Па­пра­ду­ха лё­су по­спех га­ран­туе

№ 39 (1530) 25.09.2021 - 01.10.2021 г

“К” пі­са­ла ў свой час, што ку­ль­ту­ра Ка­рэ­ліц­ка­га ра­ённа ве­ль­мі шмат­гран­ная. Ці не ў кож­ным па­се­ліш­чы ця­гам го­ду ла­дзяц­ца свя­ты, гіс­та­рыч­на ўлас­ці­выя ме­на­ві­та гэ­та­му рэ­гі­ёну. Мясц­овая са­ма­быт­насці у тым і за­клю­ча­ецца, што кож­ны су­час­ны пра­ект тут кар­та­ня­мі сва­імі аб­а­вяз­ко­ва аб­апі­ра­ецца на спрад­веч­ную тра­ды­цыю. Усё гэ­та ты­чыц­ца і пра­екта “Мі­ко­ша за­пра­шае”. На­га­даю, Мі­ко­ша — ба­гі­ня, па­пра­ду­ха лё­су, апя­куе жа­но­чае ру­ка­дзел­ле. Так што за­пра­шае яна ме­на­ві­та май­стрых. А чар­го­вае свя­та ад­бы­ло­ся 11 ве­рас­ня ў агра­га­рад­ку Рай­ца. Ча­му ме­на­ві­та ў гэ­тым па­се­ліш­чы? Та­му што шмат тут та­ле­на­ві­тых ка­бет. А рэй вя­дзе ад­мет­ная са­ло­мап­ля­це­льш­чы­ца Ве­ра Сал­да­та­ва, так­са­ма доб­ра вя­до­мая чы­та­чам “К”. Да­дам то­ль­кі, што ра­бо­ты яе не то­ль­кі ў Бе­ла­ру­сі вя­до­мы, але і за­хоў­ва­юцца ў пры­ват­ных за­меж­ных ка­лек­цы­ях. А ця­пер — пра змест “Мі­ко­шы…”, праз асо­бу кож­най з май­стрых.

/i/content/pi/cult/870/18448/21.jpgДВУХ­МЕТ­РО­ВЫ ПЕ­ГАС

— Мая да­ўняя ма­ра — па­ўта­рыць тыя ра­бо­ты, якія раз’еха­лі­ся па све­це, — рас­каз­вае Ве­ра Сал­да­та­ва. — Маг­чы­ма, па­чну з Пе­га­са, які меў у вы­шы­ню два мет­ры і ве­ль­мі мя­не на­тхняў. Ця­пер у на­шым ся­дзіб­ным до­ме ў Рай­цы мы ла­дзім ра­монт. Адзін з па­ко­яў бу­дзе ад­ве­дзе­ны для ра­бот з са­лом­кі, дру­гі — для жы­ва­пі­су (муж Ве­ры Яўге­наў­ны — Аляк­сандр Ва­сі­ль­евіч — іка­на­пі­сец і жы­ва­пі­сец). Па­куль жа за­йма­юся вы­ра­бам са­ла­мя­ных су­ве­ні­раў, якія рэ­алі­зую пад­час экс­кур­сій па ся­дзі­бе. Да­рэ­чы, на­зі­раю рост ці­каў­нас­ці бе­ла­ру­саў да ўнут­ра­на­га ту­рыз­му. На­прык­лад, ле­там нам пры­хо­дзі­ла­ся пры­маць па не­ка­ль­кі ту­рыс­тыч­ных груп за дзень.

На вы­ста­ве да ра­бот Ве­ры Яўге­наў­ны за­ўжды пад­ыхо­дзяць лю­дзі, дзе­ці з за­да­ва­ль­нен­нем фа­таг­ра­фу­юцца з са­ла­мя­ны­мі ра­бо­та­мі. Да сло­ва, ад­ноў­ле­ны Пе­гас мо­жа стаць эмбле­май пра­екта. Ён — доў­га­тэр­мі­но­вы, та­му про­ста аба­вя­за­ны па­ста­янна раз­ві­вац­ца і ўдас­ка­на­ль­вац­ца.

СЫН ЗА БА­ЦЬ­КУ

Не ўсе май­стры змаг­лі пры­сут­ні­чаць на свя­це з-за па­ва­жа­на­га ўзрос­ту, але іх ра­бо­ты прад­ста­ві­лі іх бліз­кія. На­прык­лад, Ала Сі­ро­ці­на раз­гар­ну­ла цу­доў­ную вы­ста­ву вы­шы­тых по­сці­лак, руч­ні­коў, аб­ру­саў і кар­цін сва­ёй свяк­ро­ві Ган­ны Ва­сі­ль­еўны Сі­ро­ці­най.

— На­шай ма­ме 78 га­доў, і яна да гэ­та­га ча­су за­йма­ецца твор­час­цю, — рас­каз­вае жан­чы­на. — Лю­боў да ра­мяс­тва ў яе з дзя­цін­ства. Рас­каз­ва­ла, што ра­ней за ніт­ка­мі для вы­шы­ван­ня па­трэб­на бы­ло ехаць на кір­маш. Звы­чай­на за ад­но яйка мож­на бы­ло ку­піць ма­ток.

Анта­ні­на Мя­леш­ка так­са­ма прад­ста­ві­ла ра­бо­ты сва­ёй свяк­ро­ві Яўге­ніі Анто­наў­ны Мя­леш­кі:

— Свяк­роў рас­каз­ва­ла, як ра­ней на вя­чор­ках усе вяс­ко­выя жан­чы­ны і дзяў­ча­ты вы­шы­ва­лі, тка­лі або пра­лі. Сён­ня дзі­ву да­ешся: за дзень на­пра­ца­ваў­шы­ся на сва­ёй гас­па­дар­цы, яны зна­хо­дзі­лі жа­дан­не і сі­лы ства­раць пры­га­жосць. Яўге­нія Анто­наў­на і сён­ня вы­шы­вае і вя­жа.

На свя­це бы­лі прад­стаў­ле­ны ра­бо­ты май­стра па вы­шыў­цы стуж­ка­мі Але­ны Ка­ра­ль­ко, рэ­зчы­ка па дрэ­ву Мі­ка­лая Кар­пей­чы­ка, май­стра па вя­зан­ні Акса­ны За­йко і май­стра па вы­ра­бе з іза­ло­на і льня­ной ніт­кі Анас­та­сіі Волк.

Ра­бо­ты Мі­ка­лая Кар­пей­чы­ка прад­ста­віў яго 9-га­до­вы сын Ці­мур:

— Мой та­та ву­чыць і мя­не пра­ца­ваць з дрэ­вам. Ня­даў­на раз­ам зра­бі­лі стол.

/i/content/pi/cult/870/18448/22.jpgА ЯК ЛЯ­ЛЬ­КУ ЗРА­БІЦЬ

Шмат эмо­цый у дзя­цей вы­клі­ка­ла вы­ступ­лен­не на­род­на­га ама­тар­ска­га аб’яднан­ня “За­кры­тыя тва­ры”. Яго кі­раў­нік Ма­рыя Крэнь по­ўная пла­наў і крэ­атыў­ных ідэй:

— Пра­цяг­ваю шыць кас­цю­мы для на­шых ге­ро­яў. На­прык­лад, у гэ­тым го­дзе ства­ры­ла пчол­ку, якраз да Мя­до­ва­га Спа­са. Но­вую ге­ра­іню на­ша­га ка­лек­ты­ву прад­ста­ві­лі на Мя­до­вым фэс­це ў Цы­ры­не. Ма­ру ства­рыць ге­ро­яў каз­кі “Брэ­мен­скія му­зы­кі”, ду­маю, дзе­цям спад­аба­ецца.

Для тых жа, хто ма­рыць па­чаць за­ймац­ца на­род­най твор­час­цю, бы­ла арга­ні­за­ва­на вы­ста­ва кніг з мясц­овай біб­лі­ятэ­кі. Тут бы­лі саб­ра­ны сап­раў­дныя інструк­цыі па ства­рэн­ні пі­сан­кі, вы­ра­баў з са­лом­кі, дрэ­ва, ла­зы.

Біб­лі­ятэ­кар Вік­то­рыя Ба­ла­шэн­ка прад­ста­ві­ла май­стар-клас па ства­рэн­ні ля­ль­кі-аб­ярэ­га Зай­чык на па­ль­чык:

— Та­кую ля­ль­ку ра­ней ба­ць­кі ра­бі­лі для сва­іх дзя­цей. Гэ­та ве­ль­мі про­ста. Па­трэб­на ўзяць ка­ва­ла­чак тка­ні­ны, за­поў­ніць га­лоў­ку ля­ль­кі ва­тай ці сін­тэ­по­нам (ра­ней ту­ды кла­лі дух­мя­ныя ле­ка­выя тра­вы, каб дзе­ці ле­пей спа­лі) і — пе­ра­вяз­ва­ем яе ніт­кай. Ля­ль­ка га­то­ва.

МАЗ­ГІ Ў ЯЙКАХ

Ды­рэк­тар Ка­рэ­ліц­ка­га До­ма ра­мёс­тваў Юлія Ба­ярэн­ка рас­каз­вае, што сён­ня на Ка­рэ­ліч­чы­не пра­цу­юць 111 май­строў на­род­най твор­час­ці. Бо­ль­шасць дзей­ні­чае ў тэх­ні­цы вы­шыў­кі, ёсць рэ­зчы­кі па дрэ­ве, ган­ча­ры, тка­чы і тыя, хто за­йма­ецца су­час­най дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ной твор­час­цю: бі­се­рап­ля­цен­нем, ба­ты­кам. Іх ра­бо­ты за­йма­юць пры­за­выя мес­цы на аб­лас­ных вы­ста­вах-кон­кур­сах, а ра­бо­ты рэ­зчы­ка па дрэ­ве Сяр­гея Упі­раў­ца прад­стаў­ле­ны ў му­зеі на­род­най твор­час­ці ў Анка­ры (Тур­цыя).

Сап­раў­дны го­нар на­ша­га ра­ёна — 8 мясц­овых страў, якія га­та­ва­лі на­шы про­дкі. Гэ­та язык у ву­се, маз­гі ў яйках, квет­кі ка­бач­ка (гар­бу­за) у кля­ры, блі­ны па-цы­рын­ску, мя­са, за­пе­ча­нае ў іржа­ным цес­це, аўся­ны кі­сель, хрэ­на­ву­ха, жу­ра­ві­на­вы морс. На аб­лас­ным фес­ты­ва­лі “Скар­бы Гро­дзен­шчы­ны” ў 2019 го­дзе на­ша кух­ня пры­зна­на са­май ары­гі­на­ль­най і аўтэн­тыч­най.

Да­рэ­чы, на свя­це так­са­ма мож­на бы­ло пад­сіл­ка­вац­ца. Мясц­овыя гас­па­ды­ні на­пяк­лі блі­ноў і дра­ні­каў, зга­та­ва­лі ма­чан­ку, на­сма­жы­лі ры­бы, на­ва­ры­лі бу­ль­бы. Да­спа­до­бы пры­йшоў­ся гас­цям і хво­раст з дух­мя­най зёл­ка­вай гар­ба­тай.

— Цу­доў­на, што ў вёс­цы ла­дзяц­ца та­кія свя­ты, — рас­каз­вае мясц­овы жы­хар Мі­ха­іл Га­лах. — Я вось пры­йшоў з сы­нам. Па­слу­ха­лі кан­цэрт, пад­сіл­ка­ва­лі­ся, па­гля­дзе­лі, што ўме­юць на­шы май­стры. Вяс­коў­цам па­трэб­ны та­кія свя­ты. Яны аб’ядноў­ва­юць і ро­бяць жыц­цё бо­льш раз­на­стай­ным. Яшчэ адзін до­каз, што пра­кет не­абход­на раз­ві­ваць і на­сы­чаць но­вым змес­там.

Іна ЛЕЙ­КА

Ка­рэ­ліц­кі ра­ён

Фо­та аўта­ра