За­па­ве­ты Аляк­сан­дра Са­лаў­ёва

№ 40 (1531) 02.10.2021 - 08.10.2021 г

У Ві­цеб­ску шмат га­доў існа­ва­ла тра­ды­цыя — вя­лі­кі­мі вы­ста­ва­мі ў ся­рэ­дзі­не ве­рас­ня адзна­чаць дзень на­ра­джэн­ня Сан Са­ны­ча, як па-род­на­му ўсе на­зы­ва­лі ста­рэй­ша­га ві­цеб­ска­га мас­та­ка, па­тры­ярха і ле­ген­ду ві­цеб­ска­га аван­гар­да Аляк­сан­дра Са­лаў­ёва. І сё­ле­та тра­ды­цыя не пе­ра­рва­ла­ся — у Ві­цеб­скім цэн­тры су­час­на­га мас­тац­тва ад­кры­ла­ся вы­ста­ва да 95-год­дзя мас­та­ка. Вось то­ль­кі ўпер­шы­ню падзея ад­бы­ла­ся ўжо без са­мо­га твор­цы — у маі гэ­та­га го­да Аляк­сандр Аляк­сан­дра­віч па­кі­нуў свет. Раз­ам з ад­крыц­цём вы­ста­вы да яго­на­га дня на­ра­джэн­ня пра­йшоў і ве­чар па­мя­ці. Што бу­дзе з вя­лі­кай твор­чай спад­чы­най Аляк­сан­дра Са­лаў­ёва, з біб­лі­ятэ­кай, з архі­вам? Усё за­веш­ча­на Цэн­тру су­час­на­га мас­тац­тва.

/i/content/pi/cult/871/18463/17.jpgАляк­сан­дра Са­лаў­ёва і Ві­цеб­скі цэнтр су­час­на­га мас­тац­тва да­ўно звяз­ва­лі доб­рыя пра­фе­сій­ныя і на­ват сяб­роў­скія су­вя­зі. І вы­ста­вы — са­мыя роз­ныя — ла­дзі­лі­ся па­ста­янна. Ця­пе­раш­няя, што бу­дзе пра­ца­ваць яшчэ не­ка­ль­кі ме­ся­цаў, раз­меш­ча­на ў Му­зеі гіс­то­рыі Ві­цеб­ска­га на­род­на­га мас­тац­ка­га ву­чы­ліш­ча, у якім пры­сут­ні­чае сам дух аван­гар­дыс­таў сто­га­до­вай да­ўні­ны і які за­сна­ва­ны на імё­нах Ка­зі­мі­ра Ма­ле­ві­ча, Мар­ка Ша­га­ла, Эль Лі­сіц­ка­га і іншых. А Аляк­сандр Са­лаў­ёў, пры­ехаў­шы ў Ві­цебск у 60-я га­ды, гэ­тую аб­арва­ную ў 20-я га­ды мі­ну­ла­га ста­год­дзя ні­тач­ку аван­гар­да пад­няў — і ўзняў вы­со­ка. І тры­маў на вы­шы­ні да апош­ніх дзён жыц­ця. Та­му і ня­дзіў­на, што ў Цэн­тры за­ўсё­ды зна­хо­дзі­ла­ся мес­ца для кар­цін Са­лаў­ёва, што тут гэ­та­га май­стра ца­ні­лі — і цэ­няць — надзвы­чай вы­со­ка, што ме­на­ві­та Цэнтр стаў яго­ным на­шчад­кам. Пра­ўда, Аляк­сан­дра Са­лаў­ёва цэ­няць не то­ль­кі тут. Для Ві­цеб­ска гэ­ты мас­так зна­чыў не­шта бо­ль­шае, чым про­ста мас­так.

— Ёсць та­кі вы­раз genius loci — ге­ній мес­ца, доб­ры дух. Гэ­та пра Сан Са­ны­ча, — га­во­рыць мас­тац­тваз­наў­ца Тац­ця­на Ка­то­віч. — На ма­ёй па­мя­ці ў нас бы­ло то­ль­кі не­ка­ль­кі та­кіх лю­дзей, і ка­лі яны сы­хо­дзі­лі, іх мес­ца ў го­ра­дзе так і за­ста­ва­ла­ся не­за­ня­тым іншы­мі. Аляк­сандр Са­лаў­ёў пра­жыў 95 га­доў, і зда­ва­ла­ся, што так бу­дзе за­ўсё­ды, што ён бу­дзе жыць яшчэ і яшчэ. Але з на­мі за­ста­нец­ца гэ­ты genius loci. Сан Са­ныч быў сап­раў­дным слу­жы­це­лем не то­ль­кі Мас­тац­тва, але і Ві­цеб­ска — ён увай­шоў у энер­гію на­ша­га го­ра­да і стаў яе час­ткай.

“Без Сан Са­ны­ча Ві­цебск бу­дзе кры­ху іншым го­ра­дам”, — га­во­раць тут. Яшчэ ў 1965 го­дзе вы­пус­кнік мін­ска­га Тэ­атра­ль­на-мас­тац­ка­га інсты­ту­та па­чаў пра­ца­ваць мас­та­ком-па­ста­ноў­шчы­кам у ві­цеб­скім тэ­атры імя Я. Ко­ла­са, а па­сля амаль 20 га­доў быў яго га­лоў­ным мас­та­ком. У свой час Аляк­сандр Са­лаў­ёў уз­на­ча­ль­ваў Ві­цеб­скую аб­лас­ную арга­ні­за­цыю Са­юза мас­та­коў БССР, яшчэ ў 1982 го­дзе атры­маў зван­не за­слу­жа­на­га дзея­ча мас­тац­тваў БССР, меў ня­ма­ла іншых зван­няў і ўзна­га­род, на 90-га­до­вы юбі­лей быў уз­на­га­ро­джа­ны мед­алём Фран­цыс­ка Ска­ры­ны. Але та­кія зям­ныя рэ­чы яго ма­ла хва­ля­ва­лі. Ён і сам час­та ка­заў пра кос­мас мас­тац­тва, і яго ня­рэд­ка на­зы­ва­лі ча­ла­ве­кам-кос­ма­сам, згад­ва­ючы, ма­быць, та­кія сло­вы твор­цы: “Мас­тац­тва — гэ­та за­ў­сё­ды па­лёт у ня­зве­да­ныя да­лі, по­шук ісці­ны, раз­мо­ва з веч­нас­цю, кос­мас, які мас­так ад­кры­вае для лю­дзей”. На сцэ­не тэ­атра Са­лаў­ёў афор­міў бо­льш за 130 спек­так­ляў, як жы­ва­пі­сец-аб­страк­цы­яніст адзна­чыў­ся ве­ль­мі па­зна­ва­ль­ным і дра­ма­тыч­ным сты­лем, ве­ль­мі моц­на па­ўплы­ваў на ўсё мас­тац­кае ася­род­дзе Ві­цеб­ска. Але час­та тут га­во­раць пра яго ве­ліч і як ча­ла­ве­ка, а не толь­кі як мас­та­ка.

/i/content/pi/cult/871/18463/18.jpgВы­ста­ва “Аляк­сандр Са­лаў­ёў. 95 га­доў” рых­та­ва­ла­ся да­ўно. Ле­тась у Ві­цеб­скім цэн­тры су­час­на­га мас­тац­тва экс­па­на­ва­ла­ся но­вая гра­фі­ка мас­та­ка, на гэ­ты ве­ра­сень збі­ра­ла­ся вы­ста­ва но­ва­га жы­ва­пі­су. І яна ад­бы­ла­ся, і на ёй — ме­на­ві­та твор­часць апош­ніх га­доў: Аляк­сандр Аляк­сан­дра­віч не спы­няў пра­цы. Як рас­каз­ва­юць, ха­дзіць у май­стэр­ню яму бы­ло ўжо скла­да­на, дык май­стэр­няй ста­ла ква­тэ­ра, у якой ён жыў. І за­раз у Цэн­тры мож­на ўба­чыць ка­ля 30 вя­лі­кіх аб­страк­тных ра­бот з лі­ку ня­даў­ніх.

— Гэ­тыя жы­ва­піс­ныя ра­бо­ты ўраж­ва­юць не­ве­ра­год­на, — га­во­рыць ды­рэк­тар Ві­цеб­ска­га цэн­тра су­час­на­га мас­тац­тва Андрэй Ду­хоў­ні­каў. — Бо ў іх не про­ста па­ўтор мі­ну­ла­га — па­ча­ла з’яўляц­ца на­ват не­йкая но­вая плас­ты­ка, па­ча­лі рэ­алі­зоў­вац­ца экс­пе­ры­мен­та­ль­ныя ідэі, на якія ра­ней у мас­та­ка, мо­жа, і не ха­па­ла ча­су. Усё надзі­ва све­жае, ма­ла­дое, энер­гіч­нае. Ды ён ні­ко­лі і не па­кі­даў ура­жан­ня ста­ро­га — быў муд­рым ча­ла­ве­кам, яко­га слу­ха­лі з за­хап­лен­нем. Мы сяб­ра­ва­лі, і ма­гу ска­заць, што і як мас­так, і як ча­ла­век ён быў на не­да­сяж­най вы­шы­ні.

Па­сля Аляк­сан­дра Са­лаў­ёва за­ста­ла­ся вя­лі­кія твор­чая спад­чы­на. У апош­нія га­доў дзе­сяць ужо так бы­ло за­ве­дзе­на, што па­сля вы­ста­вы ў тым ці іншым му­зеі кар­ці­ны пе­рад­ава­лі­ся у дар гэ­та­му мес­цу. І Ві­цеб­скі цэнтр су­час­на­га мас­тац­тва так­са­ма ўжо меў у сва­іх фон­дах не­дзе з со­тню ра­бот. Ця­пер жа па­сту­пі­ла ка­ля ча­ты­рох ты­сяч — гра­фі­кі і жы­ва­пі­су. Ёсць ся­род іх і ра­бо­ты на­ват 75-га­до­вай да­ўні­ны. А дзе ж усе яны за­хоў­ва­лі­ся ра­ней?

— Ля­жа­лі ў май­стэр­ні про­ста ад­на на ад­ной, за­йма­лі там ледзь не ўсё мес­ца, — ад­каз­вае Андрэй Ду­хоў­ні­каў. — Не­ка­то­рыя вы­стаў­кі мы рых­та­ва­лі так: пры­хо­дзіш у май­стэр­ню, да­ста­еш з гэ­та­га ве­лі­зар­на­га сто­са ра­бот 25, і ўсе яны — ка­лі іх пра­цер­ці, афор­міць у ра­му, пад­рых­та­ваць — шэ­дэў­ры. На на­шай ця­пе­раш­няй вы­ста­ве, ка­лі кож­ная кар­ці­на аздоб­ле­на доб­ры­мі му­зей­ны­мі ра­ма­мі, спе­цы­яль­ным асвят­лен­нем, у на­вед­ні­каў зда­ра­ецца про­ста шок — на­сто­ль­кі яны яскра­выя, экс­прэ­сіў­ныя, уз­ру­ша­ль­ныя.

Ві­цеб­скі цэнтр су­час­на­га мас­тац­тва не збі­ра­ецца быць про­ста за­ха­ва­ль­ні­кам — ма­ецца цэ­лы план, як зра­біць з гэ­тай спад­чы­ны знач­ны факт на­ша­га ку­ль­тур­на­га жыц­ця. “Мы хо­чам, каб усе да­ве­да­лі­ся пра та­кі на­цы­яна­ль­ны зда­бы­так — кар­ці­ны Са­лаў­ёва”, — ка­жа Андрэй Ду­хоў­ні­каў. З твор­час­цю мас­та­ка па­ста­ра­юцца па­зна­ёміць і іншыя рэ­гі­ёны Бе­ла­ру­сі — маг­чы­ма, шэ­раг ра­бот бу­дзе пе­радзе­ны ў дар аб­лас­ным мас­тац­кім му­зе­ям, і г. д. “Мы збі­ра­емся пра­соў­ваць імя Аляк­сан­дра Са­лаў­ёва як ві­цеб­ска­га твор­цы як ма­га шы­рэй”, — да­дае Андрэй Ду­хоў­ні­каў.

Акра­мя кар­цін Цэнтр атры­маў і ўвесь аса­біс­ты архіў мас­та­ка раз­ам з ру­ка­пі­са­мі і дзён­ні­ка­мі, і яго вя­лі­кую біб­лі­ятэ­ку па мас­тац­тве пры­клад­на ў дзве з па­ло­вай ты­ся­чы экзэм­пля­раў. За­раз усё гэ­тае ба­гац­це апра­цоў­ва­ецца, апіс­ва­ецца, ка­та­ла­гі­зу­ецца. Най­бо­льш каш­тоў­нае і знач­нае з пры­ват­ных да­ку­мен­таў бу­дзе пе­рад­адзе­на ў аб­лас­ны архіў, а на біб­лі­ятэ­ку ў Цэн­тра ма­юцца гран­ды­ёзныя пла­ны: у ёй вя­лі­кая ко­ль­касць аль­бо­маў, мнос­тва ве­ль­мі рэ­дкіх ча­со­пі­саў і кніг з уся­го све­ту, роз­ныя еўра­пей­скія вы­дан­ні па­чат­ку ХХ ста­год­дзя, мас­тац­кія аль­бо­мы та­го ж ча­су, пры­чым з аўтог­ра­фа­мі аўта­раў. Мно­га вы­дан­няў па мас­тац­тве Кі­тая, Індыі, Ста­ра­жыт­най Ру­сі, вя­лі­кая ка­лек­цыя кніг па архі­тэк­ту­ры, кі­но і, ка­неш­не ж, па тэ­атры.

— Я знай­шоў, на­прык­лад, кні­гу 50-х га­доў з на­звай “Асаб­лі­вас­ці кан­стру­яван­ня тэ­атра­ль­най мэб­лі”. У сэн­се, мы атры­ма­лі кні­гі, якія ця­пер ні­дзе ўжо і не зной­дзеш, у тым лі­ку і ў інтэр­нэ­це. Мы ха­цім зра­біць іх да­сяж­ны­мі для чы­та­ча і ства­рыць пер­шую ў Ві­цеб­ску біб­лі­ятэ­ку па мас­тац­тве.

Пра да­ты ад­крыц­ця та­кой біб­лі­ятэ­кі ка­заць па­куль ра­на, бо на гэ­ты мо­мант усё ро­біц­ца сі­ла­мі то­ль­кі са­міх су­пра­цоў­ні­каў Цэн­тра, не пад­тры­ма­нае фі­нан­са­мі з іншых кры­ніц, але Андрэй Ду­хоў­ні­каў упэў­не­ны, што біб­лі­ятэ­цы — быць. Цэнтр ужо меў пэў­ны збор ці­ка­вых вы­дан­няў па мас­тац­тве, не­ка­то­рыя кні­гі ў біб­лі­ятэ­ку пе­рад­аў і сам Андрэй Ду­хоў­ні­каў, і іншыя. Уво­гу­ле, Цэнтр за­клі­кае не­абы­яка­вых лю­дзей ад­гук­нуц­ца і так­са­ма па­гля­дзець на свае па­лі­цы з дум­кай, які ўнё­сак яны мо­гуць зра­біць у гэ­тую спра­ву.

— Не­ка­ль­кі га­доў та­му на Ноч му­зе­яў мы зла­дзі­лі та­кую акцыю, — рас­каз­вае Андрэй Ду­хоў­ні­каў, — на на­шы зна­ка­мі­тыя “ўна­ві­саў­скія” чыр­во­ныя і чор­ныя ста­лы вы­кла­лі кні­гі па рус­кім аван­гар­дзе — штук 50, каб кож­ны мог пры­йсці і па­гар­таць іх. Дык лю­дзі гар­та­лі да трох га­дзін но­чы, мы ні­як не маг­лі за­чы­ніц­ца! Гэ­та то­ль­кі па-
д­аец­ца, што кні­гі стра­ці­лі каш­тоў­насць — у лю­дзей ці­ка­васць вя­ліз­ная.

Пер­шую біб­лі­ятэ­ку па мас­тац­тве Андрэй Ду­хоў­ні­каў ба­чыць як не­йкую чы­та­ль­ную за­лу, дзе бу­дзе пры­емная мас­тац­кая атмас­фе­ра, дзе бу­дзе інтэр­нэт, дзе мож­на бу­дзе, на­прык­лад, вы­піць ка­вы — ка­ра­цей, як та­кую су­час­ную ку­ль­тур­ную пра­сто­ру но­ва­га ты­пу. Мес­ца па­куль вы­бі­ра­ецца, але хут­чэй за ўсё гэ­та бу­дзе ме­на­ві­та Му­зей гіс­то­рыі Ві­цеб­ска­га на­род­на­га мас­тац­ка­га ву­чы­ліш­ча па ад­ра­се Ша­га­ла, 5. А па­куль усім вар­та за­йсці па гэ­тым ад­ра­се, каб уба­чыць не­шта не­звы­чай­нае і пры­ця­га­ль­нае — кар­ці­ны “ге­нія Ві­цеб­ска” Аляк­сан­дра Са­лаў­ёва, ство­ра­ныя ім у апош­нія га­ды жыц­ця.

Фота прадастаўленыя Віцебскім цэнтрам сучаснага мастацтва.