Каб аб­мя­няц­ца дум­ка­мі

№ 41 (1532) 09.10.2021 - 15.10.2021 г

Дня­мі ў Мі­ніс­тэр­стве ку­ль­ту­ры ад­бы­ла­ся сус­трэ­ча бы­лых кі­раў­ні­коў і ра­бот­ні­каў ве­дам­ства з ця­пе­раш­ні­мі кі­раў­ні­ка­мі струк­тур­ных пад­раз­дзя­лен­няў. Бы­лы мі­ністр ку­ль­ту­ры Ба­рыс Свят­лоў, бы­лы пер­шы на­мес­нік мі­ніс­тра Ула­дзі­мір Ры­лат­ка, бы­лы на­ча­ль­нік па ахо­ве гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­ны Ігар Чар­няў­скі, бы­лы на­ча­ль­нік ад­дзе­ла па кі­не­ма­таг­ра­фіі Аляк­сей Без­углы і іншыя аб­мя­ня­лі­ся дос­ве­дам ра­ней­шай і ця­пе­раш­няй ра­бо­ты з прад­стаў­ні­ка­мі мі­ніс­тэр­ства.

Пад­час раз­мо­вы ба­кі пры­йшлі да вы­сно­вы, што ця­пе­раш­ні час па­тра­буе надзя­ліць бо­ль­шы­мі фун­кцы­яна­ль­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны інсты­тут пра­блем ку­ль­ту­ры, які быў за­сна­ва­ны ў 1991 го­дзе, а ця­пер пад­па­рад­ка­ва­ны Бе­ла­рус­ка­му дзяр­жаў­на­му ўні­вер­сі­тэ­ту ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў. На­зва­ны інсты­тут сён­ня вы­кон­вае збо­ль­ша­га фун­кцыю пе­ра­пад­рых­тоў­кі кад­раў, але, па мер­ка­ван­ні ба­коў, ён па­ві­нен рас­пра­цоў­ваць пра­гра­мы і ме­та­дыч­ныя пы­тан­ні па пра­цы дзей­нас­ці ўста­ноў ку­ль­ту­ры.

Так­са­ма аб­мяр­коў­ва­ла­ся тэ­ма глы­бей­ша­га інтэг­ра­ван­ня ў гра­мад­ства твор­чых са­юзаў уста­ноў ку­ль­утры. Яны му­сяць ака­му­ля­ваць акту­аль­ныя ба­лю­чыя пы­тан­ні га­лі­ны, да­ваць ад­ка­зы на вы­клі­кі су­час­нас­ці, пра­ца­ваць бо­льш эфек­тыў­на.

За­ся­ро­дзі­лі ўва­гу пад­час сус­трэ­чы і на тэ­ме аб­аро­ны гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­ны. Су­пра­цоў­ні­кі мі­ніс­тэр­ства адзна­чы­лі, што ад­мыс­ло­выя эфек­тыў­ныя на­пра­цоў­кі ўне­се­ны ў но­вы пра­ект Ко­дэк­са аб ку­ль­ту­ры.

Па сло­вах першага на­мес­ні­ка мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Ва­ле­рыя Гра­ма­ды, та­кія сус­трэ­чы да­па­ма­га­юць удас­ка­на­ль­ваць по­гляд на пра­бле­мы ку­ль­ту­ры і вы­пра­цоў­ваць шля­хі для іх вы­ра­шэн­ня. Та­му ў мі­ніс­тэр­стве за­ўсё­ды ра­ды кан­струк­тыў­ным пра­па­но­вам і ды­яло­гу, які пра­цуе на ка­рысць агу­ль­най спра­вы.