Агу­ль­нае мі­ну­лае і су­мес­ныя вы­сіл­кі ў бу­ду­чы­ні

№ 41 (1532) 09.10.2021 - 15.10.2021 г

7 кас­трыч­ні­ка ў Мі­ніс­тэр­стве ку­ль­ту­ры ад­бы­ла­ся сус­трэ­ча з дэ­ле­га­цы­яй, якая на­ве­да­ла на­шу кра­іну з на­го­ды Дзён ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Та­джы­кіс­тан у Бе­ла­ру­сі, што пра­хо­дзяць з 5 па 11 кас­трыч­ні­ка. У рам­ках гэ­тых ме­рап­ры­емстваў ад­бы­лі­ся Дні кі­но, вы­ступ­лен­ні май­строў мас­тац­тваў Та­джы­кіс­та­на ў Мін­ску і Ма­ла­дзеч­на, а так­са­ма вы­ста­ва на­род­ных про­мыс­лаў та­джык­скіх май­строў.

/i/content/pi/cult/872/18495/28.jpgМі­ністр ку­ль­ту­ры Ана­то­лій Мар­ке­віч адзна­чыў, што ўза­ема­да­чы­нен­ні Бе­ла­ру­сі і Та­джы­кіс­та­на ў сфе­ры ку­ль­ту­ры за­ста­юцца надзвы­чай эфек­тыў­ны­мі, а так­са­ма пад­крэс­ліў, што та­кая сі­ту­ацыя аб­умоў­ле­ная, у тым лі­ку, агу­ль­най гіс­то­ры­яй на­шых на­ро­даў і тым унёс­кам, які ў свой час зра­бі­лі прад­стаў­ні­кі та­джык­ска­га на­ро­да ў спра­ве вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі і пе­ра­мо­гі над на­цыз­мам. Ад­мет­на, што з пят­нац­ца­ці ўра­джэн­цаў Та­джы­кіс­та­на, якія ўша­на­ва­ныя зван­нем Ге­роя Са­вец­ка­га Са­юза, трое атры­ма­лі яго за ўдзел у вы­зва­лен­ні Бе­ла­ру­сі.

Мі­ністр пра­па­на­ваў ства­рыць су­мес­ную ра­бо­чую гру­пу з лі­ку су­пра­цоў­ні­каў сфе­ры ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі і Та­джы­кіс­та­на, якая ў рам­ках уз­аем­ных ві­зі­таў вы­зна­чы­ла б да­лей­шыя дзея­нні па су­пра­цоў­ніц­тве на­шых кра­ін у гэ­тай га­лі­не. Надзвы­чай­ны і Па­ўна­моц­ны Па­сол Рэ­спуб­лі­кі Та­джы­кіс­тан у Бе­ла­ру­сі Мах­муд Хак­дод пад­тры­маў гэ­тую дум­ку, пра­па­на­ваў­шы ства­рыць у гэ­тай спра­ве мі­жу­ра­да­вую ка­мі­сію.

Удзел у сус­трэ­чы пры­няў так­са­ма стар­шы­ня Са­юза кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў Бе­ла­ру­сі Вік­тар Ва­сі­ль­еў, які адзна­чыў шмат­га­до­вае су­пра­цоў­ніц­тва бе­ла­рус­кіх і та­джык­скіх кі­на­май­строў і ўру­чыў стар­шы­ні Са­юза кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў Та­джы­кіс­та­на Са­фа­ру Хак­до­да­ву мед­аль Са­юза кі­не­ма­та­гра­фіс­таў Бе­ла­ру­сі. Пер­шы на­мес­нік мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Та­джы­кіс­тан Аб­ід На­за­ры­ён падзя­ка­ваў бе­ла­рус­ка­му бо­ку за гас­цін­насць і за­ўва­жыў, што ця­пер зу­сім не ад­чу­вае ся­бе чу­жым у на­шай кра­іне.