Свя­тасць зям­лі на­шай

№ 40 (1531) 02.10.2021 - 08.10.2021 г

У На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі ад­кры­ла­ся вы­ста­ва па­мя­ці ўла­ды­кі Фі­ла­рэ­та. Яго­ны по­ўны ты­тул гу­чыць як Міт­ра­па­літ Мін­скі і Слуц­кі, Па­тры­яршы Экзарх усяе Бе­ла­ру­сі, Свя­та-Успен­скай Жы­ро­віц­кай аб­іце­лі свя­та­архі­ман­дрыт. Але ўся кра­іна ве­да­ла яго про­ста па іме­ні, якое яму бы­ло да­дзе­на пад­час па­стры­жэн­ня ў ма­нас­тва ў го­нар пра­вед­на­га Фі­ла­рэ­та Мі­лас­ці­ва­га. Кра­іна ве­да­ла свай­го міт­ра­па­лі­та па іме­ні і лі­чы­ла за вя­лі­кі ма­ра­ль­ны аўта­ры­тэт. Вы­ста­ва на­зы­ва­ецца “Свя­тасць зям­лі Бе­ла­рус­кай”. Прад­стаў­ле­ны на ёй тво­ры мас­тац­ка­га пле­нэ­ру, які мае та­кую ж на­зву і сё­ле­та ла­дзіў­ся ў шос­ты раз. Арга­ні­за­та­ра­мі пра­екта вы­сту­пі­лі Бе­ла­рус­кая пра­вас­лаў­ная цар­ква, Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры РБ, Бе­ла­рус­кі са­юз мас­та­коў і іншыя гра­мад­скія арга­ні­за­цыі. На вер­ні­са­жы зга­да­ны твор­чы са­юз прад­стаў­ляў яго­ны стар­шы­ня Глеб От­чык. На­ша­му ка­рэс­пан­дэн­ту да­вя­ло­ся з ім па­гу­та­рыць.

 

/i/content/pi/cult/871/18462/pages-6.jpg

Юрый Язан. "Митрапаліт міласэрны"

— Спа­дар Глеб, ко­рат­ка рас­ка­жы­це пра пле­нэр і вы­ста­ву.

— Пле­нэр пра­хо­дзіў з 3 па 17 ве­рас­ня на Ма­ла­дзе­чан­шчы­не. Ба­зай бы­ла аб­ра­на агра­ся­дзі­ба, да якой мы ўжо да­ўно пры­звы­ча­ілі­ся, бо не пер­шы раз ла­дзім там твор­чыя акцыі. Мас­та­кам бы­лі ство­ра­ны вель­­мі спры­яль­ныя для пра­цы ўмо­вы. По­бач, да­рэ­чы, Ва­ло­жын­шчы­на — а гэ­та мясц­іны Фер­ды­нан­да Руш­чы­ца. Усё на­ва­кол­ле надзвы­чай ма­ляў­ні­чае. Я мяр­кую, што там са­мыя пры­го­жыя ў Бе­ла­ру­сі аб­ло­кі.

На вы­ста­ве па вы­ні­ках пле­нэ­ру прад­стаў­ле­на 45 тво­раў. Маг­ло быць і бо­лей, але мы зы­хо­дзі­лі з той экс­па­зіц­йый­най пра­сто­ры, якую мог нам пра­па­на­ваць На­цы­яна­ль­ны мас­тац­кі му­зей. Да­рэ­чы, дзе­ля на­шай вы­ста­вы зня­лі час­тку па­ста­яннай экс­па­зі­цыі. Мы ўсве­дам­ля­ем, які го­нар нам ака­за­ны і спа­дзя­емся, што на­ша вы­ста­ва вар­тая гэ­тых, як пры­ня­та ка­заць, на­мо­ле­ных сцен.

У пле­нэ­ры бра­лі ўдзел 23 мас­та­кі з трох кра­ін — Бе­ла­ру­сі, Мал­до­вы, Рас­іі. Са­ма­му ста­рэй­ша­му ўдзе­ль­ні­ку 81 год. Са­ма­му ма­ла­до­му — 24 га­ды. Усе яны ма­юць вы­шэй­шую пра­фе­сій­ную ад­ука­цыю. Так мы для ўдзе­лу ад Бе­ла­ру­сі ў пле­нэ­ры адабра­лі леп­шых вы­пус­кні­коў ка­фед­ры жы­ва­пі­су і ка­фед­ры ма­ну­мен­та­ль­на-дэ­ка­ра­тыў­на­га мас­тац­тва. Ад кож­най ка­фед­ры па двое. Бы­лі і тыя, хто ад­ву­чыў­ся да­ўно і ўжо мае твор­чае імя. Мы не ра­бі­лі ўзрос­та­вых меж­аў. На­адва­рот — дба­лі пра твор­чую пе­ра­емнасць па­ка­лен­няў.

Асаб­лі­вас­цю гэ­та­га пле­нэ­ру бы­ло тое, што раз­ам з мас­та­ка­мі ў звык­лым раз­умен­ні ў ім бра­лі ўдзел так­са­ма іка­на­піс­цы. І яшчэ пле­нэр спры­яў уста­ля­ван­ню тры­ва­лых кан­так­таў па­між свя­тар­ствам і лю­дзь­мі мас­тац­тва. Зрэш­ты, ад­ну спра­ву ро­бім.

/i/content/pi/cult/871/18462/16.jpg— Іка­на­піс і жы­ва­піс, як мы яго раз­уме­ем, гэ­та роз­ныя эстэ­тыч­ныя сіс­тэ­мы. У ад­ным вы­пад­ку вы­зна­ча­ль­ны ка­нон, у дру­гім — здо­ль­насць даць но­вую трак­тоў­ку тра­ды­цый­ным каш­тоў­нас­цям. Як гэ­та спа­лу­ча­ла­ся ў су­по­ль­най твор­чай пра­цы?

— Як я ўжо зга­даў, ад­ну спра­ву ро­бім. І ме­на­ві­та гэ­та вы­зна­ча­ль­нае. На вы­ста­ве не то­ль­кі эцю­ды, што для пле­не­ра бы­ло б на­ту­ра­ль­на, але і кам­па­зі­цый­ныя тво­ры, сю­жэт­ныя кар­ці­ны, іко­ны. Ве­ль­мі ці­ка­ва бы­ло на­зі­раць, як мас­та­кі ўва­хо­дзі­лі ў тэ­му, як пра­ца над тво­ра­мі на­ўпрост ці ўскос­на рэ­лі­гій­ны­мі змя­ня­ла лю­дзей на­ват вон­ка­ва. Ка­лі пра­ца ро­біц­ца з ма­літ­вай, яна аб­авяз­ко­ва бу­дзе плён­най.

Асвя­ча­лі наш пле­нэр два архі­рэі — міт­ра­па­літ Ве­ні­ямін і ма­ла­дзе­чан­скі ўла­ды­ка Па­вел. А ядна­ла нас асо­ба Фі­ла­рэ­та. Я ве­даю, як ула­ды­ка лю­біў жыц­цё і лю­дзей. Ду­маю, гэ­та і іншыя ўдзе­ль­ні­кі пле­нэ­ра ад­чу­лі праз зна­ёмства з яго­ным жыц­ця­пі­сам і ўсве­дам­лен­нем ро­лі, якую ён ад­ыграў у гіс­то­рыі на­шай кра­іны. І па маг­чы­мас­ці ад­люс­тра­ва­лі гэ­та ад­чу­ван­не, раз­умен­не ў сва­іх тво­рах.

— Тут, у На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі, по­бач з экс­па­зі­цы­яй тво­раў пле­нэ­ру зна­хо­дзіц­ца вы­ста­ва дзі­ця­чай твор­час­ці. Тут так­са­ма над­адзе­на ўва­га асо­бе ўла­ды­кі Фі­ла­рэ­та і ўво­гу­ле рэ­лі­гій­най тэ­ма­ты­цы. Я так раз­умею, што гэ­та не вы­пад­ко­ва?

 — Так. Пад­час на­ша­га пле­нэ­ру мы аб­вяс­ці­лі кон­курс дзі­ця­ча­га ма­люн­ка. І дзе­ці з усёй кра­іны да­сы­ла­лі нам ра­бо­ты. На­бра­ла­ся ка­ля двух­сот прац. У ад­бо­ры ра­бот для вы­ста­вы, што за­раз экс­па­ну­ецца по­бач з вы­ста­вай пле­нэ­ру, бра­лі ўдзел ды­рэк­тар На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Ула­дзі­мір Пра­кап­цоў, іка­на­пі­сец Па­вел Жа­раў і я. Ска­жу шчы­ра, вы­лу­чыць леп­шыя ра­бо­ты бы­ло да­во­лі скла­да­на. Ад­абра­на бы­ло 24 ра­бо­ты. Але па­ко­ль­кі га­ла­сы ў нас падзя­лі­лі­ся, і кож­ны меў пункт гле­джан­ня ад­роз­ны ад сва­іх ка­лег, мы вы­ра­шы­лі зра­біць по­тым асоб­ную вы­ста­ву, дзе бу­дуць прад­стаў­ле­ны ўсе да­сла­ныя на кон­курс тво­ры. А па­куль мы пла­ну­ем вы­лу­чыць з гэ­тых двац­ца­ці ча­ты­рох ра­бот дзе­сяць леп­шых і ўзна­га­ро­дзіць іх аўта­раў. Тут роз­ныя ўзрос­та­выя ка­тэго­рыі. Ёсць тыя, ка­му ча­тыр­нац­цаць; тыя, ка­му шэсць га­доў. Ма­люн­кі юных мас­та­коў мя­не асаб­лі­ва ўра­зі­лі, та­му што мы, пра­фе­сі­яна­лы, ці то не да­цяг­ва­ем да той шчы­рас­ці, якую дэ­ман­стру­юць дзе­ці, ці то згу­бі­лі яе праз ста­лен­не і жыц­цё­выя ва­рун­кі.

— Рэ­лі­гія ве­ль­мі сур’ёзная спра­ва. Ча­ла­век мо­жа ісці да ве­ры ўсё жыц­цё. А што ж мо­жа ска­заць пра гэ­та дзі­ця — асо­ба якая яшчэ не мае ад­па­вед­на­га жыц­цё­ва­га дос­ве­ду і не мо­жа па­ўна­вар­тас­на асэн­са­ваць, што ёсць ве­ра, у по­ўнай ме­ры зра­зу­мець знач­насць асо­бы міт­ра­па­лі­та Фі­ла­рэ­та?

  Ве­да­еце, не­маў­лят, уво­гу­ле дзе­так да пэў­на­га ўзрос­ту на­зы­ва­юць анёл­ка­мі, бо яны яшчэ не па­спе­лі на­ча­піць на ся­бе гра­хі. Дзе­ці яшчэ не сап­са­ва­лі свой чыс­ты зрок, не раз­бес­ці­лі роз­ум. Яны про­ста ро­бяць тое, што ад­чу­ва­юць. І гэ­тае ад­чу­ван­не, як я мяр­кую, ёсць у іх пра­цах.

Ка­лі га­вор­ка ідзе пра дзі­ця­чую твор­часць, дык ўсё пад­аец­ца мне ці­ка­вым і год­ным. Але ж мы бы­лі вы­му­ша­ныя аб­раць са­мыя леп­шыя ра­бо­ты. А гэ­та зна­чыць, му­сіў быць не­йкі кры­тэ­рый. Мы вы­лу­чы­лі тыя тво­ры, дзе аўтар ста­віў пе­рад са­бою сур’ёзную за­да­чу, ха­цеў вы­явіць воб­ра­зы, асэн­са­ван­не якіх па­тра­буе раз­умо­вай пра­цы. Да­рэ­чы, да­ты­чыць гэ­та не то­ль­кі дзя­цей, але і да­рос­лых.

— Як вы ста­ві­це­ся да вы­ра­зу, “Пры­го­жа як ран­няе хрыс­ці­янства”?

— Доб­ра стаў­лю­ся. Ран­няе хрыс­ці­янства гэ­та ў не­йкім сэн­се сі­но­нім шчы­рас­ці, пра якую мы з ва­мі вя­дзем га­вор­ку. Згад­ваю, як мне да­вя­ло­ся на­ве­даць Ка­па­до­кію. Я там трой­чы быў на між­на­род­ных пле­нэ­рах. Там мнос­тва хрыс­ці­янскх свя­тынь. Я шмат што ба­чыў там і мог па­ра­ўнаць рос­пі­сы чац­вёр­та­га, шос­та­га, во­сь­ма­га, два­нац­ца­та­га ста­год­дзяў. Там бач­на, як мас­тац­тва зы­ход­на эма­цый­нае, па­чуц­цё­вае па­сту­по­ва тран­сфар­му­ецца ў ка­нон. На­ту­ра­ль­ны, зрэш­ты, пра­цэс.

Ся­род ран­ніх рос­пі­саў мне за­пом­ні­ла­ся вы­ява се­ра­фі­ма. Ён на­ма­ля­ва­ны ад­ной лі­ні­яй, як дзе­ці ма­лю­юць. Вось та­кое мас­тац­тва, пад­обнае на дзі­ця­чае, і ўва­саб­ляе для мя­не ра­ні­цу хрыс­ці­янскай цы­ві­лі­за­цыі. Цяж­ка за­ха­ваць дзі­ця­чую чыс­цы­ню ў ва­рун­ках жыц­ця. Але не­ка­то­рым гэ­та да­дзе­на.

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"