Каханне і смерць на самым узлёце

№ 40 (1531) 02.10.2021 - 08.10.2021 г

У 70-я га­ды мі­ну­ла­га ста­год­дзя апо­весць аме­ры­кан­ска­га пі­сь­мен­ні­ка і кі­нас­цэ­на­рыс­та Эры­ка Сі­га­ла “Гіс­то­рыя ка­хан­ня” бы­ла надзвы­чай па­пу­ляр­най не то­ль­кі ў шта­тах, але і да­лё­ка за іх меж­амі. Яна вы­йшла на­кла­дам у 30 мі­ль­ёнаў асоб­ні­каў і бы­ла пе­ра­кла­дзе­на на 33 мо­вы роз­ных на­ро­даў све­ту. Ад­на­ймен­ны фі­льм стаў лі­да­рам пра­ка­ту 1971 го­да. За сцэ­на­рый гэ­тай стуж­кі пі­сь­мен­нік атры­маў прэ­мію “За­ла­ты гло­бус”. Да­рэ­чы, са­вец­кія гле­да­чы не змаг­лі яго па­гля­дзець, тым не менш зна­ка­мі­тая пес­ня з яго гу­ча­ла ледзь не штод­ня з кож­на­га рэ­пра­дук­та­ра (час­цей за ўсё ў вы­ка­нан­ні Бі­се­ра Кі­ра­ва аль­бо Мус­лі­ма Ма­га­ма­ева).

/i/content/pi/cult/871/18466/21.jpgАле вось, на­рэш­це, і мы да­лу­чы­лі­ся да гэ­та­га вя­до­ма­га тво­ра, які мож­на інтэр­прэ­та­ваць і як су­час­ную вер­сію “Ра­мэа і Джу­ль­еты”, але хут­чэй “Да­мы з ка­ме­лі­ямі”. Рад­кі з вы­дат­най кла­січ­най тра­ге­дыі ў спек­так­лі цы­ту­юцца ге­ра­іняй, але са­ма сю­жэт­ная інтры­га блі­жэй да п’есы Дзю­ма-сы­на, дзе так­са­ма, як і тут, за­мож­ны ба­ць­ка га­лоў­на­га ге­роя ад­маў­ляе сы­ну ў зго­дзе на шлюб, а ка­ха­ная Арма­на Дзю­ва­ля Мар­га­ры­та Га­цье па­мі­рае ад не­вы­леч­най хва­ро­бы.

У цэн­тры падзей спек­так­ля ко­ла­саў­цаў — кра­на­ль­нае і тра­гіч­нае ка­хан­не Олі­ве­ра Бэ­рэ­та і Джэ­ні­фер Ка­ві­ле­ры. Ён — па­спя­хо­вы сту­дэнт з Гар­вар­да, бу­ду­чы юрыст, імкнец­ца па­зба­віц­ца ад уплы­ву ба­ць­кі-мі­ль­яне­ра і стаць са­ма­стой­ным. Яна — да­чка бед­на­га іта­ль­янска­га эміг­ран­та, та­ле­на­ві­тая пер­спек­тыў­ная на­ву­чэн­ка му­зыч­на­га ка­ле­джа, раз­умная, на­ра­віс­тая. На жаль, на іх шля­ху ўзні­кае шмат пе­ра­шкод: і ня­зго­да за­мож­на­га ба­ць­кі Олі­ве­ра на шлюб за­ка­ха­ных, і да­лей­шыя ма­тэ­ры­яль­ныя ня­ста­чы... Але са­мае моц­нае вы­пра­ба­ван­не лё­су ча­ка­ла іх на­пе­ра­дзе...

Над сцэ­ніч­най вер­сі­яй па­пу­ляр­на­га лі­та­ра­тур­на­га хі­та пра­ца­ваў рэ­жы­сёр-па­ста­ноў­шчык, за­слу­жа­ны дзеяч мас­тац­тваў Рас­ійскай Фе­дэ­ра­цыі Юрый Па­хо­маў. Ён жа з’яўля­ецца аўта­рам інсцэ­ні­роў­кі і му­зыч­на­га афар­млен­ня. Ві­цеб­скія гле­да­чы доб­ра ве­да­юць яго па­ста­ноў­кі, ён ста­ла су­пра­цоў­ні­чае з Ко­ла­саў­скім тэ­атрам з 1997 го­да. Вя­лі­кай па­пу­ляр­нас­цю ў гле­да­ча ка­рыс­та­лі­ся яго па­ста­ноў­кі “Утай­ма­ван­не на­ра­віс­тай” У.Шэк­спі­ра, “Чу­ма на ва­шы дзве сям’і” і “Па­мі­на­ль­ная ма­літ­ва” Р.Го­ры­на, “Ён. Яна. Акно. Ня­бож­чык” Р.Ку­ні, “Да­рос­лыя дзе­ці” Л.Гер­ша, “Яшчэ раз пра ка­хан­не” па­вод­ле В.Шук­шы­на, “Смеш­ныя лю­дзі” па­вод­ле А.Чэ­ха­ва, “Шлюб па-іта­ль­янску” Э.дэ Фі­лі­па і іншыя.

/i/content/pi/cult/871/18466/22.jpgСцэ­ног­раф і аўтар кас­цю­маў — вя­до­мы тэ­атра­ль­ны мас­так з Санкт-Пе­цяр­бур­га Андрэй Про­нін. У ко­ла­саў­цаў ён афар­мляў спек­так­лі “Ка­сат­ка” А.Тал­сто­га, “Не­па­ра­зу­мен­не” А.Ка­мю, “Дзя­дзя Ва­ня” і “Віш­нё­вы сад” А.Чэ­ха­ва, “І па­мі­ра­ючы дрэ­вы ста­яць” А.Ка­со­ны, “О-ля-ля” М.Ка­ма­ле­ці.

Пра­бле­ма пе­ра­во­ду пра­за­ічна­га тво­ру на мо­ву тэ­атра за­ўсё­ды бы­ла скла­да­най, на­ват пры на­пру­жа­нас­ці, ды­на­міч­нас­ці сю­жэ­ту, па­шы­ра­нас­ці ды­яло­гаў. У да­дзе­ным вы­пад­ку інсцэ­ні­роў­ка, зроб­ле­ная Юры­ем Па­хо­ма­вым, бо­льш на­гад­вае кі­нас­цэ­на­рый, чым па­ўна­вар­тас­ную п’есу, бо асноў­ным яе склад­ні­кам з’яўля­ецца клі­па­васць, ма­за­ічнасць эпі­зо­даў. Ма­быць, та­му вя­лі­кую ро­лю ў струк­ту­ры спек­так­ля іграе ві­зу­аль­ны, му­зыч­ны рад. Эпі­зо­ды змя­ня­юцца да­во­лі па­во­ль­на, на сты­ку па­між імі ўзні­ка­юць плас­тыч­ныя ну­ма­ры аль­бо аўды­яза­пі­сы па­пу­ляр­ных за­меж­ных хі­тоў та­го ча­су.

Рэ­жы­сёр здо­леў ства­рыць да­клад­ную атмас­фе­ру спек­так­ля, ча­сам пра­нік­нё­на-лі­рыч­ную, ча­сам тры­вож­ную, якая быц­цам прад­каз­вае, на­строй­вае гле­да­ча на бу­ду­чы тра­гіч­ны фі­нал. Гэ­та­му спры­яе і плас­тыч­нае ра­шэн­не спек­так­ля, да­мі­нан­тай яко­га з’яўля­ецца Тан­цор­ка ў вы­ка­нан­ні Та­ма­ры Крас­на­ба­евай-Чар­няк. Яна на­гад­вае вя­лі­кую чор­ную птуш­ку, што тры­вож­на кі­да­ецца па сцэ­не. У іншыя мо­ман­ты актры­са плас­тыч­на ўва­саб­ляе тыя па­чуц­ці, які­мі жы­вуць га­лоў­ныя ге­роі.

Раз­ам з тым ха­рак­та­ры га­лоў­ных ге­ро­яў (а най­перш пра іх трэ­ба га­ва­рыць, ана­лі­зу­ючы вы­ка­на­ль­ніц­кую парт­ыту­ру спек­так­ля) пра­ктыч­на не раз­ві­ва­юцца, бо артыс­там, якія па­куль не ма­юць да­стат­ко­ва­га во­пы­ту, да­во­лі скла­да­на ця­гам ка­рот­кіх эпі­зо­даў па­ка­заць тыя зме­ны, што ад­бы­ва­юцца з пер­са­на­жа­мі. Та­му ў пер­шай дзеі і вар­та ўва­со­біць эйфа­рыю ка­хан­ня, каб маг­ла да­клад­на вы­бух­нуць тая дра­ма, мо­жа, на­ват тра­ге­дыя, што ад­бы­ва­ецца ў фі­на­ль­най час­тцы (па сю­жэ­це ге­ра­іня па­мі­рае ад не­вы­леч­най хва­ро­бы). Хоць ме­на­ві­та там, пе­рад без­дан­ню, яны змаг­лі пе­рад­аць тыя эмо­цыі і па­чуц­ці, якія ава­лод­ва­юць іх ге­ро­ямі, бо­льш над­рыў­на, уз­ру­ша­на вы­ка­наў­ца ро­лі Олі­ве­ра Аляк­сандр Каз­лоў, знеш­не стры­ма­на, але з вя­лі­кім унут­ра­ным, ду­шэў­ным бо­лем яго парт­нёр­ка Дар’я Фран­цу­за­ва — Джэ­ні­фэр. Па­лкая жарсць, што ўзні­кае ў пер­шай па­ло­ве спек­так­ля, ілюс­тру­ецца то чыр­во­на-па­лым­не­ючым свят­лом на да­ль­нім пла­не, ку­ды ад­ыхо­дзяць ге­роі, то пя­лёс­тка­мі та­ко­га ж ко­ле­ру, што шчод­ра рас­сы­па­юцца па сцэ­не ў эпі­зо­дзе вя­сел­ля. Уво­гу­ле, свят­ло як моц­ны вы­яўлен­чы сро­дак іграе вя­лі­кую ро­лю ў па­ста­но­вач­най па­літ­ры спек­так­ля.

Сцэ­ніч­ную пля­цоў­ку за­мы­ка­юць шкля­ныя ру­хо­мыя дзве­ры, праз якія вы­хо­дзяць на гле­да­ча ге­роі спек­так­ля. Апра­ча фун­кцы­яналь­най за­да­дзе­нас­ці, яны вы­кон­ва­юць ро­лю не­йка­га ўрба­ніс­тыч­на­га сім­ва­ла, той ме­ха­ніс­тыч­най ра­цы­яна­ль­нас­ці, якой су­пра­цьс­та­іць ма­ла­дая па­ра за­ка­ха­ных з іх чыс­тым, не­па­ду­лад­ным раз­лі­ку па­чуц­цём.

У спек­так­лі да­стат­ко­ва эпі­за­дыч­ных пер­са­на­жаў. Гэ­та і сяб­ры Бэ­рэ­та па сту­дэн­цка­му інтэр­на­ту (артыс­ты Арцём Ге­рак і Антон Ба­ра­ноў­скі ства­ра­юць воб­ра­зы су­час­ных раз­ня­во­ле­ных юна­коў), і про­дкі га­лоў­ных ге­ро­яў — Бэ­рэт-ста­рэй­шы (засл.арт.РБ Георгій Лой­ка), яго жон­ка Элі­сан (засл.арт.РБ Га­лі­на Бу­ка­ці­на), Філ — ба­ць­ка Джэ­ні­фер (арт.Юрась Цвір­ка), і Док­тар (арт. Ці­мур Жу­су­паў). У цэ­лым яны змаг­лі па­зна­чыць аса­бо­выя ры­сы сва­іх ге­ро­яў. Асаб­лі­ва ха­цеў бы адзна­чыць Юра­ся Цвір­ку, які ро­біць са сва­ёй ро­лі зу­сім не­пра­хад­ны воб­раз. Ко­ль­кі ў ім шчы­рас­ці, не­пад­роб­най ра­дас­ці пры зна­ёмстве з Олі­ве­рам аль­бо сцэ­не вя­сел­ля, ко­ль­кі смут­ку ў фі­на­ль­най час­тцы! Па кан­трас­це з ім Бэ­рэт-ста­рэй­шы на­гад­вае ча­ла­ве­ка, за­ку­та­га ў не­йкі пан­цыр, быц­цам з мас­кай на тва­ры.

А вось што за­зна­чыў пра сваю апош­нюю ра­бо­ту сам рэ­жы­сёр: “Твор, на­пі­са­ны ў 70-я га­ды XX ста­год­дзя, гу­чыць вос­тра і акту­аль­на ме­на­ві­та сён­ня, ка­лі ў ад­но­сі­нах лю­дзей ста­ла бо­льш цы­ніз­му і раз­лі­ку. Усе імкнуц­ца да за­бяс­пе­ча­нас­ці, ба­гац­ця і раз­ам з тым ма­раць пра тон­кія ад­чу­ван­ні. У гэ­тым і ёсць су­пя­рэч­лі­васць на­ша­га жыц­ця”.

Юрый ІВА­НОЎ­СКІ

Фо­та Тац­ця­ны ГА­РА­ВОЙ