"Па­ха­ваць стра­лу", каб жы­ла вёс­ка

№ 40 (1531) 02.10.2021 - 08.10.2021 г

Прэм’ера да­ку­мен­та­ль­на­га фі­ль­ма пра за­ха­ва­ль­ніц аб­ра­ду з вёс­кі Стаў­бун
“Як пуш­чу стра­лу ды па ўсём ся­лу…” — гу­чыць у бе­ла­рус­кіх вёс­ках, ка­лі ла­дзіц­ца аб­рад “Па­ха­ван­не стра­лы”. Ме­на­ві­та гэ­тая пес­ня ста­ла лей­тма­ты­вам но­ва­га да­ку­мен­та­ль­на­га фі­ль­ма рэ­жы­сё­ра Га­лі­ны Ад­амо­віч “Стра­ла”, прэм’ерны па­каз яко­га ад­бу­дзец­ца 7 кас­трыч­ні­ка ў мін­скім кі­на­тэ­атры “Пі­янер”. Вёс­ка Стаў­бун Вет­каў­ска­га ра­ёна Го­ме­льс­кай воб­лас­ці — ад­но з ня­мно­гіх мес­цаў на зям­лі, дзе аб­рад за­ха­ваў­ся: што­год на са­ра­ка­вы дзень па­сля Вя­лі­кад­ня вяс­ко­выя жан­чы­ны на ча­ле з са­мы­мі ста­рэй­шы­мі збі­ра­юцца і ідуць у поле “ха­ваць стра­лу” — гэ­так жа, як ста­год­дзя­мі ра­бі­лі іх про­дкі. Ідуць і спя­ва­юць. І ўсё ж кі­но не пра аб­рад і яго ўні­ка­ль­насць, а пра ўні­ка­ль­насць гэ­тых бе­ла­рус­кіх жан­чын, якія, па­вод­ле слоў рэ­жы­сё­ра, як тыя ка­ры­яты­ды — тры­ма­юць свет.

/i/content/pi/cult/871/18470/28.jpgНа­зва “Стра­ла” для 52-хві­лін­най стуж­кі з’яві­ла­ся ўжо на по­зніх эта­пах пра­цы, а спа­чат­ку Га­лі­на Ад­амо­віч ду­ма­ла на­зваць фі­льм “Удо­вы”. Так, усе тры ге­ра­іні па­ха­ва­лі сва­іх му­жоў, усе тры іх ка­ха­лі і шка­да­ва­лі: уво­гу­ле, ка­хан­не — ад­на з га­лоў­ных тэм стуж­кі. З ка­рот­кай ана­та­цыі да фі­ль­ма, са згад­кі пра аб­рад “Па­ха­ван­не стра­лы”, які ўжо ўне­се­ны ў Спіс не­ма­тэ­ры­яль­ных гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цей Бе­ла­ру­сі, мож­на на­стро­іцца на пра­гляд сво­еа­саб­лі­ва­га этнаг­ра­фіч­на­га кі­но і зна­ёмства са ста­ра­жыт­най тра­ды­цы­яй, што ідзе, па­вод­ле мер­ка­ван­няў на­ву­коў­цаў, яшчэ з па­ган­скіх ча­соў. Але пад­обныя ча­кан­ні бу­дуць пад­ма­ну­тыя — жыц­цё вя­лік­шае за аб­рад. Рэ­жы­сё­ра Га­лі­ну Ад­амо­віч ці­ка­вяць ме­на­ві­та лю­дзі:

 — Я не этног­раф, мне бо­льш ха­це­ла­ся да­ве­дац­ца пра тое, хто гэ­тыя жан­чы­ны, ча­му яны гэ­та ро­бяць, як яны жы­вуць? А яны на­сам­рэч жы­вуць у тра­ды­цыі і ў ве­ль­мі акрэс­ле­най сіс­тэ­ме ка­арды­нат: да­клад­на ве­да­юць, што та­кое доб­ра, а што та­кое бла­га, што со­рам­на, а што не. Гэ­та і не­звы­чай­на, і вы­клі­кае па­ва­гу — яны быц­цам не з ХХІ ста­год­дзя.

/i/content/pi/cult/871/18470/29.jpgУ аб­ра­дзе “Па­ха­ван­не стра­лы” ўдзе­ль­ні­ча­юць то­ль­кі жан­чы­ны — у вы­зна­ча­ны дзень уся жа­но­чая час­тка вёс­кі Стаў­бун у стра­ка­тай воп­рат­цы і з яркі­мі па­цер­ка­мі збі­ра­ецца на цэн­тра­ль­най ву­лі­цы і друж­на ру­шыць у поле, каб “па­ха­ваць стра­лу” і ад­вес­ці, та­кім чы­нам, усе ня­го­ды ад род­ных мясц­ін. Як і па­ўсюд­на, і ў Стаў­бу­не тра­ды­цыя тры­ма­ецца най­перш на са­мых да­рос­лых жан­чы­нах: ме­на­ві­та яны яе за­ха­ва­лі ў не­спры­яль­ныя ча­сы, ме­на­ві­та яны — на­ват ка­лі бо­льш ні­ко­га не бы­ло — ха­дзі­лі і ад­во­дзі­лі бя­ду ад вёс­кі. Апош­ні­мі га­да­мі на хва­лі ці­ка­вас­ці да на­род­ных тра­ды­цый на свя­та па­ча­ла пры­язджаць мо­ладзь, сту­дэн­ты, фа­тог­ра­фы, прэ­са — і аб­рад ажыў.

Дзве ге­ра­іні фі­ль­ма “Стра­ла” — Ган­на (ці Га­лі­на, як яе ве­да­юць у вёс­цы) Іль­ініч­на Чу­яшо­ва і Уль­яна Іва­наў­на Ані­сь­ко­ва — ме­на­ві­та з та­кіх за­ха­ва­ль­ніц, ім аб­едзвюм за 80 га­доў. І яны — са­ліс­ткі фа­льк­лор­на-этнаг­ра­фіч­на­га ка­лек­ты­ву “Стаў­бун­скія вя­чор­кі” пры мясц­овым сель­скім До­ме ку­ль­ту­ры, гэ­так жа як і трэ­цяя, ма­ла­дзей­шая ге­ра­іня — Ва­лян­ці­на Пят­роў­на Мар­цян, якая ця­пер хоць і жы­ве ў Го­ме­лі, але актыў­на вы­сту­пае са “Стаў­бун­скі­мі вя­чор­ка­мі”. А кі­руе ка­лек­ты­вам Свят­ла­на Іва­наў­на Па­ра­шчан­ка, і кі­руе ўжо амаль 40 га­доў — яе так­са­ма мож­на ўба­чыць на экра­не. За 50 з не­чым хві­лін экран­на­га ча­су пра­гу­чыць ня­ма­ла пе­сень — і “стрэ­ль­ных” з аб­ра­ду, і іншых. І гэ­тыя спе­вы — асаб­лі­вая каш­тоў­насць фі­ль­ма, бо тыя, хто спя­ва­юць, — лю­дзі з вя­лі­кім пры­род­ным та­лен­там. Пра­ў-
да, і “Ка­лін­ку” гля­дач па­чуе, і пры­пеў­кі, і на­ват не­шта з твор­час­ці Надзеі Ка­ды­ша­вай — па­ўта­ру­ся, кі­но не пра аб­рад, а пра жыц­цё лю­дзей.Ма­гу прад­ка­заць, што пры агу­ль­най не­вя­лі­кай па­пу­ляр­нас­ці да­ку­мен­та­ль­на­га кі­но, фі­льм “Стра­ла” з ці­ка­вас­цю і эмо­цы­ямі маг­лі б па­гля­дзець мно­гія. І кож­ны, ма­быць, уба­чыць і за­ўва­жыць не­шта сваё — кра­яві­ды з аб­ра­дам, не­паў­тор­ную ма­не­ру спе­ваў, ня­прос­тае жыц­цё ве­ль­мі не­ма­ла­дых жан­чын, моц­ныя яскра­выя жа­но­чыя тва­ры і амаль не­заў­важ­ныя муж­чын­скія, за­ду­ма­ецца на тэ­му вёс­кі і алка­го­лю, уплы­ву рас­ійскіх звы­ча­яў, рус­кай мо­вы на фо­не бе­ла­рус­кіх спе­ваў… Стуж­ка дае шмат тэм для аб­мер­ка­ван­ня. Я ба­чы­ла най­перш не­ве­ра­год­ных вяс­ко­вых ба­бу­лек, якіх яшчэ ня­ма­ла і па ўсёй Бе­ла­ру­сі: тры­ва­лых і жыц­ця­люб­ных, ня­злом­ных і пра­ца­ві­тых да апош­ніх дзён жыц­ця, га­рэз­лі­вых і артыс­тыч­ных, га­рот­ных у сва­ім ня­прос­тым лё­се і не­ба­га­тым жыц­ці, але ж і шчас­лі­вых унут­ра­най “пра­ві­ль­най” сут­нас­цю. Па трап­най за­ўва­зе рэ­жы­сё­ра Га­лі­ны Ад­амо­віч: “Гэ­та на­рма­ль­ныя, ад­кры­тыя ўся­му све­ту лю­дзі з надзі­ва моц­най і зда­ро­вай псі­хі­кай. У ста­сун­ках з та­кі­мі лю­дзь­мі ты на­паў­ня­ешся энер­гі­яй і зда­ра­ве­еш сам”. Рэ­жы­сёр, ка­неш­не, згад­вае сваю па­пя­рэд­нюю гуч­ную стуж­ку з лі­ку тых, што тра­пі­лі на экра­ны і адзна­чы­лі­ся на фес­ты­ва­лях, “Доб­рых дзяў­чы­нак не б’юць” пра ахвяр хат­ня­га гвал­ту — там зда­роў­я бы­ло ма­ла. І та­ды ж Га­лі­на Ад­амо­віч ска­за­ла, што на­ступ­ны яе фі­льм бу­дзе свет­лым і ра­дас­ным.

/i/content/pi/cult/871/18470/30.jpgТак яно і вы­гля­да­ла на па­чат­ку: “Я ўво­гу­ле ба­яла­ся, што ўвесь фі­льм мы бу­дзем то­ль­кі піць і спя­ваць, бо за­ўсё­ды бы­ло за­стол­ле і за­ўсё­ды бы­ла пес­ня, — га­во­рыць рэ­жы­сёр. — Але пад час ман­та­жу я ве­ль­мі мно­га пла­ка­ла, у мя­не про­ста ду­ша вы­ва­роч­ва­ла­ся, так мне ўся­го бы­ла шка­да — і гэ­та­га жа­но­ча­га, і про­ста ча­ла­ве­ча­га”. У кож­най ге­ра­іні — свая гіс­то­рыя, і гіс­то­рыя люб­ві ў тым лі­ку. І пра гэ­та яны так­са­ма рас­ка­жуць з экра­на, не ба­ючы­ся шчы­рых слоў. Уль­яну Ані­сь­ко­ву муж, на­прык­лад, не пус­каў спя­ваць пес­ні. Па­йшла ў ка­лек­тыў яна, ужо доб­ра па­га­ра­ваў­шы па па­мер­лым му­жу. І вось так зда­ры­ла­ся — да 70 га­доў пра­жы­ла ў вёс­цы, ні­ко­лі ні­ку­ды не вы­язджа­ючы, пра­ца­ва­ла ў мясц­овым дзі­ця­чым сад­ку, а з ансам­блем — і ў Санкт-Пе­цяр­бург ездзі­ла вы­сту­паць, і ў Ві­ль­нюс, і шмат ку­ды яшчэ. Бо ўво­гу­ле “Стаў­бун­скія вя­чор­кі” — гурт з ба­га­тай і слаў­най гіс­то­ры­яй, які мно­га вы­сту­пае. Пра яго на­ват кні­гу вы­да­лі — “Цень стра­лы”. Ка­неш­не, ёсць асаб­лі­вая ўва­га да гур­та і з бо­ку зна­ка­мі­та­га Вет­каў­ска­га му­зея ста­ра­абрад­ніц­тва і бе­ла­рус­кіх тра­ды­цый імя Ф. Р. Шкля­ра­ва — у фі­ль­ме мы ўба­чым яго ды­рэк­та­ра Пят­ра Цал­ко, які з за­хап­лен­нем бу­дзе рас­каз­ваць пра ге­ра­інь. Вёс­ка Стаў­бун, як га­во­раць, бы­ла за­сна­ва­ная яшчэ ў XVIII ста­год­дзі, та­му і тра­ды­цыі ў ёй та­кія моц­ныя. За­раз у Стаў­бу­не жы­ве бо­льш за ты­ся­чу ча­ла­век — вя­лі­кая вёс­ка: у на­шым ча­се яна най­бо­льш зна­ка­мі­тая якраз аб­ра­дам “Па­ха­ван­не стра­лы” і ансам­блем “Стаў­бун­скія вя­чор­кі”.

Здым­кі ішлі тры га­ды — на та­кі пра­цяг­лы тэр­мін у не­ма­лой сту­пе­ні па­ўплы­ва­ла і пан­дэ­мія. Сам аб­рад “Стра­ла” пла­на­ва­ла­ся зняць яшчэ ле­тась, але та­ды да апош­ня­га мо­ман­ту бы­ло не­зра­зу­ме­ла, ці ён ад­бу­дзец­ца — дзе­ці за­ба­ра­ні­лі ба­бу­ль­кам ісці, ба­ючы­ся за­ра­зы. І ўсё ж яны вы­йшлі, ня­хай по­бач з імі год та­му бы­ло ве­ль­мі ма­ла лю­дзей. І “Па­ха­ван­не стра­лы”, і Ра­ду­ні­цу зды­ма­лі ўжо сё­ле­та, ра­бо­та над кар­ці­най скон­ча­на вось то­ль­кі-то­ль­кі: яе яшчэ не ба­чы­лі ні гле­да­чы, ні са­мі ге­ра­іні.

Прэм’ера для рэ­жы­сё­ра Га­лі­ны Ад­амо­віч — падзея знач­ная, бо шэ­раг ра­бот, над які­мі яна пра­ца­ва­ла ў апош­нія га­ды, на экра­ны так і не вы­йшлі. А з гэ­ты­мі стаў­бун­скі­мі спя­вач­ка­мі яна пра­жы­ла ўжо шмат ча­су і пра­ктыч­на па­ра­дні­ла­ся. Яна ж іх знай­шла яшчэ ра­ней, ка­лі да­па­ма­га­ла фран­цуз­скім кі­не­ма­таг­ра­фіс­там з по­шу­кам ге­ра­інь для вя­лі­ка­га між­на­род­на­га пра­екта “Woman” — фран­цу­зы пра­сі­лі знай­сці як ма­га бо­льш “аўтэн­тыч­ных” пер­са­на­жаў. А па­за­да­ваў­шы свае стан­дар­тныя пы­тан­ні, яны так на­тхні­лі­ся, што ў адзін го­лас па­ча­лі ка­заць: “Пра гэ­тых жан­чын трэ­ба зды­маць асоб­нае кі­но!” Га­лі­на Ад­амо­віч та­ды пад­ума­ла: “А ча­го гэ­та вы бу­дзе­це зды­маць? Я ж ра­ней зды­му!”

— Гэ­тыя жан­чы­ны — моц­ныя і доб­рыя. Яны ця­бе і на­по­яць, і на­кор­мяць, і за­пом­няць імё­ны ўсёй зды­мач­най гру­пы, і аб­са­лют­на бес­ка­рыс­лі­ва пад­ораць та­бе свой час, сваю пес­ню і сваю ра­дасць без уся­ля­кіх скар­гаў. Яны ўсё пе­ра­жы­вуць і ўсё вы­цяг­нуць — і дзя­цей, і му­жоў, і бу­ль­бу, і ха­лод­ную зі­му…

Прэм’ера но­вай да­ку­мен­та­ль­най стуж­кі “Стра­ла”, зня­тай на кі­нас­ту­дыі “Бе­ла­ру­сь­фі­льм” рэ­жы­сё­рам Га­лі­най Ад­амо­віч, ад­бу­дзец­ца 7 кас­трыч­ні­ка ў мін­скім кі­на­тэ­атры “Пі­янер”, там жа про­йдзе і твор­чая сус­трэ­ча са зды­мач­най гру­пай фі­ль­ма. Па­каз пры­мер­ка­ва­ны да Дня па­жы­лых лю­дзей і да Дня ма­ці.