Рэ­кві­ем Дж. Вер­дзі ў Вя­лі­кім

№ 41 (1532) 09.10.2021 - 15.10.2021 г


/i/content/pi/cult/872/18473/1.jpgНа сцэ­не Вя­лі­ка­га тэ­атра Бе­ла­ру­сі 7 кас­трыч­ні­ка гу­чаў Рэ­кві­ем Джу­зэ­пэ Вер­дзі ў па­ста­ноў­цы Мас­коў­ска­га му­зыч­на­га тэ­атра “Ге­лі­кон-опе­ра”. Гэ­ты рас­ійскі тэ­атра­ль­ны пра­ект быў здзей­сне­ны ў мі­ну­лым го­дзе і быў пры­све­ча­ны 75-год­дзю Нюр­нбер­гска­га пра­цэ­су, які быў рас­па­ча­ты 20 ліс­та­па­да 1945 го­да. У па­мяць пра страш­ныя падзеі XX ста­год­дзя са­ліс­ты “Ге­лі­кон-опе­ры”, аркестр і хор пад кі­раў­ніц­твам Ва­ле­рыя Кір’ яна­ва вы­ка­на­лі най­вя­лік­шы твор іта­ль­янска­га ге­нія на рус­кай мо­ве. “І праз 75 га­доў важ­на ўсё гэ­та па­мя­таць, — ска­заў у інтэр­в’ю парт­алу Сlassicalmusicnews.ru аўтар рус­ка­га тэк­сту і рэ­жы­сёр-па­ста­ноў­шчык кан­цэр­та Сяр­гей Но­ві­каў. — Па­ко­ль­кі, як ка­заў, ка­лі не па­мы­ля­юся, Клю­чэў­скі, гіс­то­рыя — гэ­та не доб­рая на­стаў­ні­ца, а жор­сткая надзі­ра­ль­ні­ца, якая ве­ль­мі моц­на ка­рае за не­выв­учан­ныя ўро­кі”.

У вы­ка­нан­ні Рэ­кві­ема (на рус­кай мо­ве) пры­ня­лі ўдзел са­ліс­ты тэ­атра “Ге­лі­кон-опе­ра” Ган­на Пе­га­ва (сап­ра­на), Аляк­сан­дра Ка­ва­ле­віч (мец­а-сап­ра­на), Ві­таль Се­раб­ра­коў (тэ­нар), Аляк­сандр Кі­ся­лёў (бас); хор (га­лоў­ны хор­май­стар Ні­на Ла­ма­но­віч) і аркестр Вя­лі­ка­га тэ­атра Бе­ла­ру­сі; за ды­ры­жор­скім пу­ль­там быў Фі­ліп Се­лі­ва­наў.

Му­зы­ка жа­лоб­най імшы бы­ла да­поў­не­ная ві­дэ­апра­екцы­ямі — хро­ні­кай ва­енных га­доў, кад­ра­мі, зня­ты­мі ў бла­кад­ным Ле­нін­гра­дзе, у Асвен­цы­ме, за­пі­са­мі вяз­няў з аса­біс­тых дзён­ні­каў, якія яны вя­лі ў тыя страш­ныя га­ды...