Па­пу­ля­ры­зу­ючы ку­ль­ту­ру до­ма і за мя­жой

№ 40 (1531) 02.10.2021 - 08.10.2021 г

28 ве­рас­ня ад­бы­ла­ся чар­го­вая апа­рат­ная на­ра­да мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­то­лія Мар­ке­ві­ча з на­ча­ль­ні­ка­мі ўпраў­лен­няў і ад­дзе­лаў мі­ніс­тэр­ства. Дзя­ку­ючы срод­кам ві­дэа­су­вя­зі удзел у на­ра­дзе пры­ня­лі так­са­ма на­ча­ль­ні­кі ўпраў­лен­няў ку­ль­ту­ры аб­лас­ных вы­ка­наў­чых ка­мі­тэ­таў.

/i/content/pi/cult/871/18455/7.jpgНа­ча­ль­нік ад­дзе­ла ўста­ноў аду­ка­цыі Мі­ніс­тэр­ства Ма­ры­на Юрке­віч вы­сту­пі­ла з да­кла­дам аб дзей­нас­ці Інсты­ту­та па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі і пе­ра­пад­рых­тоў­кі кад­раў. Уста­но­ва ажыц­цяў­ляе па­вы­шэн­не ква­лі­фі­ка­цыі па шас­ці про­фі­лях і пе­ра­пад­рых­тоў­ку кі­раў­ні­коў ды спе­цы­яліс­таў, якія ма­юць вы­шэй­шую ад­ука­цыю, па адзі­нац­ца­ці спе­цы­яль­нас­цях, а яшчэ па дзвюх — для тых, хто мае ся­рэд­нюю спе­цы­яль­ную ад­ука­цыю.

Ко­ль­касць на­ву­чэн­цаў інсты­ту­та скла­дае сён­ня ка­ля ты­ся­чы ча­ла­век, у су­вя­зі з аб­ста­ві­на­мі пан­дэ­міі ро­бяц­ца за­ха­ды па пе­ра­хо­дзе на дыс­тан­цый­ную фор­му на­ву­чан­ня. Вя­лі­кая ўва­га пры­тым над­аец­ца пад­рых­тоў­цы спе­цы­яліс­таў да ра­бо­ты з вы­ка­рыс­тан­нем су­час­ных ліч­ба­вых тэх­на­ло­гій. Мі­ністр даў да­ру­чэн­не ця­гам ме­ся­ца вы­пра­ца­ваць алга­рытм акту­алі­за­цыі і сіс­тэ­ма­ты­за­цыі дзей­нас­ці інсты­ту­та, які му­сіць вы­кон­ваць ро­лю асноў­на­га ме­та­дыч­на­га цэн­тра ўсёй сфе­ры ку­ль­ту­ры.

З 1 па 4 кас­трыч­ні­ка ад­бу­дуц­ца Дні ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі ў Рэ­спуб­лі­цы Ка­зах­стан, у рам­ках якіх ува­зе пуб­лі­кі бу­дзе прад­стаў­ле­ны ўвесь спектр да­сяг­нен­няў айчын­най ку­ль­ту­ры, у тым лі­ку тво­ры кі­не­ма­таг­ра­фіі ды ані­ма­цыі і ра­бо­ты ма­ла­дых бе­ла­рус­кіх мас­та­коў. Ад­бу­дзец­ца кан­цэрт з удзе­лам Дзяр­жаў­на­га ансам­бля тан­ца, Ма­гі­лёў­скай фі­лар­мо­ніі, за­слу­жа­ных артыс­таў Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. За­пла­на­ва­ная так­са­ма сус­трэ­ча мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры з прад­стаў­ні­ка­мі бе­ла­рус­кай ды­яспа­ры ў Ка­зах­ста­не.

На­цы­яна­ль­ным гіс­та­рыч­ным му­зе­ем пад­рых­та­ва­ная вы­ста­ва, якая да­зво­ліць жы­ха­рам Ка­зах­ста­на па­зна­ёміц­ца з гіс­то­ры­яй і су­час­ны­мі да­сяг­нен­ня­мі Бе­ла­ру­сі. Уся раз­на­стай­насць бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры і яе су­вя­зі з Ка­зах­ста­нам знай­шлі ад­люс­тра­ван­не і ў пад­рых­та­ва­ным ад­мыс­ло­ва да гэ­тых ме­рап­ры­емстваў спец­вы­пус­ку га­зе­ты “Ку­ль­ту­ра”.