Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
У дзень Інсты­ту­таў Кан­фу­цыя
На са­мым пры­кан­цы ве­рас­ня ў Рэ­спуб­лі­кан­скім інсты­ту­це кі­та­язнаў­ства імя Кан­фу­цыя БДУ ад­бы­ло­ся ўра­чыс­тае ад­крыц­цё фі­лі­яла ка­фед­ры ку­ль­ту­ра­ло­гіі Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў.
Ад вы­шыў­кі ча­кан да поп-шля­ге­раў
Яркія фар­бы ўсхо­ду, пра­нік­нё­ныя ме­ло­дыі, та­ямні­чая атмас­фе­ра ка­зак Ша­хе­ра­за­ды… Усё гэ­та здо­ле­лі ад­чуць на­вед­ва­ль­ні­кі Дзён ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Та­джы­кіс­тан, якія пра­хо­дзяць з 1 па 11 кас­трыч­ні­ка ў Мін­ску і Ма­ла­дзеч­на. Па­пя­рэд­няе та­кое ме­рап­ры­емства ад­бы­ло­ся ў на­шай кра­іне пяць га­доў та­му, і па ўсім бы­ло ві­даць, што бе­ла­рус­кая пуб­лі­ка за­су­ма­ва­ла­ся.
Агу­ль­нае мі­ну­лае і су­мес­ныя вы­сіл­кі ў бу­ду­чы­ні
7 кас­трыч­ні­ка ў Мі­ніс­тэр­стве ку­ль­ту­ры ад­бы­ла­ся сус­трэ­ча з дэ­ле­га­цы­яй, якая на­ве­да­ла на­шу кра­іну з на­го­ды Дзён ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Та­джы­кіс­тан у Бе­ла­ру­сі, што пра­хо­дзяць з 5 па 11 кас­трыч­ні­ка. У рам­ках гэ­тых ме­рап­ры­емстваў ад­бы­лі­ся Дні кі­но, вы­ступ­лен­ні май­строў мас­тац­тваў Та­джы­кіс­та­на ў Мін­ску і Ма­ла­дзеч­на, а так­са­ма вы­ста­ва на­род­ных про­мыс­лаў та­джык­скіх май­строў.
Пры­знан­не!
На­пя­рэ­дад­ні Дня ра­бот­ні­каў ку­ль­ту­ры ў На­цы­яна­ль­ным ака­дэ­міч­ным Вя­лі­кім тэ­атры опе­ры і ба­ле­та 8 кас­трыч­ні­ка ад­бы­ло­ся ўша­на­ван­не най­леп­шых су­пра­цоў­ні­каў сфе­ры. Ві­та­ль­ныя сло­вы Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь А.Р.Лу­ка­шэн­кі аб­вяс­ціў мі­ністр ку­ль­ту­ры Ана­то­лій Мар­ке­віч. Так­са­ма ў ад­рас ра­бот­ні­каў сфе­ры ку­ль­ту­ры па­сту­пі­лі він­ша­ван­ні ад Прэ­м’ер-мі­ніс­тра Ра­ма­на Га­лоў­чан­кі і Стар­шы­ні Са­ве­та Рэ­спуб­лі­кі На­цы­яна­ль­на­га схо­ду Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь На­тал­лі Ка­ча­на­вай. Ана­то­лій Мар­ке­віч уру­чыў уз­на­га­ро­ды су­пра­цоў­ні­кам апа­ра­та Мі­ніс­тэр­ства і ра­бот­ні­кам уста­ноў ку­ль­ту­ры.
Трыб’ют — па­ва­га на­цы­яна­ль­на­га
Ба­гац­це бе­ла­рус­ка­га на­ро­да не­маг­чы­ма апі­саць сло­ва­мі, яно не­абсяж­нае, бо скла­да­ецца з роз­ных ка­ва­лач­каў адзі­на­га цэ­ла­га — гэ­та і гіс­то­рыя кра­іны, леп­шыя і доб­рыя тра­ды­цыі на­ро­да, воб­раз жыц­ця бе­ла­ру­саў і, без­умоў­на, ку­ль­ту­ра — са­ма­быт­ная і не­паў­тор­ная. Ме­на­ві­та яна спры­яе эстэ­тыч­на­му, інтэ­лек­ту­аль­на­му раз­віц­цю гра­мад­ства, ро­біць ча­ла­ве­ка ча­ла­ве­кам, уз­вы­шае і ўзба­га­чае яго ду­хоў­ны свет.
Я пра­ўду сэр­ца ад­кры­ваю све­ту
90 год та­му на Ла­гой­шчы­не ў шмат­дзет­най ся­м’і на­ра­дзіў­ся хлоп­чык Ні­нел, які па­сля ста­не лю­бі­мым пі­сь­мен­ні­кам бе­ла­ру­саў. Ніл Гі­ле­віч — сціп­лы, да­лі­кат­ны, чу­лы. Яго тво­ры, быц­цам сап­раў­дныя са­ма­цве­ты, упры­гож­ва­юць на­шу лі­та­ра­ту­ру і не страчваюць сваю акту­аль­насць за­раз. Яго ра­ман у вер­шах “Род­ныя дзе­ці” да­ўно раз­абра­ны на цы­та­ты.
Муш­ке­цё­ры, ко­ні, пеш­кі
У Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным ака­дэ­міч­ным музыч­ным тэ­атры з’яві­лі­ся “Тры муш­ке­цё­ры”. Ды не про­ста з’яві­лі­ся як гэт­кі “ад­на­ра­зо­вы” гас­тро­ль­ны па­каз, а тры­ва­ла “пра­пі­са­лі­ся” на афі­шы і сцэ­не. Мю­зікл Мак­сі­ма Ду­наеўска­га, бо­льш вя­до­мы ў нас па ко­ліш­няй ад­на­ймен­най трох­се­рый­най рас­ійскай стужцы (хоць на­сам­рэч экра­ні­за­цый бы­ло безліч), на­быў тэ­атра­ль­нае ўва­саб­лен­не.
Яшчэ не вечар!
Гэ­тай во­сен­ню ўва­зе гле­да­чоў-тэ­атра­лаў быў прад­стаў­ле­ны двац­ца­ты, юбі­лей­ны па­каз спек­так­ля “Ве­чар”, які за­няў моц­ную па­зі­цыю ў афі­шы Мін­ска­га аб­лас­но­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра (МАДТ). Ад­мет­на, што на пра­ця­гу двух дзе­ся­ці­год­дзяў га­лоў­ныя ро­лі ня­змен­на ігра­юць Але­на Рах­ман­гу­ла­ва, Алег Чэ­ча­неў, Вік­тар Ба­гу­шэ­віч (бы­лы акцёр МАДТ, ця­пер акцёр Рэ­спуб­лі­кан­ска­га тэ­атра бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі, г. Мінск).
Добры тэатр надае высакароднасці
Тра­ды­цый­на ад­крыц­цё тэ­атра­ль­на­га се­зо­на — свя­точ­ная падзея. У гэ­тым го­дзе дзве­ры тэ­атра “Ля­ль­ка”, што ў Ві­цеб­ску, гас­цін­на ад­чы­ні­лі­ся. Тэ­атр рас­па­чаў свой но­вы, 36-ты се­зон.
Дзень па­жы­лых лю­дзей і “Бу­ль­бя­ная ка­ру­сель”
Кас­трыч­нік па­куль што ра­дуе со­неч­ны­мі дня­мі і да­во­лі цёп­лым над­вор’ем. А гэ­та зна­чыць, што ў роз­ных кут­ках Бе­ла­ру­сі су­пра­цоў­ні­кі сфе­ры ку­ль­ту­ры пра­цяг­ва­юць ла­дзіць ме­рап­ры­емствы не то­ль­кі ў па­мяш­кан­нях біб­лі­ятэк, клу­баў ці му­зе­яў, але і на ад­кры­тым па­вет­ры. І, на­ту­ра­ль­на, ве­ль­мі ра­дуе, што пра ўсе гэ­тыя імпрэ­зы нам пра­цяг­ва­юць пі­саць на­шы ста­лыя аўта­ры ў ліс­тах, якія штод­ня пры­хо­дзяць на рэ­дак­цый­ную по­шту “К”. Чар­го­вая пад­бор­ка пад­обных ліс­тоў — у на­шым тра­ды­цый­ным агля­дзе.
Артэфакты Тадэвуша Рэйтана
На­пя­рэ­дад­ні дня на­ра­джэн­ня на­ша­га сла­ву­та­га зем­ля­ка Та­дэ­ву­ша Рэ­йта­на (тра­ды­цый­на адзна­ча­ецца 28 кас­трыч­ні­ка) мы рас­па­вя­дзём на­шым чы­та­чам пра лёс яго… куб­ка. Ві­даць, гэ­та адзі­ная ў све­це рэч, якой цу­дам па­шан­ца­ва­ла аца­лець. Доў­гі час ішоў збор інфар­ма­цыі, бо лёс куб­ка быў ня­пэў­ны. Ён то з’яўляў­ся на да­ляг­ля­дзе, то зні­каў у пры­цем­ках. Але ця­пер мы мо­жам рас­па­вес­ці “бі­ягра­фію” гэ­та­га артэ­фак­та, які пры спры­яль­ным збе­гу аб­ста­він мог бы ка­лі-не­будзь ізноў па­бы­ваць у Гру­шаў­цы. Ха­ця ма­рыць аб тым, што ён вер­нец­ца на Ра­дзі­му на­зу­сім, не вы­па­дае. І на тое ёсць свае пры­чы­ны. З інша­га бо­ку, ве­ль­мі ха­це­ла­ся б, каб на гэ­ту пуб­лі­ка­цыю звяр­ну­ла ўва­гу кі­раў­ніц­тва Ля­ха­віц­ка­га ра­ёна, якое ў да­дзе­ны мо­мант за­йма­ецца ад­на­ўлен­нем ро­да­ва­га кот­ліш­ча Рэ­йта­наў у Гру­шаў­цы і по­шу­кам экс­па­на­таў для бу­ду­ча­га му­зея, які пла­ну­ецца раз­мяс­ціць у ад­ноў­ле­най ся­дзі­бе.
Жыр­му­ны. Святло і Цень
Не­ка­то­ры час та­му, дзя­ку­ючы за­пра­шэн­ню зна­ёмых гіс­то­ры­каў, да­вя­ло­ся мне тра­піць у мясц­іны, пра якія я шмат чуў, але ўсё ні­як не атрым­лі­ва­ла­ся да­брац­ца. Да­ро­га ві­ла­ся па­між ма­ле­нь­кі­мі вё­сач­ка­мі і мяс­тэч­ка­мі Лід­чы­ны, у кож­най з якіх ёсць на што па­гля­дзець, а нам рас­па­вес­ці. Сён­ня ў нас — “пад­арож­жа” ў Жыр­му­ны, якія ў 2018 го­дзе па­тра­пі­лі ў на­ві­ны ледзь не ўсіх СМІ Бе­ла­ру­сі. І па­чнём мы яго з ма­ёнтка Ра­дзі­ві­лаў, што зна­хо­дзіц­ца ў не­ка­ль­кіх кі­ла­мет­рах ад мяс­тэч­ка.
Ме­тал як род­ная сты­хія
Сло­ва “ка­валь” фе­мі­ні­тыў­на­га ад­па­вед­ніка не мае. Але змяш­чаць гу­тар­ку з Ма­ры­яй ТАР­ЛЕЦ­КАЙ у руб­ры­ку з дзя­жур­най на­звай кштал­ту “(Не)жа­но­чыя пра­фе­сіі” бы­ло б проста не­так­тоў­на. Бо за­слу­га гэ­тай мас­тач­кі па ме­та­ле — да­лё­ка не то­ль­кі ў са­мім фак­це яе існа­ван­ня. Яна да­ка­за­ла, што да­ўняе ра­мяство мо­жа не то­ль­кі быць за­пат­ра­ба­ва­ным у аздаб­лен­ні гра­мад­ска­га ася­род­дзя, але і стаць ад­экват­най мо­вай для су­час­ных аўтарскіх вы­каз­ван­няў. Не дзіва, што на нядаўнім фестывалі “Art-Minsk” Марыя стала адным з пераможцаў у намінацыі “Скульптура”.
Як ад­крыць Га­ра­дзен­скія скар­бы?
30 ве­рас­ня ў Гро­дзен­скай аб­лас­ной на­ву­ко­вай біб­лі­ятэ­цы імя Я. Ф. Кар­ска­га ад­бы­лі­ся XVI Га­ра­дзен­скія на­ву­ко­выя чы­тан­ні “Скар­бы га­ра­дзен­скіх ка­лек­цый”.
Ван­дроў­ка з фо­та­апа­ра­там
24 ве­рас­ня ва ўту­ль­най чы­та­ль­най за­ле Сто­лін­скай цэн­тра­ль­най ра­ённай біб­лі­ятэ­кі ад­бы­ла­ся кра­язнаў­чая фо­та­ван­дроў­ка “Ад ве­даў пра свой род — да па­знан­ня род­на­га краю”. Ме­рап­ры­емства бы­ло зла­джа­на ў рам­ках клу­ба “Кра­язнаў­ца”.
Пес­ня бес­тур­бот­най ма­ла­дос­ці
У што апра­на­лі­ся, што чы­та­лі, слу­ха­лі, гля­дзе­лі, чым ці­ка­ві­лі­ся ма­ла­дыя мін­чу­кі ў эпо­хі ад­лі­гі і за­стою? На­ко­ль­кі лёг­ка бы­ло лі­чыц­ца мод­ным у са­вец­кім Мін­ску? У Мас­тац­кай га­ле­рэі Мі­ха­іла Са­віц­ка­га сё­лет­няй во­сен­ню пра­цуе вы­ста­вач­ны пра­ект “Мо­да. Му­зы­ка. Ма­ла­досць”, пры­све­ча­ны за­хап­лен­ням, якія за­йма­лі розу­мы ста­ліч­ных жы­ха­роў у 1950–1980-ыя га­ды.
Свят­ло на­ву­ко­вых ідэй
Скон­чы­ла­ся зям­ное жыц­цё пра­фе­са­ра, док­та­ра мас­тац­тваз­наў­ства Іны На­зі­най. Але яе ўнё­сак у да­сле­да­ван­не і раз­віц­цё на­цы­яна­ль­най му­зыч­най ку­ль­ту­ры на­сто­ль­кі вя­лі­кі, што скла­да­ецца ўра­жан­не, быц­цам Іна Дзміт­ры­еўна пра­жы­ла ад­ра­зу не­ка­ль­кі жыц­цяў.
Па­ла­цы, ад­кры­тыя для кож­на­га
Па­ча­так во­се­ні сё­ле­та це­шыць ла­год­ным со­неч­ным над­вор’ем, а зна­чыць, яшчэ не скон­чыў­ся час на­шых тра­ды­цый­ных ван­дро­вак па Бе­ла­ру­сі. Гэ­тым раз­ам вы­пра­вім­ся ў пад­арож­жа па ве­ліч­ных па­ла­цах на по­ўна­чы Брэс­тчы­ны, а так­са­ма за­ві­та­ем у адзін з най­ста­рэй­шых хра­маў Бе­ла­ру­сі. Раз­гле­дзім збліз­ку, як па­ла­ца­вая архі­тэк­ту­ра не­пас­рэд­на ўпіс­ва­ецца ў ансам­блі мес­тач­ко­вай за­бу­до­вы, а так­са­ма якім чы­нам ад­ноў­ле­ныя по­мні­кі архі­тэк­тур­най спад­чы­ны сён­ня зноў па­чы­на­юць вы­кон­ваць фун­кцыі ку­ль­тур­ных і ду­хоў­ных цэн­траў га­ра­доў і мяс­тэ­чак.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»