Сяб­роў­ства на між­на­род­ным уз­роў­ні

№ 41 (1532) 09.10.2021 - 15.10.2021 г

5 кас­трыч­ні­ка ад­бы­ла­ся чар­го­вая апа­рат­ная на­ра­да мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­то­лія Мар­ке­ві­ча з на­ча­ль­ні­ка­мі ўпраў­лен­няў і ад­дзе­лаў мі­ніс­тэр­ства. З да­па­мо­гай срод­каў ві­дэ­асу­вя­зі ўдзел у на­ра­дзе пры­ня­лі так­са­ма на­ча­ль­ні­кі ўпраў­лен­няў ку­ль­ту­ры аб­лас­ных вы­ка­наў­чых ка­мі­тэ­таў.

Упа­чат­ку на­ра­ды асаб­лі­вую ўва­гу Ана­то­лій Мар­ке­віч звяр­нуў на тэ­му пры­шчэ­пак ад ка­ра­на­ві­ру­су ра­бот­ні­каў ку­ль­ту­ры кра­іны. Най­бо­льш актыў­на вак­цы­на­цыю пра­йшлі ў Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці — 43% су­пра­цоў­ні­каў га­лі­ны. Най­мен­шы па­каз­чык у Ві­цеб­скай воб­лас­ці — 21% су­пра­цоў­ні­каў. Мі­ністр за­га­даў і да­лей пі­ль­на са­чыць за сі­ту­ацы­яй і пе­ра­кон­ваць ра­бот­ні­каў ку­ль­ту­ры ў не­абход­нас­ці вак­цы­на­цыі.

За­кра­на­ючы пы­тан­не, да­тыч­нае Дзён ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі ў Ка­зах­ста­не (пра­хо­дзі­лі з 1 па 3 кас­трыч­ні­ка), мі­ністр адзна­чыў, што пры­ма­ючы бок сус­трэў на­шу дэ­ле­га­цыю ве­ль­мі гас­цін­на, а бе­ла­рус­кія артыс­ты год­на па­ка­за­лі сваё май­стэр­ства. Асаб­лі­ва важ­ным гэ­та свя­та бы­ло для бе­ла­рус­кай ды­яспа­ры ў Ка­зах­ста­не.

У хут­кім ча­се ад­бу­дуц­ца Дні бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры і ў Рас­іі. Ана­то­лій Мар­ке­віч выка­заў мер­ка­ван­не, што іх му­сяць прад­стаў­ляць не то­ль­кі тэ­атр імя Янкі Ку­па­лы, мас­тац­кія вы­ста­вы і прад­укцыя Бе­ла­ру­сь­фі­ль­ма, але і іншыя раз­на­пла­на­выя ка­лек­ты­вы, у тым лі­ку і рэ­гі­яна­ль­ныя.

Бы­ло за­зна­ча­на, што на мі­ну­лым тыд­ні “Бе­ла­ру­сь­фі­льм” пры­маў удзел у фес­ты­ва­лі “Пер­лі­на шоў­ка­ва­га шля­ху” ва Уз­бе­кіс­та­не. На­ша дэ­ле­га­цыя год­на прад­ста­ві­ла кра­іну. На ме­рап­ры­емстве пры­сут­ні­ча­лі дэ­ле­га­цыі 30 кра­ін све­ту, ку­ль­тур­ная падзея ад­бы­ва­ла­ся ў 37 рэ­гі­ёнах Уз­бе­кіс­та­на. З гэ­тай на­го­ды Ана­то­лій Мар­ке­віч вы­ка­заў мер­ка­ван­не аб мэ­та­згод­нас­ці пра­вя­дзен­ня кі­на­фес­ты­ва­ля “Ліс­та­пад” і ў шмат­лі­кіх рэ­гі­ёнах Бе­ла­ру­сі.

Пад­час на­ра­ды ўзды­ма­ла­ся і тэ­ма свят­ка­ван­ня ў 2025 го­дзе 900-год­дзя По­ла­цка­га жа­но­ча­га ма­нас­ты­ра. Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры пры­ме не­абход­ны ўдзел у пад­рых­тоў­цы да ўра­чыс­тас­ці, у пры­ват­нас­ці, у рэ­стаў­ра­цыі Спа­са-Прэ­абра­жэн­ска­га хра­ма. Аб­мяр­коў­ва­ла­ся і пы­тан­не, звя­за­нае з уста­ноў­кай по­мні­ка міт­ра­па­лі­ту Фі­ла­рэ­ту ў Мін­ску.