да­лей­шым зняць маг­чы­мыя не­да­хо­пы ў сфе­ры ку­ль­ту­ры ва ўсёй кра­іне.

— Існуе пра­па­но­ва аб фі­нан­са­ван­ні тэ­атраў Бе­ла­ру­сі як з дзяр­жаў­на­га бю­джэ­та, так і з улас­на за­роб­ле­ных срод­каў. То-бок 50 на 50. Як вы ду­ма­еце, ці змо­гуць тэ­атра­ль­ныя ўста­но­вы па­спя­хо­ва фун­кцы­яна­ваць пры пад­обным ра­шэн­ні?

Сяр­гей Гу­ль­чыц, ды­рэк­тар Го­мель­с­ка­га аб­лас­но­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра:

— Лі­чу, што да кож­на­га тэ­атра па­трэ­бен асоб­ны пад­ыход, бо не ўсім змо­жа пад­ысці пад­обная схе­ма фі­нан­са­ван­ня. Спра­ва ў тым, што тэ­атры ад­роз­ні­ва­юцца па роз­ных умо­вах: мес­цы зна­хо­джан­ня, вя­дзен­ні гас­па­дар­чай час­ткі, твор­чым скла­дзе. Асаб­лі­ва нель­га пры­маць та­кое ра­шэн­не, па­куль бу­дзе пра­цяг­вац­ца эпі­дэ­мія ка­ра­на­ві­ру­са. Вось, на­прык­лад, у нас ужо два га­ды дзей­ні­чае за­паў­нен­не за­лы гле­да­чоў то­ль­кі на 50%, і прэм’ер, якія асаб­лі­ва ка­рыс­та­юцца по­пы­там, атры­моў­ва­ецца па­ка­зы­ваць удвая менш. Але гэ­та не зна­чыць, што ад­мі­ніс­тра­цыя і артыс­ты не хо­чуць за­раб­ляць гро­шы. Перш за ўсё мы ары­ента­ва­ны на гле­да­ча, каб для яго бы­ло да­ступ­на пры­хо­дзіць у тэ­атр.

— Як ва ўмо­вах ня­прос­тай эпі­дэм­сі­ту­ацыі пра­цуе га­лі­на ку­ль­ту­ры Бра­гін­ска­га ра­ёна?

Сяр­гей Да­ўгу­ля­вец, на­ча­ль­нік ад­дзе­ла ідэ­ало­гіі, ку­ль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Бра­гін­ска­га рай­вы­кан­ка­ма:

— Ка­неч­не, мы пры­кла­да­ем на­ма­ган­ні па не­да­пуш­чэн­ні рас­паў­сю­джван­ня інфек­цыі. Ме­рап­ры­емства імкнем­ся не ад­мя­няць, але пра­па­ноў­ва­ем ка­рыс­тац­ца мас­ка­мі і на­ват раз­да­ем іх усім ахвот­ным. Аб­авяз­ко­ва вы­кон­ва­ем рас­сад­ку ў “шах­мат­ным па­ра­дку”. Ва ўста­но­вах ку­ль­ту­ры ёсць маг­чы­масць ка­рыс­тац­ца анты­сэп­ты­кам. На інфар­ма­цый­ных дош­ках раз­меш­ча­ны да­дзе­ныя пра ка­ра­на­ві­рус. У До­ме ку­ль­ту­ры кож­ны мо­жа па­ме­рыць тэм­пе­ра­ту­ру. Так­са­ма тэм­пе­ра­ту­ру штод­ня ме­ра­юць су­пра­цоў­ні­кі га­лі­ны, якія збо­ль­ша­га цал­кам пры­шчэп­ле­ны. З ме­рап­ры­емстваў вя­дзем анлайн-тран­сля­цыі, пры­нам­сі так бы­ло на свя­це Дня ма­ці, і пра­гля­ды бы­лі. Та­кім чы­нам, ра­бо­та га­лі­ны ку­ль­ту­ры Бра­гін­шчы­ны не пры­пы­ня­ецца.

Пад­рых­та­ваў Па­вел СА­ЛАЎ­ЁЎ