Пес­ня бес­тур­бот­най ма­ла­дос­ці

№ 41 (1532) 09.10.2021 - 15.10.2021 г

У што апра­на­лі­ся, што чы­та­лі, слу­ха­лі, гля­дзе­лі, чым ці­ка­ві­лі­ся ма­ла­дыя мін­чу­кі ў эпо­хі ад­лі­гі і за­стою? На­ко­ль­кі лёг­ка бы­ло лі­чыц­ца мод­ным у са­вец­кім Мін­ску? У Мас­тац­кай га­ле­рэі Мі­ха­іла Са­віц­ка­га сё­лет­няй во­сен­ню пра­цуе вы­ста­вач­ны пра­ект “Мо­да. Му­зы­ка. Ма­ла­досць”, пры­све­ча­ны за­хап­лен­ням, якія за­йма­лі розу­мы ста­ліч­ных жы­ха­роў у 1950–1980-ыя га­ды.

/i/content/pi/cult/872/18485/20.jpgПра­сто­ра экс­па­зі­цыі ўмоў­на падзе­ле­ная на зо­ны, што ад­па­вя­да­юць роз­ным ві­дам хо­бі, якім ахвя­ра­ва­ла свой во­ль­ны час мо­ладзь па­сля­ва­енных са­вец­кіх па­ка­лен­няў. Як рас­па­вя­ла ку­ра­тар вы­ста­вы, стар­шы на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік Му­зея гіс­то­рыі Мін­ска Яўге­нія Ста­ль­ма­хо­ва, ад­кры­вае экс­па­зі­цыю сво­еа­саб­лі­вы ку­ток мін­скай мод­ні­цы, дзе мож­на па­ба­чыць тру­мо ся­рэ­дзі­ны мі­ну­ла­га ста­год­дзя, а на ім — уз­оры са­вец­кай пар­фу­мы і ма­ні­кюр­ны на­бор 1950-ых га­доў у шы­коў­ным фу­та­ра­ле.

На сце­нах на­во­кал у кар­цін­ных ра­мах раз­мяс­ці­лі­ся су­кен­кі 1950 - 1970-ых га­доў, са­ма­стой­на па­шы­тыя мін­чан­ка­мі як з тка­нін са­вец­кай вы­твор­час­ці, так і з ма­тэ­ры­ялаў, якія ча­сам шчас­ці­ла пры­вез­ці з кра­ін са­цы­яліс­тыч­на­га ла­ге­ра. По­бач мож­на па­ба­чыць аль­бом “Шый­це са­мі” 1957 го­да і цэ­лы шэ­раг пра­ктыч­ных да­па­мож­ні­каў па крой­цы і шыц­ці, які­мі ка­рыс­та­лі­ся мін­скія ама­тар­кі мод­ных стро­яў, а так­са­ма швей­ную ма­шын­ку фір­мы “Зін­гер” па­чат­ку мі­ну­ла­га ста­год­дзя, якая да ня­даў­ня­га ча­су за­хоў­ва­ла­ся ў жы­хар­кі ад­на­го са зруй­на­ва­ных ле­тась да­моў мін­скай Гру­шаў­кі.

Вар­та адзна­чыць, што ства­ра­ль­ні­кі экс­па­зі­цыі з ува­гай пад­ышлі да ўзнаў­лен­ня ў му­зей­най пра­сто­ры ад­па­вед­на­га інтэр’еру, і, акра­мя дэ­ман­стра­цыі аўтэн­тыч­най мэб­лі, аб­кле­ілі “па­кой мод­ні­цы” шпа­ле­ра­мі, ад­шу­ка­ны­мі ў свой час на га­рыш­чы ад­на­го з пры­зна­ча­ных пад знос да­моў на той са­май Гру­шаў­цы. Гэ­тыя вы­ра­бы мін­скай шпа­лер­най фаб­ры­кі ро­дам з 1980-ых га­доў здоль­­ныя ўра­зіць лю­бо­га, хто не зна­ёмы з тэх­ні­кай вы­ка­рыс­тан­ня са­вец­кіх шпа­ле­раў — пе­рад па­клей­кай спа­чат­ку да­во­дзі­ла­ся аб­ра­заць кром­ку на кож­най труб­цы.

УСЕ ВІ­ДЫ МАС­ТАЦ­ТВАЎ

На­ступ­ны раз­дзел экс­па­зі­цыі ўяў­ляе з ся­бе па­кой ма­ла­до­га муж­чы­ны, ама­та­ра му­зы­кі і фа­таг­ра­фіі. Тут мож­на па­ба­чыць артэ­фак­ты, звя­за­ныя з мо­ла­дзе­вы­мі суб­ку­ль­ту­ра­мі са­вец­ка­га ча­су — са­ма­роб­ныя пе­сен­ні­кі, плас­цін­кі “на кас­цях”, здым­кі мін­скіх хі­пі і ро­ке­раў. По­бач — са­вец­кія фо­та­ка­ме­ры роз­ных га­доў і ра­ры­тэт­ная пры­ла­да, пры­зна­чэн­не якой мо­жа зра­біц­ца сап­раў­днай за­гад­кай для сён­няш­няй мо­ла­дзі — фо­та­па­ве­лі­ча­ль­нік. Да­паў­няе атмас­фе­ру грун­тоў­ная кніж­ная ша­фа, за­стаў­ле­ная вы­дан­ня­мі ку­ль­та­вай се­рыі “Біб­лі­ятэ­ка сус­вет­най лі­та­ра­ту­ры”.

Тэ­му му­зыч­ных за­хап­лен­няў мін­чу­коў пра­цяг­вае зо­на, у якой раз­меш­ча­ныя па­ўта­ра дзя­сят­ка му­зыч­ных прай­гра­ва­ль­ні­каў і ра­дыёл роз­ных ма­дэ­ляў: “Мінск Р-7”, “Ры­гон­да”, “Ве­га”, “Урал”, “Юпі­тэр”, “Ма­як”, “Но­та”. А сця­на над імі шчы­ль­на за­ве­ша­ная плас­цін­ка­мі раз­на­стай­ных са­вец­кіх і за­меж­ных гур­тоў ды вы­ка­наў­цаў на лю­бы густ — ад The Doors і Бо­ба Ды­ла­на да “Пес­ня­роў” і Алы Пу­га­чо­вай. По­бач мож­на знай­сці і вы­ні­кі му­зыч­ных экс­пе­ры­мен­таў са­міх мін­чу­коў — тут прад­стаў­ле­ныя за­пі­са­ныя на маг­ніт­ную стуж­ку аль­бо­мы мін­скіх андэг­раў­ндных груп 1970-ых га­доў са збо­раў ка­лек­цы­яне­ра Іга­ра Сур­ма­чэў­ска­га, які, зрэш­ты, і сам пры­маў удзел у гэ­тых за­пі­сах.

Раз­ві­вае тэ­му за­хап­лен­ня ўсі­мі ві­да­мі мас­тац­тваў стэнд, на якім прад­стаў­ле­ная ка­лек­цыя, з якой, улас­на, і па­чы­наў­ся ўвесь вы­ста­вач­ны пра­ект. Гэ­та не­ка­ль­кі дзя­сят­каў фо­та­пар­трэ­таў зо­рак са­вец­ка­га і за­меж­на­га кі­не­ма­тог­ра­фа, якія ця­гам дзе­ся­ці­год­дзяў збі­ра­ла мін­чан­ка Ала Сі­рот­кі­на. Не­зда­ра­ма ж ме­на­ві­та кі­на­акцё­ры ў тыя ча­сы вы­сту­па­лі за­ка­на­даў­ца­мі мод і ўзо­ра­мі для пе­ра­йман­ня. А по­бач мож­на па­ба­чыць су­ве­нір­ны на­бор за­па­лак, вы­пуш­ча­ны да XIII Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю “Мас­ква-1983”, дзе кож­ны ка­ра­бок пры­све­ча­ны ад­на­му з фі­ль­маў-пе­ра­мож­цаў роз­ных га­доў.

/i/content/pi/cult/872/18485/21.jpgШЛЯХ ДА МІ­РУ

Час­тка экс­па­на­таў вы­ста­вы раз­мяс­ці­ла­ся на дых­тоў­ным пі­сь­мо­вым ста­ле, што, як і пі­сь­мо­вая ма­шын­ка на ім, на­ле­жаў пі­сь­мен­ні­ку Ула­дзі­мі­ру Кар­па­ву. Гэ­ты не­зас­лу­жа­на пры­за­бы­ты аўтар, між іншым, у свой час ад­ыграў не­ма­лую ро­лю як у гіс­то­рыі Мін­ска, так і ў за­ха­ван­ні па­мя­ці аб мі­нуў­шчы­не на­ша­га го­ра­да. Рус­кі па на­цы­яна­ль­нас­ці, Ула­дзі­мір Кар­паў на­ра­дзіў­ся ў 1912 го­дзе ў Хва­лын­ску на Вол­зе, але ў дзе­ся­ці­га­до­вым уз­рос­це, пад­час го­ла­ду на Па­вол­жжы, яго сям’я пе­ра­бра­ла­ся ў Бе­ла­русь. У га­ды Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны бу­ду­чы пі­сь­мен­нік зра­біў­ся раз­вед­чы­кам, кі­раў­ні­ком гру­пы Га­лоў­на­га раз­вед­ва­ль­на­га ўпраў­лен­ня, за­кі­ну­тай у аку­па­ва­ны Мінск з-за лі­ніі фрон­ту, удзе­ль­ні­чаў у арга­ні­за­цыі струк­тур мін­ска­га пад­пол­ля.

Па­сля вай­ны Ула­дзі­мір Кар­паў ства­рыў се­рыю ра­ма­наў, дзея­нне якіх ад­бы­ва­ецца ў бе­ла­рус­кай ста­лі­цы — са­мым вя­до­мым з іх мож­на на­зваць аку­рат пры­све­ча­ны дзей­нас­ці мін­ска­га пад­пол­ля твор “Ня­мі­гі кры­ва­выя бе­ра­гі”, але не чу­жой бы­ла для ра­ма­ніс­та і тэ­ма ста­лен­ня па­сля­ва­еннай мо­ла­дзі. Так­са­ма пі­сь­мен­нік вы­сту­піў укла­да­ль­ні­кам пер­ша­га збор­ні­ка ўспа­мі­наў удзель­­ні­каў мін­ска­га пад­пол­ля, які па­ба­чыў свет у 1970 го­дзе пад на­звай “Скрозь агонь і смерць”.

Та­кі ці­ка­вы ме­ма­ры­яль­ны склад­нік вы­ста­вы вы­йшаў надзі­ва сім­ва­ліч­ным — ён не то­ль­кі на­гад­вае пра ма­ла­вя­до­ма­га сён­ня вы­дат­на­га аўта­ра, актыў­насць яко­га пры­па­ла аку­рат на 1950–70-ыя га­ды, але і пры­му­шае за­ду­мац­ца пра тое, як імклі­ва ўда­ло­ся па­сля­ва­енным па­ка­лен­ням мін­чан пе­ра­адо­лець ня­го­ды ча­соў аку­па­цыі ды вы­клі­ка­ных ёй ня­ста­чаў — і пе­ра­йсці да мір­на­га жыц­ця, у якім зна­хо­дзі­лі­ся мес­ца і час не то­ль­кі для цяж­кай на­пру­жа­най пра­цы, але і для за­хап­лен­няў ды за­ба­ваў.

За­мы­кае экс­па­зі­цыю кар­та ра­ней­шых “ту­со­вач­ных” мясц­ін ста­лі­цы, скла­дзе­ная па­вод­ле ўспа­мі­наў мін­чу­коў, якая да­па­мо­жа за­ры­ента­вац­ца ў мар­шру­тах і лю­бі­мых мес­цах ад­па­чын­ку мін­скай мо­ла­дзі 1950 — 1980-ых. За­віт­вай­це сю­ды і вы, ды вы­праў­ляй­це­ся ў за­хап­ля­ль­ную ван­дроў­ку па веч­на ма­ла­дым го­ра­дзе — вы­ста­ва пра­цуе да 14 ліс­та­па­да.