Но­вая тэ­ры­то­рыя Фі­га­ро

№ 40 (1531) 02.10.2021 - 08.10.2021 г

1 кас­трыч­ні­ка, аку­рат у Між­на­род­ны дзень му­зы­кі, ад­кры­вае свой юбі­лей­ны 10-ы се­зон тэ­атр “Тэ­ры­то­рыя мю­зік­ла”. У гэ­ты ве­чар на сцэ­не Рэ­спуб­лі­кан­ска­га Па­ла­ца ку­ль­ту­ры пра­фса­юзаў ад­бу­дзец­ца прэм’ерны “Фі­га­ро” — спек­такль, пер­шым па­ка­зам яко­га гэ­ты ка­лек­тыў за­вяр­шаў улет­ку мі­ну­лы се­зон.

/i/content/pi/cult/871/18464/19.jpgЖан­ра­вае азна­чэн­не “Фі­га­ро” (па за­ду­ме па­ста­ноў­шчы­каў, з на­ціс­кам на апош­ні склад, на фран­цуз­скі ма­нер) — не про­ста мю­зікл, а мю­зікл-па­сты­ча, што свед­чыць пра по­стма­дэр­ніс­цкую су­месь у ім уся­го, што маг­чы­ма і, зда­ва­ла­ся, зу­сім не­маг­чы­ма. Рэ­жы­сёр На­стас­ся Гры­нен­ка, вя­до­мая сва­ёй твор­чай фан­та­зі­яй, вы­на­ход­лі­вас­цю, сме­лы­мі пад­ыхо­да­мі да інтэр­прэ­та­цыі лю­бых тэ­атра­ль­ных ка­лі­зій і му­зы­кі, зна­хо­дзіць у гэ­тым вя­до­мым сю­жэ­це но­вы пункт ад­лі­ку. Звяр­нуў­шы­ся да п’есы Ба­мар­шэ “Вя­сел­ле Фі­га­ра” і зга­даў­шы са­мыя вя­до­мыя опер­ныя хі­ты Мо­цар­та і Рас­іні, звя­за­ныя з аб­ліч­чам ня­стом­на­га цы­ру­ль­ні­ка з Се­ві­льі, яна да­дае ту­ды фраг­мен­ты з су­час­ных аме­ры­кан­скіх мю­зік­лаў, а так­са­ма доб­ра рас­кру­ча­ныя кам­па­зі­цыі рас­ійскіх гур­тоў і са­ліс­таў. На­ват тэк­сты ў бо­ль­шас­ці не спат­рэ­бі­ла­ся змя­няць, бо пры ўсёй імклі­вас­ці дзея­ння га­лоў­ным у спек­так­лі ста­но­вяц­ца не сі­ту­ацыі, у якія трап­ля­юць ге­роі, а агу­ль­на­ча­ла­ве­чыя каш­тоў­нас­ці і най­перш па­чуц­ці, не­за­леж­ныя ад гіс­та­рыч­ных рэ­алій і са­цы­яль­на­га ста­ту­су: ка­хан­не, рэ­ўнасць, хці­васць, юна­чая ўлю­бё­насць, ба­ць­коў­скія па­ры­вы — змя­ша­ла­ся ўсё. І па­мно­жы­ла­ся на гу­ль­ню, якая ста­но­віц­ца, ба­дай, га­лоў­най фі­гу­рай у гэ­тым апо­ве­дзе — то ня­бач­най, а то і ма­тэ­ры­ялі­за­ва­най у да­да­дзе­най по­ста­ці Джо­ке­ра (Эду­ард Вай­ні­ло­віч).

Да­да­юцца і іншыя пер­са­на­жы. Бо ў спек­так­лі ня­ма звык­лай ма­соў­кі: кож­ны прад­стаў­нік тан­ца­ва­ль­на-ха­ра­во­га ата­чэн­ня мае свае ад­мет­ныя ры­сы, пры­чым не то­ль­кі знеш­нія: кож­ны — ува­саб­лен­не пэў­на­га ты­па­жу (ка­лі хо­ча­це, на­ват архе­ты­пу), па­чы­на­ючы з пер­са­на­жаў іта­ль­янскай ка­ме­дыі ма­сак. Та­кая інды­ві­ду­алі­за­цыя ўсіх і кож­на­га — пры­кме­та но­ва­га ча­су, псі­ха­ло­гіі ХХІ ста­год­дзя, скі­ра­ва­на­га ад шруб­каў-він­ці­каў на кан­ве­еры да жы­вой пры­ро­ды, дзе ні­вод­ная з’ява не мае свай­го да­клад­на­га кла­ні­ра­ван­ня. Та­му ў спек­так­лі за­яўле­на і эка­ла­гіч­ная тэ­ма, і роз­дум пра ад­каз­насць ча­ла­ве­ка пе­рад са­мім са­бой і бу­ду­чы­няй уся­го ча­ла­вец­тва, і шмат іншых ад­га­лі­на­ван­няў ад хі-хі-ха-ха-ка­ме­дыі ў бок фі­ла­со­фіі, эты­кі, гра­мад­скай пра­бле­ма­ты­кі.

Фі­га­ро бліс­ку­ча ўва­саб­ляе Арцём Пін­чук — со­неч­ны артыст (да­дам, і та­ле­на­ві­ты рэ­жы­сёр), ве­ль­мі бліз­кі, на мой по­гляд, да свай­го ге­роя і ча­ла­ве­чым ха­рак­та­рам, і сту­пен­ню ад­ора­нас­ці. Але ска­заць, што гэ­та цэн­тра­ль­ны ге­рой, ва­кол яко­га вер­ціц­ца ўсё дзея­нне, не­маг­чы­ма. У гэ­тым спек­так­лі кож­ны — цэн­тра­ль­ны (у за­леж­нас­ці ад той ці іншай сцэ­ны) і, зноў пад­крэс­лю, не­паў­тор­ны. Гра­фам Аль­ма­ві­вам па­ўстаў аб­ая­ль­ны, не­паз­на­ва­ль­ны з пры­кле­ены­мі ву­сі­ка­мі Дзміт­рый Яку­бо­віч, які ад­на­ча­со­ва ства­рыў у гэ­тым спек­так­лі ад­мет­ную, энер­ге­тыч­на на­поў­не­ную ха­рэ­агра­фію. Вы­са­ка­род­ную, кра­на­ль­ную і ча­сам смеш­ную ў сва­іх па­мкнен­нях Гра­фі­ню ства­ры­ла па­праў­дзе зор­ная артыс­тка і спя­вач­ка Іло­на Ка­за­ке­віч. А ко­ль­кі но­вых імё­наў ад­кры­вае спек­такль! І ў кож­ным артыс­це пад­крэс­ле­на свая акцёр­ская, спеў­ная, плас­тыч­ная раз­ынач­ка.

Сцэ­наг­ра­фія Андрэя Ме­ран­ко­ва і кас­цю­мы Юліі Ба­ба­евай — яшчэ адзін тры­ва­лы за­лог по­спе­ху но­вай па­ста­ноў­кі. Спек­такль атры­маў­ся не то­ль­кі яскра­ва фе­ерыч­ным і муд­рым па змес­це, му­зы­цы, акцёр­скім ува­саб­лен­ні, але і ве­ль­мі ві­до­віш­чным. Вы­біт­ны грым, не­ве­ра­год­ныя па­ры­кі, на­мёк на кры­на­лі­ны, па­мно­жа­ны на су­час­ныя ды­зай­нер­скія пад­ыхо­ды, ко­ла фар­ту­ны і крэс­лы, што па­лё­там фан­та­зіі здо­ль­ныя пе­ра­тва­рац­ца ў што за­ўгод­на. Спек­такль вы­му­шае і гле­да­ча не­пас­рэд­на пад­клю­чац­ца да падзей: смя­яцца, фан­та­зі­ра­ваць, за­дум­вац­ца. І ўсё гэ­та — быц­цам “про­ста так”, без асаб­лі­вых на­ма­ган­няў. Ён бя­рэ ў па­лон і не ад­пус­кае, зноў і зноў пра­круч­ва­ючы ў па­мя­ці тыя ці іншыя мі­зан­сцэ­ны, му­зыч­ныя фраг­мен­ты, ды­яло­гі, асоб­ныя фра­зы. Мю­зікл апош­нім ча­сам стаў ад­ным з са­мых за­пат­ра­ба­ва­ных жан­раў. На роз­ных бе­ла­рус­кіх тэ­атра­ль­ных пля­цоў­ках з’яві­лі­ся са­мыя роз­ныя яго пры­кла­ды — ад айчын­ных да за­меж­ных. Але ця­пе­раш­ні “Фі­га­ро” — леп­шы з уся­го, што мож­на бы­ло пры­ду­маць і ўба­чыць. Мо­жа, кры­ху пе­ра­гру­жа­ны ўсё но­вы­мі ды но­вы­мі пры­дум­ка­мі па­ста­ноў­шчы­каў (ча­сам скла­да­ецца ўра­жан­не, што ўсе ўдзе­ль­ні­кі на­сто­ль­кі за­хоп­ле­ны твор­чым пра­цэ­сам, што па­прос­ту не мо­гуць спы­ніц­ца), але гэ­та — шчас­лі­вая стом­ле­насць тэ­атра­ль­ным “пир­шес­твом”, яко­га нам так не ха­па­ла ў скла­да­ны час.

Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"