Му­зей удзяч­най па­мя­ці

№ 43 (1534) 23.10.2021 - 29.10.2021 г

Крып­та Хра­ма-по­мні­ка ў го­нар Усіх Свя­тых як гіс­та­рыч­нае свед­чан­не і су­час­ная ўдзяч­насць
Кож­ны раз, ка­лі спус­ка­юся ў крып­ту Хра­ма-по­мні­ка ў го­нар Усіх Свя­тых і ў па­мяць пра ахвяр, вы­ра­та­ван­ню Айчы­ны на­шай па­слу­жыў­шых, мне зда­ецца, што за­то­ены пры­це­мак гэ­тай пра­сто­ры за­ха­ваў­ся яшчэ з тых ча­соў, ка­лі яна бы­ла ў хрыс­ці­ян падзем­най га­ле­рэ­яй, мес­цам на­ба­жэн­ства і па­ха­ван­ня па­мер­лых. А за­раз шмат­вя­ко­вае ад­чу­ван­не па­вет­ра ста­ла яшчэ бо­льш пе­ра­ка­наў­чым. Тут, у пры­лег­лых да крып­ты па­мяш­кан­нях агу­ль­най плош­чай 263 квад­рат­ныя мет­ры, пер­шай экс­па­зі­цы­яй фак­тыч­на ад­крыў­ся Му­зей Па­мя­ці. Ахвяр­ная сут­насць гэ­тай па­мя­ці пе­ра­ка­на­ль­ная ва ўсім, што ба­чыш і ад­чу­ва­еш па-за ўся­кі­мі ча­са­вы­мі меж­амі. Не­спас­ці­га­ль­на на­блі­жа­юцца падзеі ўсіх вой­наў, ла­ка­ль­ных кан­флік­таў, тэх­на­ген­ных і пры­род­ных ка­тас­троф. І не то­ль­кі тых, якія ад­бы­ва­лі­ся ў Бе­ла­ру­сі. Не за­бы­та ахвяр­ная сут­насць вы­ка­наў­цаў вай­ско­вых і служ­бо­вых аб­авяз­каў да­лё­ка за яе меж­амі. А гэ­та — ча­са­вая пра­сто­ра ад ХІ да ХХ ста­год­дзя.

/i/content/pi/cult/874/18527/10.jpgМу­зей­насць за­лаў, вя­до­ма ж, за­пат­ра­ба­ва­ла мі­ні­яцюр­най ды­ярам­нас­ці. Мы ба­чым яе ў на­гад­ван­ні пра Грун­ва­льд­скую біт­ву 1410 го­да (удзел ха­руг­ваў Вя­лі­ка­га Княс­тва Лі­тоў­ска­га), пра Айчын­ную вай­ну 1812 го­да (бой 27-га пя­хот­на­га па­лка кня­зя Іва­на Фё­да­ра­ві­ча Па­ске­ві­ча ў вёс­цы Сал­та­наў­ка Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці). Пер­шая сус­вет­ная вай­на прад­стаў­ле­на ву­ліч­ным бо­ем у Смар­го­ні. Ме­на­ві­та там су­праць рас­ійскіх во­інаў упер­шы­ню бы­ла ўжы­та га­за­вая ата­ка. Апош­нім бо­ем за вы­зва­лен­не ста­лі­цы Бе­ла­ру­сі 3 лі­пе­ня 1944 го­да прад­стаў­ле­на Вя­лі­кая Айчын­ная. Вы­бар падзей вы­дат­на акцэн­та­ва­ны. Да та­го ж ды­ярам­нае ўва­саб­лен­не ўзба­га­ча­на гу­ка­вы­мі мо­ду­ля­мі, якія да­зва­ля­юць ілюс­тра­ваць апо­вед экс­кур­са­во­да лі­та­ра­тур­ны­мі тво­ра­мі, да­ку­мен­та­мі, ле­та­пі­са­мі на мо­вах ары­гі­на­лаў.

Тэ­ма­тыч­ная аб­азна­ча­насць за­лаў сіс­тэ­ма­ты­зуе экс­па­зі­цый­ную хро­ні­ку. Ме­на­ві­та та­му ў пер­шай з іх саб­ра­ныя ма­тэ­ры­ялы пра стра­ты Бе­ла­ру­сі ва ўсіх асноў­ных вой­нах ад ХІ да ХХ ста­год­дзяў. Пры не­абход­нас­ці ўсё мож­на пра­ілюс­тра­ваць кад­ра­мі кі­нах­ро­ні­кі. Інфар­ма­цый­ныя стэн­ды на­бы­лі фор­му пра­вас­лаў­на­га кры­жа. І на­ват гэ­та — знак ахвяр­нас­ці, на якім не то­ль­кі ліч­ба­вы пе­ра­лік за­гі­нуў­шых бе­ла­ру­саў, але і фо­та­ко­піі да­ку­мен­таў.

Звес­ткі пра ахвяр­ную ко­ль­касць бе­ла­ру­саў зна­чац­ца на інфар­ма­цый­ных стэн­дах так­са­ма ў фор­ме пра­вас­лаў­на­га кры­жа ка­ля­ро­вай інфаг­ра­фі­кай з ка­лек­цы­яй, якая тлу­ма­чыць фо­та­ко­піі да­ку­мен­таў і фо­та­здым­каў па лю­бым гіс­та­рыч­ным пе­ры­ядзе. Кож­ны з 12 стэн­даў утры­моў­вае інфар­ма­цый­ны му­ль­ты­ме­дый­ны мо­дуль для пра­йгра­ван­ня ары­гі­на­ль­най кі­нах­ро­ні­кі і іншых тлу­ма­ча­ль­ных ма­тэ­ры­ялаў. На два ма­ні­то­ры ў кар­пу­сах ды­ярам у цэн­тра­ль­най час­тцы за­лы пад­аец­ца фо­на­вая інфар­ма­цыя. Яна змяш­чае спі­сы па­лкоў з бе­ла­рус­кі­мі на­зва­мі, што пры­ма­лі ўдзел у біт­вах на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі за пе­ры­яд XVIII–XX ста­год­дзяў.

/i/content/pi/cult/874/18527/11.jpgВе­ль­мі ла­гіч­на і тое, што асоб­ная за­ла пры­све­ча­на бе­ла­рус­кім свя­та­рам, якія ўдзе­ль­ні­ча­лі ў Вя­лі­кай Айчын­най вай­не. Не за­бы­ты і тыя, хто ста­лі ахвя­ра­мі рэ­прэ­сій у са­вец­кі час. Мож­на ўба­чыць убо­ры пра­вас­лаў­ных свя­та­роў та­го ва­енна­га пе­ры­яду…

“На­ша па­мяць пра кож­на­га за­гі­нуў­ша­га свяш­чэн­ная” — так тэ­ма­тыч­на па­зна­ча­на трэ­цяя за­ла му­зей­най экс­па­зі­цыі, якая ўваб­ра­ла не то­ль­кі хро­ні­ку страт са­вец­кіх во­інаў у га­ды Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, але і тое, як ува­соб­ле­на па­мяць пра іх брац­кі­мі па­ха­ван­ня­мі ў Бе­ла­ру­сі і ў шмат­лі­кіх кра­інах Еўро­пы. Зла­вес­ны “Трас­ця­нец” і іншыя кан­цэн­тра­цый­ныя ла­ге­ры смер­ці. Уні­ка­ль­ныя прад­ме­ты, якія на­ле­жа­лі ка­лі­сь­ці вяз­ням. Не­ка­то­рыя з экс­па­на­таў зной­дзе­ны ў вёс­цы Бла­гаў­шчы­на пад Мін­скам пад­час сель­ска­гас­па­дар­чых прац.

Інста­ля­цыя “Сця­на Па­мя­ці” мае тры асноў­ныя тэ­ма­тыч­ныя акцэн­ты. Адзін з іх сім­ва­лі­зуе баць­коў­скую ха­ту. Вы­ява жан­чы­ны — так­са­ма сім­ва­ліч­на ўва­саб­ляе ўсіх жо­нак, ма­ці, ня­вест, якія ад­да­лі вай­не сва­іх са­мых да­ра­гіх і ка­ха­ных. Але гэ­та не без­на­зоў­ная сім­во­лі­ка. Двац­цаць кан­крэт­ных свед­чан­няў пра гі­бель аб­арон­цаў Айчы­ны, за­клі­ка­ных на вай­ну з Бе­ла­ру­сі. Тут жа, як пе­ра­мож­ны вы­нік гэ­тай ахвяр­нас­ці, — да­ку­мен­та­ль­ная ві­дэ­ахро­ні­ка пра вы­зва­лен­не еўра­пей­скіх кра­ін са­вец­кі­мі во­іна­мі. Му­зей­ная пе­ра­ка­наў­часць ад­чу­ва­ль­ная ва ўсім. Ба­чым фраг­мент ад­ной з ка­лон бер­лін­ска­га рэ­йхста­га з над­ра­па­ны­мі на ёй ура­чыс­ты­мі фра­за­мі пе­ра­мож­цаў, а по­бач — фо­та­здым­кі на­шых зем­ля­коў, якія па­кі­ну­лі свае гіс­та­рыч­ныя аўтог­ра­фы ў 1945 го­дзе.

Ураж­вае да­ска­на­лая прад­ума­насць інста­ля­цыі, на­зва­най надзвы­чай да­клад­на: “Мы пе­ра­маг­лі!” У сця­не, пе­ра­ўтво­ра­най у сво­еа­саб­лі­вую кар­ту Бе­ла­ру­сі, кож­най воб­лас­ці ад­ве­дзе­на ўлас­ная тэ­ма­тыч­ная ні­ша. У іх — па-свой­му ўні­ка­ль­ныя прад­ме­ты з ся­мей­ных архі­ваў за­гі­нуў­шых во­інаў.

Не ме­ней інфар­ма­цый­на на­сы­ча­на і фран­та­ль­ная час­тка інста­ля­цыі “Сця­на Па­мя­ці”. Тут саб­ра­ны экс­па­зі­цый­ныя прад­ме­ты з ка­лек­цый во­інаў Бе­ла­ру­сі і іншых кра­ін. Гэ­та ў да­да­так да зям­лі, уз­ятай на веч­нае за­хоў­ван­не ў крып­ту Хра­ма-по­мні­ка з іх ма­гіл. На­за­ву то­ль­кі зна­ка­мі­та­га снай­пе­ра Фе­адо­сія Сма­ляч­ко­ва, ле­ген­дар­на­га тан­кіс­та Зі­но­вія Ка­ла­ба­на­ва, які на­ра­дзіў­ся ва Ула­дзі­мір­скай воб­лас­ці, але жыў і па­ха­ва­ны ў Мін­ску. Да­рэ­чы, элек­трон­ная ба­за да­дзе­ных да­зва­ляе мно­гае да­ве­дац­ца пра на­шых зем­ля­коў, што за­гі­ну­лі не то­ль­кі пад­час Вя­лі­кай Айчын­най. Да­ступ­най ста­ла для ўсіх на­вед­ва­ль­ні­каў і інфар­ма­цыя пра па­мят­ныя кап­су­лы з зям­лёй, уз­ятай з са­мых тра­гіч­ных і ге­ра­ічных мес­цаў за меж­амі Бе­ла­ру­сі. Воб­раз­ная сім­во­лі­ка “Веч­най Па­мя­ці” кра­са­моў­ная. Гэ­та ла­ка­ніч­ны га­рэ­ль­еф з ма­люн­кам пры­спуш­ча­ных сця­гоў і са скры­жа­ва­най збро­яй. Кам­па­зі­цыя вы­ка­на­на бе­ла­рус­кі­мі май­стра­мі з брон­зы.

Не за­бы­ты і ўдзе­ль­ні­кі за­на­ль­ных кан­флік­таў. Пра іх усхва­ля­ва­на на­гад­ва­юць экс­па­на­ты з ка­лек­цый са­мо­га Хра­ма-по­мні­ка, што на­ле­жа­лі ге­не­ра­лу М. І. Чар­гін­цу. І тут інфар­ма­цый­ная на­сы­ча­насць вель­мі вы­со­кая. Мож­на па­гля­дзець спі­сы за­гі­нуў­шых. А гэ­та не то­ль­кі вай­скоў­цы, але і су­пра­цоў­ні­кі дзяр­жаў­най аўта­інспек­цыі, Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў і Мі­ніс­тэр­ства надзвы­чай­ных сі­ту­ацый. Му­зей­ны­мі экс­па­на­та­мі ста­лі аса­біс­тыя рэ­чы ўдзе­ль­ні­каў афган­скіх падзей і лік­ві­да­та­раў ава­рыі на Чар­но­бы­льс­кай атам­най элек­трас­тан­цыі. Пра іх так­са­ма мож­на да­ве­дац­ца па­ймен­на.

Ад­чу­ван­не та­го, што гіс­то­ры­яй ста­но­віц­ца не то­ль­кі ад­да­ле­ны ад нас час, але і сён­няш­ні, не па­кі­дае ні­ко­га ў крып­та­вым му­зеі. Пра гэ­та між­во­лі ду­ма­еш у яго чац­вёр­тай за­ле. Тут мож­на па­зна­ёміц­ца з асноў­ны­мі эта­па­мі ўзвя­дзен­ня мін­ска­га Хра­ма-по­мні­ка ў го­нар Усіх Свя­тых.

Сваё му­зей­нае жыц­цё па пра­ве па­чы­на­юць да­ку­мен­ты пра га­ды за­ду­мы і бу­даў­ніц­тва. Уні­ка­ль­ныя пад­арун­кі вы­шэй­шых служ­бо­вых асоб на хра­ма­выя свя­ты, экс­клю­зіў­ная су­ве­нір­ная прад­укцыя са­мо­га хра­ма прад­стаў­ле­ны ў га­ры­зан­та­ль­ных віт­ры­нах са свет­ла­вы­мі ўстаў­ка­мі. І ўжо не­ль­га не ду­маць пра тое, што ме­на­ві­та му­зей вы­дат­на акцэн­туе пра­ўдзі­вае пры­зна­чэн­не хра­ма, ро­бя­чы яго ве­ліч­ным по­мні­кам у го­нар Усіх Свя­тых і ў па­мяць пра ахвяр, вы­ра­та­ван­ню Айчы­ны на­шай па­слу­жыў­шых. Ме­на­ві­та ад­сюль зы­хо­дзі­ла і зы­хо­дзіць шмат агу­ль­на­дзяр­жаў­ных іні­цы­ятыў са­ма­га вы­со­ка­га ду­хоў­на­га кштал­ту. Да­рэ­чы, так і бы­ло за­ду­ма­на. На­га­даю, што па да­брас­ла­вен­ню та­га­час­на­га Па­тры­ярха Алек­сія II Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка і Па­тры­яршы Экзарх усея Бе­ла­ру­сі Міт­ра­па­літ Мін­скі і Слуц­кі Фі­ла­рэт у пры­сут­нас­ці чле­наў Ура­да, прад­стаў­ні­коў гра­мад­скас­ці і Уз­бро­енных Сіл за­кла­лі кап­су­лу з па­мят­най гра­ма­тай у за­сна­ван­не Хра­ма-по­мні­ка. Ён за­ду­ма­ны быў не то­ль­кі як сак­ра­ль­ны бу­ды­нак, але і як ме­ма­ры­яль­ны ком­плекс. І пер­шым зна­ка­вым аб’ектам яго ста­ла ад­крыц­цё крып­ты пад га­лоў­ным алта­ром хра­ма. У ёй, як мы ўжо ве­да­ем, збі­ра­ла­ся зям­ля з месц ге­ра­ічных і тра­гіч­ных падзей Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, а так­са­ма ад­туль, дзе бы­лі най­бо­ль­шыя ахвя­ры мір­на­га на­се­ль­ніц­тва. Гэ­та ста­ла шмат­га­до­вай пра­гра­май дзея­нняў для мно­гіх энту­зі­ястаў ду­хоў­на­га ад­ра­джэн­ня на­шай гіс­та­рыч­най па­мя­ці. Сён­ня асаб­лі­ва ві­да­воч­на, што з’яўлен­не Не­зга­са­ль­най лам­па­ды, уста­ноў­ка ме­ма­ры­яль­ных до­шак па пе­ры­мет­ру, упля­цен­не ў арна­мент з плас­ці­най імё­наў за­гі­нуў­шых ро­біць храм сво­еа­саб­лі­вай кні­гай на­род­най па­мя­ці.

Ка­лі­сь­ці пры зна­ёмстве з на­ста­яце­лем Хра­ма-по­мні­ка про­та­іе­рэ­ем Фё­да­рам По­ўным я ска­заў пуб­ліч­на, што ўзвя­дзен­не та­кой ду­хоў­най пры­га­жос­ці — гэ­та яго ге­ні­яль­ная ідэя, ге­ні­яль­на ўва­соб­ле­ная, а ця­пер яшчэ і вы­дат­на на­поў­не­ная кож­ным днём на­ша­га да­лё­ка не за­ўсё­ды прад­ка­за­ль­на­га жыц­ця. Спа­дзя­юся, што за­раз мае сло­вы мо­гуць па­ўта­рыць мно­гія. Вось ча­му з вя­лі­кім за­да­ва­ль­нен­нем да­ве­даў­ся аб вы­лу­чэн­ні на са­іскан­не прэ­міі Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь “За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не” аўтар­ска­га ка­лек­ты­ва па рас­пра­цоў­цы на­ву­ко­вай кан­цэп­цыі і мас­тац­кай рэ­алі­за­цыі па­ста­яннай тэ­ма­тыч­най экс­па­зі­цыі “Му­зей Па­мя­ці” ў крып­це Хра­ма-по­мні­ка ў го­нар Усіх Свя­тых і актыў­ную гіс­то­ры­ка-па­тры­ятыч­ную пра­цу з ма­тэ­ры­яла­мі экс­па­зі­цыі, якая спры­яе збе­ра­жэн­ню і па­пу­ля­ры­за­цыі на­цы­яна­ль­на­га гіс­та­рыч­на­га і ку­ль­тур­на­га зда­быт­ку, сцвяр­джэн­ню вы­со­кіх ду­хоў­ных і ма­ра­ль­ных каш­тоў­нас­цей. На­за­ву про­звіш­чы на­мі­нан­таў: на­ста­яцель пры­хо­ду ў го­нар Усіх Свя­тых Мін­скай епар­хіі Бе­ла­рус­кай пра­вас­лаў­най цар­квы про­та­іе­рэй Фё­дар По­ўны, ды­рэк­тар дзяр­жаў­най уста­но­вы “Бе­ла­рус­кі ку­ль­тур­ны цэнтр ду­хоў­на­га Ад­ра­джэн­ня” Аляк­сандр Вік­та­ра­віч Гос­цеў, інды­ві­ду­аль­ная прад­пры­ма­ль­ні­ца, ча­ла­век ня­спын­ных ду­хоў­ных па­мкнен­няў Ган­на Іва­наў­на За­йца­ва.

Ізяс­лаў КАТ­ЛЯ­РОЎ