Як ад­крыць Га­ра­дзен­скія скар­бы?

№ 41 (1532) 09.10.2021 - 15.10.2021 г

30 ве­рас­ня ў Гро­дзен­скай аб­лас­ной на­ву­ко­вай біб­лі­ятэ­цы імя Я. Ф. Кар­ска­га ад­бы­лі­ся XVI Га­ра­дзен­скія на­ву­ко­выя чы­тан­ні “Скар­бы га­ра­дзен­скіх ка­лек­цый”.

/i/content/pi/cult/872/18479/10.jpgНа­па­чат­ку ра­бо­ты з пры­ві­та­ль­ным сло­вам да ўдзе­ль­ні­каў на­ву­ко­вых чы­тан­няў звяр­ну­лі­ся на­ча­ль­нік ад­дзе­ла ўпраў­лен­ня ку­ль­ту­ры Гро­дзен­ска­га аб­лвы­кан­ка­ма Сяр­гей Да­вы­дзік і ды­рэк­тар аб­лас­ной біб­лі­ятэ­кі Ма­ры­на Ігна­то­віч. У якас­ці ма­дэ­ра­та­раў вы­сту­пі­лі пра­фе­сар ка­фед­ры гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі, архе­ало­гіі і спе­цы­яль­ных гіс­та­рыч­ных дыс­цып­лін Гро­дзен­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя Я. Ку­па­лы Эдмунд Ярму­сік і за­гад­чык ад­дзе­ла кра­язнаў­ства аб­лас­ной біб­лі­ятэ­кі Але­на Ку­чын­ская.

Га­лоў­най тэ­май для аб­мер­ка­ван­няў ста­лі гіс­та­рыч­ныя скар­бы і іх га­лоў­ныя пер­лі­ны. Удзе­ль­ні­кі пад­рых­та­ва­лі да­кла­ды па раз­на­стай­ных на­ву­ко­вых да­сле­да­ван­нях. На­прык­лад, На­тал­ля Бар­су­ко­ва па­зна­ёмі­ла пры­сут­ных з інфар­ма­цы­яй пра збі­ра­ль­ні­каў і ка­лек­цы­яне­раў Гро­дзен­шчы­ны ў анлайн-энцык­ла­пе­дыі “Бе­ла­русь у асо­бах і падзе­ях”. Аб’ектам да­сле­да­ван­ня Яго­ра Гац­ко стаў му­зей­ны па­кой Гро­дзен­ска­га аб­лас­но­га цэн­тра ту­рыз­му і кра­язнаў­ства, а ме­на­ві­та гіс­то­рыя яго ства­рэн­ня і су­час­ныя экс­па­на­ты.

Андрэй Грэсь падзя­ліў­ся з пры­сут­ны­мі аса­біс­ты­мі вы­сно­ва­мі пра мед­алі з ка­ра­леў­скай се­рыі ча­соў Ста­ніс­ла­ва Аўгус­та Пан­ятоў­ска­га, якія з’яўля­юцца час­ткай фон­даў Гро­дзен­ска­га дзяр­жаў­на­га гіс­то­ры­ка-архе­ала­гіч­на­га му­зея. З архі­ва­мі іншай дзяр­жаў­най уста­но­вы па­зна­ёміў пры­сут­ных Андрэй Ці­ха­мі­раў: раз­мо­ва ішла пра дру­ка­ва­ныя вы­дан­ні на мо­ве ідыш у фон­дах Гро­дзен­ска­га дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі рэ­лі­гіі.

Па сло­вах Ма­ры­ны Ігна­то­віч, у гэ­тым го­дзе як ні­ко­лі звер­ну­та ўва­га на пра­цу ма­ла­дых да­след­чы­каў, якія то­ль­кі па­чы­на­юць свой шлях у на­ву­цы. Так, у Га­ра­дзен­скіх на­ву­ко­вых чы­тан­нях пры­ма­лі ўдзел не то­ль­кі да­свед­ча­ныя кра­язнаў­цы, але і сту­дэн­ты і аспі­ран­ты вы­шэй­шых на­ву­ча­ль­ных уста­но­ваў. Мі­кі­та Кас­пер з Гро­дзен­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя Я. Ку­па­лы аб­раў тэ­май вы­ступ­лен­ня гіс­то­рыю фар­мі­ра­ван­ня астэ­ала­гіч­най ка­лек­цыі сва­ёй уста­но­вы ад­ука­цыі, а пра вы­ні­кі архе­ала­гіч­ных прац 2021 го­да ў мік­ра­ра­ёне Ку­ль­ба­кі Гро­дзен­ска­га ра­ёна рас­па­вя­лі Аляк­сандр Гар­шкоў і Па­вел Жа­бін­скі.

Пра ке­ра­міч­ныя скар­бон­кі і ма­не­ты рас­па­вя­даў Вік­тар Ка­ка­рэ­ка, а хат­нюю біб­ля­тэ­ку як ка­тэ­го­рыю ка­лек­цы­яні­ра­ван­ня раз­гля­даў Аляк­сей Пят­ке­віч. Раз­мо­ва ішла так­са­ма пра мас­тац­кую ка­лек­цыю і біб­лі­ятэ­ку Аляк­сан­дра Гін­таў­та, пра­ве­нен­цыі на кні­гах з біб­лі­ятэ­кі Ма­са­лян­скай Арды­на­цыі і гіс­то­ры­ка-архе­ала­гіч­най час­ткі кра­язнаў­чай экс­па­зі­цыі Гро­дзен­ска­га аб­лас­но­га цэн­тра ту­рыз­му і кра­язнаў­ства.

Па­сля кож­на­га вы­сту­пу на­ву­коў­цы, кра­язнаў­цы, да­след­чы­кі гіс­та­рыч­най спад­чы­ны Гро­дзен­шчы­ны, ка­лек­цы­яне­ры і мо­ладзь актыў­на ўдзе­ль­ні­ча­лі ў дыс­ку­сі­ях.

— На­ле­та аб­лас­ная біб­лі­ятэ­ка пла­нуе па­вя­лі­чыць ко­ль­касць на­ву­ко­вых ме­рап­ры­емстваў, та­му што мы ба­чым рост за­ці­каў­ле­нас­ці мо­ла­дзі да да­сле­да­ван­няў свай­го краю, — адзна­чы­ла за­гад­чык ад­дзе­ла кра­язнаў­ства аб­лас­ной біб­лі­ятэ­кі Але­на Ку­чын­ская.

Пад­час ме­рап­ры­емства пры­сут­ныя пад­крэс­лі­лі вя­лі­кую на­ву­ко­вую дзей­насць Гро­дзен­скай аб­лас­ной біб­лі­ятэ­кі і акрэс­лі­лі тэ­му для аб­мер­ка­ван­няў на XVIІ Га­ра­дзен­скіх на­ву­ко­вых чы­тан­нях.

Тац­ця­на БАБ­КОбіб­лі­ятэ­кар сек­та­ра мар­ке­тын­гу і су­вя­зяў з гра­мад­скас­цю Гро­дзен­скай аб­лас­ной на­ву­ко­вай біб­лі­ятэ­кі імя Я. Ф. Кар­ска­га