Газета – рэгіёны – чытач

№ 42 (1533) 16.10.2021 - 22.10.2021 г


— За­ста­ло­ся не так шмат ча­су, ка­лі ад­бу­дзец­ца тра­ды­цый­нае ўзна­га­ро­джван­не прэ­мі­яй “За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не”. Раз­ліч­ваць на яе мо­гуць і прад­стаў­ні­кі рэ­гі­ёнаў. Ко­ль­кі кан­ды­да­таў бу­дуць прад­стаў­ле­ны ад Гро­дзен­скай воб­лас­ці?

Але­на Клі­мо­віч, на­ча­ль­нік упраў­лен­ня ку­ль­ту­ры Гро­дзен­ска­га аб­лвы­кан­ка­ма:

— Мы пад­алі на кон­курс спе­цы­яль­най прэ­міі Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь ча­ты­ры кан­ды­да­ту­ры і пра­екты. Па-пер­шае, кан­ды­да­ту­ру на­стаў­ні­ка Лід­ска­га дзяр­жаў­на­га му­зы­каль­на­га ка­ле­джа Люд­мі­лы Пя­сец­кай за вы­ха­ван­не твор­чай мо­ла­дзі. Па-дру­гое, кан­ды­да­ту­ру Зоі Пят­роў­скай, рэ­жы­сё­ра ўзор­на­га тэ­атра эстрад­на-спар­тыў­на­га тан­ца ДУК “Сло­нім­скі цэнтр ку­ль­ту­ры і ад­па­чын­ку”. Па-трэ­цяе, ка­лек­тыў трох аўта­раў ДУК “Лід­скі ра­ённы цэнтр ку­ль­ту­ры і ад­па­чын­ку” за ўклад у ад­на­ўлен­не стро­яў ма­ла­дас­ле­да­ва­ных тэ­ры­то­рый Лід­ска­га і На­ваг­руд­ска­га ра­ёнаў. Па-чац­вёр­тае, уз­орны фа­льк­лор­ны ка­лек­тыў “Скар­бо­нач­ка” Дзем­броў­ска­га сель­ска­га до­ма фа­льк­ло­ру за ўклад у раз­віц­цё на­род­на­га тан­ца. Да та­го ж тут тан­цу­юць Дзем­броў­скую кад­рыль, якая ўне­се­на ў спіс не­ма­тэ­ры­яль­най спад­чы­ны Бе­ла­ру­сі. Вось што вы­лучы­ла Гро­дзен­ская воб­ласць на су­іскан­не да­дзе­най га­на­ро­вай прэ­міі, але ня­хай пе­ра­мо­жа най­год­ней­шы.

— На гэ­тым тыд­ні ста­ла вя­до­ма, што на ра­монт да­ху ў фі­лі­яле му­зея Янкі Ку­па­лы ў Вя­зын­цы вы­дзя­лі­лі 80 ты­сяч руб­лёў. Як хут­ка збі­ра­юцца вы­ка­наць не­абход­ны ра­монт там?

Во­ль­га Ле­бедзь, на­мес­нік ды­рэк­та­ра па ад­мі­ніс­тра­тыў­на-гас­па­дар­чай ра­бо­це Дзяр­жаў­на­га лі­та­ра­тур­на­га му­зея Янкі Ку­па­лы:

— У на­ступ­ны дзень па­сля вы­дзя­лен­ня гро­шай мы аб­вяс­ці­лі пра­цэ­ду­ру за­куп­кі ма­тэ­ры­ялаў і по­шук пад­рад­чы­ка на пля­цоў­цы На­цы­яна­ль­на­га цэн­тра мар­ке­тын­гу і кан’юнкту­ры цэн. У пан­ядзе­лак на­ступ­на­га тыд­ня ста­не вя­до­ма, хто за­ймец­ца пе­ра­крыц­цем да­ху ў фі­лі­яле. Ка­лі пад­рад­чык бу­дзе сум­лен­ным, ра­бо­ту па­він­ны вы­ка­наць яшчэ ў гэ­тым го­дзе. Ка­рыс­та­ючы­ся вы­пад­кам, ха­чу падзя­ка­ваць мі­ніс­тру ку­ль­ту­ры Ана­то­лію Мар­ке­ві­чу за доб­ра­сум­лен­нае і ад­каз­нае стаў­лен­не да бя­гу­чых спраў на­ша­га му­зея. Бо ве­даю, што ён тры­маў гэ­тую спра­ву на кан­тро­лі.

— У на­ступ­ным го­дзе кра­іна бу­дзе свят­ка­ваць 140-год­дзе з дня на­ра­джэн­ня Яку­ба Ко­ла­са. Як да яго рых­ту­юцца ў Дзяр­жаў­ным лі­та­ра­тур­на-ме­ма­ры­яль­ным му­зеі імя Яку­ба Ко­ла­са?

Алі­на Кра­со­ці­на, на­мес­нік ды­рэк­та­ра Дзяр­жаў­на­га лі­та­ра­тур­на-ме­ма­ры­яль­на­га му­зея Яку­ба Ко­ла­са па на­ву­ко­вай ра­бо­це:

— На пра­ця­гу юбі­лей­на­га 2022 го­да за­пла­на­ва­ны шэ­раг ме­рап­ры­емстваў, пры­све­ча­ных 140-год­дзю з дня на­ра­джэн­ня Яку­ба Ко­ла­са: пе­ра­соў­ныя ча­со­выя экс­па­зі­цыі, пры­све­ча­ныя жыц­цю і твор­час­ці Яку­ба Ко­ла­са, якія бу­дуць экс­па­на­вац­ца ў ра­ённых і аб­лас­ных цэн­трах Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь і за меж­амі кра­іны; су­мес­ныя ме­рап­ры­емствы з уста­но­ва­мі, якія на­зва­ны ў го­нар кла­сі­ка бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры. За­пла­на­ва­ны так­са­ма цыкл ра­дыё- і тэ­ле­пе­ра­дач, ад­бу­дзец­ца лі­та­ра­тур­на-мас­тац­кі кон­курс ся­род шко­ль­ні­каў і мо­ла­дзі па твор­час­ці Яку­ба Ко­ла­са. Тра­ды­цый­на про­йдзе і кан­фе­рэн­цыя “Ка­ла­са­ві­ны”. Але ж ха­чу за­зна­чыць, што на­ступ­ным го­дам мы так­са­ма бу­дзем свят­ка­ваць і 140-год­дзе з дня на­ра­джэн­ня яшчэ ад­на­го на­ша­га на­род­на­га пес­ня­ра Янкі Ку­па­лы. З гэ­тай на­го­ды пла­ну­ецца су­мес­ны пра­ект з Дзяр­жаў­ным лі­та­ра­тур­ным му­зе­ем Янкі Ку­па­лы ў лі­та­ра­тур­ным му­зеі на ме­ма­ры­яль­най ся­дзі­бе Смо­ль­ня.

Пад­рых­та­ваў Па­вел СА­ЛАЎ­ЁЎ