“Хто, ка­лі не мы? Не за­быць, не раз­гу­біць, ша­на­ваць”

№ 39 (1530) 25.09.2021 - 01.10.2021 г

Дзень на­род­на­га адзін­ства свят­ка­ва­лі ў кож­ным ра­ёне Бе­ла­ру­сі. Бы­ло зла­джа­на шмат ме­рап­ры­емстваў, ад­чы­не­на шмат аб’ектаў і рэ­спуб­лі­кан­ска­га, і рэ­гі­яна­ль­на­га ўзроў­ню. А як ста­ві­ла­ся мо­ладзь да гэ­та­га лё­са­выз­на­ча­ль­на­га для кра­іны дня, што ду­ма­ла на да­дзе­ную тэ­му, чым бы­ла ўзру­ша­на? У рэ­дак­цыю “К” па­тра­пі­лі са­чы­нен­ні сту­дэн­таў з на­ву­ча­ль­ных уста­ноў, якія рых­ту­юць бу­ду­чых су­пра­цоў­ні­каў га­лі­ны ку­ль­ту­ры. Бы­ло ве­ль­мі ці­ка­ва чы­таць са­чы­нен­ні ма­ла­дых лю­дзей, я ўба­чыў, што ўсе яны па­ста­ра­лі­ся і ўкла­лі ў іх свае здо­ль­нас­ці і та­лен­ты. Але — да­мо сло­ва мо­ла­дзі.

Сту­дэнт пер­ша­га кур­са гру­пы гу­ка­рэ­жы­сё­раў фа­ку­ль­тэ­та экран­ных мас­тац­тваў Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў Па­вел Швя­цоў пі­ша, што: “ажыц­ця­ві­ла­ся доў­га­ча­ка­ная і за­па­вет­ная мая ма­ра па­сту­піць у леп­шую твор­чую ўста­но­ву Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, і гэ­та падзея су­па­ла з уста­ля­ван­нем Дня на­род­на­га адзін­ства”. Хло­пец у сва­ім са­чы­нен­ні цы­туе шмат вер­шаў стал­поў бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры Я. Ку­па­лы і Я. Ко­ла­са. Бач­на, што Па­вел лю­біць і ве­дае іх твор­часць, усве­дам­ляе пра­гу пес­ня­роў да леп­ша­га жыц­ця сва­ёй кра­іны і свай­го на­ро­да. Юнак пад­су­моў­вае: “За­ха­ван­не леп­шых тра­ды­цый на­шай вы­дат­най Бе­ла­ру­сі — пра­мы аб­авя­зак кож­на­га з тых, хто жы­ве пад мір­ным, со­неч­ным і зор­ным не­бам”.

/i/content/pi/cult/870/18450/24.jpgТую ж тэ­му ўзды­мае Во­ль­га Ко­валь, сту­дэн­тка 1 кур­са Гро­дзен­ска­га дзяр­жаў­на­га му­зыч­на­га ка­ле­джа. “Я па­мя­таю пер­шы ўрок у ка­ле­джы ў гэ­тым на­ву­ча­ль­ным го­дзе. Згур­та­ва­насць, па­ра­зу­мен­не, са­лі­дар­насць бе­ла­ру­саў, аб’ядна­ных гіс­то­ры­яй, тра­ды­цы­ямі, ку­ль­ту­рай і агу­ль­ным ду­хам па­ва­гі і роў­нас­ці — вось га­лоў­ныя сло­вы, якія гу­чаць на гэ­тым уро­ку”. Дзяў­чы­на пад­во­дзіць вы­нік: “Хто, ка­лі не мы? Не за­быць, не раз­гу­біць, ша­на­ваць — вось асноў­ныя за­да­чы для нас, бу­ду­чых да­рос­лых”.

Дум­ка­мі пра тое, што ву­чо­ба ва ўста­но­ве ад­ука­цыі пе­ра­ся­ка­ецца з гіс­то­ры­яй пра адзін­ства на­ро­да, дзе­ліц­ца дру­га­кур­сні­ца Ла­лі­та Ся­нь­ко: “Я пры­еха­ла ў го­рад Ма­ла­дзеч­на для ву­чо­бы ў му­зыч­ным ка­ле­джы імя М.К.Агін­ска­га. Па­мя­таю, як я ра­да­ва­ла­ся па­ступ­лен­ню, як ад­ра­зу за­ка­ха­ла­ся ў гэ­ты вы­дат­ны го­рад, у якім мне трэ­ба бы­ло жыць і ву­чыц­ца ча­ты­ры га­ды. Ад­ной­чы, пад­час пра­гул­кі, маю ўва­гу пры­цяг­ну­ла на­зва ад­ной з ву­ліц: “17 ве­рас­ня”. Ла­лі­та, да­ве­даў­шы­ся пра гэ­ту да­ту, дзе­ліц­ца ўра­джан­ня­мі, што Бе­ла­ру­сі шмат ча­го да­вя­ло­ся вы­тры­ваць, каб стаць су­час­най дзяр­жа­вай: “Адзін­ства на­ша­га на­ро­да да­зво­лі­ла Бе­ла­ру­сі стаць кра­інай вя­лі­кіх да­сяг­нен­няў. Сён­ня ў Бе­ла­ру­сі — раз­ві­тая пра­мыс­ло­васць, сель­ская гас­па­дар­ка, вы­со­кая якасць ад­ука­цыі і мед­ыцы­ны, пры­го­жыя га­ра­ды і да­гле­джа­ныя вёс­кі. У на­шых лю­дзей ёсць ад­но імкнен­не — ства­раць, та­му бе­ла­ру­сы бу­ду­юць да­мы і шко­лы, пра­цу­юць на вы­твор­час­ці, се­юць хлеб, га­ду­юць дзя­цей, слу­жаць на­ву­цы і мас­тац­тву”.

/i/content/pi/cult/870/18450/25.jpgСту­дэн­тка трэ­ця­га кур­са Го­ме­льс­ка­га дзяр­жаў­на­га ка­ле­джа мас­тац­тваў імя. Н. Ф. Са­ка­лоў­ска­га На­стас­ся Не­кра­шэ­віч у сва­ім са­чы­нен­ні за­ўва­жае: “Мае пра­шчу­ры год­на ад­ста­ялі на­шу Ра­дзі­му ў шэ­ра­гах яе аб­арон­цаў у ча­сы Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны”. Вя­лі­кую Пе­ра­мо­гу На­сця на­зы­вае дзей­снай падзе­яй па злу­чэн­ні на­цыі: “Яны змаг­лі ад­ва­яваць Ра­дзі­му ў фа­шыс­цкіх за­хоп­ні­каў. Усе раз­ам, стаў­шы адзі­най сі­лай, яны пад­ары­лі лю­дзям мір­нае не­ба над га­ла­вой і надзею на свет­лую бу­ду­чы­ню. Ме­на­ві­та ў адзін­стве на­ша сі­ла. Та­му я ду­маю, што Дзень на­род­на­га адзін­ства, па сут­нас­ці, не толькі но­вае свя­та, а вяр­тан­не да вы­то­каў”. Ма­юць сэнс у сло­ве “адзін­ства” для На­стас­сі так­са­ма і ча­ла­ве­чыя ад­но­сі­ны: “Я за­дум­ва­юся ча­сам, якая важ­ная пад­трым­ка сяб­ра, бліз­ка­га ча­ла­ве­ка ці про­ста ўсмеш­ка не­зна­ёма­га мі­на­ка ў той мо­мант, ка­лі та­бе сум­на або ду­шу гры­зе не­йкі сму­так.” Про­стыя ад­но­сі­ны, па мер­ка­ван­ні дзяў­чы­ны, так­са­ма пра­ява адзін­ства ся­род лю­дзей.

У са­чы­нен­ні на­ву­чэн­кі дру­го­га кур­са Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ха­рэ­агра­фіч­най гім­на­зіі-ка­ле­джа Ма­рыі Раз­ана­вай так­са­ма пад­крэс­лі­ва­ецца важ­насць пе­ра­мо­гі ў ча­сы Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны для аб’яднан­ня на­цыі: “У вы­ні­ку па­лі­ты­кі ге­на­цы­ду на­цыс­цкія аку­пан­ты зніш­чы­лі со­тні ты­сяч мір­ных жы­ха­роў: бе­ла­ру­саў, яўрэ­яў, рус­кіх, укра­інцаў. Па­мяць аб Вя­лі­кай Пе­ра­мо­зе сён­ня за­ста­ецца ма­гут­най сі­лай, якая аб’ядноў­вае на­шы на­ро­ды”. А “бе­ла­ру­сы — мір­ныя лю­дзі, доб­рыя, вет­лі­выя, гас­цін­ныя”, пад­крэс­лі­вае Ма­рыя.

Шэ­раг сту­дэн­таў не­пас­рэд­на на­пі­са­лі пра ча­сы да­лу­чэн­ня За­ход­няй Бе­ла­ру­сі да БССР. Стэ­фа­нія Кок­тыш, трэ­ця­кур­сні­ца Мін­ска­га дзяр­жаў­на­га му­зыч­на­га ка­ле­джа імя М. І. Глін­кі, у ка­ро­це­нь­кіх апо­ве­дах рас­кры­ла пры­гнёт поль­скай ула­дай бе­ла­рус­кіх ся­лян, на­ву­чэн­цаў ву­чэб­ных уста­ноў, на­ра­чан­скіх ры­ба­коў, апі­са­ла са­му падзею вы­зва­лен­ня і па­ча­так Вя­лі­кай Айчын­най.

Соф’я Ма­ка­ран­ка, на­ву­чэн­ка дру­го­га кур­са Мін­ска­га дзяр­жаў­на­га ка­ле­джа мас­тац­тваў у сва­ім са­чы­нен­ні пры­вя­ла ці­ка­вую ме­та­фа­ру айчын­най гіс­то­рыі. Сту­дэн­тка па­ра­ўна­ла яе з… трак­та­рам. Ле­ген­дар­ныя трак­та­ры “Ка­пі­тан” пры­вяз­лі ў Да­выд-Га­ра­доц­кія кал­га­сы, а ка­лі па­ча­ла­ся вай­на, мясц­овы вар­таў­нік раз­абраў іх і сха­ваў, каб яны не да­ста­лі­ся во­ра­гу. Па­сля вай­ны трак­та­ры саб­ра­лі і зноў пра­ца­ва­лі на іх. “Так­са­ма і на­ша кра­іна, раз­бі­ра­ла­ся і збі­ра­ла­ся па час­тках, але не сы­хо­дзі­ла ў ня­быт, а, саб­раў­шы­ся ў адзі­нае цэ­лае, пра­ца­ва­ла су­лад­ным ме­ха­ніз­мам, не ла­ма­ючы­ся, ста­ран­на пра­клад­ва­ючы шлях да свет­ла­га і но­ва­га”, — пі­ша Соф’я”.

Да­во­лі трап­на на­пі­са­ла пра Дзень на­род­на­га адзін­ства Дар’я Ку­зь­мі­на, ву­ча­ні­ца дру­го­га кур­са спе­цы­яль­нас­ці “ды­зайн” Мін­ска­га дзяр­жаў­на­га мас­тац­ка­га ка­ле­джа імя А. К. Гле­ба­ва: “Асноў­ная за­да­ча гэ­та­га свя­та — аб’яднан­не лю­дзей роз­на­га па­хо­джан­ня, ста­ту­су і ве­ра­выз­нан­ня для да­сяг­нен­ня агу­ль­най мэ­ты — рос­кві­ту і бес­пе­ра­пын­на­га ку­ль­тур­на­га раз­віц­ця. Свя­та то­ль­кі та­ды змо­жа зда­быць рэ­аль­ны сэнс, ка­лі лю­дзі зра­зу­ме­юць, што не­ль­га ні­ко­му да­зва­ляць ра­біць за­мах на Ра­дзі­му, ка­лі кож­ны ўсве­дам­ляе сваю ад­каз­насць і пры­на­леж­насць да ад­на­го на­ро­ду. Гэ­ты дзень мае не то­ль­кі гіс­та­рыч­ны кан­тэкст, але і су­час­ны: ад­ста­яць сваё на­род­нае пра­ва і да­лей раз­ві­вац­ца як не­за­леж­ная і сва­бод­нае, су­час­нае інтэ­лек­ту­аль­нае гра­мад­ства”.

Адзна­чу, што сту­дэн­ты пі­са­лі і вер­шы, пры­све­ча­ныя Дню на­род­на­га адзін­ства. Дар’я Бу­га­ец, вы­пус­кні­ца тэ­атра­ль­на­га фа­ку­ль­тэ­та Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў, па­ра­ўна­ла ўту­ль­ны дом для асоб­най сям’і з до­мам для сям’і агу­ль­най — на­ро­да.

І на­пры­кан­цы гэ­тых вы­тры­мак, якія зра­бі­ла да Дня на­род­на­га адзін­ства мо­ладзь уста­ноў ад­ука­цыі ку­ль­ту­ры, хо­чац­ца пры­вес­ці ка­ва­ла­чак з вер­ша на род­най мо­ве ву­ча­ні­цы гім­на­зіі-ка­ле­джа пры Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў На­стас­сі То­рап:

Мы по­мнім пра­шчу­раў на­каз:

“Жы­ві­це ў мі­ры, у зго­дзе!”

І гэ­та еднасць ужо не раз

Нас ра­та­ва­ла ў го­ры.

У нас адзі­ная ду­ша,

І лёс наш не­па­дзе­ль­ны...

За­ло­ціць ран­няя за­ра

Зям­лю ле­генд і спе­ваў.

Надзея, мі­ласць і лю­боў —

Усё, што збе­раг­лі мы,

Та­бе, на­шча­дак, ад­да­ём,

Каб быў ты век шчас­лі­вы!