На між­на­род­най арэ­не

№ 42 (1533) 16.10.2021 - 22.10.2021 г

12 кас­трыч­ні­ка ад­бы­ла­ся чар­го­вая апа­рат­ная на­ра­да мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­то­лія Мар­ке­ві­ча з на­ча­ль­ні­ка­мі ўпраў­лен­няў і ад­дзе­лаў мі­ніс­тэр­ства. Дзя­ку­ючы срод­кам ві­дэ­асу­вя­зі, удзел у на­ра­дзе пры­ня­лі так­са­ма на­ча­ль­ні­кі ўпраў­лен­няў ку­ль­ту­ры аб­лас­ных вы­ка­наў­чых ка­мі­тэ­таў.

Бы­лі пад­ве­дзе­ныя вы­ні­кі Дзён ку­ль­ту­ры Та­джы­кіс­та­на ў Рэ­спуб­лі­цы Бе­ла­русь, якія за­вяр­шы­лі­ся на гэ­тым тыд­ні. У рам­ках ме­рап­ры­емстваў ад­бы­лі­ся два га­ла-кан­цэр­ты май­строў мас­тац­тваў Та­джы­кіс­та­на і Дні та­джык­ска­га кі­но. Для аб­мер­ка­ван­ня бе­ла­рус­ка-та­джык­ска­га су­пра­цоў­ніц­тва ў сфе­ры кі­не­ма­таг­ра­фіі і вы­ву­чэн­ня маг­чы­мас­ці су­мес­най пра­цы ад­бы­лі­ся ві­зі­ты прад­стаў­ні­коў дэ­ле­га­цыі Та­джы­кіс­та­на на на­цы­яна­ль­ную кі­нас­ту­дыю “Бе­ла­ру­сь­фі­льм” з удзе­лам Надзвы­чай­на­га і Па­ўна­моц­на­га Па­сла Рэ­спуб­лі­кі Та­джы­кіс­тан у Бе­ла­ру­сі Мах­му­да Хак­до­да, пер­ша­га на­мес­ні­ка мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Та­джы­кіс­та­на Аб­іда На­за­ры­ёна і стар­шы­ні са­юза кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў Рэ­спуб­лі­кі Та­джы­кіс­тан Са­фа­ра Хак­до­да­ва.

У рам­ках Дзён ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі ў Рас­ійскай Фе­дэ­ра­цыі, якія про­йдуць у Мас­кве з 31 кас­трыч­ні­ка па 3 ліс­та­па­да, ад­бу­дзец­ца су­мес­ная ка­ле­гія Мі­ніс­тэр­стваў ку­ль­ту­ры. Ува­зе мас­коў­скай пуб­лі­кі бу­дуць пра­па­на­ва­ныя спек­так­лі На­цыя­наль­на­га ака­дэ­міч­на­га тэ­атра імя Янкі Ку­па­лы і вы­ста­ва, пад­рых­та­ва­ная Бе­ла­рус­кім са­юзам мас­та­коў, а так­са­ма про­йдуць Дні бе­ла­рус­ка­га кі­но.

У рам­ках сус­вет­най вы­ста­вы “Экс­па-2020” у Аб’ядна­ных Араб­скіх Эмі­ра­тах, якая пра­хо­дзіць у Ду­баі, ад­бы­ва­ецца шэ­раг ме­рап­ры­емстваў з удзе­лам твор­чых ка­лек­ты­ваў з Бе­ла­ру­сі, ся­род якіх на­род­ны ансамбль пес­ні і тан­ца “Та­ла­ка”, фа­ль­клор­ная гру­па “Ку­па­лін­ка”, Дзяр­жаў­ны ака­дэ­міч­ны ансамбль тан­ца, а так­са­ма са­ліс­ты На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га Вя­лі­ка­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та і прад­стаў­ні­кі Ві­цеб­скай аб­лас­ной фі­лар­мо­ніі.