Аляк­сандр Па­шкоў­скі — ча­ла­век-аркестр

№ 39 (1530) 25.09.2021 - 01.10.2021 г

Му­зы­кан­та час­та мож­на сус­трэць з флей­тай, ду­дач­кай ці сак­са­фо­нам. А яшчэ ён вір­ту­озна грае на губ­ным гар­мо­ні­ку, фар­тэ­пі­яна, цым­ба­лах. Ці­ка­ва, а ці ёсць та­кі інстру­мент, які акам­па­ні­ятар на­род­на­га ансам­бля на­род­ных інстру­мен­таў “Жыт­ні­ца” Кра­коў­ска­га ад­дзе­ла ку­ль­ту­ры і во­ль­на­га ча­су Аляк­сандр Па­шкоў­скі па­куль не асі­ліў?!

/i/content/pi/cult/870/18446/19.jpgНа­ра­дзіц­ца з музыкай

— Ёсць, — смя­ецца му­зы­ка ў свае сі­выя ву­сы і пры­плюш­чвае во­чы. — Арфа! Ха­це­ла­ся б па­спра­ба­ваць зда­быць з яе гу­кі, ад­нак на­ўрад ці та­кое маг­чы­ма — ве­ль­мі рэ­дкі ця­пер інстру­мент.

З му­зы­кай у ду­шы Аляк­сандр на­ра­дзіў­ся. Яе ён упер­шы­ню па­чуў ад ма­ці і ба­бу­лі. Бе­ла­рус­кія на­род­ныя пес­ні ў іх вы­ка­нан­ні не да­ва­лі су­па­кою, вя­рэ­дзі­лі дум­кі: “Як уз­ні­кае гэт­кі цуд?!” За­ва­ро­жа­ны, слу­хаў хлоп­чык ме­ло­дыі мясцо­вых му­зы­кан­таў.

А ка­лі ў Ра­каў­цах, што на Смар­гон­шчы­не, спраў­ля­лі вя­сел­лі, то Аляк­сан­дра не­маг­чы­ма бы­ло за­гнаць да­ха­ты — ён цэ­лую ноч на­ўпрост мог пра­ста­яць ля гар­ма­ніс­таў. Ба­ць­кі, за­ўва­жыў­шы та­кое па­мкнен­не дзі­ця­ці да твор­час­ці, у дру­гім кла­се пад­ары­лі яму гар­мо­нік. На ім Са­ша мог сыг­раць лю­бую па­чу­тую ме­ло­дыю.

Пер­шы ба­ян і пер­шы дып­лом

Але ж са­мы шчас­лі­вы дзень у жыц­ці пад­лет­ка зда­рыў­ся ў сё­мым кла­се: ва ўні­вер­ма­гу ў Смар­го­ні яму ку­пі­лі сап­раў­дны ба­ян — вя­лі­кі і бліс­ку­чы. Ён быў ве­ль­мі цяж­кім, але якія ме­ло­дыі вы­да­ваў! Му­зыч­ны інстру­мент і стаў тым лё­са­выз­на­ча­ль­ным мо­ман­там, які пры­вёў хлоп­ца ў Мін­скае ку­ль­тас­вет­ву­чы­ліш­ча. Пра­ўда, бу­ду­чы кі­раў­нік са­ма­дзей­на­га аркес­тра на­род­ных інстру­мен­таў та­ды на­ват і не зда­гад­ваў­ся, што для па­ступ­лен­ня не­абход­на ве­даць нот­ную гра­ма­ту.

— Пра акор­ды і інтэр­ва­лы я пан­яцця не меў, — пры­зна­ецца Аляк­сандр Фё­да­ра­віч. — Экза­ме­на­та­ры, а па­сля і вы­клад­чы­кі ву­чы­ліш­ча па­ве­рыць не маг­лі, што я граю па па­мя­ці і зу­сім не ве­даю, як ад­роз­ніць “до” ад “соль”.

У ву­чы­ліш­ча Па­шкоў­ска­га за­лі­чы­лі то­ль­кі та­му, што ён доб­ра здаў іншыя іспы­ты — ма­ці пра­ца­ва­ла на­стаў­ні­цай, та­му па­ста­ра­ла­ся пад­цяг­нуць сы­на і па мо­ве, і па лі­та­ра­ту­ры. Ву­чыц­ца, асаб­лі­ва на пер­шым кур­се, бы­ло скла­да­на. Акра­мя прад­ме­таў за курс ся­рэд­няй шко­лы, не­абход­на бы­ло асво­іць не­на­віс­нае са­ль­фе­джыа. Тое, што ад­на­кур­сні­кі спас­ці­га­лі пад­час ву­чо­бы яшчэ ў му­зыч­ных шко­лах, яму трэ­ба бы­ло вы­ву­чыць за адзін год. Жа­дан­не стаць му­зы­кан­там пе­ра­сі­ль­ва­ла лю­быя цяж­кас­ці, і на­стой­лі­вы юнак да­мог­ся свай­го — атры­маў жа­да­ны дып­лом і пры­йшоў пра­ца­ваць у мясц­овы клуб.

Вяр­тан­не

Ра­бо­та ад­ра­зу ж на­кры­ла з га­ла­вой — не­абход­на бы­ло ла­дзіць кан­цэрт за кан­цэр­там. Не­вя­лі­кі за­ро­бак пры­му­шаў зда­бы­ваць гро­шы праз гран­не на вя­сел­лях. І Аляк­сандр ад­чуў, што “асты­вае” — му­зы­ка пе­ра­ста­ла ра­да­ваць, з’яві­лі­ся іншыя кло­па­ты. З ма­ла­дой жон­кай Ма­ры­яй, ура­джэн­кай вёс­кі Пят­ру­лі, трэ­ба бы­ло ду­маць пра свой кут.

Ра­шэн­не пры­йшло хут­ка. Аляк­сандр на­ват і пад­умаць не па­спеў, як стаў ма­та­рыс­там тын­ко­вач­най стан­цыі ў ашмян­скім “Бу­даў­ні­ку”, а па­сля атры­маў па­кой у інтэр­на­це гэ­тай арга­ні­за­цыі.

Зда­ва­ла­ся б, зме­ны па­він­ны ісці на ка­рысць. Днём Аляк­сандр пад­аваў жан­чы­нам-му­ля­рам на­верх цэ­мен­тны рас­твор, а ве­ча­ра­мі і ў вы­хад­ныя дні мог граць на тых жа вя­сел­лях, але ў ду­шы па­ся­ліў­ся не­спа­кой, а па­сля і зда­роў­е па­ча­ло пад­во­дзіць…

Праз дзе­сяць га­доў ён ва­ра­ча­ецца на­зад, у ку­ль­ту­ру, якой шчы­ра слу­жыць па сён­няш­ні дзень. Кра­коў­скі ад­дзел ку­ль­ту­ры і во­ль­на­га ча­су стаў для яго тым мес­цам, дзе мож­на ад­вес­ці ду­шу. І ха­ця яго род­ны ка­лек­тыў — гэ­та “Жыт­ні­ца”, му­зы­кант не су­праць склас­ці твор­чую кам­па­нію “Граў­жан­цам”, ці “Кры­ні­цам”, ці сак­са­фа­ніс­ту Ула­дзі­мі­ру Саў­чан­ку…

Жа­дан­не раз­ві­вац­ца

— У нас так на­ла­джа­на ра­бо­та, што ў вы­хад­ныя дні пры­хо­дзіц­ца ча­сам ка­го­сь­ці пад­мя­ніць, бо роз­ныя ж вы­пад­кі бы­ва­юць, — пры­зна­ецца Аляк­сандр Фё­да­ра­віч. — А я іграю на мно­гіх інстру­мен­тах, та­му ма­гу пад­ла­дзіц­ца пад лю­бы твор­чы ка­лек­тыў.

На мо­мант на­пі­сан­ня арты­ку­ла Аляк­сандр Па­шкоў­скі зна­хо­дзіў­ся ў вод­пус­ку, ад­нак яго мож­на бы­ло па­ба­чыць з ба­янам на свя­це вёс­кі ў Лэй­луб­цы, пад­час чар­го­ва­га аўтап­ра­бе­гу ля сцен Га­ль­шан­ска­га за­мка, на за­пі­се ку­ль­та­ва­га ка­пі­тал-шоу “Поле цу­даў” у Мас­кве. Яго ду­дач­ка-тра­ля­лё­нач­ка ня­даў­на за­баў­ля­ла сва­імі трэ­ля­мі жы­ха­роў Шчу­чын­ска­га ра­ёна, дзе пра­хо­дзіў аб­лас­ны фес­ты­валь фа­льк­ло­ру.

Не раз на­род­ны ансамбль на­род­ных інстру­мен­таў “Жыт­ні­ца” прад­стаў­ляў наш ра­ён за мя­жой. Ве­да­юць ашмян­скіх артыс­таў у Рас­іі, Поль­шчы і Літ­ве. Жы­выя (без фа­наг­ра­мы) му­зы­ка і спе­вы за­ўсё­ды ад­гу­ка­юцца ў ду­шы гле­да­чоў, а атры­ма­ная ад іх энер­гія на­ра­джае но­выя ме­ло­дыі, жа­дан­не ісці на­пе­рад і раз­ві­вац­ца.

Надзея на ўну­каў

У вя­лі­кай ква­тэ­ры Па­шкоў­скіх, якую Аляк­сандр Фё­да­ра­віч і Ма­рыя Ула­дзіс­ла­ваў­на атры­ма­лі як шмат­дзет­ная сям’я, без­ліч му­зыч­ных інстру­мен­таў: ба­ла­лай­ка, ба­ян, гі­та­ра, сак­са­фон, флей­та… Пра­ўда, у дзя­цей та­кой ахво­ты іграць, як ка­лі­сь­ці ў іх ба­ць­кі, ні­ко­лі не бы­ло. Ста­рэй­шы сын Аляк­сандр пра­цуе ў ад­дзе­ле Дэ­пар­та­мен­та ахо­вы, да­чка Ка­ця­ры­на вы­ра­шы­ла стаць ра­мес­ні­кам, а ма­лод­шы Мак­сім ву­чыц­ца ў Гро­дзен­скім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це. Аляк­сандр Фё­да­ра­віч спа­дзя­ецца на тое, што хто­сь­ці з яго трох уну­каў па­цяг­нец­ца да му­зы­кі і асво­іць гі­та­ру ці сак­са­фон.

— Каб да­вес­ці ігру на сак­са­фо­не да да­ска­на­лас­ці, і жыц­ця не хо­піць, — лі­чыць му­зы­ка. — На пра­ця­гу ча­ты­рох га­доў гэ­ты інстру­мент мне не пад­да­ваў­ся, але ж я на­стой­лі­вы.

Мы доў­га раз­маў­ля­лі з Аляк­сан­драм Па­шкоў­скім. Ха­це­ла­ся да­ве­дац­ца, як гэ­та маг­чы­ма — сён­ня іграць на флей­це, а за­ўтра — на фар­тэ­пі­яна, цым­ба­лах ці дом­ры! Там жа ўсё роз­нае — аплі­ка­ту­ра (па­ста­ноў­ка па­ль­цаў), амбу­шур (па­ста­ноў­ка губ­но­га апа­ра­ту) дый на­огул но­ты — як жа без іх!

Ка­лі ты сам не гра­еш ні на чым, акра­мя не­рваў, скла­да­на зра­зу­мець та­го, ка­му пад­улад­ны амаль што ўсе му­зыч­ныя інстру­мен­ты. Та­му для мя­не Аляк­сандр Паш­коў­скі так і за­стаў­ся за­гад­кай — ча­раў­ні­ком з дзя­цін­ства, які мо­жа ўтай­ма­ваць усё, што вы­дае гу­кі, — ад ліс­ці­ка дрэ­ва да пра­ль­най дош­кі.

Алі­на СА­НЮК,
Ашмя­ны