З “мыш­кай” і кніж­кай

№ 40 (1531) 02.10.2021 - 08.10.2021 г

Я — ча­ла­век з псі­ха­ло­гі­яй жы­ха­ра ра­ённа­га цэн­тра. У та­кім, дзе ўсе сва­які, су­се­дзі і ро­дзі­чы, рос і ста­леў па­ло­ву жыц­ця. Сін­дром мес­тач­ко­ва­га го­на­ру — у кры­ві (“мес­тач­ко­вы” тут — ні­як не ад­моў­ная ры­са). Пра­ца­ваць на­ві­да­во­ку і шчы­ра — спра­ва цяж­кая, але рэ­аль­ная. Інша­га спо­са­бу “га­да­ваць” аўта­ры­тэт па­куль не пры­ду­ма­лі. Вось та­кая прэ­амбу­ла. А ця­пер — пра тое, што сён­ня хва­люе. Якім ба­чу ідэ­аль­ны ра­ён і яго ідэ­аль­ны ку­ль­тур­ны змест? Па­спра­бую ад­ка­заць. Ра­ёнам, як пад­аец­ца, па­ві­нен кі­ра­ваць мясцо­вы і ма­ла­ды ду­шой ча­ла­век. Каб не ехаў уве­ча­ры на­ча­ваць у іншы ра­ён, а раз­ам з жон­кай ішоў у РДК на кан­цэрт, спек­такль, тан­ца­ва­ль­ны ве­чар. Та­кія, па­вер­це, ёсць, з та­кі­мі я раз­маў­ляў і атрым­лі­ваў ад гэ­та­га за­да­ва­ль­нен­не.

/i/content/pi/cult/871/18467/23.jpgПра­ўда, ёсць і іншыя. Яны лі­чаць мясц­овую ку­ль­ту­ру эка­на­міч­на без­да­па­мож­най (хі­ба мы атрым­лі­ва­ем ад уз­ыхо­ду со­нца гра­шо­выя ды­ві­дэн­ды?), асаб­лі­выя срод­кі ў яе раз­віц­цё не ўкла­да­юць, рэ­да­гу­юць ці не кож­нае ра­ённае ме­рап­ры­емства. У та­кіх умо­вах ра­бот­ні­кі ку­ль­ту­ры на­ват і не чу­лі пра ня­зму­ша­насць твор­ча­га раз­ня­во­лен­ня.

У ідэ­аль­ным ра­ёне РДК, ЦБСМ, ДШМ і му­зей утва­ра­юць аўру ста­ла­га ку­ль­тур­на­га ася­род­ка з не менш ста­лы­мі мясц­овы­мі тра­ды­цы­ямі. Пры­нам­сі, на спек­так­лі і ў лі­та­ра­тур­на-му­зыч­ныя са­ло­ны да­мы хо­дзяць у вя­чэр­ніх су­кен­ках, а ка­ва­ле­ры ста­ра­юцца ўся­ляк ім ад­па­вя­даць. Да сло­ва, ба­чыў я і та­кіх.

У ідэ­аль­ным мяс­тэч­ку ідэ­аль­ныя ра­бот­ні­кі ку­ль­ту­ры атрым­лі­ва­юць ідэ­аль­ныя за­роб­кі. І пра свае да­сяг­нен­ні яны рас­па­вя­да­юць з вя­лі­кім го­на­рам за пра­фе­сію. Да­рэ­чы, апош­няе, мяр­ку­ючы па агля­дах на­шай по­шты, не ма­ра, а ява. За­ста­ецца да­ча­кац­ца інша­га.

Адзін з пра­ектаў Лід­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі імя Янкі Ку­па­лы на­зы­ва­ецца “З “мыш­кай” і кніж­кай”. Ён прад­угле­джвае пла­на­выя вы­ступ­лен­ні мясц­овых лі­та­ра­та­раў пе­рад мо­лад­дзю. Чар­го­вы пра­ект — за­сна­ван­не лі­та­ра­тур­най прэ­міі імя Ва­лян­ці­на Таў­лая на леп­шы на­цы­яна­ль­ны твор. Не ма­гу не пра­ка­мен­та­ваць сі­ту­ацыю. Біб­лі­ятэ­ка­ры на сён­ня — аўта­ры бліс­ку­чых пра­ектаў з бліс­ку­чы­мі на­зва­мі і мэ­та­мі. Клуб­ні­кам, як я лі­чу, вар­та пад­цяг­нуц­ца. Да­вай­це вер­нем­ся да ліс­та біб­лі­ятэ­ка­ра ад­дзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу зга­да­най уста­но­вы Ка­ця­ры­ны Сан­да­ко­вай: “Пе­рад біб­лі­ятэ­кай пра­йшоў фэст кні­гі і дру­ку “Зор­кі Лід­скіх не­бас­хі­лаў”. Бы­лі арга­ні­за­ва­ны лі­та­ра­тур­ныя імпрэ­зы, кніж­ныя вы­ста­вы, май­стар-кла­сы (ахвот­ныя спра­ба­ва­лі пі­саць на бя­рос­це і раз­бі­ра­лі­ся ў клі­на­пі­се)”. А ад­мет­нас­цю фэс­ту ста­лі пра­екты, з якіх мы і па­ча­лі га­вор­ку пра ідэі су­пра­цоў­ні­каў Лід­скай біб­лі­ятэ­кі імя Янкі Ку­па­лы.

Яшчэ адзін пра­ект Лід­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі на­зы­ва­ецца “Лі­та­ра­тур­ны экс­прэс”. Як рас­па­вя­дае Ка­ця­ры­на Сан­да­ко­ва, у ад­па­вед­нас­ці з гэ­тай доў­га­тэр­мі­но­вай акцы­яй ад­бы­ва­юцца сус­трэ­чы з пі­сь­мен­ні­ка­мі, на­ву­коў­ца­мі. У вы­ні­ку фон­ды па­паў­ня­юцца кні­га­мі, што гос­ці ахвя­ра­ва­лі біб­лі­ятэ­цы.

Про­ць­ма пра­ектаў і ў Бя­рэ­зін­скай цэн­тра­ль­най ра­ённай біб­лі­ятэ­цы. Яе кі­раў­нік На­тал­ля Ма­еўская пі­ша, што ад­на з акцый — “Лі­та­ра­тур­ная суб­ота”. Мэ­та — кра­язнаў­ча-да­след­чая дзей­насць. У вы­ні­ку ста­но­вяц­ца вя­до­мы­мі да драб­ніц лё­сы зем­ля­коў, што ма­ца­ва­лі сла­ву ра­ёна.

“Сюр­прыз кож­на­му чы­та­чу” — акцыя біб­лі­ятэ­ка­раў Зэ­ль­вен­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі. На­мес­нік ды­рэк­та­ра ўста­но­вы Во­ль­га Ка­мя­ке­віч тлу­ма­чыць, што актыў­ныя на­вед­ва­ль­ні­кі біб­лі­ятэ­кі атрым­лі­ва­юць за­клад­кі для кніг. Вя­лі­кім по­пы­там ка­рыс­та­ецца фо­та­зо­на “Кніж­ны торт”.

Ма­гі­лёў­ская аб­лас­ная біб­лі­ятэ­ка імя Ула­дзі­мі­ра Ле­ні­на ла­дзі­ла дні ад­кры­тых дзвя­рэй. На­мес­нік ды­рэк­та­ра ўста­но­вы Во­ль­га Чу­ма­ко­ва адзна­чы­ла га­лоў­нае: “Пад­час акцыі ў біб­лі­ятэ­ку за­пі­са­ла­ся 447 чы­та­чоў”. Мя­не за­ўжды ра­да­ва­ла ўмен­не пра­фе­сі­яна­лаў рас­стаў­ляць акцэн­ты. Усё пра­ві­ль­на, спа­да­ры­ня Во­ль­га, мож­на пра­вес­ці ме­рап­ры­емства, вы­ні­кі яко­га за­ста­нуц­ца для ўсіх вя­лі­кім сак­рэ­там, а мож­на і спра­ву зра­біць пры­го­жа: з ка­рыс­цю для ўсіх.

Мы пі­са­лі пра тое, што 18 ве­рас­ня Ашмя­ны ад­свят­ка­ва­лі 680-год­дзе. У сва­ім чар­го­вым ліс­це су­пра­цоў­ні­кі Ашмян­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі да­да­лі, што пад­час свят­ка­ван­няў пра­ца­ва­ла пля­цоў­ка “Біб­лі­яПар­коў­ка”. Ахвот­ным пра­па­ноў­ва­ла­ся ван­дроў­ка па го­ра­дзе, пад­час якой трэ­ба бы­ло знай­сці бу­ды­нак па фо­та­здым­ку і адзна­чыць на кар­це яго мес­цаз­на­хо­джан­не. Арт-май­стэр­ня пра­па­на­ва­ла май­стар-клас па вы­ра­бе з ні­так ля­ль­кі Ашмя­нач­кі.

Яшчэ ад­но ме­рап­ры­емства ку­ль­тур­най Ашмян­шчы­ны — свя­та ма­ла­на­се­ле­най вёс­кі Клеі. Не дзі­ва, што амаль усе жы­ха­ры па­се­ліш­ча — у сва­яцкіх ад­но­сі­нах па­між са­бой. Та­му і ме­рап­ры­емства пра­йшло як ся­мей­нае свя­та — шчы­ра, ве­се­ла, з пес­ня­мі і тан­ца­мі.

На­ваг­руд­ская ра­ённая біб­лі­ятэ­ка пра­вя­ла ма­ра­фон “30 кніг пра Бе­ла­русь”. Свят­ла­на Чуб­рык, за­гад­чык ад­дзе­ла аб­слу­гоў­ван­ня і інфар­ма­цыі зга­да­най уста­но­вы, удак­лад­няе, што “ця­гам жніў­ня і ве­рас­ня ў акцыі бра­лі ўдзел на­ву­чэн­цы школ і ка­ле­джаў. Бы­лі прад­стаў­ле­ны вы­дан­ні пра гіс­то­рыю, ку­ль­ту­ру, пры­ро­ду на­шай кра­іны, а так­са­ма бы­лі аб’­яўле­ны са­мыя па­пу­ляр­ныя кні­гі па вер­сіі на­ваг­руд­скіх чы­та­чоў”.

Пра сус­трэ­чы з пі­сь­мен­ні­ка­мі Вік­та­рам Пра­ўдзі­ным, Мі­ка­ла­ем Іва­ноў­скім, вай­скоў­цам-па­этам Аляк­се­ем Га­лас­ко­кам па­ве­да­мі­лі су­пра­цоў­ні­кі Ваў­ка­выс­кайМас­тоў­скайЗэ­ль­вен­скай ра­ённых біб­лі­ятэк.

Ме­та­дыст ад­дзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу Мас­тоў­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі Во­ль­га Кор­шун рас­па­вя­ла пра фо­та­кон­курс “Кніж­ны драйв”, дзе прад­стаў­ле­ны ра­бо­ты су­пра­цоў­ні­каў біб­лі­ятэк-фі­лі­ялаў. У цэн­тры ўва­гі фо­та­май­строў — кні­гі.

Урэш­це мы пад­абра­лі­ся да на­він клуб­най ра­бо­ты. Мас­тац­кі кі­раў­нік па­ла­ца мас­тац­тваў Баб­руй­ска На­тал­ля Шу­лі­ко­ва на­пі­са­ла: “На га­ла-кан­цэр­це “Ха­ра­вое ве­ча” ў Мін­ску Баб­руйск прад­ста­ві­лі за­слу­жа­ныя ама­тар­скія ка­лек­ты­вы Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь: на­род­ны хор на­род­най пес­ні Баб­руй­ска­га па­ла­ца мас­тац­тваў (кі­раў­нік Ва­сіль Пет­ра­коў) і на­род­ны гурт на­род­най пес­ні і му­зы­кі “Баб­руй­скія му­зы­кі” цэн­тра ку­ль­ту­ры і да­су­гу Ле­нін­ска­га ра­ёна Баб­руй­ска (кі­раў­нік На­тал­ля Ку­ры­ло­віч).

Аўтар чар­го­вай на­ві­ны з Баб­руй­ска — за­гад­чык арга­ні­за­цый­на-ме­та­дыч­на­га ад­дзе­ла Баб­руй­ска­га па­ла­ца мас­тац­тваў На­тал­ля Чор­ная. Яна рас­па­вя­ла пра што­га­до­вае дзі­ця­чае свя­та, што ад­бы­ло­ся дня­мі ў Ма­ла­дзёж­ным па­рку. Удзел у ім пры­ня­лі твор­чыя ка­лек­ты­вы, ра­мес­ні­кі, дзе­ці і іх ба­ць­кі.

18 ве­рас­ня на­род­ны тэ­атр гу­ль­ні “За­ва­да­тар” Смар­гон­ска­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры адзна­чыў 20-год­дзе пе­ра­мо­гай на аб­лас­ным ад­кры­тым фес­ты­ва­лі гу­ль­ні “Кар­на­вал ве­ся­лос­ці”. Удзе­ль­ні­кі ка­лек­ты­ву Люд­мі­ла Ба­ра­хоў­ская, Мар­га­ры­та Бунь і Во­ль­га Кры­вян­ко­ва прад­ста­ві­лі сю­жэт­на-гу­ль­нё­вую пра­гра­му “Смар­гон­скія аб­аран­кі-за­баў­лян­кі”. Пра гэ­та на­пі­са­ла ме­та­дыст РЦК Во­ль­га Кры­вян­ко­ва. І пра­ві­ль­на зра­бі­ла!

Бе­ра­жы­це ся­бе, ша­ноў­ныя чы­та­чы!

Сус­трэ­нем­ся праз ты­дзень.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"