Ван­дроў­ка з фо­та­апа­ра­там

№ 41 (1532) 09.10.2021 - 15.10.2021 г

24 ве­рас­ня ва ўту­ль­най чы­та­ль­най за­ле Сто­лін­скай цэн­тра­ль­най ра­ённай біб­лі­ятэ­кі ад­бы­ла­ся кра­язнаў­чая фо­та­ван­дроў­ка “Ад ве­даў пра свой род — да па­знан­ня род­на­га краю”. Ме­рап­ры­емства бы­ло зла­джа­на ў рам­ках клу­ба “Кра­язнаў­ца”.

/i/content/pi/cult/872/18480/11.jpgАд­ра­зу трэ­ба адзна­чыць, што клуб “Кра­язнаў­ца” аб’яд­ноў­вае ама­та­раў гіс­то­рыі, ку­ль­ту­ры, лі­та­ра­ту­ры, мо­вы, пры­ро­ды род­на­га краю, лю­дзей роз­ных пра­фе­сій і ўзрос­таў, пра­фе­сі­яна­лаў і ама­та­раў-кра­язнаў­цаў з лі­ку чы­та­чоў біб­лі­ятэ­кі.

Кра­язнаў­ства — не­ад’ем­ная час­тка на­шай вя­лі­кай гіс­то­рыі. Сён­ня ці­ка­васць да вы­ву­чэн­ня род­на­га краю вы­клі­ка­на не­бы­ва­лым уз­ды­мам на­цы­яна­ль­най са­ма­свя­до­мас­ці. Маг­чы­мас­ці кра­язнаў­чых ма­тэ­ры­ялаў да­зва­ля­юць вы­хоў­ваць ма­ла­дое па­ка­лен­не на пры­кла­дах з жыц­ця ба­ць­коў, зем­ля­коў, на падзе­ях з гіс­то­рыі сва­ёй ма­лой ра­дзі­мы.

Ад­ным са срод­каў кра­язнаў­ча­га да­сле­да­ван­ня і кры­ні­цай гіс­та­рыч­най інфар­ма­цыі з’яў­ля­ецца фа­таг­ра­фія. На­ша кра­язнаў­чае ме­рап­ры­емства бы­ло пры­све­ча­на ме­на­ві­та фа­таг­ра­фіі, та­му што на­ват адзін са­мы ма­ле­нь­кі фо­та­зды­мак час­та мо­жа даць бо­льш інфар­ма­цыі, чым не­ка­ль­кі ста­ро­нак гіс­та­рыч­най кні­гі.

Для зруч­нас­ці ад­бо­ру фо­та да ме­рап­ры­емства ўдзе­ль­ні­кам бы­лі пра­па­на­ва­ныя не­ка­ль­кі тэм: “Ся­мей­ная фо­та­рэ­лік­вія”, “Фо­та, якое ад­люс­троў­вае эпо­ху”, “Я га­на­ру­ся сва­імі про­дка­мі!”, “Яны зра­бі­лі ўнё­сак у раз­віц­цё краю”, “Пры­род­ныя і архі­тэк­тур­ныя аб’екты Сто­лін­шчы­ны ў ра­ней­шым аб­ліч­чы”, “Свя­ты, аб­ра­ды і тра­ды­цыі, ад­люс­тра­ва­ныя на фо­та”, “Фо­та, мі­лае сэр­цу”, “Фо­та з ці­ка­вай гіс­то­ры­яй” і іншыя.

Удзе­ль­ні­кі сус­трэ­чы дэ­ман­стра­ва­лі фо­та­здым­кі з ся­мей­ных фо­та­аль­бо­маў, су­пра­ва­джа­ючы іх пад­ра­бяз­най уні­ка­ль­най інфар­ма­цы­яй. Бы­ло ці­ка­ва раз­гля­даць да­рэ­ва­лю­цый­ныя здым­кі, фо­та ва­енна­га ча­су, ся­рэд­ня­га і по­зня­га са­вец­ка­га пе­ры­яду і па­чат­ку 2000-х, уба­чыць ку­ль­ту­ру і по­быт лю­дзей, пра­са­чыць змя­нен­не аб­ліч­ча Сто­лі­на. Пры­сут­ныя атры­ма­лі да­дат­ко­выя звес­ткі аб на­шым краі, яго куль­ту­ры, раз­віц­ці, роз­ных гіс­та­рыч­ных падзе­ях.

Шмат бы­ло ска­за­на пра лю­дзей, род­ных і бліз­кіх удзе­ль­ні­каў ме­рап­ры­емства, іх про­дках, якія не то­ль­кі ўнес­лі свой уклад у раз­віц­цё Сто­лін­шчы­ны, здзей­сні­лі подзві­гі або на­ву­ко­выя да­сяг­нен­ні, але і про­ста да­ра­гія ім. У ся­мей­ных аль­бо­мах на­шых гас­цей за­хоў­ва­юцца ста­ра­даў­нія здым­кі, зроб­ле­ныя не то­ль­кі на Ра­дзі­ме, але і ў Поль­шчы, Англіі, Афга­ніс­та­не, Арген­ты­не і іншых кра­інах.

Не­абход­на па­мя­таць і вы­ву­чаць гіс­то­рыю свай­го ро­ду і ма­лой ра­дзі­мы, дзя­ліц­ца гэ­ты­мі звес­тка­мі, пе­рад­аваць іх сва­ім на­шчад­кам, та­му што без ве­дан­ня мі­ну­ла­га не­ль­га па­бу­да­ваць бу­ду­чы­ню.

Ка­ця­ры­на СТРА­ХАга­лоў­ны біб­лі­ятэ­кар ад­дзе­ла аб­слу­гоў­ван­ня і інфар­ма­цыі Сто­лін­скай цэн­тра­ль­най ра­ённай біб­лі­ятэ­кі, кі­раў­нік клу­ба “Кра­язнаў­ца”