Успа­мі­на­ючы мясц­іны Ка­рат­ке­ві­ча

№ 43 (1534) 23.10.2021 - 29.10.2021 г

26 ліс­та­па­да споў­ніц­ца 91 год з дня на­ро­дзі­наў Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча. Мно­гія на­шы зем­ля­кі па­чы­на­лі зна­ёмства з бе­ла­руш­чы­най ме­на­ві­та з яго тво­раў. Ка­рат­ке­ві­чаз­наў­цы мяр­ку­юць, што для ра­ман­ты­за­цыі Бе­ла­ру­сі ён зра­біў та­кі ж уклад, як Ва­ль­тэр Скот для Англіі або Ген­рык Сян­ке­віч для Поль­шчы. За­ха­це­ла­ся да­ве­дац­ца, якія мясц­іны на­шай кра­іны Ула­дзі­мі­ру Ся­мё­на­ві­чу бы­лі най­блі­жэй­шыя, бо­льш за ўсё на­тхня­лі на пра­цу.

/i/content/pi/cult/874/18515/28.jpgПа-пер­шае, трэ­ба по­мніць, што шмат га­доў Ула­дзі­мір Ка­рат­ке­віч пра­вёў за меж­амі Бе­ла­ру­сі — па­кі­нуў ра­дзі­му адзі­нац­ца­ці­га­до­вым школь­ні­кам, ка­лі тра­піў у эва­ку­ацыю ў пер­шыя ме­ся­цы Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, і вяр­нуў­ся ў род­ную Вор­шу то­ль­кі па­сля вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі. Па­зней сем га­доў пі­сь­мен­нік пра­вёў ва Укра­іне, дзе скон­чыў уні­вер­сі­тэт і два га­ды пра­ца­ваў на­стаў­ні­кам, а па­сля яшчэ ча­ты­ры га­ды ву­чыў­ся на Вы­шэй­шых лі­та­ра­тур­ных ды сцэ­нар­ных кур­сах у Інсты­ту­це кі­не­ма­таг­ра­фіі ў Мас­кве. Але па па­ра­дку.

“Вор­ша — мой лю­бы го­рад…”

На­ра­дзіў­ся Ула­дзі­мір у Вор­шы ў сям’і інтэ­лі­ген­таў трэ­цім і апош­нім па лі­ку дзі­цём. Ба­ць­ка Ся­мён Ці­ма­фе­евіч пра­ца­ваў фі­нан­са­вым інспек­та­рам, ма­ці Надзея Ва­сі­ль­еўна бы­ла хат­няй гас­па­ды­няй. У до­ме ба­ць­коў ме­ла­ся вя­лі­кая біб­лі­ятэ­ка. Ула­дзі­мір у тры з па­ло­вай га­ды на­ву­чыў­ся чы­таць. Па ўспа­мі­нах род­ных, у шэсць га­доў ім бы­лі на­пі­са­ны пер­шыя вер­шы. У дзя­цін­стве хло­пец пра­яўляў схі­ль­нас­ці да ма­ля­ван­ня, якія за­ха­ва­лі­ся на ўсё жыц­цё, а яшчэ не­ка­то­ры час за­ймаў­ся ў му­зыч­най шко­ле.

У 1938 го­дзе Ула­дзі­мір пай­шоў у шко­лу ў Вор­шы. Па­сля за­кан­чэн­ня трэ­ця­га кла­са, у па­чат­ку ле­та 1941 го­да, пры­ехаў у Мас­кву па­гас­ця­ваць да ста­рэй­шай сяс­тры, якая там на той час ву­чы­ла­ся. Да­до­му ён вяр­нуц­ца не змог, бо па­ча­ла­ся вай­на. У эва­ку­ацыі на Раз­аншчы­не ка­ля 2 га­доў хло­пец быў раз­дзе­ле­ны з ба­ць­ка­мі, і то­ль­кі ў жніў­ні 1943 го­да сяс­тра змаг­ла пры­вез­ці Ва­ло­дзю да іх у Арэн­бург. Вай­на за­бра­ла жыц­цё яго ста­рэй­ша­га бра­та Ва­ле­рыя.

Па­сля вяр­тан­ня ў Вор­шу атры­маў ся­рэд­нюю ад­ука­цыю і па­сту­піў у Кі­еўскі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт імя Т. Шаў­чэн­кі на фі­ла­ла­гіч­ны фа­ку­ль­тэт. У гэ­тым го­ра­дзе так­са­ма жы­ла яго цёт­ка. Дэ­бю­та­ваў як па­эт Ула­дзі­мір у аршан­скай га­зе­це “Ле­нін­скі пры­зыў” у 1951 го­дзе, змяс­ціў­шы тут два вер­шы: “Тут бу­дет ка­нал” на рус­кай мо­ве, і “Яку­бу Ко­ла­су” на бе­ла­рус­кай. У той жа час ства­рыў пер­шы ва­ры­янт зна­ка­мі­тай апо­вес­ці “Дзі­кае па­ля­ван­не ка­ра­ля Ста­ха”, якая бы­ла над­ру­ка­ва­на знач­на па­зней. З 1956 го­да Ка­рат­ке­віч два га­ды на­стаў­ні­чае ў Аршан­скай шко­ле. Акра­мя гэ­та­га спра­ба­ваў за­няц­ца на­ву­кай — па­чаў пі­саць кан­ды­дац­кую ды­сер­та­цыю, пры­све­ча­ную па­ўстан­ню 1863–1864 га­доў, але не за­кон­чыў яе. Глы­бо­кае ве­дан­не тэ­мы не­адна­ра­зо­ва слу­жы­ла яму для да­клад­на­га апя­ван­ня падзей та­го ча­су і іх ге­ро­яў. У 1958–1962 га­дах Ула­дзі­мір Ка­рат­ке­віч ву­чыў­ся ў Мас­кве, якая так­са­ма шмат па­ўплы­ва­ла на яго твор­часць.

/i/content/pi/cult/874/18515/29.jpgСён­ня аршан­скі біз­нес­мэн Андрэй Ба­ла­бін вы­ку­піў дом Ка­рат­ке­ві­ча і су­сед­ні ўчас­так. Тут пла­ну­юць па­бу­да­ваць су­час­ны му­зей бе­ла­рус­ка­га кла­сі­ка, бо плош­ча са­мо­га до­ма ма­лая. Зно­сіць ба­ць­коў­скае гняз­дзеч­ка Ула­дзі­мі­ра Ся­мё­на­ві­ча, вя­до­ма, не бу­дуць, яго да­вя­дуць да ла­ду, за­ха­ваў­шы аўтэн­тыч­насць і атмас­фе­ру мес­ца.

“Ні­дзе ле­пей не пі­са­ла­ся, як у Ра­га­чо­ве”

Ка­лі Орша — ма­лая ра­дзі­ма Ула­дзі­мі­ра Ся­мё­на­ві­ча, то Ра­га­чоў — яго твор­чая май­стэр­ня. Сю­ды ён пры­язджаў дзі­цем да свай­го дзе­да, Ва­сі­ля Грын­ке­ві­ча, по­тым, ужо ў ста­лым уз­рос­це, — у яго дом, дзе гас­ця­ваў у сва­якоў. Да­след­чы­кі ка­жуць, што ме­на­ві­та з дзе­да Ва­сі­ля пісь­мен­нік браў пэў­ныя ры­сы для маг­на­та Да­ні­лы За­гор­ска­га-Ве­жы ў “Ка­ла­сах пад сяр­пом тва­ім”. У Ра­га­чо­ве Ула­дзі­мір гу­ляў на За­мка­вай га­ры, ка­ля ру­ін па­ла­ца ка­ра­ле­вы Бо­ны Сфор­ца. А на ста­рых га­рад­скіх мо­гіл­ках яго ўва­гу пры­цяг­ва­ла ма­гі­ла шлях­ці­ца То­ма­ша Гры­не­ві­ча, рас­стра­ля­на­га ў Ра­га­чо­ве пад­час па­ўстан­ня Кас­ту­ся Ка­лі­ноў­ска­га. Па­вод­ле ся­мей­на­га пад­ання, То­маш быў адзін з про­дкаў Ка­рат­ке­ві­ча. Гіс­то­рыю пра яго смерць Ула­дзі­мір апі­саў у пра­ло­гу ра­ма­на “Не­ль­га за­быць”.

Ад дзе­да Ва­сі­ля хлоп­чык упер­шы­ню па­чуў пе­ра­каз тых да­лё­кіх тра­гіч­ных падзей, да­ве­даў­ся шмат іншых пад­анняў і ле­генд. Да­рэ­чы, ме­на­ві­та дзе­да­вы каз­кі ад­ыгра­лі ро­лю ў аб­ран­ні тэ­мы дып­лом­най пра­цы Ула­дзі­мі­ра ў Кі­еўскім уні­вер­сі­тэ­це “Каз­ка. Ле­ген­да. Пад­анне”. Усе гэ­тыя ад­крыц­ці па­зней бу­дуць па­кла­дзе­ны ў асно­ву бу­ду­чых тво­раў пі­сь­мен­ні­ка. У гэ­тых кра­ях Ка­рат­ке­віч па­чаў пі­саць і ра­ман “Ка­ла­сы пад сяр­пом тва­ім”. “Па­ста­раў­ся за­пла­ціць гэ­тай кні­гай доўг Дняп­ру, лю­дзям 1863 го­да, Бе­ла­ру­сі”, — ка­заў па­сля пі­сь­мен­нік. Аўтар мер­ка­ваў, што твор ста­не пер­шай час­ткай тры­ло­гіі, у якой бу­дзе пад­адзе­на шы­ро­кая пан­ара­ма на­род­на­га зма­ган­ня за сва­бо­ду.

Сён­ня ву­лі­ца Ра­га­чо­ва, дзе ў ад­ным з да­моў Ула­дзі­мір Ся­мё­на­віч пра­цяг­лы час жыў, на­зва­ная ў яго го­нар. Ка­ля два­ра до­ма ўста­ноў­ле­на па­мят­ная дош­ка.

Мін­скае жыц­цё

Вы­ра­шыў­шы кан­чат­ко­ва звя­заць жыц­цё з пі­сь­мен­ніц­твам, Ка­рат­ке­віч, ужо бу­ду­чы ў Са­юзе пі­сь­мен­ні­каў БССР, пе­ра­ехаў у Мінск у 1962 го­дзе. Пер­шым ад­ра­сам яго ста­ліч­най пра­піс­кі ста­ла ад­на­па­ка­ёвая ква­тэ­ра ў до­ме № 7 па ву­лі­цы Чар­ны­шэў­ска­га, дзе ён па­ся­ліў­ся з аўда­ве­лай ма­ці. У 1967 го­дзе яны пе­ра­еха­лі ў ква­тэ­ру па ву­лі­цы Ве­ры Ха­ру­жай, 48. У гэ­тым жа го­дзе ён па­зна­ёміў­ся з вы­клад­чы­цай Брэс­цка­га пед­інсты­ту­та Вя­лян­ці­най Ні­кі­ці­най, якая ста­ла яго жон­кай.

Ажа­ніў­ся Ула­дзі­мір Ся­мё­на­віч то­ль­кі ў 41 год. Пры пе­ра­ездзе ў Мінск Ва­лян­ці­на Бра­ніс­ла­ваў­на ста­ла вы­со­каў­зроў­не­вым гіс­то­ры­кам Ака­дэ­міі на­вук і бы­ла ўзна­га­ро­джа­на дзяр­жаў­най прэ­мі­яй БССР. Сва­ёй жон­цы Ка­рат­ке­віч пры­свя­ціў ра­ман “Чор­ны за­мак Аль­шан­скі”. У 1973 го­дзе Ка­рат­ке­віч раз­ам з ма­май і Ва­лян­ці­най Бра­ніс­ла­ваў­най пе­ра­ехаў у са­мы цэнтр Мін­ска — на ву­лі­цу Кар­ла Мар­кса, 36, у так зва­ны “Дом пі­сь­мен­ні­каў”. За­раз у гэ­тай ква­тэ­ры жы­ве яго пля­мен­ні­ца. Але ка­бі­нет Ула­дзі­мі­ра Ся­мё­на­ві­ча па­кі­ну­лі та­кім, якім ён быў пры ім. У наш час па мін­скіх мар­шру­тах Ка­рат­ке­ві­ча пра­во­дзяць экс­кур­сіі.

У 1983 го­дзе па­мер­ла жон­ка пі­сь­мен­ні­ка і цёт­ка, у якой ён жыў у Кі­еве. Каб спра­віц­ца з гэ­ты­мі ня­го­да­мі, Ула­дзі­мір Ка­рат­ке­віч па­ехаў у Вор­шу на па­ўго­да, але да кан­ца пе­ра­маг­чы іх ён не здо­леў.

Пе­рад смер­цю кла­сік на­ве­даў Ра­га­чоў і Кі­еў. Раз­ам з сяб­ра­мі па­йшоў у па­ход па Пры­пя­ці, але ад­чуў ся­бе дрэн­на, і не­ўза­ба­ве 25 чэр­ве­ня 1984 го­да па­мёр.

Ула­дзі­мір Ка­рат­ке­віч імкнуў­ся шмат ван­дра­ваць па Бе­ла­ру­сі з сяб­ра­мі і жон­кай, і, як сам пры­зна­ваў­ся, ве­даў мно­га пра кра­іну. Бы­ваў і за мя­жой. Але вы­шэй­пры­ве­дзе­ныя мес­цы бы­лі так­са­ма не чу­жы­мі для яго, тут ён жыў і з аса­ло­дай за­ймаў­ся твор­час­цю.