Бяс­пе­ка пра­цы - спра­ва важ­ная

№ 40 (1531) 02.10.2021 - 08.10.2021 г

У мі­ніс­тэр­стве ку­ль­ту­ры 29 ве­рас­ня ад­бы­ла­ся на­ра­да па вы­ні­ках вы­ка­нан­ня ком­плек­сна­га пла­на ме­рап­ры­емстваў па за­бес­пя­чэн­ні бяс­пе­кі вы­твор­чай дзей­нас­ці за сту­дзень-жні­вень 2021 го­да з удзе­лам кі­раў­ні­коў дзяр­жаў­ных арга­ні­за­цый, пад­па­рад­ка­ва­ных мі­ніс­тэр­ству. На сус­трэ­чы за­кра­на­лі­ся так­са­ма тэ­мы пра­цоў­най дыс­цып­лі­ны, па­жар­най бяс­пе­кі, ахо­вы пра­цы, уста­ноў­ле­ных па­тра­ба­ван­няў па экс­плу­ата­цыі бу­дын­каў, пад­тры­ман­ні ў па­ра­дку пры­лег­лых да іх тэ­ры­то­рый. Пра­во­дзіў на­ра­ду на­мес­нік мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Сяр­гей Са­ра­кач.

/i/content/pi/cult/871/18460/11.jpgСяр­гей Са­ра­кач звяр­нуў ува­гу, што ра­бо­чая сус­трэ­ча пра­во­дзіц­ца па вы­ка­нан­ні ра­шэн­ня ка­ле­гіі ад 18 ве­рас­ня 2020 го­да №104 “Аб рэ­алі­за­цыі па­тра­ба­ван­няў Ды­рэк­ты­вы Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь ад 11 са­ка­ві­ка 2004 г №1 “Аб ме­рах па ўма­ца­ван­ні гра­мад­скай бяс­пе­кі і дыс­цып­лі­ны”. Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры i пад­на­ча­ле­ныя яму ўста­но­вы за­бяс­печ­ва­юць кан­троль над яе ажыц­цяў­лен­нем. Да пры­кла­ду, у хо­дзе пра­ве­рак уста­ноў­ле­на, што ў Брэс­цкай, Ві­цеб­скай і Го­ме­льс­кай аб­лас­цях не ў по­ўнай ме­ры рэ­алі­за­ва­ныя пады­хо­ды, звя­за­ныя з увя­дзен­нем у дзея­нне су­пра­ць­па­жар­най сіс­тэ­мы “Ма­лан­ка”.

Па-ра­ней­ша­му ў арга­ні­за­цы­ях ку­ль­ту­ры пра­во­дзяц­ца ме­рап­ры­емствы па аб­ста­ля­ван­ні пад­ве­дам­асных аб’­ектаў ка­ме­ра­мі ві­дэ­ана­зі­ран­ня, а так­са­ма інвен­та­ры­за­цыя, у тым лі­ку бу­дын­каў і ма­ёмас­ці ў ава­рый­ным ста­не. Пры­ма­юцца ме­ры па за­ха­ван­ні­ ня­вы­ка­рыс­та­ных аб’­ектаў дзяр­жаў­най улас­нас­ці і не­да­пуш­чэн­ня на іх ста­рон­ніх асоб. Мі­ніс­тэр­ствам пра­во­дзяц­ца і пра­вер­кі вы­ка­нан­ня дыс­цып­лі­ны на пра­цоў­ных мес­цах: пры­хо­ду і сы­хо­ду. Доб­ры пры­клад у гэ­тым пла­не — Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны уні­вер­сі­тэт ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў, дзе пра­ца і на­ву­ча­ль­ны пра­цэс ад­па­вя­да­юць вы­зна­ча­на­му рэ­гла­мен­ту.

Ёсць пэў­ныя пы­тан­ні і па за­бес­пя­чэн­ні­ ахо­вы пра­цы і праду­хі­лен­ні­ ня­шчас­ных вы­пад­каў. Свед­чан­не та­му — тра­гіч­ны вы­па­дак, які ад­быў­ся 5 жніў­ня з смя­рот­ным зы­хо­дам у дзяр­жаў­ным лі­та­ра­тур­ным му­зеі Янкі Ку­па­лы.

Сі­ту­ацыю з аб­ста­ля­ван­нем су­пра­ць­па­жар­най сіг­на­лі­за­цы­яй на пад­ве­дам­ных аб’­ектаў па ві­дэ­асу­вя­зі па­тлу­ма­чыў рэ­фе­рэнт упраў­лен­ня ку­ль­ту­ры Брэс­цка­га аб­лвы­кан­ка­ма Па­вел Фо­цін. Ён рас­па­вёў, што ўпраў­лен­нем МНС рэ­гу­ляр­на пра­во­дзяц­ца аб­сле­да­ван­ні, звя­за­ныя з су­пра­ць­па­жар­най бяс­пе­кай. У 2019 го­дзе прад­стаў­ні­кі тэ­ры­та­ры­яль­ных РАНС вы­яві­лі 250 аб’­ектаў ку­ль­ту­ры, на якіх ад­сут­ні­ча­ла су­праць­­па­жар­ная сіс­тэ­ма сіг­на­лі­за­цый. Пы­тан­не бы­ло сва­еча­со­ва пра­ана­лі­за­ва­на аб­лас­ным упраў­лен­нем ку­ль­ту­ры, у вы­ні­ку ча­го з’яві­лі­ся гра­фі­кі па сто­адсот­ка­ва­му аснаш­чэн­ню сіг­на­лі­за­цы­яй на 2021-2025 га­ды.

/i/content/pi/cult/871/18460/12.jpgТак­са­ма па ві­дэ­асу­вя­зі вы­сту­пі­лі на­ча­ль­нік упраў­лен­ня ку­ль­ту­ры Ма­гі­лёў­ска­га аб­лвы­кан­ка­ма Алег Стэ­ль­ма­шок і на­ча­ль­нік га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня ку­ль­ту­ры Мін­ска­га аб­лвы­кан­ка­ма Ала Ша­хо­ць­ка. Гэ­тыя рэ­гі­ёны так­са­ма ве­ль­мі ўваж­лі­ва па­ста­ві­лі­ся да спра­вы да­клад­най рэ­алі­за­цыі Ды­рэк­ты­вы №1. У пад­ве­дам­ных арга­ні­за­цы­ях пра­во­дзяц­ца інструк­та­жы з ра­бот­ні­ка­мі па ахо­ве пра­цы і су­пра­ць­па­жар­най бяс­пе­цы, пра­гля­да­юцца ча­со­пі­сы пры­хо­ду і сы­хо­ду з пра­цы. Су­мес­на з су­пра­цоў­ні­ка­мі МНС пра­во­дзіц­ца ма­ні­то­рынг бяс­пе­кі на аб’­ектах ку­ль­ту­ры. Тэх­ні­ка і аўтат­ран­спарт у аб­лас­цях пра­хо­дзіць агляд, кі­роў­цы — рэ­гу­ляр­ны кан­троль зда­роў­я.

Як за­зна­чыў у сва­ім вы­сту­пе ды­рэк­тар Мо­ла­дзе­ва­га тэ­атра эстра­ды Сяр­гей Мя­дзве­дзеў, у тэ­атры так­са­ма да­стат­ко­ва ўваж­лі­ва ста­вяц­ца да пы­тан­няў бяс­пе­кі­. Ажыц­цяў­ля­ецца кан­троль пра­цоў­най дыс­цып­лі­ны. Ство­ра­на па­ста­янна дзе­ючая ка­мі­сія, якая пры­мае сцэ­ніч­нае аб­ста­ля­ван­не пе­рад кож­ным спек­так­лем. Вы­пад­каў алка­го­ль­на­га і на­рка­тыч­на­га ап’я­нен­ня, па­ру­шэн­ня тэх­ні­кі бяс­пе­кі, ня­шчас­ных вы­пад­каў у тэ­атры не за­фік­са­ва­на. Пы­тан­ні бяс­пе­кі пра­цы рэ­гу­ляр­на раз­гля­да­юцца на схо­дах ка­лек­ты­ву тэ­атра. У тэ­атры ма­юцца стэн­ды з на­гляд­най інфар­ма­цы­яй па дзея­ннях у вы­пад­ку па­жа­ру. Ма­ецца ка­бі­нет па ахо­ве пра­цы, пра­во­дзяц­ца інструк­та­жы. У тэ­атры ўста­ля­ва­ная сіс­тэ­ма бяс­пе­кі “Ма­лан­ка”.

Ды­рэк­тар На­цы­яна­ль­на­га гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­на­га му­зея-за­па­вед­ні­ка “Ня­свіж” Дзміт­рый Яшчан­ка да­ла­жыў, што пра­цоў­ная дыс­цып­лі­на ва ўста­но­ве, якую ён мае го­нар уз­на­ча­ль­ваць, вы­кон­ва­ецца згод­на пра­цоў­на­га рас­па­рад­ку. Уста­ноў­ле­на элек­трон­ная сіс­тэ­ма пры­хо­ду і сы­хо­ду су­пра­цоў­ні­каў. Рэ­гу­ляр­на пра­во­дзяц­ца рэ­йды па кан­тро­лі пра­цоў­най дыс­цып­лі­ны, з мая па жні­вень ажыц­цёў­ле­на 16 та­кіх рэ­йдаў. У бу­дын­ках ма­юцца стэн­ды з на­гляд­най інфар­ма­цы­яй па дзея­ннях у надзвы­чай­ных сі­ту­ацы­ях. Пра­во­дзяц­ца інструк­та­жы з ра­бот­ні­ка­мі. Шток­вар­та­ль­на — дзень ахо­вы пра­цы. Усе аб’­екты му­зея-за­па­вед­ні­ка аб­ста­ля­ва­ны су­пра­ць­па­жар­най сіг­на­лі­за­цы­яй і сіс­тэ­май ба­за­ва­га па­жа­ра­ту­шэн­ня. У жніў­ні 2021 го­да су­пра­цоў­ні­ка­мі РАНС пра­ве­дзе­на пра­вер­ка аб’­ектаў му­зея-за­па­вед­ні­ка, су­р’ёз­ных па­ру­шэн­няў не вы­яўле­на. Мно­гія аб’­екты аб­ста­ля­ва­ны ка­ме­ра­мі ві­дэ­ана­зі­ран­ня, уста­ля­ва­ны пост Дэ­пар­та­мен­та ахо­вы, сіс­тэ­ма пра­хо­ду на­вед­ва­ль­ні­каў. Уся­го на аб’­ектах му­зея-за­па­вед­ні­ка 97 ка­мер на­зі­ран­няў і 11 ві­дэ­арэ­гіс­тра­та­раў. Быў пра­ве­дзе­ны агляд і ра­монт ага­ро­джаў па­ла­ца­ва-па­рка­ва­га ком­плек­су.

Пад­су­моў­ва­ючы вы­ні­кі на­ра­ды, на­мес­нік мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Сяр­гей Са­ра­кач адзна­чыў да­во­лі вы­со­кі ўзро­вень вы­ка­нан­ня ды­рэк­ты­вы, па­пра­сіў і да­лей над­аваць ува­гу ме­рап­ры­емствам па за­бес­пя­чэн­ню гра­мад­скай і па­жар­най бяс­пе­кі, ахо­вы пра­цы, на аб’­ектах ку­ль­ту­ры, ука­ра­ніць пра­кты­ку пра­вя­дзен­ня на­рад па ажыц­цяў­лен­ню бяс­пе­цы на вы­твор­час­ці ва ўста­но­вах не ме­ней разу на квар­тал.