Па­ўста­год­дзя на вар­це па­мя­ці

№ 40 (1531) 02.10.2021 - 08.10.2021 г

25 ве­рас­ня 1971 го­да ад­бы­ло­ся ўра­чыс­тае ад­крыц­цё Ме­ма­ры­яль­на­га ком­плек­са “Брэс­цкая крэ­пасць-ге­рой”, яко­му бы­ло на­ка­на­ва­на зра­біц­ца ад­ным з са­мых зна­ка­вых мес­цаў па­мя­ці пра падзеі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, шы­ро­ка вя­до­мых не то­ль­кі ў Бе­ла­ру­сі, але і да­лё­ка за яе меж­амі. Сё­ле­та 24 ве­рас­ня ў Брэс­це пра­йшлі ўра­чыс­тыя ме­рап­ры­емствы, пры­мер­ка­ва­ныя да пя­ці­дзе­ся­ці­год­дзя ком­плек­са, які з гэ­тай на­го­ды быў уша­на­ва­ны ад­ной з най­вы­шэй­шых дзяр­жаў­ных уз­на­га­род Бе­ла­ру­сі — ордэ­нам Фран­цыс­ка Ска­ры­ны. Якім быў шлях ле­ген­дар­най крэ­пас­ці да ста­ту­су Ме­ма­ры­яла, і як ця­пер тут збе­ра­га­ецца па­мяць аб падзе­ях ва­сь­мі­дзе­ся­ці­га­до­вай да­ўні­ны, а так­са­ма аб іншых, не менш ці­ка­вых эпі­зо­дах з мі­нуў­шчы­ны гэ­тай не­звы­чай­най мясц­іны?

/i/content/pi/cult/871/18453/1.jpg

Брэс­цкая крэ­пасць сён­ня — не­звы­чай­ны кан­гла­ме­рат свед­чан­няў аб падзе­ях роз­ных эпох. Гэ­тае мес­ца мож­на акрэс­ліць і як сво­еа­саб­лі­вы архі­тэк­тур­ны па­лім­псест — як вя­до­ма, аб­арон­чыя ўма­ца­ван­ні крэ­пас­ці ча­соў Рас­ійскай імпе­рыі па­ўста­лі тут у 1830-ыя га­ды на мес­цы зруй­на­ва­на­га для яе па­бу­до­вы ста­ра­жыт­на­га го­ра­да Бя­рэс­ця. Ві­даць, са­мім лё­сам гэ­та­му мес­цу бы­ло на­ка­на­ва­на ця­гам усёй сва­ёй гіс­то­рыі за­зна­ваць раз­бу­рэн­ні і ва­енныя тра­ге­дыі. Зва­жа­ючы на ге­агра­фіч­нае ста­но­віш­ча го­ра­да і крэ­пас­ці, іна­чай, ві­даць, і быць не маг­ло — не­здар­ма Брэст і сён­ня, і ўжо доў­гія га­ды яго існа­ван­ня ў скла­дзе як са­вец­кай, так і су­час­най не­за­леж­най Бе­ла­ру­сі, успры­ма­ецца як бра­ма кра­іны на яе за­ход­нім ру­бя­жы. А гру­ка­лі ў гэ­тую бра­му не за­ўжды жа­да­ныя гос­ці.

НА­ПЛАС­ТА­ВАН­НЕ ЭПОХ

У шы­ро­кім сэн­се Брэс­цкая крэ­пасць — вя­ліз­ная сіс­тэ­ма аб­арон­чых збу­да­ван­няў, якая скла­да­ецца, акра­мя ўлас­на цы­та­дэ­лі на за­ход­няй ускра­іне Брэс­та, з двух па­ясоў ума­ца­ван­няў, якія бы­лі збу­да­ва­ныя пад­час ма­дэр­ні­за­цыі фар­ты­фі­ка­цый­най сіс­тэ­мы ў 1880-ыя і на­пя­рэ­дад­ні Пер­шай сус­вет­най вай­ны, і зна­хо­дзяц­ца ва­кол го­ра­да на ад­лег­лас­ці ад трох да ся­мі кі­ла­мет­раў. Унут­ры са­мой крэ­пас­ці і на пры­лег­лай да яе тэ­ры­то­рыі за­ха­ва­лі­ся ўні­ка­ль­ныя по­мні­кі, што на­гад­ва­юць аб ча­сах, ка­лі са­мой цы­та­дэ­лі яшчэ не існа­ва­ла — на Ва­лын­скім ума­ца­ван­ні, што на по­ўдзень ад крэ­пас­ці, за­ха­ва­ла­ся драў­ля­ная за­бу­до­ва ста­ра­жыт­на­га Бя­рэс­ця, якая сён­ня пе­ра­тво­ра­ная ў экс­па­зі­цыю ад­на­ймен­на­га архе­ала­гіч­на­га му­зея.

/i/content/pi/cult/871/18453/2.jpgЗу­сім по­бач — ру­іны збу­да­ва­на­га ў XVIІІ ста­год­дзі жа­но­ча­га кляш­та­ра ка­та­ліц­ка­га ордэ­на бер­нар­ды­нак, апош­ня­га з хоць час­тко­ва аца­ле­лых бу­дын­каў, што да­йшлі да на­шых дзён ад ста­ро­га Брэс­та, які існа­ваў на гэ­тым мес­цы да ўзвя­дзен­ня крэ­пас­ці. А на іншы, па­ўноч­ны бок ад кра­пас­ных сцен, на Коб­рын­скім ума­ца­ван­ні, збя­рог­ся след зна­хо­джан­ня тут поль­скіх войск, ка­лі крэ­пасць і го­рад ува­хо­дзі­лі ў склад між­ва­еннай дру­гой Рэ­чы Па­спа­лі­тай — ка­зар­мы 30-га Па­лес­ка­га па­лка лёг­кай арты­ле­рыі, збу­да­ва­ныя ў 1930-ыя га­ды.

СВЕД­КА ЗА­МІ­РЭН­НЯ

Экс­па­зі­цыі ме­ма­ры­яль­на­га ком­плек­са раз­мяш­ча­юцца ў кра­пас­ных бу­дын­ках ча­соў Рас­ійскай імпе­рыі, дзе раз­гор­тва­лі­ся тра­гіч­ныя і ге­ра­ічныя падзеі сла­ву­тай аб­а-
ро­ны ўлет­ку 1941 го­да. Але тут мож­на ад­шу­каць і сля­ды ра­ней­шых эпох ды вы­зна­ча­ль­ных падзей у гіс­то­рыі на­шай ра­дзі­мы. Пер­шае, што ба­чаць на­вед­ва­ль­ні­кі цы­та­дэ­лі, пе­ра­йшоў­шы мост, які вя­дзе ад га­лоў­на­га ўва­хо­да — гэ­та ру­іны так зва­на­га Бе­ла­га па­ла­ца, яшчэ ад­на­го бу­дын­ка ста­ро­га Бя­рэс­ця, які, хоць і ў ста­не ру­інаў, да­йшоў да на­шых дзён.

/i/content/pi/cult/871/18453/3.jpgЗбу­да­ва­ны на­пры­кан­цы XVIII ста­год­дзя як цар­ква пры ма­нас­ты­ры грэ­ка-ка­та­ліц­ка­га ордэ­на ба­зы­ль­янаў, пад­час бу­даў­ніц­тва крэ­пас­ці ён быў пры­ста­са­ва­ны пад афі­цэр­скі клуб, у якім у 1918 го­дзе ад­бы­ва­лі­ся пе­ра­мо­вы ва­юю­чых ба­коў Пер­шай сус­вет­най вай­ны, што за­вяр­шы­лі­ся 3 са­ка­ві­ка пад­пі­сан­нем Брэс­цкай мір­най да­мо­вы. Бе­лы па­лац моц­на па­цяр­пеў ад ня­мец­кіх аві­яна­лё­таў яшчэ ў ве­рас­ні 1939 го­да, пад­час аб­аро­ны крэ­пас­ці поль­скі­мі вой­ска­мі, а па­зней — і пад­час ге­ра­ічна­га зма­ган­ня са­вец­ка­га гар­ні­зо­на ўлет­ку 1941-га.

ШЛЯХ ДА ЎША­НА­ВАН­НЯ

Аку­рат ля ру­ін Бе­ла­га па­ла­ца зна­хо­дзіц­ца ўва­ход у му­зей аб­аро­ны Брэс­цкай крэ­пас­ці. Шлях да ме­ма­ры­ялі­за­цыі гэ­та­га мес­ца надзвы­чай­ных тра­ге­дый і подзві­гу так­са­ма быў па­кру­час­тым і ня­лёг­кім. Пад­час за­ця­тай аб­аро­ны ўлет­ку 1941, якая доў­жыл­ся ця­гам ме­ся­ца, кра­пас­ным ума­ца­ван­ням бы­лі на­не­се­ныя цяж­кія па­шко­джан­ні, але і гэ­та быў не ка­нец раз­бу­рэн­ням. Ка­лі ў 1944 го­дзе фронт зноў да­ка­ціў­ся да Бе­ла­ру­сі, цы­та­дэль бес­пас­пя­хо­ва спра­ба­ва­лі вы­ка­рыс­таць для аб­аро­ны ця­пер ужо са­мі фа­шыс­цкія аку­пан­ты.

Па­сля за­кан­чэн­ня вай­ны подзвіг са­вец­ка­га ле­ген­дар­на­га гар­ні­зо­на доў­гі час за­ста­ваў­ся не­прыз­на­ным, што, ві­даць, ад­бі­ва­ла­ся і на стаў­лен­ні да мес­ца, дзе раз­гор­тва­лі­ся падзеі — крэ­пасць пра­цяг­ва­ла ста­яць за­няд­ба­най, яе бу­дын­кі па­кры­се раз­бу­ра­лі­ся.

То­ль­кі ў 1956 го­дзе быў ство­ра­ны Му­зей аб­аро­ны, а ў ся­рэ­дзі­не 1960-ых, ка­лі ў вы­ні­ку вя­ліз­най по­шу­ка­вай і да­след­чыц­кай ра­бо­ты пі­сь­мен­ні­ка Сяр­гея Смір­но­ва цы­та­дэль атры­ма­ла ўні­ка­ль­нае зван­не “Крэ­пасць-Ге­рой”, да яе му­роў па­ста­ві­лі­ся з на­леж­най па­ва­гай - яны ўвай­шлі ў склад ме­ма­ры­яль­на­га ком­плек­са, які па­ча­лі ства­раць тут у 1968 го­дзе. На ўра­чыс­тым ад­крыц­ці Ме­ма­ры­яла, якое ад­бы­ло­ся 25 ве­рас­ня 1971 го­да, у якас­ці га­на­ро­вых гас­цей пры­сут­ні­ча­лі ўдзе­ль­ні­кі аб­аро­ны крэ­пас­ці і чле­ны се­м’яў па­лег­лых аб­арон­цаў, а Веч­ны агонь за­па­ліў пер­шы сак­ра­тар Цэн­тра­ль­на­га Ка­мі­тэ­та Ка­му­ніс­тыч­най парт­ыі Бе­ла­ру­сі Пётр Ма­шэ­раў.

/i/content/pi/cult/871/18453/4.jpgСУК­ВЕЦ­ЦЕ ЭКС­ПА­ЗІ­ЦЫЙ

Кі­раў­ніц­тва не­за­леж­най Бе­ла­ру­сі пра­цяг­вае ўша­ноў­ваць на­леж­ным чы­нам па­мяць аб подзві­гу аб­арон­цаў Брэс­цкай цы­та­дэ­лі. З 1997 па 2011 год доў­жы­лі­ся маш­таб­ныя за­ха­ды па ка­пі­та­ль­ным ра­мон­це і рэ­стаў­ра­цыі аб’ектаў Ме­ма­ры­яль­на­га ком­плек­са, а апош­няе дзе­ся­ці­год­дзе адзна­чы­ла­ся істот­ным па­шы­рэн­нем яго му­зей­най пра­сто­ры. У 2014 го­дзе ў па­ўднё­ва-ўсход­няй ка­зар­ме ад­кры­ла­ся экс­па­зі­цыя “Му­зей вай­ны — тэ­ры­то­рыя мі­ру”, а ў 2017-ым — экс­па­зі­цыя “Армей­скі клуб” у па­ра­ха­вым скла­дзе на Коб­рын­скім ума­ца­ван­ні.

У 2018 рас­па­ча­лі­ся чар­го­выя ра­бо­ты па ка­пі­та­ль­ным ра­мон­це, рэ­стаў­ра­цыі ды му­зе­іфі­ка­цыі аб’ектаў ком­плек­са, у рам­ках якіх у 2019 го­дзе ад­кры­ла­ся экс­па­зі­цыя “Ле­та­піс Брэс­цкай крэ­пас­ці” ў на­паў­ве­жы па­ўднё­ва-за­ход­няй ка­зар­мы, а ў 2020-ым - экс­па­зі­цыя, пры­све­ча­ная аб­аро­не Усход­ня­га фор­та крэ­пас­ці. Ра­бо­ты за­вер­шы­лі­ся ў сту­дзе­ні бя­гу­ча­га го­да ад­крыц­цём экс­па­зі­цыі фі­лі­яла Ме­ма­ры­яль­на­га ком­плек­са “Пя­ты форт” на ўма­ца­ван­ні ХІХ ста­год­дзя, якое раз­меш­ча­нае ў ва­ко­лі­цах Брэс­та за ча­ты­ры кі­ла­мет­ры на по­ўдзень ад цы­та­дэ­лі.

РАС­КРЫЦЬ СЛЯ­ДЫ МІ­НУ­ЛА­ГА

Но­выя му­зей­ныя экс­па­зі­цыі Ме­ма­ря­ль­на­га ком­плек­са не то­ль­кі рас­кры­ва­юць у по­ўнай сту­пе­ні ўсю кар­ці­ну пра­цяг­лай аб­аро­ны крэ­пас­ці, але так­са­ма рас­па­вя­да­юць аб ра­ней­шых эта­пах яе гіс­то­рыі і аб да­лей­шых лё­сах аб­арон­цаў — мно­гія з іх удзе­ль­ні­ча­лі ў вы­зва­лен­ні Бе­ла­ру­сі і кра­ін Еўро­пы, у пад­по­ль­ным і парт­ызан­скім ру­ху. Асаб­лі­вая ўва­га звер­ну­тая на цяж­кі шлях да пры­знан­ня подзві­гу гар­ні­зо­на крэ­пас­ці, на лё­сы сем’яў удзе­ль­ні­каў яе аб­аро­ны. Экс­па­зі­цыя фі­лі­яла “Пя­ты форт” пад­ра­бяз­на зна­ёміць на­вед­ва­ль­ні­каў з гіс­то­ры­яй фар­ты­фі­ка­цыі кан­ца ХІХ — па­чат­ку ХХ ста­год­дзя.

Ды­рэк­тар Ме­ма­ры­яль­на­га ком­плек­са Ры­гор Бы­сюк адзна­чае, што ў бу­ду­чы­ні пла­ну­ецца пра­вес­ці ра­бо­ты па ка­пі­та­ль­ным ра­мон­це ма­ну­мен­таў “Муж­насць” ды “Сма­га” і га­лоў­на­га ўва­хо­да ў крэ­пасць. Акра­мя та­го, мяр­ку­ецца доб­раў­па­рад­ка­ваць па­мяш­кан­ні па­ўднё­вай ка­зар­мы, ка­зе­ма­ты га­лоў­на­га ўва­хо­да, па­ўноч­най бра­мы, так­са­ма ёсць ідэя рас­крыць на па­вер­хні зям­лі фун­да­мен­ты зруй­на­ва­ных час­так ка­ль­ца­вой ка­зар­мы, што да­зво­лі­ла б атры­маць уяў­лен­не аб по­ўным маш­та­бе ўма­ца­ван­няў цы­та­дэ­лі.

На круг­лым ста­ле, які ад­быў­ся ў Му­зеі аб­аро­ны Брэс­цкай крэ­пас­ці 24 ве­рас­ня, быў прэ­зен­та­ва­ны аль­бом “Брэс­цкая крэ­пасць. Гіс­то­рыя і па­мяць”, у якім прад­стаў­ле­ныя ка­ля ста ся­мі­дзе­ся­ці здым­каў, што рас­кры­ва­юць гіс­то­рыю ле­ген­дар­най цы­та­дэ­лі. Удзел ва ўра­чыс­тых ме­рап­ры­емствах пры­няў мі­ністр ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­то­лій Мар­ке­віч, які ўру­чыў су­пра­цоў­ні­кам Ме­ма­ры­яль­на­га ком­плек­су ўзна­га­ро­ды за плён­ную пра­цу па вы­ха­ван­ні па­тры­ятыз­му і збе­ра­жэн­ні свед­чан­няў аб подзві­гу аб­арон­цаў цы­та­дэ­лі над Бу­гам.

Брэс­цкая крэ­пасць за­ста­ецца яскра­вым пры­кла­дам за­ха­ван­ня па­мя­ці аб тра­гіч­ных і ге­ра­ічных га­дах апош­няй вай­ны не­пас­рэд­на на мес­цы та­га­час­ных падзей, аб’ядноў­ва­ючы ў са­бе су­куп­насць свед­чан­няў аб мнос­тве плас­тоў гіс­то­рыі за­ход­няй бра­мы на­шай кра­іны.