Яблы­кі жыц­ця і бо­лю

№ 40 (1531) 02.10.2021 - 08.10.2021 г

У Ма­гі­лёў­скім аб­лас­ным тэ­атры дра­мы і ка­ме­дыі імя В. Ду­ні­на-Мар­цін­ке­ві­ча, што ў Баб­руй­ску, ад­кры­лі 77-ы се­зон. Дзве “шчас­лі­выя ся­мёр­кі” па­зна­ча­ны бе­ла­рус­кай прэм’ерай — “Пэ­ся і Янко”, а так­са­ма VIII Рэ­спуб­лі­кан­скім фес­ты­ва­лем на­цы­яна­ль­най дра­ма­тур­гіі, што пры­зна­ча­ны на 12 — 16 ліс­та­па­да.

/i/content/pi/cult/871/18465/20.jpgДа­рэ­чы, за­кры­вац­ца фо­рум бу­дзе аку­рат гэ­тым спек­так­лем. Але пры­мер­ка­ва­насць прэм’еры да фес­ты­ва­ль­най пра­гра­мы ста­ла­ся не пры­чы­най, а на­ступ­ствам зва­ро­ту да дра­ма­тур­гіч­на­га ма­тэ­ры­ялу айчын­ных аўта­раў.

Спяр­ша бы­ло сло­ва — дру­ка­ва­нае: да­ку­мен­та­ль­ны арты­кул Арка­дзя Шу­ль­ма­на з Ві­цеб­ска пра ста­рую яўрэй­ку, што згад­вае ва­еннае лі­ха­лец­це. Той апо­вед пра­чы­таў тэ­атра­ль­ны мас­так Пётр Анаш­чан­ка, у яко­га ад­ра­зу скла­ла­ся ві­зу­аль­нае аб­ліч­ча маг­чы­ма­га спек­так­ля па гэ­тым сю­жэ­це. З та­кі­мі дум­ка­мі ён і пры­йшоў да аўта­ра: су­мес­ны­мі на­ма­ган­ня­мі (мас­так уз­яў псеў­да­нім — Ян Кар­пін­скі) уз­нік­ла п’еса, пра­па­на­ва­ная роз­ным тэ­атрам і змеш­ча­ная, у рэ­шце рэшт, у інтэр­не­це.

Ад­гук­нуў­ся Баб­руйск — і не­вы­пад­ко­ва. У го­ра­дзе існуе яўрэй­ская су­пол­ка, ка­арды­на­тар яе ку­ль­тур­на-ад­ука­цый­ных пра­грам Мая Ка­за­ке­віч звяр­ну­ла­ся за фі­нан­са­вай пад­трым­кай у Фонд Ме­ера Зе­лін­ге­ра, за­сна­ва­ны на­шчад­ка­мі вя­до­ма­га май­стра і ме­цэ­на­та ро­дам са Слуц­ка, які шмат зра­біў для за­ха­ван­ня па­мя­ці аб ахвя­рах баб­руй­ска­га ге­та.

Але спек­такль не пра жа­хі і не­ча­ла­ве­чыя ўмо­вы жыц­ця ў ге­та, што на­пат­ка­лі яго вя­зь­няў. У цэн­тры апо­ве­ду — тыя скла­да­нас­ці ва­енна­га і па­сля­ва­енна­га ча­су, з які­мі су­тык­ну­лі­ся ма­ла­дзе­нь­кая яўрэй­ская дзяў­чы­на Пэ­ся і ста­лы цы­ган Янко, цу­дам аца­ле­лыя па­сля ма­са­вых рас­трэ­лаў. Іх ка­хан­не на­ро­джа­на спро­бай збег­чы ад ду­шэў­на­га і фі­зіч­на­га хо­ла­ду, адзі­но­ты, ад жу­дас­ных успа­мі­наў. Вы­ра­та­ван­не спа­лу­ча­на з да­лей­шы­мі не менш цяж­кі­мі вы­пра­ба­ван­ня­мі, бо яны вы­му­ша­ны ха­вац­ца, жыць у ле­се, у спа­ле­най вёс­цы, ні­дзе над­оўга не за­трым­лі­вац­ца, са­ма­стой­на зда­бы­ваць ежу, цу­рац­ца не то­ль­кі не­мцаў, але і сва­іх, каб не на­клі­каць бя­ду. Дый па­сля­ва­еннае жыц­цё для Янко па­чы­на­ецца з дзе­ся­ці га­доў ла­ге­ру, а для Пэ­сі — з не­вя­до­мас­ці, ку­ды падзеў­ся яе гра­ма­дзян­скі муж: пэў­на, збег з цы­ган­скім та­ба­рам?

У спек­так­лі ня­ма ні звык­ла­га ўра-па­тры­ятыч­на­га то­ну, ні раз’юша­на-па­тэ­тыч­на­га жы­ва­пі­сан­ня фа­шыс­цкіх здзек­ван­няў. Змест вы­кла­да­ецца про­ста і бу­дзён­на, гэ­та ўспа­мі­ны, што ўзрас­лі на ба­лю­чых, ды кры­ху за­го­еных ча­сам ра­нах. Ге­роі па­збаў­ле­ны ра­ман­ты­за­цыі, у кож­ным з іх ужы­ва­юцца су­пра­ць­лег­лас­ці. Бо на пер­шым пла­не — пра­ўда жыц­ця з яе не за­ўсё­ды пры­емны­мі пад­ра­бяз­нас­ця­мі.

Сме­лы раз­вед­чык мо­жа ака­зац­ца гвал­таў­ні­ком, а жон­ка ста­рас­ты, што па­йшоў пра­ца­ваць на не­мцаў, — вы­ра­та­ва­ль­ні­цай ад го­ла­ду. Пэ­ся на­ра­джае хлоп­чы­ка, Янко пры­мае ро­ды і га­во­рыць, што той мёр­твы. А жан­чы­на да кан­ца свай­го жыц­ця так і не змо­жа да­ве­дац­ца, бы­ло тое гор­кай пра­ўдай ці цы­ган, ра­ту­ючы яе і ся­бе, па­зба­віў­ся дзі­ця, каб яно не вы­да­ла пла­чам іх мес­цаз­на­хо­джан­не. Спек­такль па­ру­шае стэ­рэ­аты­пы ўспры­няц­ця ге­ро­яў, ву­чыць ста­віц­ца да лю­дзей у ад­па­вед­нас­ці з іх учын­ка­мі, а не сло­ва­мі, што мо­гуць быць пад­ман­ны­мі. Уз­ня­тыя ў ім і надзвы­чай вос­трыя тэ­мы ген­дар­най пра­бле­ма­ты­кі, існа­ван­ня жан­чын на вай­не, ка­лі пры­га­жосць ста­но­віц­ца да­дат­ко­вай не­бяс­печ­нас­цю і фак­та­рам ры­зы­кі.

Рэ­жы­сёр Тац­ця­на Да­ра­га­бед, са­ма бу­ду­чы актры­сай тэ­атра, да­бі­ла­ся ад артыс­таў па­праў­дзе жы­во­га да­ку­мен­та­ль­на­га апо­ве­ду. Ніх­то з іх не фар­сі­руе гук, у чым да­па­ма­га­юць пад­ве­ша­ныя на ка­лас­ні­ках мік­ра­фо­ны. Тэкст вы­маў­ля­ецца з да­клад­ны­мі псі­ха­ла­гіч­ны­мі ад­цен­ня­мі, без ані­яка­га па­фа­су і за­ліш­няй тэ­атра­лі­за­цыі. Гэ­та ты­чыц­ца аб­са­лют­на ўсіх, хто за­ня­ты ў спек­так­лі: Іга­ра Бу­ра­ка (Янко), Па­ўла Мі­ку­лі­ка (Са­му­іл — па­сля­ва­енны муж Пэ­сі, ба­ць­ка яе сы­на Мі­шы), Арцё­ма Чар­на­бы­ла­ва (Кан­драт), На­тал­лі Каш­пур (Па­ва­ры­ха), Дзміт­рыя Ту­жа­ко­ва (Ка­рэс­пан­дэнт). Ала Гра­ха­ва на­сто­ль­кі ўжы­ва­ецца ў ро­лю Пэ­сі ў ста­рас­ці, што ў яе змя­ня­ецца на­ват тэмбр го­ла­су. Пэ­сю ў ма­ла­дос­ці іграе Ма­рыя Да­ра­га­бед. І дзве жан­чы­ны, раз­дзе­ле­ныя ча­сам, успры­ма­юцца як ад­но цэ­лае ці як сап­раў­дныя сва­які ў роз­ных па­ка­лен­нях.

Спа­лу­чэн­не ча­са­вых плас­тоў вы­ра­ша­на як су­існа­ван­не ге­ро­яў на роз­ных пра­сто­ра­вых уз­роў­нях. Увер­се — ця­пе­раш­няя Пэ­ся, уні­зе — ра­ней­шая. Аркес­тра­вая яма пе­ра­тва­ра­ецца і ў ма­гі­ль­ны пры­ту­лак рас­стра­ля­ных, і ў ляс­ное возе­ра, што за­рас­ло та­ямні­чы­мі пад­ання­мі. Яблы­не­вае дрэ­ва на за­дні­ку — сім­вал жыц­ця. Ды ўсё ж сцэ­наг­ра­фія Пят­ра Анаш­чан­кі, пры ўсёй сва­ёй фун­кцы­яна­ль­нас­ці і пра­ця­гу эстэ­тыч­ных тра­ды­цый апош­ніх са­вец­кіх дзе­ся­ці­год­дзяў, маг­ла б быць бо­льш вы­на­ход­лі­вай.

Як бы тое ні бы­ло, а спек­такль вы­лу­ча­ецца чыс­ці­нёй сты­лю, да­клад­на вы­тры­ма­ным ма­люн­кам кож­най ро­лі і асаб­лі­вай унут­ра­най энер­ге­ты­кай. Ён не пра вай­ну, а пра жыц­цё. І пра тое, што гэ­тыя дзве рэ­чы не­су­мес­ныя. Бо жыц­цё і вы­жы­ван­не зна­хо­дзяц­ца на роз­ных па­лю­сах ча­ла­ве­ча­га існа­ван­ня. А вай­на — уво­гу­ле па-за меж­амі ўся­го ча­ла­ве­ча­га.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"