Газета – рэгіёны – чытач

№ 41 (1532) 09.10.2021 - 15.10.2021 г


 

— З 1 па 3 кас­трыч­ні­ка ад­бы­ва­лі­ся Дні ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь у Рэ­спуб­лі­цы Ка­зах­стан. Ся­род іх удзе­ль­ні­каў быў і ансамбль Ма­гі­лёў­скай аб­лас­ной фі­лар­мо­ніі “Мед­уні­ца”. Якія ва­шы ўра­жан­ні ад Дзён ку­ль­ту­ры?

Ва­лян­ці­на Кан­драц­це­ва, мас­тац­кі кі­раў­нік ансам­бля “Мед­уні­ца”:

— Сус­тра­ка­лі на­шу дэ­ле­га­цыю ўра­чыс­та ка­зах­скім фа­льк­лор­ным ансам­блем ужо ў аэ­ра­пор­це. Усе тры дні бы­ла на­сы­ча­ная пра­гра­ма. Наш ка­лек­тыў вы­сту­паў су­мес­на з Дзяр­жаў­ным ака­дэ­міч­ным ансам­блем тан­ца Бе­ла­ру­сі і артыс­та­мі эстра­ды. “Мед­уні­ца” ад­кры­ва­ла мас­тац­кую вы­ста­ву ў па­со­льс­тве, на якой бы­ла і бе­ла­рус­кая ды­яспа­ра. Так­са­ма ка­лек­тыў удзе­ль­ні­чаў у га­ла-кан­цэр­це ў га­лоў­ным за­ле Ка­зах­ста­на “Аста­на”.

– На гэ­тым тыд­ні пра­хо­дзяць Дні ку­ль­ту­ры Та­джы­кіс­та­на ў Бе­ла­ру­сі. Ад­ным з мес­цаў кан­цэр­ту гас­цей ста­не Ма­ла­дзеч­на. Як го­рад га­то­вы сус­трэць за­меж­ную дэ­ле­га­цыю?

Во­ль­га Кле­па­ко­ва, на­ча­ль­нік ад­дзе­ла ідэ­ала­гіч­най ра­бо­ты, куль­­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Ма­ла­дзе­чан­ска­га рай­вы­кан­ка­ма:

— Ня­гле­дзя­чы на ня­прос­тую эпі­дэ­мі­яла­гіч­ную сі­ту­ацыю, кан­цэрт та­джык­скай дэ­ле­га­цыі, спа­дзя­емся, усё ж ад­бу­дзец­ца. Мы ча­ка­ем, што ў Ма­ла­дзеч­на пры­едзе 43 за­меж­ныя артыс­ты. Про­йдзе кан­цэрт у га­рад­скім Па­ла­цы ку­ль­ту­ры. Але па вя­до­мым пры­чы­нам, у за­ле, раз­лі­ча­ным на 840 асоб, бу­дзе змеш­ча­на то­ль­кі 250 ча­ла­век. Тым не менш, мы ча­ка­ем, што вы­ступ­лен­не та­джык­скіх сяб­роў спа­да­ба­ецца гле­да­чам.

— Сён­ня ў Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці вы­зна­ча­ны са­мы вы­со­кі ўзро­вень пры­шчэп­ле­ных ад ка­ра­на­ві­ру­су ў сфе­ры ку­ль­ту­ры па рэ­гі­ёнах. Як атрым­лі­ва­ецца пе­ра­кон­ваць су­пра­цоў­ні­каў у па­трэ­бе вак­цы­на­цыі?

На­тал­ля Пуш­но­ва, на­мес­нік на­ча­ль­ні­ка ўпраў­лен­ня ку­ль­ту­ры Ма­гі­лёў­ска­га аб­лвы­кан­ка­ма:

— Як і ў іншых рэ­гі­ёнах, з па­чат­кам ка­ра­на­ві­рус­най інфек­цыі ў нас пра­цу­юць шта­бы па пы­тан­нях ка­лек­тыў­най вак­цы­на­цыі. Так­са­ма шта­бы ёсць і ў кож­ным рай­вы­кан­ка­ме, якія да­юць нам спра­ваз­да­чу. Най­пер­шым ме­та­дам пе­ра­ка­нан­ня зра­біць пры­шчэп­ку з’яўля­ецца інды­ві­ду­аль­нае рас­тлу­ма­чэн­не. Мы пла­ну­ем пра­во­дзіць ра­бо­ту па вак­цы­на­цыі да ўзроў­ню сус­вет­ных стан­дар­таў па ства­рэн­ні ка­лек­тыў­на­га іму­ні­тэ­та ў 60-70% ад ко­ль­кас­ці ўсіх су­пра­цоў­ні­каў.

Пад­рых­та­ваў Па­вел СА­ЛАЎ­ЁЎ