Жыр­му­ны. Святло і Цень

№ 41 (1532) 09.10.2021 - 15.10.2021 г

Па ма­ты­вах ад­ной ван­дроў­кі
Не­ка­то­ры час та­му, дзя­ку­ючы за­пра­шэн­ню зна­ёмых гіс­то­ры­каў, да­вя­ло­ся мне тра­піць у мясц­іны, пра якія я шмат чуў, але ўсё ні­як не атрым­лі­ва­ла­ся да­брац­ца. Да­ро­га ві­ла­ся па­між ма­ле­нь­кі­мі вё­сач­ка­мі і мяс­тэч­ка­мі Лід­чы­ны, у кож­най з якіх ёсць на што па­гля­дзець, а нам рас­па­вес­ці. Сён­ня ў нас — “пад­арож­жа” ў Жыр­му­ны, якія ў 2018 го­дзе па­тра­пі­лі ў на­ві­ны ледзь не ўсіх СМІ Бе­ла­ру­сі. І па­чнём мы яго з ма­ёнтка Ра­дзі­ві­лаў, што зна­хо­дзіц­ца ў не­ка­ль­кіх кі­ла­мет­рах ад мяс­тэч­ка.

/i/content/pi/cult/872/18475/4.jpgНе­да­рэч­ны “пад­ару­нак” для ўні­ка­ль­на­га по­мні­ка архі­тэк­ту­ры

Увес­ну 2018 го­да трак­тар, які вы­во­зіў гной на па­лі, сва­ім пры­чэ­пам “бар­та­нуў” уяз­дную бра­му ко­ліш­няй Ра­дзі­ві­лаў­скай рэ­зі­дэн­цыі. Сва­ім вы­гля­дам яна ве­ль­мі на­гад­вае кла­січ­ныя трыўм­фа­ль­ныя бра­мы, якія ў ста­ра­даў­нія ча­сы бу­да­ва­лі­ся пе­ра­важ­на ў го­нар вай­ско­вых пе­ра­мог ад­ных імпе­ра­та­раў над дру­гі­мі. Та­кія аркі ста­яць па ўсім све­це, ад Еўро­пы да Індыі, а са­мая зна­ка­мі­тая з іх, тры­умфа­ль­ная ў Па­ры­жы, на­ват да­ла на­зоў тво­ру сла­ву­та­га пі­сь­мен­ні­ка Эры­ха Ма­рыі Рэ­мар­ка.

І вось та­кую бра­му, мо­жа, не та­кую ве­ліч­ную, як бер­лін­ская ці рым­ская, за­ча­піў сва­ім пры­чэ­пам пе­ра­воз­чык. У адзін мо­мант арка, якая маг­ла б ста­яць яшчэ дзя­сят­кі год, і мо­жа на­ват да­ча­кац­ца рэ­стаў­ра­цыі, ста­ла ава­рый­най ру­інай, якую, на дум­ку мясц­овых ула­даў, зно­сіць бы­ло не­бяс­печ­на, ад­на­віць — не­маг­чы­ма. Та­му яе па­кі­ну­лі, як ні­ко­му не па­трэб­ных ста­рых лю­дзей, “да­жы­ваць свой век у ста­рой ха­це”. Гіс­то­рыя гэ­та аб­ця­жа­ра­на яшчэ і тым, што бу­дын­кі ко­ліш­ня­га ся­дзіб­на­га ком­плек­са не з’яўля­лі­ся гіс­то­ры­ка-куль­тур­най каш­тоў­нас­цю. А сён­ня ўжо, ві­даць, і не з’явяц­ца. А вель­мі шкада, бо ма­ёнтак гэ­ты мае ве­ль­мі ці­ка­вую гіс­то­рыю, і пры на­леж­най ува­зе з бо­ку дзяр­жа­вы мог бы стаць ці­ка­вай кроп­кай ту­рыс­тыч­на­га мар­шру­та, якая пры­но­сі­ла б у мясц­овы бю­джэт да­дат­ко­выя срод­кі.

Да­рэ­чы, да­дам, што па мер­ка­ван­ні Ра­ма­на Афта­на­зія, аўта­ра вы­дат­на­га шмат­том­на­га да­вед­ні­ка па па­ла­цах і ся­дзі­бах ко­ліш­няй Рэ­чы Па­спа­лі­тай, гэ­та бра­ма ў свой час вы­ка­рыс­тоў­ва­ла­ся або як не­вя­ліч­кая біб­лі­ятэ­ка, або як архіў. Для гэ­та­га ме­лі­ся два не­вя­ліч­кія па­мяш­кан­ні на дру­гім па­вер­се.

Ад Бут­ры­маў да Ельс­кіх

Пер­шая згад­ка Жыр­му­наў да­ту­ецца 1217 го­дам і па­хо­дзіць з ня­мец­ка-кры­жац­кай хро­ні­кі. На па­чат­ку XV ста­год­дзя тут ата­ба­ры­лі­ся Бут­ры­мы, а да­лей па­йшло-па­еха­ла: Мон­таў­ты-Кяз­гай­лы-Гаш­то­ль­ды-За­ві­шы і, на­рэш­це, праз шлюб Бар­ба­ры Кяз­гай­ла-За­ві­шы з на­ваг­рад­скім ва­яво­дам Мі­ка­ла­ем-Фаў­сты­нам Ра­дзі­ві­лам (1688–1746) ста­ла ўлас­нас­цю Ра­дзі­ві­лаў (бяр­дзі­чаў­ска-жыр­мун­скай га­лі­ны ро­ду).

Рэ­зі­дэн­цыя, як пі­шуць знаў­цы, ве­ра­год­на за­кла­да­ла­ся сы­нам ва­яво­ды, Ста­ніс­ла­вам Ра­дзі­ві­лам (1722–1787), лі­тоў­скім пад­ка­мо­рым і ге­не­ра­лам вой­ска ВКЛ, які ажа­ніў­ся з Ка­ра­лі­най Па­цей, да­чкой троц­ка­га ва­яво­ды. Лі­чыц­ца, што архі­тэк­та­рам, які ўзяў на ся­бе ад­каз­насць за бу­даў­ніц­тва па­ра­фі­яль­на­га кас­цё­ла ў мяс­тэч­ку і рэ­зі­дэн­цыі, быў пры­двор­ны архі­тэк­тар Ра­дзі­ві­лаў — Ян Пад­ча­шын­скі. З не­зра­зу­ме­лых пры­чын, Пад­ча­шын­скі так і не па­бу­да­ваў га­лоў­ны бу­ды­нак рэ­зі­дэн­цыі — па­лац. Пад яго на­гля­дам бы­лі ўзве­дзе­ны — бра­ма, і па­аба­пал ад яе гас­па­дар­чыя па­бу­до­вы і ка­ло­на св. Яна. У свой час на ёй ста­яў бля­ша­ны св. Ян. У наш час на яго мес­цы — жа­лез­ны шпіль, а са­ма ка­ло­на па­тра­буе рэ­стаў­ра­цыі, бо імклі­ва губ­ляе атын­коў­ку. Да­рэ­чы, з не­вя­до­май пры­чы­ны ка­лон­ны на­кшталт гэ­тай у Бе­ла­ру­сі па­мыл­ко­ва і па­га­лоў­на за­ліч­ва­юцца ў ка­ло­ны “У го­нар Кан­сты­ту­цыі 3 мая”. Што ці­ка­ва, у Поль­шчы не бы­ло та­кіх ка­лон.

Адзін з флі­ге­ляў да­ўно пе­ра­ўтва­рыў­ся ў друз. Дру­гі ж, хоць і за­хоў­вае пад­абен­ства з бу­дын­кам, так­са­ма па­сту­по­ва раз­ва­ль­ва­ецца. У цёп­лую па­ру го­да там па­свяц­ца буй­на­ра­га­тыя жы­вё­лы, якія па­кі­да­юць па­мят­кі аб сва­ёй пры­сут­нас­ці. Ві­до­віш­ча бяз­лад­дзя, вя­до­ма, та­кое ж сум­нае, як і стан бра­мы.

Рэ­ха падзей

Праз бра­му пра­хо­дзіць бру­ка­ван­ка, якая за ста­год­дзі так­са­ма ста­ла свед­кам роз­ных падзей. У 1831 го­дзе, пад­час па­ўстан­ня ў ма­ёнтку ад­быў­ся бой атра­да з кор­пу­са ге­не­ра­ла Хла­поў­ска­га з рас­ійскі­мі ка­за­ка­мі, якія вы­ка­рыс­та­лі ма­ёнтак як пункт аба­ро­ны. Да­рэ­чы, па­сля Ра­дзі­ві­лаў, праз шлюб за­гас­па­да­рыў у ма­ёнтку Мі­хал Тыш­ке­віч (1828-1897), вя­до­мы сва­імі архе­ала­гіч­ны­мі рас­коп­ка­мі ў Егіп­це. Кі­ну­тая ім жон­ка прад­ала ма­ёнтак ге­не­рал-лей­тэ­нан­ту Юза­фу За­рэц­ка­му (1800–1869), вы­дат­на­му вай­ско­ва­му інжы­не­ру, бу­даў­ні­ку фар­тоў у Кран­штад­скай цы­та­дэ­лі. У ча­сы Пер­шай сус­вет­най вай­ны ма­ёнтак быў та­та­ль­на раз­ра­ба­ва­ны, па­зней, па­сля Рыж­ска­га падзе­лу 1921 го­да, быў на­цы­яна­лі­за­ва­ны поль­скай дзяр­жа­вай. У 1923 го­дзе гас­па­да­ром тут стаў поль­скі па­лі­тыч­ны і гра­мад­скі дзеяч Аляк­сандр Мэй­што­віч (1864–1943), мі­ністр юсты­цыі і га­лоў­ны пра­ку­рор ў часы Піл­суд­скага. Бе­ла­ру­сам ён за­пом­ніў­ся, на­прык­лад, тым, што быў па­лы­мя­ным пры­хі­ль­ні­кам ідэі поль­скай экс­пан­сіі на ўсход і та­та­ль­най па­ла­ні­за­цыі бе­ла­ру­саў. А яшчэ і тым, што “15 сту­дзе­ня 1927 го­да кі­ра­ваў арыш­та­мі сяб­раў Бе­ла­рус­кай ся­лян­ска-ра­бот­ніц­кай гра­ма­ды — Бра­ніс­ла­ва Та­раш­ке­ві­ча, Сы­мо­на Рак-Мі­хай­лоў­ска­га, Паў­ла Ва­ло­шы­на, Пят­ра Мят­лы і іншых…”.

У 1928 го­дзе ма­ёнтак пе­ра­йшоў да кня­зя Юза­фа Друц­ка­га-Лю­бец­ка­га (1897-1942). Пра Юза­фа вя­до­ма ня­шмат, але ве­ра­год­на, быў ён сы­нам Ге­ра­ні­ма Друц­ка­га-Лю­бец­ка­га, які пад­час пе­ра­пі­су на­се­ль­ніц­тва Рас­ійскай імпе­рыі на­зваў ся­бе бе­ла­ру­сам.

У ча­сы Дру­гой сус­вет­най вай­ны ў ма­ёнтку быў ня­мец­кі гар­ні­зон, яко­му да­ста­ва­ла­ся і ад са­вец­кіх парт­ызан, і ад поль­скіх — Арміі Кра­ёвай, якая з не­вя­до­ма якой пры­чы­ны раз­гля­да­ла бе­ла­рус­кія зем­лі пра­ця­гам Поль­шчы.

Па­сля вай­ны ма­ёнтак падзя­ліў лёс со­тняў іншых ся­дзі­баў — быў на­цы­яна­лі­за­ва­ны, актыў­на вы­ка­рыс­тоў­ваў­ся, а по­тым за не­пат­рэб­нас­цю пе­ра­ўтва­рыў­ся ў ру­іну. Шан­цы, што жыц­цё яшчэ вер­нец­ца ў ма­ёнтак, не ве­ль­мі вя­лі­кія. Адзі­нае, што на­гад­вае пра тое, што мес­ца яшчэ жы­ве, не­ка­ль­кі хат, гас­па­да­ры якіх доб­ра па­мя­та­юць пры­го­жую бра­му і бе­лую, доб­ра бач­ную зда­лёк ка­ло­ну св. Яна.

Мяс­тэч­ка Жыр­му­ны і кас­цёл Ад­шу­кан­ня Свя­то­га Кры­жа

Па­сля агля­ду рэ­зі­дэн­цыі мы вяр­ну­лі­ся на тор­ны шлях і за­ві­та­лі ў мяс­тэч­ка. Кас­цёл на на­шае шчас­це быў ад­чы­не­ны. На пад­вор­ку пра­ца­ва­лі лю­дзі, рых­ту­ючы­ся да ўста­ноў­кі но­ва­га драў­ля­на­га кры­жа. Пры­емна ўра­зі­ла чыс­ці­ня і да­гле­джа­насць пры­кас­цё­ль­най тэ­ры­то­рыі, на якой аку­рат­на бы­лі па­стаў­ле­ны ста­рыя над­ма­гіл­лі, зной­дзе­ныя пад­час упа­рад­ка­ван­ня тэ­ры­то­рыі. Кас­цёл быў па­бу­да­ва­ны ў 1789 го­дзе, аб чым трой­чы па­ве­дам­ля­юць ван­дроў­ні­кам роз­ныя ме­ма­ры­яль­ныя таб­ліч­кі, ад­на з якіх свед­чыць пра гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ную каш­тоў­насць ста­ро­га бу­дын­ка.

Па­ра­фія бы­ла ство­ра­на ў 1522 го­дзе, і ві­да­воч­на, гэ­та не пер­шы кас­цёл, які тут быў па­стаў­ле­ны. Але ўсё роў­на — драў­ля­ная свя­ты­ня 1788-1789 го­да… ураж­ва­ла. Ксёндз, які аку­рат у час на­ша­га ві­зі­та пра­во­дзіў экс­кур­сію для не­ка­ль­кіх ту­рыс­таў, не ад­мо­віў­ся па­зней і нам рас­па­вес­ці пра ці­ка­выя ста­рон­кі гіс­то­рыі кас­цё­ла. За­ха­ваў­ся тут і арган, пра­ўда, па­чуць, як ён гу­чыць, нам не па­шан­ца­ва­ла.

На­пры­кан­цы за­ста­ло­ся хі­ба да­даць, што пры­кас­цё­ль­ная ве­жа-зва­ні­ца не та­кая ста­рая. Ліч­бы на пад­мур­ку свед­чаць, што па­бу­да­ва­лі яе ў 1894 го­дзе, на­ко­над­ні вя­лі­кіх пе­ра­ме­наў, якія пры­вя­лі да аб­вяш­чэн­ня спяр­ша Бе­ла­рус­кай На­род­най Рэ­спуб­лі­кі, па­сля БССР, а по­тым і ства­рэн­ня не­за­леж­най Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Аўтар: Зміцер ЮРКЕВІЧ
калумніст газеты "Культура", арт-куратар