Вяр­тан­не Па­ўноч­ных Афі­наў

№ 40 (1531) 02.10.2021 - 08.10.2021 г

25 ве­рас­ня ў ся­дзі­бе-му­зеі Агін­скіх у За­лес­сі ад­бы­ла­ся зна­ка­вая імпрэ­за. На­го­дай для яе па­слу­жы­ла тры­яда да­таў - 256 гадоў — з дня на­ра­джэн­ня Мі­ха­ла Кле­афа­са Агін­ска­га, 7 гадоў з дня за­сна­ван­ня му­зея, 6 гадоў ад­крыц­цю му­зей­най экс­па­зі­цыі. Каб да­ве­дац­ца, як пра­йшло свя­та і што но­ва­га ў За­лес­сі, мы па­ра­змаў­ля­лі з арга­ні­за­та­ра­мі і ўдзе­ль­ні­ка­мі імпрэ­зы.

/i/content/pi/cult/871/18472/33.jpgМож­на да­даць, што на­ша га­зе­та не раз за апош­ні час “вяр­та­ла­ся” ў “Па­ўноч­ныя Афі­ны” (гл. “К” 11, 12, 32, 2021). І не то­ль­кі ў дум­ках. Мож­на ска­заць, што род­ным нам стаў там кож­ны ка­мень, кож­нае дрэ­ва. Бо за лё­сам ад­на­ўлен­ня, ці ўжо ад­ноў­ле­ных зна­ка­вых для Бе­ла­ру­сі ся­дзі­баў і па­ла­цаў, а та­кой без­умоў­на з’яўля­ецца і ся­дзі­ба Агін­скіх, мы сочым пі­ль­на. Та­му на­ві­на аб імпрэ­зе не маг­ла за­стац­ца без на­шай ува­гі.

Люд­мі­ла ГРА­ДЗІЦ­КАЯды­рэк­тар ся­дзі­бы-му­зея Агін­скіх у За­лес­сі:

Кож­ны год 25 ве­рас­ня мы ла­дзім свя­точ­ныя імпрэ­зы. Для на­ша­га му­зея гэ­та асаб­лі­вы дзень, бо мы адзна­ча­ем не то­ль­кі Дзень на­ро­дзі­наў Мі­ха­ла Кле­афа­са Агін­ска­га, але і Дзень на­ро­дзі­наў на­ша­га му­зея. У мі­ну­лым го­дзе ў гэ­ты час мы пра­вя­лі “Лі­та­ра­тур­ную гас­цёў­ню”, падчас якой бы­ла прэ­зен­та­ва­на час­тка ме­му­араў Мі­ха­ла Кле­афа­са Агін­ска­га. А ў гэ­тым го­дзе мы вы­ра­шы­лі па­зна­ёміць гас­цей на­шай імпрэ­зы з му­зыч­най твор­час­ццю Агін­ска­га. Бо, вя­до­ма ж, яна не аб­ме­жоў­ва­ецца то­ль­кі ад­ным “Па­ла­нэ­зам ля-мі­нор”. І дзе­ля гэ­та­га мы за­пра­сі­лі да ўдзе­лу Свят­ле­ну Не­ма­гай, му­зы­каз­наў­цу і аўта­ра кні­гі “ Жыц­цё і твор­часць М.К. Агін­ска­га ў ка­арды­на­тах яго ча­су і ку­ль­тур­на­га ася­род­дзя” (2007 год), якая так­са­ма вы­да­ла ў 2018 го­дзе кні­гу “Ліс­ты пра му­зы­ку і Та­ма­ру Рэ­мез, са­ліс­тку Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі”.

Да­лей у пра­гра­ме быў кан­цэрт ансам­бля “Аме­лія” з Ма­ла­дзеч­на. А ў пе­ра­пын­ку па­між дзь­ву­ма кан­цэр­тны­мі час­тка­мі ад­бы­ло­ся ад­крыц­цё вы­ста­вы мас­та­ка з Ві­лей­кі Эду­арда Ма­цю­шон­ка. Ве­ль­мі важ­ным і ці­ка­вым склад­ні­кам імпрэ­зы ста­ла прэ­зен­та­цыя сты­ке­рпа­ку “Шля­хет­ная га­вор­ка”, які прэ­зен­та­ва­ла мас­тач­ка Настасся Ба­лыш.

Бра­лі ўдзел у імпрэ­зе прад­стаў­ні­кі Ака­дэ­міі на­вук Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, якія пад­ара­ва­лі му­зею па­кет прэ­зен­та­цый, да­тыч­ных Агін­скіх.

/i/content/pi/cult/871/18472/34.jpgНА­ВІ­НЫ АД­НА­ЎЛЕН­ЧА­ГА ФРОН­ТУ

“У гэ­тым го­дзе да­во­лі шпар­ка ідзе пра­ца па ад­на­ўлен­ні бу­дын­ка стай­ні, па­бу­да­ва­най яшчэ ў ча­сы Агін­скіх. Гэ­тым го­дам бу­ды­нак па­ві­нен быць на­кры­ты да­хам. На­шым ко­ням, якіх у нас ужо шас­цё­ра, бу­ду­чы дом падчас імпра­ві­за­ва­ных агля­дзі­наў спа­да­баў­ся.

Фі­нан­са­ван­не рэ­стаў­ра­цыі стай­ні скла­да­ецца з гран­таў Бан­ка раз­віц­ця, Прэ­зі­дэн­цка­га фон­да пад­трым­цы ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва, у не­ма­лой сту­пе­ні з бю­джэ­та Смар­гон­ска­га раён­на­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та, а так­са­ма і з бю­джэ­та му­зея”.

Па­ра­змаў­ля­лі мы і пра пер­спек­ты­вы раз­віц­ця ту­рыз­му ў За­лес­сі. Але гэ­та ўжо іншая гіс­то­рыя. І спа­дзя­юся, мы яшчэ вер­нем­ся да гэ­тай тэ­мы блі­жэй­шым ча­сам.

Свят­ле­на НЕ­МА­ГАЙ, му­зы­каз­наў­ца:

Гэ­та імпрэ­за, свят­ка­ван­не на­ро­дзі­наў Мі­ха­ла Кле­афа­са Агін­ска­га, пра­во­дзіц­ца не­ўпер­шы­ню і ўжо мае пэў­ную тра­ды­цыю. Яна ні­бы на­сле­дуе доб­рыя са­лон­ныя тра­ды­цыі, якія ку­ль­ты­ва­ва­лі­ся ў ча­сы са­мо­га Агін­ска­га. Бо мы ве­да­ем, што ён за­пра­шаў гас­цей, пра­ўда, яны ў яго гас­ці­лі не адзін ве­чар, а не­ка­ль­кі тыд­няў. Але гэ­тая тра­ды­цыя гас­цін­на­га до­ма, му­зі­цы­ра­ван­ня і аб­мер­ка­ван­ня не­йкіх падзей і на­ві­наў ад­чу­ва­ла­ся ў атмас­фе­ры ве­ча­ра. Кан­цэрт-прэ­зен­та­цыю “Ліс­ты пра му­зы­ку” мы ла­дзі­лі раз­ам з са­ліс­ткай Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі Та­ма­рай Рэ­мез. Прэзен­та­цыя бы­ла зроб­ле­на ў тэ­атра­лі­за­ва­ным фар­ма­це, ка­лі я ў воб­ра­зе ма­ла­до­га Агін­ска­га чы­та­ла ўрыў­кі з ліс­тоў Мі­ха­ла Агін­ска­га, дзе вя­ло­ся пра му­зы­ку.

Бы­ло ве­ль­мі пры­емным кап­лі­мен­там, ка­лі адзін з гле­да­чоў, які лі­чыў, што ве­дае пра Агін­ска­га ве­ль­мі шмат, ска­заў па­сля на­ша­га вы­сту­пу, што ака­за­ла­ся, што ён, мож­на ска­заць, не ве­дае пра яго ані­чо­га.”

МАС­ТА­КІ — АГІН­СКА­МУ!

“У пе­ра­пын­ках па­між кан­цэр­тны­мі час­тка­мі гос­ці з роз­ных рэ­гі­ёнаў Бе­ла­ру­сі маг­лі па­зна­ёміц­ца з вы­ста­вай ві­лей­ска­га мас­та­ка Эду­арда Ма­цю­шон­ка, які па­каз­вае ў сва­іх кар­ці­нах гіс­та­рыч­ныя аб’екты і асо­бы ў сім­ва­ліч­ным клю­чы. Та­му пры­сут­насць са­мо­га мас­та­ка вы­кліка­ла вя­лі­кую ці­ка­ваць гле­да­чоў, бо аўтар ахвот­на рас­па­вя­даў пра кож­ную кар­ці­ну.

Тво­ры Вя­час­ла­ва Аўгус­ты­но­ві­ча, ура­джэн­ца Смар­гон­шчы­ны, якія так­са­ма мож­на бы­ло ўба­чыць у гэ­ты ве­чар, рас­кры­ва­лі ха­рас­тво кра­яві­даў За­лес­ся і на­ва­кол­ля”.

ЛІС­ТУЙ­ЦЕ­СЯ ШЛЯ­ХЕТ­НА!

Важ­ным складнікам імпрэ­зы ста­ла­ся прэ­зен­та­цыя сты­кер­па­ку “Мі­хал Кле­афас Агін­скі”. Ства­раў­ся ён ця­гам 2020-2021 га­доў, а ства­ра­ль­ні­ка­мі яго з’яўля­юцца — мас­тач­ка з За­слаўя Настасся Ба­лыш і му­зы­каз­наў­ца Свят­лена Не­ма­гай. Для 24 сты­ке­раў бы­лі аб­ра­ны цы­та­ты з ру­ка­пі­саў Мі­ха­ла Кле­афа­са Агін­ска­га, а так­са­ма вы­ра­зы ха­рак­тэр­ныя для га­вор­кі та­го ча­су. На сты­ке­рах мож­на ўба­чыць вы­явы Агін­ска­га і яго жон­кі Ма­рыі дэ Не­ры, Та­дэ­ву­ша Кас­цюш­кі, а так­са­ма ся­дзі­бы ў За­лес­сі, Фла­рэн­цыю і Стам­бул. Та­кім чы­нам, той, хто атры­мае гэ­ты сты­кер, ад­чуе смак мо­вы ХІХ ста­год­дзя і да­ве­да­ецца пра пры­го­ды па­лі­ты­ка-му­зы­кан­та. Ства­ра­ль­ні­кі сты­ке­раў пад­крэс­лі­ва­юць сва­есаб­лі­васць і год­насць бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры, звяр­та­юць ува­гу на знік­лыя фор­мы моў­на­га эты­ке­ту, якія па­кры­се вяр­та­юцца ва ўжы­так. Да­рэ­чы, сты­ке­ры мож­на бы­ло не то­ль­кі ўба­чыць на прэ­зен­та­цыі, але ця­пер знай­сці і ў во­ль­ным дос­ту­пе ў Се­ці­ве.

ІМША Ў КАП­ЛІ­ЦЫ

А васямнаццатай га­дзі­не ў ад­ноў­ле­най кап­лі­цы ад­бы­ла­ся ўра­чыс­тая імша, у якой зга­да­лі прад­стаў­ні­коў ро­ду Агін­скіх і, вя­до­ма ж, са­ма­го юбі­ля­ра Мі­ха­ла Кле­афа­са.

ГІС­ТА­РЫЧ­НЫЯ ПА­ГУ­ЛЯН­КІ ПА СЯ­ДЗІБ­НА­МУ КОМ­ПЛЕК­СУ

У той ве­чар гос­ці За­лес­ся маг­лі ўба­чыць вы­ста­ву “Аца­ле­лыя і не аца­ле­лыя ся­дзі­бы” ў аль­тан­цы “Аме­ліі”, а ў “Кі­тай­скай аль­тан­цы” па­слу­хаць пра “чай­ныя цы­рымо­ніі”, якія тут ад­бы­ва­лі­ся пры Агін­скіх. І, на­ту­ра­ль­на, пра­ехац­ца па але­ях ў ка­рэ­це.

Як за­свед­чы­ла спа­да­ры­ня Не­ма­гай, у той дзень у За­лес­сі пан­ава­ла ве­ль­мі пры­емная атмас­фе­ра, яшчэ квіт­не­лі квет­кі на пад­вор­ку, а гос­ці ме­лі маг­чы­масць у ня­зму­ша­най атмас­фе­ры вес­ці раз­мо­вы, пра­йсці­ся па сця­жын­ках па­рку, па­бы­ваць на гіс­та­рыч­най экс­кур­сіі. Сус­трэ­чы ад­на­дум­цаў вы­клі­ка­лі дыс­ку­сіі і аб­мер­ка­ван­ні пла­наў на бу­ду­чы­ню.

Асаб­лі­вы на­строй ве­ча­ру над­ава­ла і пэў­ная тэ­атра­лі­за­цыя, бо су­пра­цоў­ні­кі му­зея бы­лі ў стро­ях ча­соў Агін­ска­га, у тым лі­ку і ды­рэк­тар му­зея Люд­мі­ла Гра­дзіц­кая, якая пры­ма­ла гас­цей ве­ча­ры­ны ў воб­ра­зе Ма­рыі дэ Не­ры.

Атры­маў­ся вы­дат­ны ве­чар у сты­лі Агін­ска­га!

Аўтар: Зміцер ЮРКЕВІЧ
калумніст газеты "Культура", арт-куратар