Дзень ма­ці і “Мас­ты надзей”

№ 43 (1534) 23.10.2021 - 29.10.2021 г

Ся­рэ­дзі­на кас­трыч­ні­ка — гэ­та, ужо тра­ды­цый­на, шмат­лі­кія імпрэ­зы з на­го­ды Дня ма­ці. Ме­на­ві­та пра гэ­тыя свя­ты пе­ра­важ­на і рас­каз­ва­лі аўта­ры тых ліс­тоў, што пры­хо­дзяць ця­пер на по­шту “К”. Але ж, зра­зу­ме­ла, бы­лі ў на­шай рэ­дак­цый­най “скар­бон­цы” і до­пі­сы пра іншыя ад­мет­ныя ды ці­ка­выя ме­рап­ры­емствы, што ла­дзяц­ца ў мно­гіх кут­ках Бе­ла­ру­сі. Пра ўсё гэ­та — у тра­ды­цый­ным агля­дзе тыд­нё­вай по­шты “К”.

/i/content/pi/cult/874/18519/20.jpgУСЁ ДОБ­РАЕ — АД МА­ЦІ

Як па­ве­дам­ляе наш ста­лы аўтар Андрэй Струн­чан­ка, дня­мі ў агра­га­рад­ку Ма­за­ла­ва Ві­цеб­ска­га ра­ёна пра­йшоў кан­цэрт “За ўсё та­бе дзя­кую”, пры­све­ча­ны Дню ма­ці. Пра­ло­гам да свя­точ­на­га ме­рап­ры­емства быў мі­ні-спек­такль “Зор­ны хлоп­чык” у вы­ка­нан­ні ўдзе­ль­ні­каў тэ­атра­ль­на­га ка­лек­ты­ву “Воб­раз” (кі­раў­нік Але­ся Бе­кі­ша­ва).

Да Дня ма­ці біб­лі­ятэ­кі Астра­веч­чы­ны пры­ня­лі ўдзел у аб­лас­ным чэ­лен­джы #Ма­ме­Арт і па­ра­да­ва­лі сва­іх лю­бі­мых і да­ра­гіх ма­туль вер­ша­мі, са­ма­роб­ны­мі па­штоў­ка­мі, су­ве­ні­ра­мі. Як на­пі­са­ла на рэ­дак­цый­ную по­шту біб­лі­ятэ­кар Астра­вец­кай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі Во­ль­га За­янчкоў­ская, у го­нар мі­лых мам Мі­ха­ліш­каў­ская сель­ская біб­лі­ятэ­ка пра­вя­ла ўрок-пры­знан­не. Біб­лі­ятэ­кар Во­ль­га Баг­да­но­віч рас­ка­за­ла дзе­цям пра тое, як важ­на пра­яўляць па­чуц­цё лю­бо­ві, па­ва­гі і кло­па­ту да ма­туль і ба­буль не то­ль­кі ў свя­точ­ны дзень, але і ў па­ўся­дзён­ным жыц­ці. Акра­мя та­го, біб­лі­ятэ­кар пра­па­на­ва­ла зра­біць пры­го­жыя па­штоў­кі з цёп­лы­мі па­жа­дан­ня­мі і ўру­чыць іх до­ма сва­ім ма­ту­лям.

А ў Вар­нян­скай сель­скай біб­лі­ятэ­цы Астра­вец­ка­га ра­ёна пра­йшла акцыя “Па­він­шуй ма­му”. Дзе­ці ама­тар­ска­га аб’яднан­ня “Доб­рае сэр­ца” пад­пі­са­лі па­штоў­кі сва­ім ма­мам і па­він­ша­ва­лі іх з са­мым цёп­лым свя­там і з па­жа­дан­ня­мі зда­роў­я, усме­шак і доб­ра­га на­строю. У гэ­ты дзень у біб­лі­ятэ­цы бы­ла пад­рых­та­ва­на прэ­зен­та­цыя “Усё свет­лае — ад со­нца, усё доб­рае — ад ма­ці”.

У Дзень ма­ці ў Жо­дзін­скай цэн­тра­ль­най га­рад­ской біб­лі­ятэ­цы він­ша­ва­лі ма­туль, як су­пра­цоў­ні­каў, так і на­вед­ва­ль­ні­каў біб­лі­ятэ­кі. Для іх, пі­ша нам Іры­на Хі­лю­ціч, бы­ла пад­рых­та­ва­на лі­та­ра­тур­на-му­зыч­ная пра­гра­ма “Сён­ня ма­ту­лін дзень”, у асно­ву якой лег­лі ліс­ты да ма­ці і вер­шы пра ма­ці бе­ла­рус­кіх па­этаў і пі­сь­мен­ні­каў.

Атры­ма­ла­ся сап­раў­ды шчы­рая сар­дэч­ная спо­ведзь сы­ноў пе­рад сва­імі ма­ту­ля­мі на фо­не іх фо­та­здым­каў, — пі­ша нам аўтар­ка до­пі­су. — Мі­хась Па­зня­коў, на­прык­лад, на­зы­вае сваю ма­ту­лю Ма­рыю Еўда­кі­маў­ну “маё со­нца, і пес­ня мая, і вяс­на” ў вер­шы “Не­за­быў­най ма­ту­лі”, Мак­сім Танк у вер­шы “Ру­кі ма­ці” пра­слаў­ляе ру­кі сва­ёй ма­ту­лі Дом­ны Іва­наў­ны, ад якіх, быц­цам ад со­нца, цяп­лее ў ха­це і ў сэр­цы. Ула­дзі­мі­ру Ка­рат­ке­ві­чу ж кар­це­ла па­знаць ду­шу сва­ёй ма­ці Надзеі Ва­сі­ль­еўны, якую ён па­ра­ўноў­вае з квет­кай у вер­шы “Мат­чы­на ду­ша”Шмат цёп­лых ліс­тоў ад­пра­віў сва­ёй ма­ці Аку­лі­не Андрэ­еўне Ры­гор Ба­ра­ду­лін. Па­эт, да­рэ­чы, і сам імкнуў­ся за­ха­ваць усе ма­ту­лі­ны пі­сь­мы і па­штоў­кі, лі­ча­чы, што гэ­та са­мы да­ра­гі скарб, што за­стаў­ся ад яе. А Ула­дзі­мір Ліп­скі пе­рад сва­ёй ма­ту­ляй Ма­ры­яй Ад­амаў­най спа­вя­да­ецца і ве­рыць, што ад гэ­тай спо­ве­дзі цяж­кі пан­ядзе­лак ста­не ляг­чэй­шым”.

Яшчэ адзін ліст — з Ашмя­наў. 13 кас­трыч­ні­ка ў га­рад­ской біб­лі­ятэ­цы го­ра­да Ашмя­ны бы­ла арга­ні­за­ва­на акцыя-він­ша­ван­не “Ма­ту­лін дзень у біб­лі­ятэ­цы”, пры­мер­ка­ва­ная да Дня ма­ці. У гэ­ты дзень, пі­ша нам за­гад­чык біб­лі­ятэ­кі Люд­мі­ла За­рэц­кая, су­пра­цоў­ні­кі ўста­но­вы ўру­ча­лі ка­рыс­та­ль­ні­кам па­штоў­кі-на­па­мі­ны “Не за­будзь па­він­ша­ваць ма­му!”, на ад­ва­ро­це якіх бы­лі на­пі­са­ны вер­шы для мам.

ЦУ­КЕР­КА ЛЕПШ ЗА ЦЫ­ГА­РЭ­ТУ

Ця­пер пе­ра­йду да іншых ме­рап­ры­емстваў, што пра­йшлі дня­мі ў роз­ных кут­ках Бе­ла­ру­сі. Так, 17 кас­трыч­нi­ка ў сель­скай біб­лі­ятэ­цы агра­га­рад­ка Му­ра­ва­ная Ашмян­ка Ашмян­ска­га ра­ёна Гро­дзен­скай воб­лас­ці пра­йшла акцыя “Кінь цы­га­рэ­ту — з’еш цу­кер­ку”. Бiб­лi­ятэ­кар з ва­лан­цё­ра­мi ха­дзi­лi i раз­да­ва­лi ўсім ахвот­ным цу­кер­кi з прось­бай ад­мо­вiц­ца ад ку­рэн­ня хоць бы на адзiн дзень, інфар­ма­ва­лі пра тое, коль­кi ў све­це лю­дзей па­ку­туе i гi­не ад гэ­тай згуб­най звыч­кi.

Як на­пі­са­ла нам біб­лі­ятэ­кар ад­дзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу Ваў­ка­выс­кай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі Тац­ця­на Мя­дзве­дзе­ва, ва ўсіх біб­лі­ятэ­ках ра­ёна бы­лі арга­ні­за­ва­ны вы­ста­вы да Го­да на­род­на­га адзін­ства. У ра­ённай біб­лі­ятэ­цы, на­прык­лад, раз­меш­ча­на інфар­ма­цый­на-па­зна­валь­ная вы­ста­ва, дзе экс­па­ну­ецца лі­та­ра­ту­ра пра Бе­ла­русь, яе гіс­то­рыю і да­сяг­нен­ні ў эка­но­мі­цы ды са­цы­яль­най сфе­ры. “Пад­бор­ка вы­дан­няў да­зва­ляе ў хра­на­ла­гіч­най па­сля­доў­нас­ці па­зна­ёміц­ца з асноў­ны­мі эта­па­мі раз­віц­ця не­за­леж­най бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы з ча­су з’яўлен­ня яе на між­на­род­най арэ­не і да на­шых дзён, ма­люе дэ­та­лё­вы парт­рэт бе­ла­рус­ка­га гра­мад­ства, які па­чаў фар­мі­ра­вац­ца ў да­лё­кім мі­ну­лым і ў рам­ках су­час­на­га све­ту”, — за­зна­чае аўтар до­пі­су.

Не мо­жам не рас­ка­заць пра тое, што 9 кас­трыч­ні­ка ў Мас­тоў­скім ра­ённым цэн­тры ку­ль­ту­ры ад­быў­ся аб­лас­ны фес­ты­валь дзі­ця­чай эстрад­най твор­час­ці “Мас­ты надзей”. Фес­ты­валь з 20-ці­га­до­вай гіс­то­ры­яй, з пэў­ны­мі ве­ха­мі і падзе­ямі ў твор­чым жыц­ці вя­лі­кай ко­ль­кас­ці ка­лек­ты­ваў і вы­ка­наў­цаў. Пер­шы ў Гро­дзен­скай воб­лас­ці фес­ты­валь та­ко­га кі­рун­ку, які даў штур­шок для “на­ра­джэн­ня” пад­обных кон­кур­саў у іншых рэ­гі­ёнах Гро­дзен­шчы­ны, а так­са­ма за­сна­ван­ня дзі­ця­чых эстрад­ных сту­дый.

У кон­кур­снай пра­гра­ме фес­ты­ва­лю пры­ня­лі ўдзел леп­шыя дзі­ця­чыя эстрад­ныя ка­лек­ты­вы воб­лас­ці, інды­ві­ду­аль­ныя вы­ка­наў­цы, вя­ду­чыя кан­цэр­тных пра­грам ад 6 да 17 га­доў”, — на­пі­са­ла нам вя­ду­чы ме­та­дыст па ва­ка­ль­на-ха­ра­вым жан­ры Гро­дзен­ска­га аб­лас­но­га ме­та­дыч­на­га цэн­тра на­род­най твор­час­ці Ала Ва­ра­бей.

На свя­точ­на афор­мле­най фес­ты­ва­ль­най сцэ­не вы­ка­на­ль­ніц­кае май­стэр­ства прад­эман­стра­ва­лі бо­льш за 350 дзя­цей. Усе кан­кур­сан­ты атры­ма­лі дып­ло­мы і пры­зы. Пе­ра­мож­цы аб­лас­но­га фес­ты­ва­лю дзі­ця­чай эстрад­най твор­час­ці “Мас­ты надзей” бу­дуць уне­се­ны ў банк да­ных ма­ла­дых вы­ка­наў­цаў Гро­дзен­скай воб­лас­ці і рэ­ка­мен­да­ва­ны да ўдзе­лу ў аб­лас­ных кан­цэр­тах, у рэ­спуб­лі­кан­скіх і між­на­род­ных фес­ты­ва­лях і кон­кур­сах.

“ФАР­БЫ ЖЫЦ­ЦЯ” І ЮБІ­ЛЕЙ

“Фар­бы жыц­ця” — так на­зы­ва­ецца вы­ста­ва ся­мей­най твор­час­ці, якая ад­кры­ла­ся ў Лід­скім ад­дзе­ле ра­мёс­тваў і тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры. На ёй экс­па­ну­юцца тка­ныя ра­бо­ты за­сна­ва­ль­ні­цы твор­чай ды­нас­тыі Ге­ну­эфы Вол­чак, а так­са­ма ка­рун­кі яе да­чкі Ад­элі Ко­дзік, ла­пі­ка­вае шыц­цё ўнуч­кі Іры­ны Ды­дыш­ка і ма­ляў­ні­чыя пей­за­жы ўну­ка Ге­на­дзя Ко­дзі­ка ды кар­ці­ны і вы­ра­бы з глі­ны, ство­ра­ныя пра­ўнуч­кай Ка­ця­ры­най Ды­дыш­ка. Кож­ны ўдзе­ль­нік вы­ста­вы — сап­раў­дны твор­ца са сва­ім све­та­пог­ля­дам і не­паў­тор­ным мас­тац­кім ба­чан­нем, што бе­раж­лі­ва га­да­ва­ла­ся і раз­ві­ва­ла­ся ў ася­род­дзі сва­якоў-ад­на­дум­цаў.

І апош­няе. Як па­ве­дам­ля­ецца ў чар­го­вым ліс­це на ад­рас “Ку­ль­ту­ры”, дня­мі Дзяр­жын­скі ГДК ярка адзна­чыў свой 60-га­до­вы юбі­лей. На пра­ця­гу дзвюх га­дзін гле­да­чоў ра­да­ва­лі лю­бі­мыя артыс­ты, чый лёс быў тры­ва­ла звя­за­ны са сцэ­най род­на­га До­ма ку­ль­ту­ры. Усе ка­лек­ты­вы До­ма ку­ль­ту­ры пад­рых­та­ва­лі свае ўні­ка­ль­ныя, “фір­мо­выя” ну­ма­ры, якія раз­ам ува­со­бі­лі­ся ў на­сы­ча­ную і роз­на­ба­ко­вую пра­гра­му. Так, ансамбль на­род­най му­зы­кі “Спад­чы­на”, сту­дыя эстрад­най пес­ні “Кра­са­вік”, ансамбль на­род­най пес­ні “Ка­ра­год”, ха­рэ­агра­фіч­ны ансамбль “Аль­янс”, са­ліс­ты На­тал­ля Га­лак, Во­ль­га Ду­боў­ская, Дзя­ніс Лы­сы і мно­гія іншыя рас­каз­ва­лі гле­да­чам пра са­мае важ­нае на мо­ве му­зы­кі.

Па доб­рай тра­ды­цыі ды­рэк­тар Тац­ця­на Ча­ган уру­чы­ла ўзна­га­ро­ды ў на­мі­на­цыі “За твор­чую ад­да­насць” ГДК ду­эту Але­ны і Андрэя Ліп­скіх, якіх му­зы­ка звя­за­ла не то­ль­кі ў твор­час­ці, але і ў ся­мей­ным жыц­ці, а так­са­ма ў на­мі­на­цыі “За ад­да­насць і вер­насць род­на­му ГДК” Іга­ру Кры­ло­ві­чу, які ад­пра­ца­ваў у До­ме куль­ту­ры бо­льш за 20 га­доў. Асаб­лі­вай уз­на­га­ро­ды быў удас­то­ены Ва­ле­рый За­га­ла­вец, вя­до­мы гле­да­чам у амплуа юна­га вя­ду­ча­га на шмат­лі­кіх ме­рап­ры­емствах ГДК”, — па­ве­дам­ля­ецца ў ліс­це.

Акра­мя та­го, Тац­ця­на Ча­ган вы­ка­за­ла вя­лі­кую ўдзяч­насць пра­цоў­ным ка­лек­ты­вам Дзяр­жын­ска за іх пры­знан­не і ста­ласць у вы­ба­ры ўста­но­вы ку­ль­ту­ры, а так­са­ма ўру­чы­ла прыз пе­ра­мож­цам кон­кур­су “Гля­дач го­да” — аб­ане­мент на бяс­плат­нае на­вед­ван­не ме­рап­ры­емстваў ГДК гэ­та­га се­зо­на.

Бе­ра­жы­це ся­бе, да­ра­гія чы­та­чы! Сус­трэ­нем­ся праз ты­дзень.

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"