Юзаф Су­рэ­віч. Жыц­цё, ад­да­дзе­нае тэ­атру

№ 40 (1531) 02.10.2021 - 08.10.2021 г

Мы пра­цяг­ва­ем зна­ёміць на­шых чы­та­чоў з на­ры­сам жыц­ця ад­на­го з са­мых вя­до­мых ві­лен­скіх тэ­атра­лаў ХІХ ста­год­дзя, пер­шыя кро­кі яко­га да пра­фе­сій­най сцэ­ны бы­лі зроб­ле­ныя ў ама­тар­скім фі­ла­мац­кім тэ­атры ў ма­ёнтку Слі­зе­няў у Бар­тні­ках, ку­ды ён па­тра­піў дзя­ку­ючы свай­му сва­яку Та­ма­шу За­ну.

/i/content/pi/cult/871/18471/31.jpgГіс­то­рыя ві­лен­ска­га тэ­атра да­след­ава­на ве­ль­мі доб­ра, та­му пра­са­чыць твор­чы лёс Юза­фа Су­рэ­ві­ча бы­ло не так скла­да­на. Тым больш­, што ён быў не ша­ра­го­вы акцёр, а адзін з са­мых яркіх прад­стаў­ні­коў сцэ­ны, і, да та­го ж, амаль двац­цаць гадоў за­ймаў па­са­ду рэ­жы­сё­ра тэ­атра. Су­мар­на ж стаж Су­рэ­ві­ча на­ліч­вае ка­ля ся­мі­дзе­ся­ці гадоў, ад­да­дзе­ных сцэ­не, на якую ён вы­йшаў упер­шы­ню ў 1823 го­дзе, ма­ючы ва­сям­нац­цаць гадоў. Ёсць ці­ка­вая згад­ка, што ў ра­ней­шыя ча­сы кож­ны акцёр пе­рад вы­ха­дам на сцэ­ну пра­маў­ляў не­йкае за­кляц­це. Меў та­кое ў ма­ла­дыя го­ды і Су­рэ­віч, ці­ха ка­жу­чы “У імя Айца, Сы­на і Ду­ха”, а по­тым да­да­ючы “Ша­ноў­ная пуб­лі­ка, маю ця­бе… у пят­цы”. Ра­бі­ла­ся гэ­та па­вод­ле пры­нцы­пу “не за­шко­дзіць, але мо­жа і да­па­мо­жа”.

ПАДЗЯ­ЛЯЙ І ЎЛА­ДАР

У 1840-х ві­лен­скі тэ­атр не то­ль­кі да­ваў прад­стаў­лен­ні на хат­няй сцэ­не, але і актыў­на раз’язджаў па “пра­він­цыі”, на­вед­ва­ючы Грод­на, Коў­на, Дзвінск, Мінск, і вя­до­ма ж, Друс­ке­ні­кі, дзе быў азда­раў­ля­ль­ны ку­рорт (улет­ку 1847 го­да, ка­лі ў Друс­ке­ні­ках па­мёр зна­ёмы Юза­фа Су­рэ­ві­ча Ян Ча­чот, тэ­атр там не вы­сту­паў). У 1844 го­дзе час­тка ста­рой тру­пы пе­ра­бра­ла­ся ў бу­ды­нак бы­лой ра­ту­шы. Пры­чы­най ста­ла ру­сі­фі­ка­цый­ная па­лі­ты­ка ўла­даў, якія пра­па­на­ва­лі акцё­рам, якія па­го­дзяц­ца вы­сту­паць на рус­кай мо­ве, бо­ль­шы за­ро­бак. Юзаф Су­рэ­віч і леп­шая час­тка тру­пы за­ста­лі­ся ў ста­рым тэ­атры. Але ж ула­ды на гэ­тым не спы­ні­лі­ся і про­ста аб­вяс­ці­лі ста­ры тэ­атр “ава­рый­ным” і за­кры­лі яго зу­сім. Так тру­па ўз’ядна­ла­ся ізноў, але на но­вым мес­цы. Ад та­го ча­су не­дзе да 1857 го­да Су­рэ­віч за­ймаў па­са­ду рэ­жы­сё­ра ві­лен­ска­га тэ­атра.

Аб тым, што Су­рэ­віч шу­каў но­выя та­лен­ты не то­ль­кі на зем­лях бы­ло­га ВКЛ, але і ў Поль­шчы, свед­чыць ці­ка­вы эпі­зод. У 1843 го­дзе ён па­бы­ваў у Вар­ша­ве і пры­вёз ад­туль дзвюх дзяў­чат — ад­на з іх Эмі­лія Мар­коў­ская (сяс­тра вя­до­ма­га опер­на­га спе­ва­ка Яна Мар­коў­ска­га). У той час у яе “ла­маў­ся го­лас”, і раз­ліч­ваць на по­спех у Вар­ша­ве не вы­па­да­ла. Да­ру­ча­ючы яе лёс Су­рэ­ві­чу, яе брат раз­ліч­ваў, што пад яго кі­раў­ніц­твам яна ста­не вы­дат­най дра­ма­тыч­най актры­сай. Так і ста­ла. Ка­ля двац­ца­ці год Мар­коў­ская бы­ла зор­кай ві­лен­ска­га тэ­атра, і на­ват аб’ектам ці­ка­вас­ці па­эта Ула­дыс­ла­ва Сы­ра­ком­лі.

Дру­гая дзяў­чы­на — Але­на Ма­еўская. Це­шы­ла пуб­лі­ку яна ня­доў­га, бо 8 лю­та­га 1846 го­да па­йшла за­муж за пуб­лі­цыс­та, вы­даў­ца, архе­ола­га і вя­лі­ка­га ама­та­ра тэ­атра Ад­ама Га­но­рыя Кір­ко­ра. Шлюб іх не быў шчас­тлі­вым. Ёсць мер­ка­ван­не, што пры­чы­най гэ­та­га ста­ла ра­ман­тыч­ная су­вязь па­між Сы­ра­ком­лем і Ма­еўскай-Кір­кор. Та­му ў 1857 го­дзе не­ўда­лы і бес­па­том­ны са­юз рас­паў­ся. Ма­еўская з’еха­ла ў Кра­каў, вяр­ну­ла­ся на сцэ­ну, пра­цяг­ва­ла сяб­ра­ваць з Сы­ра­ком­лем. Бра­ла ўдзел у па­ўстан­ні 1863 го­да, ха­ва­ла (як і Элі­за Арэш­ка) ад пе­ра­сле­ду кі­раў­ні­ка па­ўстан­ня Ра­му­аль­да Траў­гу­та і бы­ла асу­джа­ная на во­сем гадоў сі­бір­скай ка­тар­гі.

Але вер­нем­ся ў тэ­атр. Пе­ра­пла­ні­ра­ваць за­лю ра­ту­шы ў па­ўна­вар­тас­ную тэ­атра­ль­ную не атры­ма­ла­ся, бо “ста­рыя сце­ны бы­лі тоў­стыя і тры­ва­лыя, не пад­да­ва­лі­ся” ла­мам і кір­кам. Так тэ­атр і пра­існа­ваў да 1864 го­да без ад­дзе­ле­най ад пуб­лі­кі сцэ­ны. Што прад­стаў­ля­ла не­ка­то­рыя ня­зруч­нас­ці і для акцё­раў, і для пуб­лі­кі.

/i/content/pi/cult/871/18471/32.jpgАД­ЫНЕЦ, СЫ­РА­КОМ­ЛЯ І СУ­РЭ­ВІЧ

У 1817 го­дзе сла­ву­ты па­эт Алой­зы Фя­лін­скі (ад’ютант і сак­ра­тар Та­дэ­ву­ша Кас­цюш­кі ў 1794 го­дзе) на­пі­саў тра­ге­дыю “Бар­ба­ра Ра­дзі­віл”. Не­ўза­ба­ве яна бы­ла па­стаў­ле­ная на сцэ­не. У 1842 го­дзе па­ста­ві­лі яе і ў Ві­ль­ні. Ад­ну з га­лоў­ных ро­ляў (Пят­ра Кмі­ты) па­спя­хо­ва вы­ка­наў Юзаф Су­рэ­віч. Мі­нуў час, і ў 1858 го­дзе сяб­ра Су­рэ­ві­ча Антон Ад­ынец (бы­лы фі­ла­рэт, па­эт, за­ўзя­ты тэ­атрал і на той час да­во­лі кан­тра­вер­сій­ная асо­ба) апуб­лі­ка­ваў сваю вер­сію “Бар­ба­ры Ра­дзі­віл”, якую па­зней не раз ста­ві­лі на ві­лен­скай сцэ­не з удзе­лам Су­рэ­ві­ча-Кмі­ты.

Што ж да­ты­чыц­ца Ула­дыс­ла­ва Сы­ра­ком­лі, то тут усё бы­ло бо­льш скла­да­на. Ка­лі Сы­ра­ком­ля ста­віў­ся да Су­рэ­ві­ча з вя­лі­кай па­ша­най, ба­ра­ніў го­нар ста­рэй­ша­га сяб­ры ў пуб­лі­ка­цы­ях, то Су­рэ­віч успры­маў па­эта ўво­гу­ле ледзь не як свай­го сы­на. Улас­на, так сам Сы­ра­ком­ля ад­ной­чы і на­пі­саў сяб­ру Яну Хен­цін­ска­му: “Ізноў пра­ва­ліў­ся ў ле­тар­гію; але гэ­ты стан на­паў­жыц­ця, на­паў­смер­ці пад­аўся мне та­кім агід­ным, што я вы­ра­шыў вы­рвац­ца з яго і пе­ра­ехаў у го­рад, дзе, каб не тэ­атр і та­ва­рыс­тва на­ша­га рэ­жы­сё­ра Су­рэ­ві­ча, які лю­біць мя­не і пес­ціць, як дзі­ця, у лоб бы са­бе стрэ­ліў, не ма­ючы з ча­го жыць”. Але не то­ль­кі ба­ць­коў­скім кло­па­там ата­чыў Сы­ра­ком­лю Су­рэ­віч. Вы­дат­на ве­да­ючы бя­дац­кі стан па­эта, які ні­ко­лі не меў да­стат­ко­ва срод­каў для год­на­га існа­ван­ня, Су­рэ­віч да­біў­ся, каб на сцэ­не ві­лен­ска­га тэ­атра бы­лі па­стаў­ле­ныя не­ка­то­рыя тво­ры Сы­ра­ком­лі — “Кас­пар Кар­лін­скі” (Су­рэ­віч граў ад­ну з ро­ляў), а по­тым і “Слуц­кая княж­на”. Ад­на­ча­со­ва ста­ві­лі­ся яны на поль­скай сцэ­не, але по­спех доў­жыў­ся ня­доў­га — у 1860 го­дзе Сы­ра­ком­ля па­мёр.

У 1864 го­дзе, без ад­мыс­ло­ва­га за­га­ду, гэ­так зва­ны “поль­скі” тэ­атр спы­ніў сваё існа­ван­не. Ад­на­ча­со­ва па­зні­ка­лі ўсе не­вя­ліч­кія тру­пы, якія да та­го ча­су ка­ля­сі­лі па га­ра­дах і мяс­тэч­ках.

У 1867 го­дзе, за­стаў­шы­ся без спра­вы, Су­рэ­віч пе­ра­ехаў у Вар­ша­ву і за­няў па­са­ду рэ­жы­сё­ра дра­мы пры Вар­шаў­скіх дзяр­жаў­ных тэ­атрах. А яшчэ праз год для яго пры­ду­ма­лі іншую па­са­ду — “інспек­тра за­ку­ліс­на­га па­ра­дку”, якую ён за­ймаў з 1868 па 1892 год. Вя­до­ма, бы­лі яшчэ і роз­ныя тэ­атра­ль­ныя ро­лі. Пра­ўда, да­сяг­нуць бы­ло­га по­спе­ху ўжо не ўда­ло­ся, бо пе­ра­шко­дзіў “лі­тоў­скі спеў­ны акцэнт”.

Па­мёр Юзаф Су­рэ­віч 1 лі­пе­ня 1892 го­да, у сва­ім до­ме на ву­лі­цы Жа­лез­ная бра­ма. Па­ха­ва­лі яго на мо­гіл­ках кас­цё­ла свя­то­га Анто­нія. Пра­во­дзі­лі ў апош­ні шлях яго сын Сы­мон, жон­ка Кар­нэ­лія і сяб­ры. Нам за­ста­ло­ся трош­кі рас­па­вес­ці пра сям’ю Юза­фа Су­рэ­ві­ча.

СЫ­МОН СУ­РЭ­ВІЧ

Пра лёс гэ­та­га сы­на Юза­фа вя­до­ма ня­шмат. У па­ўстан­ні 1863 го­да Сы­мон быў цяж­ка па­ра­не­ны ў спі­ну, зра­біў­ся інва­лі­дам. Па­сля за­крыц­ця ві­лен­ска­га тэ­атра не­ка­то­рыя з акцё­раў і су­пра­цоў­ні­каў тэ­атра вы­му­ша­ныя бы­лі шу­каць са­бе іншую пра­цу — ся­род та­кіх быў дэ­ка­ра­тар Аляк­сан­др Штраўс. Атры­маў­шы доб­рую мас­тац­кую ад­ука­цыю у Пе­цяр­бур­гу, Штраўс ра­біў кас­цю­мы і дэ­ка­ра­цыі для роз­ных опер: “Во­ль­ны стра­лок”, “Га­ль­ка” і іншых, ма­ля­ваў парт­рэ­ты асо­баў, звя­за­ных з тэ­атрам. За­ха­ваў­ся па­ртрэт Юза­фа Су­рэ­ві­ча (1853 го­да), а вось парт­рэт да­чкі Юзэ­фа Су­рэ­ві­ча, Юзэ­фы, па­сля вай­ны знік без сле­ду. Штраўс, акра­мя та­го, што за­няў­ся ма­ля­ван­нем пар­трэ­таў, ад­крыў у Ві­ль­ні фо­та­сту­дыю. У 1875 го­дзе Юзаф Су­рэ­віч на­быў у Штраў­са ко­вен­скі фі­лі­ял фо­та­сту­дыі і пе­рад­аў яго сы­ну Сы­мо­ну. Так Су­рэ­віч-ма­лод­шы стаў фа­тог­ра­фам, а яшчэ па­зней пра­ві­за­рам-фар­ма­цэў­там. Па­мёр ён у Ві­ль­ні ў 1928 го­дзе, ма­ючы 95 год. Па­ха­ва­лі яго на Анто­ка­льс­кіх мо­гіл­ках. Ма­гі­ла ве­тэ­ра­на-інва­лі­да 1863 го­да цу­дам аца­ле­ла.

КОН­РАД

Гіс­то­рыя інша­га сы­на, які па­йшоў утроп за ба­ць­кам, вя­до­мая знач­на ле­пей, хоць ёсць і ў ёй не­ка­то­рыя ня­пэў­ныя мес­цы. На­прык­лад, у СМІ та­го ча­су ён згад­ва­ецца як “p. Kondrat” (а не Су­рэ­віч). Вя­до­ма не­ка­ль­кі яго псеў­да­ні­маў — Condrat, Conradi, Konrad, Kodrat, а так­са­ма імя Юзаф. Ці быў ён пры хрос­це на­зва­ны пад­вой­ным імём Кон­рад-Юзаф, ад­но з якіх маг­ло быць над­адзе­на ў го­нар міц­ке­ві­ча­ва­га Кон­ра­да Ва­лен­ро­да, а дру­гое ў го­нар ба­ць­кі? На жаль, не­вя­до­ма. З ма­лых га­доў Кон­рад граў у ві­лен­скім тэ­атры дзі­ця­чыя і юнац­кія ро­лі, а па­зней, ка­ля 1852 го­да, па­тра­піў у го­ме­льс­кую тру­пу Кан­стан­ці­на Фя­дэц­ка­га, а ка­лі той вы­ехаў ва Укра­іну, ачо­ліў тру­пу і з ёй вы­сту­паў у Гор­ках, Ле­пе­лі, Ма­гі­лё­ве, Оршы, Сян­но, Шкло­ве, Бе­шан­ко­ві­чах і Го­ме­лі. Пра яго пі­са­лі, што быў вя­лі­кім пед­антам, по­ўным па­мыл­ко­вых уяў­лен­няў пра мас­тац­тва, але пры гэ­тым ве­ль­мі дбаў пра рэ­пер­ту­ар, і знеш­насць меў, “як опер­ны спя­вак”. У 1858 го­дзе, пад­аец­ца, вяр­нуў­ся ў ві­лен­скі тэ­атр. Хва­рэў на су­хо­ты і па­мёр ка­ля 1863 го­да. Праўда, уся гэ­тая інфар­ма­цыя па­тра­буе да­дат­ко­вай пра­вер­кі, бо гіс­то­ры­каў тэ­атра яго асо­ба ці­ка­ві­ла ма­ла.

ЮЗЭ­ФА

У 1847 го­дзе ў Вар­ша­ве по­ўным хо­дам ішла пад­рых­тоў­ка да па­ста­ноў­кі пер­шай опе­ры Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­кі “Га­ль­ка” (ліб­рэ­та Ула­дзіміра Во­льс­ка­га). Але рап­там усё спы­ні­ла­ся. Та­ды Ма­нюш­ка, у рос­па­чы, 1 сту­дзе­ня 1848 го­да ста­віць опе­ру з да­па­мо­гай ві­лен­скіх сяб­роў, бо па­ста­віць яе на сцэ­не тэ­атра да­зво­лу не да­лі (у 1854 го­дзе “Га­ль­ка” ўсё ж бу­дзе па­стаў­ле­ная на ві­лен­скай сцэ­не). У 1857 го­дзе, у Па­ры­жы, за гро­шы Анто­на За­лес­ка­га, вя­до­ма­га ві­лен­ска­га ілюс­тра­та­ра і мас­та­ка, ві­лен­скі вы­да­вец Баляслаў Ві­ль­чын­скі вы­даў дзве пес­ні Га­ль­кі. Да парт­ыту­ры і тэк­ста пес­няў быў да­да­дзе­ны ма­лю­нак дзяў­чы­ны з вя­ноч­кам на тле сель­ска­га пей­за­жу. З-за гэ­та­га вы­дан­ня ў лю­тым 1858 го­да ў Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­кі ад­бы­ла­ся лёг­кая пі­кі­роў­ка з Гус­та­вам Ге­бет­не­рам, які ў ліс­та­па­дзе 1857 го­да ад­крыў сваю кра­му ў Вар­ша­ве і па­чаў дру­ка­ваць тво­ры кам­па­зі­та­ра. Ма­нюш­ка вы­му­ша­ны быў апраў­двац­ца. Вы­свет­лі­ла­ся, што Ві­ль­чын­скі вы­даў гэ­тыя дзве пес­ні, не па­пя­рэ­джва­ючы Ма­нюш­ку аб гэ­тым, і вы­ключ­на дзе­ля та­го, каб змяс­ціць там ма­лю­нак “Га­ль­кі” За­лес­ка­га — да­рэ­чы, доб­ра­га зна­ёма­га Ма­нюш­кі. Доў­гі час лі­чы­ла­ся, што на ма­люн­ку вы­яўле­ная Па­ўлі­на Ры­ва­лі, якая гра­ла ро­лю Га­ль­кі ў тры­умфа­ль­най вар­шаў­скай па­ста­ноў­цы 1 сту­дзе­ня 1858 го­да. Але ж гэ­та бы­ло не­маг­чы­ма, бо ма­лю­нак быў ство­ра­ны за не­ка­ль­кі год да та­го, як Ры­ва­лі вы­йшла на сцэ­ну ў воб­ра­зе Га­ль­кі. Дык ка­го ж на­ма­ля­ваў За­лес­кі?

Па­вод­ле свед­чан­ня Сы­мо­на Су­рэ­ві­ча, ма­дэл­лю зра­бі­ла­ся сяс­тра Сы­мо­на, Юзэ­фа. Лёс дзяў­чы­ны склаў­ся тра­гіч­ным чы­нам. У апош­нія дні 1857 го­да, ва ўзрос­це 22 год, Юзэ­фа скон­чы­ла жыц­цё са­ма­губ­ствам, атру­ціў­шы­ся — пры­чы­най зра­бі­ла­ся “не­па­дзе­ле­нае ка­хан­не”. Хто быў тым та­ямні­чым аб­ран­ні­кам — не­вя­до­ма. Але з якой пры­чы­ны Антон За­лес­кі так пра­тэ­жы­ра­ваў у 1857 го­дзе гэ­ты ма­лю­нак? Ча­му сваю да­чку, на­ро­джа­ную ў тым са­мым 1857 го­дзе, ён на­зваў Юзэ­фай? І ці не сыграў тут сваю ро­лю Аляк­сандр Штраўс, які так­са­ма па­кі­нуў парт­рэт Юзэ­фы? Пы­тан­ні па­куль што за­ста­юцца без ад­ка­зу.

ДРУ­ГІ ШЛЮБ

Не­за­доў­га да за­крыц­ця ві­лен­ска­га тэ­атра Юзаф Су­рэ­віч ажа­ніў­ся па­ўтор­на. Яго аб­ран­ні­цай ізноў зра­бі­ла­ся актры­са — Кар­нэ­лія Мар­ця­еўская, якая бы­ла знач­на ма­ла­дзей­шая за му­жа. У тэ­атры яна з’яві­ла­ся ў 1862 го­дзе, а ўжо 6 мая 1863 го­да ў іх на­ра­дзі­ла­ся да­чка Ка­зі­мі­ра (па­мер­ла 28 ліс­та­па­да 1865-га). Па­сля лік­ві­да­цыі “поль­скай” ві­лен­скай сцэ­ны Кар­нэ­лія пра­цяг­ва­ла вы­сту­паць на “рус­кай” сцэ­не. Гра­ла яна пе­ра­важ­на дру­гас­ныя ро­лі. Хут­чэй за ўсё, ме­на­ві­та яе да­ты­чац­ца згад­кі ва ўспа­мі­нах вя­до­май рус­кай актры­сы Аляк­сан­дры Гла­ма-Мяш­чэр­скай, якая ў 1879 го­дзе вы­сту­па­ла на ві­лен­скай сцэ­не. На яе дум­ку, Су­рэ­віч бы­ло ка­ля са­ра­ка год, гра­ла яна ро­лі дзяў­чы­нак, ме­ла су­ха­па­рую фі­гу­ру і бы­ла па-пра­він­цый­на­му “жаман­на і ма­нер­на”, але што ў не­ка­то­рых ка­ме­дый­ных ро­лях бы­ла “очень не­дур­на”. Апош­няя згад­ка пра яе ад­но­сіц­ца да 1892 го­да, ка­лі ў Вар­ша­ве па­мёр яе муж.

Аўтар: Зміцер ЮРКЕВІЧ
калумніст газеты "Культура", арт-куратар