Душа і цела на адной PlastForm’е

№ 39 (1530) 25.09.2021 - 01.10.2021 г

Вядома, у кожнай — нават добрай — традыцыі ёсць нешта ад завядзёнкі. Але не бачу ў гэтым вялікай заганы. Куды горай, калі тая завядзёнка перарываецца — што мы спрэс назіраем у фестывальнай справе праз пандэмію. Як ні як, фэсты для многіх аўтараў — ці не адзіная рэальная магчымасць кантакту з аўдыторыяй. Гэта можна сказаць і пра пластычныя тэатры ды групы сучаснай харэаграфіі. Іх “профільны” форум PlastForma ужо мае сваю гісторыю — распачаўся ён у 2013-ым. Для незалежнага праекта, які ладзіцца на энтузіязме, тэрмін вялікі. Летась фэст атрымаў грант Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь — але, вядома ж, быў адменены, як і амаль усе іншыя культурныя падзеі. Але падтрымка стала добрай матывацыяй арганізаваць яго сёлета.

Фес­ты­валь атры­маў­ся. Амаль тыд­нё­вая пра­гра­ма ўклю­ча­ла не то­ль­кі да­рос­лыя, але і дзі­ця­чыя па­ка­зы, а так­са­ма май­стар-кла­сы. Ці бы­лі ў гэ­тым сум­не­вы. Па шчы­рас­ці, так. Між­на­род­ны фар­мат фэс­ту за­бяс­печ­ваў хі­ба адзін госць, які пра­рваў­ся ажно з Лі­ва­ну, а так­са­ма тран­сля­цыі аўстрый­скіх спек­так­ляў. Ды і бе­ла­рус­кая пра­гра­ма бы­ла прад­стаў­ле­ная ку­ды бо­льш сціп­ла, ніж ра­ней.

Але ж гэ­тая ака­ліч­насць ад­люс­троў­вае хут­чэй час, чым твор­чы па­тэн­цы­ял. Та­кія рас­кош­ныя па­ста­ноў­кі, як па­за­ле­таш­ні Exit Сяр­гея Па­ярка­ва — му­ль­ты­ме­дый­нае шоу з со­тняй удзе­ль­ні­каў, якое ад­бы­ва­ла­ся ў вя­ліз­ным за­вад­скім анга­ры — маг­лі б склас­ці го­нар лю­бо­му фэс­ту. Але час ця­пер зу­сім не­спры­яль­ны для буй­ных і за­трат­ных тэ­атра­ль­ных пра­ектаў: каб сяк-так аку­піц­ца, ім трэ­ба збі­раць на­тоў­пы гле­да­чоў, што ў ка­від­ную па­ру амаль не­рэ­аль­на.

/i/content/pi/cult/870/18443/14.jpgВось і тра­ды­цый­ны хэд­лай­нер фэс­ту, плас­тыч­ны тэ­атр InZhest, пра­па­на­ваў ку­ды бо­льш сціп­лую, чым бы­ва­ла ра­ней, па­ста­ноў­ку. Ка­лі звы­чай­на іх пер­фор­ман­сы з се­рыі “Х-тра­ды­цыя” з’яўля­юцца site-specific (акцё­ры за­свой­ва­юць пэў­нае ад­мыс­ло­вае мес­ца, і “тан­чаць” ужо ад яго), гэ­тым раз­ам дзея атры­ма­ла­ся time-specific — за­леж­най ад ча­су. На па­чат­ку з на­го­ды юбі­лею лі­да­ра тэ­атра Вя­час­ла­ва Іна­зем­ца­ва пла­на­ва­ла­ся ку­ды бо­льш маш­таб­ная і ві­до­віш­чная дзея, але тыя пла­ны да­вя­ло­ся ад­клас­ці на да­лё­кую бу­ду­чы­ню.

А па­ко­ль­кі пля­цоў­ка на пэў­ную да­ту бы­ла ўжо за­рэ­зер­ва­ва­ная, імпрэ­зу вы­ра­шы­лі не ад­мя­няць. Так з’явіў­ся до­сыць ка­мер­ны (па маш­та­бах “ІнЖэс­та”) і мед­ыта­тыў­ны пер­фор­манс “Да дна на­ра­джэн­ня”. За год гэ­тая дзея пра­йшла аб­кат­ку ды пе­ра­ўтва­ры­ла­ся ў па­ўна­вар­тас­ны спек­такль, які ад­бы­ва­ецца ад­ра­зу ў дзвюх плос­кас­цях — га­ры­зан­та­ль­най і вер­ты­ка­ль­най (дзя­ку­ючы вы­кштал­цо­на­му акра­ба­тыч­на­му май­стэр­ству Дзміт­рыя Скач­ко­ва). Ге­рой ні­бы па­гру­жа­ецца да­га­ры на­га­мі на мар­ское дно, дзе бру­іць не­йкая дзіў­ная фор­ма жыц­ця, якая ча­сам на­бы­вае антра­па­мор­фныя ры­сы. У спек­так­лі до­сыць цяж­ка знай­сці кан­флікт, там наў­мыс­на ня­ма струк­ту­ры… Ма­ла ру­ху, і час­та ён за­па­во­ле­ны. Але ўсё гэ­та спа­ра­джае па­праў­дзе гіп­на­тыч­нае ўздзе­янне на гле­да­ча. Ні­бы ця­бе са­мо­га аку­на­юць у тое ася­род­дзе, якое ства­ра­юць акцё­ры.

Ка­лі гэ­тая па­ста­ноў­ка бы­ла на­зва­ная ка­мер­най, дык тры астат­нія бе­ла­рус­кія — і па­га­тоў. Амаль усе астат­нія ўдзе­ль­ні­кі, па сут­нас­ці, за­да­во­лі­лі­ся фар­ма­там “акцёр на пус­той сцэ­не”. Плюс гу­ка­вое аздаб­лен­не (ча­сам ве­ль­мі ўда­лае, як у вы­пад­ку са спек­так­лем SomeBody`s Home Яўге­ніі Ні­ка­лай­чук), не­йкія мі­ні­ма­ль­ныя дэ­ка­ра­цыі і ча­сам пра­екцыя. І ўсё гэ­та не “ад бед­нас­ці”… За спі­най у акцё­раў бы­ла цём­ная і пус­тая гля­дзе­ль­ная за­ла Па­ла­ца чы­гу­нач­ні­каў (і пуб­лі­ка, і гле­да­чы раз­мяс­ці­лі­ся на сцэ­не). На­ват ня­ўцям, ча­му ніх­то гэ­тай пра­сто­ра­вай асаб­лі­вас­цю не ска­рыс­таў­ся, не аб­ыграў яе дра­ма­тур­гіч­на — як гэ­та ка­лі­сь­ці бліс­ку­ча зра­біў усё той жа Іна­зем­цаў.

Та­кая на­ўмыс­ная мі­ні­ма­лі­за­цыя срод­каў вы­яўлен­ня знач­на ўсклад­ня­ла за­да­чу ства­ра­ль­ні­каў спек­так­ляў. Пры ўсёй роз­нас­ці бе­ла­рус­кіх удзе­ль­ні­каў, я б акрэс­ліў яе агу­лам — з да­па­мо­гай ад­ных це­лаў вы­явіць скла­да­ныя ду­шэў­ныя ка­лі­зіі. Пры­кла­дам, спек­такль тэ­атра Quadro так і на­зы­ваў­ся — “Ду­ша”.

Ду­ша ў кож­на­га свая, а вось ход мыс­лен­ня... Та­му ха­рэ­агра­фіч­ная лек­сі­ка ча­сам па­ўта­ра­ла­ся, і тан­цо­ры рап­тоў­на пе­ра­хо­дзі­лі на бег ад­ра­зу ў двух спек­так­лях з трох — ува­саб­ля­ючы ці то да­ве­дзе­ныя да ша­лу ўнут­ра­ныя эмо­цыі, ці то ме­ха­ніс­тыч­насць ча­ла­ве­чых ста­сун­каў. Зра­зу­ме­ла, інтэр­прэ­та­цыя тут суб’ектыў­ная, ды і на­ўрад ці яна за­ўсё­ды па­трэб­ная.

З та­кім гер­ме­тыч­ным пад­ыхо­дам вы­раз­на кан­трас­та­ва­ла дзея лі­ван­ца BassamAbouDiab. Ён аб­раў ме­тад ды­яло­гу з пуб­лі­кай у фор­ме стэн­да­пу. Пры гэ­тым, не за­шыф­роў­ва­ючы “мэ­сэдж”, але пра­маў­ля­ючы яго на­ўпрост. Па­ста­ноў­ка “Пад плоц­цю” ад­люс­троў­вае аса­біс­ты дос­вед ства­ра­ль­ні­ка, які за свій не над­та па­куль доў­гі век па­спеў пе­ра­жыць мнос­тва вой­наў. Та­нец для яго мае пра­ктыч­ную ка­рысць — гэ­та спо­саб ура­та­вац­ца ад бом­бы. Рух па­чы­на­ецца з інстын­ктыў­най спро­бы ўхі­ліц­ца — і пе­ра­ўтва­ра­ецца ў зу­ха­ва­тыя ско­кі. У гэ­ты мо­мант ты не ве­да­еш, што та­бе ра­біць: пла­каць або ў такт пляс­каць у лад­кі. Гэ­ты кра­на­ль­ны спек­такль, по­ўны чор­на­га гу­ма­ру ды з’едлі­вай са­ты­ры, і сап­раў­ды “па­рваў” за­лу.

На тле спек­так­ляў з іх ад­рэ­пе­та­ва­ны­мі і вы­ве­ра­ны­мі ру­ха­мі до­сыць вы­год­на гля­дзе­ла­ся пер­фар­ма­тыў­ная імпра­ві­за­цыя. І пе­рад­усім па пры­чы­не сва­ёй спан­тан­нас­ці, не­за­ву­ча­нас­ці, на­ту­ра­ль­нас­ці. Фэст пра­па­на­ваў до­сыць но­вы і ры­зы­коў­ны фар­мат та­кіх дзеяў — ха­ра­эгра­фіч­ны батл. Падзя­ліў­шы­ся на дзве ка­ман­ды, яго ўдзе­ль­ні­кі на­вы­пе­рад­кі вы­кон­ва­лі до­сыць вы­на­ход­лі­выя і вы­чвар­ныя за­дан­ні вя­доў­цаў — у якас­ці на­тхнен­ня пра­па­ноў­ва­ла­ся му­зы­ка, рэ­чы, кі­но, лі­та­ра­ту­ра… Пры гэ­тым тан­цо­ры ста­ран­на ўда­ва­лі той на­пал жар­сцяў, якія ўлас­ці­вы хут­чэй рэп-бат­лам.

Зда­ва­ла­ся б, та­кі фар­мат за­над­та лег­ка­дум­ны, каб з гэ­та­га не­шта маг­ло атры­мац­ца. Ды і на­огул ён на­гад­вае сту­дэн­цкія экзер­сі­сы кштал­ту “стан­цуй крэс­ла”. Тым не менш скеп­сіс быў не­апраў­да­ны. Як вы­яві­ла­ся, дай це­лу во­лю — і яно са­мо бу­дзе ства­раць сваю мо­ву ды на­ўпрост, амаль мі­на­ючы га­ла­ву, вы­каз­вац­ца на са­мыя роз­ныя тэ­мы. Асаб­лі­ва ка­лі гэ­тае це­ла не­па­рыў­на спа­лу­ча­нае з глы­бо­кай і чу­лай ду­шою.

А яшчэ фэст меў та­кі важ­ны атры­бут, як цы­ры­мо­ніі ад­крыц­ця і за­крыц­ця. Вя­до­ма, без ды­ва­но­вай да­рож­кі ды інша­га па­фа­су. Быў хі­ба што звы­чай­ны ды­ван, на які ўдзе­ль­ні­кі ха­рэ­агра­фіч­на­га пер­фор­ман­су па­ля­ва­лі з плас­тма­са­вы­мі вы­бі­вал­ка­мі.

Ка­рот­кія пра­мо­вы арга­ні­за­та­раў бы­лі ўпле­це­ныя ў плас­тыч­ныя імпра­ві­за­цыі гру­пы Structurers пад гу­кі Minsk Improvisers Orchestra. Ка­лі ўсе па­вер­хі фае Па­ла­ца ку­ль­ту­ры чы­гу­нач­ні­каў за­поў­ні­лі вы­чвар­ныя по­ста­ці, якія лі­та­ра­ль­на рас­ця­ка­лі­ся па па­вер­хнях пад ша­лё­ныя гу­кі ту­зі­на са­мых роз­ных інстру­мен­таў, ста­ла ад­ра­зу зра­зу­ме­ла: твор­чае свя­та атры­ма­ла­ся.

І ха­ця га­лоў­ныя арга­ні­за­та­ры Ма­рыя Фа­мен­ка і Іна Асла­ма­ва за­пэў­ні­лі, што яно ла­дзіц­ца ў апош­ні раз, хо­чац­ца ве­рыць: яны пе­рад­ума­юць. Та­кі фо­рум, без­умоў­на, па­трэб­ны: пры­чым не то­ль­кі са­мім удзе­ль­ні­кам, але і пуб­лі­цы. Яе амаль за­ўсё­ды на­бі­ва­ла­ся по­ўная за­ла.