Са­лон не­зна­ёма­га па­ка­лен­ня

№ 42 (1533) 16.10.2021 - 22.10.2021 г

У Па­ла­цы мас­тац­тва ця­пер ізноў шмат­люд­на, і ко­ці­кі або мёд тут ні пры чым. Амаль ад­ра­зу па­сля маш­таб­на­га “Арт-Мін­ска” ў са­май вя­лі­кай га­ле­рэі Бе­ла­ру­сі ад­крыў­ся тра­ды­цый­ны “Восень­с­кі са­лон з “Бел­газ­прам­бан­кам”. Ён за­ха­піў усе маг­чы­мыя вы­ста­вач­ныя плош­чы — не то­ль­кі за­лы, але і фае ды на­ват ка­лі­дор. Пуб­лі­ка, як вы­яві­ла­ся, ад та­ко­га аб’ёму ма­тэ­ры­ялу не ста­мі­ла­ся. І гэ­та вы­тлу­ма­ча­ль­на: ня­гле­дзя­чы на па­праў­дзе “ста­ха­наў­скія” тэм­пы арга­ні­за­цыі вы­ста­ваў, Па­ла­цу шчас­лі­ва ўда­ецца ўні­каць па­ўто­раў. Сё­ле­та “Во­се­ньс­кі са­лон” ба­дай ідэ­аль­на ад­па­вя­дае сва­ёй га­лоў­най мэ­це: пад­тры­маць і, як ця­пер мод­на ка­заць, зра­біць бач­ным но­вае па­ка­лен­не мас­та­коў.

/i/content/pi/cult/873/18512/24.jpgНа пер­шым “Во­сень­с­кім са­ло­не” — уся­го шэсць год та­му — бо­ль­шасць про­звіш­чаў удзе­ль­ні­каў бы­лі мне зна­ёмыя. Здзіў­ляц­ца гэ­та­му не вы­па­да­ла: не та­кое ўжо і вя­лі­кае на­ша арт-ася­род­дзе. Але з кож­ным раз­ам той ад­со­так спак­ва­ля змян­шаў­ся. Пры­чы­на най­перш у тым, што ўжо “за­све­ча­ныя” мас­та­кі адзін за ад­ным пе­ра­ся­га­лі 40-га­до­вы па­рог — і вццы­па­да­лі з гу­ль­ні. Та­му на­рас­та­ла інтры­га: хто ж пры­йдзе ім на зме­ну? І ці пры­йдзе хто? Зра­зу­ме­ла, не то­ль­кі на са­ло­нах, але і ў бе­ла­рус­кім мас­тац­тве на­огул. Са­лон тут доб­ры інды­ка­тар: ма­ла хто з ма­ла­дых аўта­раў мі­ма яго пра­хо­дзіць.

І вось, сё­ле­та бо­льш за 90% імё­наў удзе­ль­ні­каў (агу­лам іх ажно 178!) для мя­не бы­лі ў на­ві­ну. Зна­чыць, мож­на кан­ста­та­ваць пры­ход но­ва­га па­ка­лен­ня. Не ду­маю, што яно так ся­бе ўсве­дам­ляе і са­ма­стой­на здат­нае сфар­му­ля­ваць не­йкае вы­раз­нае крэ­да. У на­шым ата­мі­за­ва­ным све­це гэ­та ўся­го то­ль­кі су­куп­насць аўта­раў, якія адзін ад­на­го, ма­быць, на­ват і не ве­да­юць. Ад­нак… факт ёсць факт. Са­лон да­зво­ліў яму пра­явіц­ца.

І па­ка­лен­не гэ­тае ма­ла­дое мя­не шчы­ра па­ра­да­ва­ла. Зда­ва­ла­ся б, у наш век быць мас­та­ком не над­та прэс­тыж­на, ды і асаб­лі­вых вон­ка­вых ма­ты­ва­цый ня­ма. А тым не ме­ней, на са­ло­не мя­не ча­ка­лі дзя­сят­кі ад­крыц­цяў, но­вых ці­ка­вых імё­наў!

Ду­ма­ецца, амаль по­ўная ад­сут­насць у нас арт-рын­ка па­ра­дак­са­ль­ным чы­нам сыг­ра­ла ў пла­не мас­тац­тва доб­рую служ­бу. Бо­ль­шасць ма­ла­дых не імкнец­ца ад­па­вя­даць мо­дзе і кан’юнкту­ры, але ро­біць тое, што лі­чыць па­трэб­ным. Ка­лі шу­каць ва ўба­ча­ным не­йкія агу­ль­ныя ры­сы, га­лоў­най з іх бу­дзе аку­рат угрун­та­ва­насць у свой улас­ны экзіс­тэн­цый­ны і эма­цый­ны дос­вед. А гэ­та за­ўсё­ды ці­ка­ва і важ­на.

Зра­зу­ме­ла, пры жа­дан­ні на са­ло­не мож­на пры­ку­піць і звык­лыя пей­за­жы­кі з бя­роз­ка­мі. Пра­ўда, сё­ле­та іх ку­ды ме­ней, чым бы­ва­ла ра­ней. Аб­са­лют­ную бо­ль­шасць ра­бот ба­на­ль­ны­мі не на­за­веш. І ўба­чыў­шы зу­сім дэ­ка­ра­тыў­ную, зда­ва­ла­ся б, фі­гу­ру анёл­ка (“Шма­та­са­бо­васць” Яўге­на Юры­са), не вар­та ду­маць, што гэ­та кітч для на­чно­га сто­лі­ка. Бо з па­трэс­ка­най га­ла­вы ў та­го анёл­ка вы­соў­ва­юцца чор­ныя плас­ты­ка­выя шчу­па­ль­цы.

…Што ад­мет­на, і цэ­ны сё­ле­та да­во­лі дэ­мак­ра­тыч­ныя. Ці то ма­ла­дыя мас­та­кі аб’ектыў­на ацэ­нь­ва­юць сі­ту­ацыю, ці то па­мкнен­не за­ра­біць для іх на­огул не пры­яры­тэт­нае. Ду­маю, хут­чэй дру­гое. На пер­шым мес­цы — пры­чым з ве­лі­зар­ным ад­ры­вам — кар­ці­на За­ха­ра Ку­дзі­на. Пры­чы­най та­му — тра­гіч­ная смерць гэ­та­га та­ле­на­ві­та­га мас­та­ка. Што, ад­нак, на­тхняе на сум­ныя вы­сно­вы.

Анты­рэ­корд уста­ля­ваў Ва­дзім Пры­дур­ка (мяр­кую, гэ­та псеў­да­нім): свой за­бін­та­ва­ны аўта­пар­трэт ён прад­аў уся­го за 2 руб­лі. Пра­ца пра­ніз­лі­ва шчы­рая і тро­хі хва­ра­ві­тая — што на­огул ха­рак­тэр­на для гэ­та­га аўта­ра. Ён увас­кра­шае ў па­мя­ці “ня­ўту­ль­ныя” тво­ры андэг­раў­ндных мас­та­коў кан­ца 80-ых — ці то Жда­на­ва, ці то ран­ня­га Клі­на­ва.

Вы­чвар­ны сю­жэт або вы­на­ход­лі­вая тэх­ні­ка пра­соч­ва­ецца ў мно­гіх ра­бо­тах. І гэ­тыя по­шу­кі за­ўсё­ды інды­ві­ду­аль­ныя, не па шаб­ло­нах. Вось, на­прык­лад, яйка, з яко­га па­ві­нен вы­лу­піц­ца анёл (Улья­на Хрып­ко), або дзяў­чы­на, што за­еха­ла на сва­ім ро­ва­ры на мар­ское дно (На­тал­ля Неў­мяр­жыц­кая).

Без сум­не­ву, но­вае па­ка­лен­не у той ці іншай ме­ры за­сво­іла сус­вет­ны мас­тац­кі дос­вед апош­ня­га па­ўста­год­дзя. Але яго ве­дан­нем бра­ві­ра­ваць ужо не пры­ня­та. Пэў­на, усім зра­зу­ме­ла, што здзі­віць не­йкай вы­раз­най фар­ма­ль­най на­віз­ной сён­ня не атры­ма­ецца — та­му ба­дай ніх­то на­ват не спра­буе.

У сва­ёй бо­ль­шас­ці, удзель­­ні­кі са­ло­ну не імкнуц­ца за­ігры­ваць з пуб­лі­кай, ура­зіць яе лю­бой ца­ной — ха­ця зва­жа­ючы на па­ме­ры вы­ста­вы та­кія пры­ёмы бы­лі б зра­зу­ме­лыя: трэ­ба ж не­як вы­лу­чыц­ца ся­род со­цень іншых! Маг­чы­ма, уся спра­ва ме­на­ві­та ў іх інтра­вер­тнас­ці. Скла­да­ецца ўра­жан­не, што кож­ны з аўта­раў жы­ве ў сва­ім вы­мя­рэн­ні, і яму там уту­ль­на.

Эпа­таж, вя­до­ма, пры­сут­ні­чае, але інтэ­лі­ген­тны і да­лі­кат­ны. Яго доб­ры ўзор — пра­ца мі­ні­ма­ліс­та Вя­час­ла­ва За­йца “Па­ляр­ні­кі”: дзве чор­ныя кро­пач­кі на зу­сім бе­лым арку­шы. Як вы­яўля­ецца, для ства­рэн­ня ці­ка­ва­га і паў­на­вар­тас­на­га тво­ра та­ко­га аўтар­ска­га ўнёс­ку цал­кам да­стат­ко­ва.

Інста­ля­цый, аб’ектаў, пра­ектаў ча­му­сь­ці зноў ве­ль­мі ма­ла — ха­ця іх рэ­дкія пры­кла­ды ад­ра­зу пры­цяг­ва­юць да ся­бе ўва­гу. Надзея Хмыль пра­па­нуе ўсім ахвот­ным па­ме­ды­та­ваць, ма­ца­ючы па­ль­ца­мі глі­ня­ныя фі­гур­кі. Мас­тач­ка ства­рае аль­тэр­на­ты­ву ві­зу­аль­на­му ўспры­няц­цю рэ­ча­існас­ці, мяр­ку­ючы, што акты­ві­за­цыя іншых орга­наў па­чуц­цяў зро­біць яе для нас бо­льш раз­на­стай­най. Не менш ці­ка­выя ды пра­чу­лыя іншыя пра­екты гэ­тай аўтар­кі — ска­жам, архі­ва­цыя сва­іх ва­ла­соў як зрэ­зу ча­су, пад­обна­га да ства­ла дрэ­ва.

Але бо­ль­шасць усё ж аб­ірае звык­лыя мед­ыя — ска­жам, той жа жы­ва­піс. Ве­ль­мі трап­на ды іра­ніч­на гэ­та ад­люс­тра­ваў Ра­ман Аксё­наў — ён склаў жы­ва­піс­ную кам­па­зі­цыю з роз­на­ка­ля­ро­вых ад­біт­каў штам­па “Жы­ва­піс па­мёр”.

Так гэ­та на­сам­рэч аль­бо не, мно­гія ўдзе­ль­ні­кі, пэў­на, асаб­лі­ва і не за­дум­ва­юцца. Яны про­ста вы­ка­рыс­тоў­ва­юць жы­ва­піс у якас­ці срод­ку са­ма­вы­яўлен­ня, ча­сам ад­апту­ючы да ўлас­ных па­трэ­баў. Уда­ла зна­хо­дзяць у мо­ры фар­баў свае ад­цен­ні — як, на­прык­лад, Ка­ця­ры­на Па­шке­віч. Або і на­огул спа­лу­ча­юць тыя ж фар­бы з іржа­вым жа­ле­зам — зной­дзе­ны­мі прад­ме­та­мі. У Лі­за­ве­ты Бут­рыс гэ­та тар­кі, у Тац­ця­ны Са­вік — цві­кі, якія здат­ныя ад­на­ча­со­ва і ка­лоць і зма­цоў­ваць. А Юлія Дра­нец да­лу­чае ў свае ле­ту­цен­ныя ка­ла­жы за­су­ша­ныя сцяб­лі­ны і квет­кі.

Ад­куль і ча­му бя­рэц­ца гэ­тая вы­на­ход­лі­вая, па­праў­дзе аўтар­ская тэх­ні­ка? Над гэ­тым мож­на доў­га раз­ва­жаць, су­зі­ра­ючы са­мі тво­ры. Але ясна ад­но: усё яно не ад га­ла­вы, не ад ха­лод­на­га раз­лі­ку. Што яшчэ лу­чыць ма­ла­дых бе­ла­рус­кіх мас­та­коў, дык гэ­та іх эма­цый­насць. На­ват пад­крэс­ле­на фар­ма­ліс­тыч­ны, зда­ва­ла­ся б, ге­амет­рызм Ула­дзі­мі­ра Са­ка­лоў­ска­га пры больш пі­ль­ным по­гля­дзе здат­ны вы­клі­каць су­пе­ра­жы­ван­не: аказ­ва­ецца, за гэ­ты­мі схе­ма­тыч­ны­мі вы­ява­мі то­яцца глы­бо­кія і смут­ныя па­чуц­ці.

Маг­чы­ма, ка­му­сь­ці не хо­піць ва ўба­ча­ных ра­бо­тах за­вер­ша­нас­ці, май­стра­ві­тас­ці. Мно­гія і сап­раў­ды вы­гля­да­юць як “спро­ба пя­ра” — зрэш­ты, ча­го ж яшчэ ча­каць ад ма­ла­дых мас­та­коў? Але што ў іх не ад­няць, дык гэ­та шчы­рас­ці і сап­раў­днас­ці.

Астат­няе, хо­чац­ца ве­рыць, да­дас­ца. Пер­са­на­ль­ныя вы­ста­вы мно­гіх удзе­ль­ні­каў са­ло­ну бу­дзе ве­ль­мі ці­ка­ва на­ве­даць. Га­лоў­нае то­ль­кі, каб іх імпэт не згас ра­ней, чым з’явіц­ца маг­чы­масць іх зла­дзіць.

 

 

 

фота Сяргея ЖДАНОВІЧА