Праз на­ву­ку да мас­тац­тва

№ 39 (1530) 25.09.2021 - 01.10.2021 г

Дня­мі ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў пра­йшоў уні­вер­сі­тэц­кі фес­ты­валь “На­ву­ка ў све­це мас­тац­тва”. Ме­рап­ры­емства бы­ло зла­джа­на ў рам­ках агу­ль­на­рэс­пуб­лі­кан­ска­га Фес­ты­ва­лю на­ву­кі, арга­ні­за­ва­на­га На­цы­яна­ль­най ака­дэ­мі­яй на­вук Бе­ла­ру­сі.

/i/content/pi/cult/870/18438/12.jpgАд­кры­ва­ючы свя­точ­ную імпрэ­зу, пра­рэк­тар БДУКМ па на­ву­ко­вай ра­бо­це Але­на Кор­са­ка­ва за­зна­чы­ла, што ВНУ мае да­ўнія су­вя­зі з на­ву­кай.

— На­прык­лад, да­стат­ко­ва зга­даць, што пер­шай ВНУ сфе­ры ку­ль­ту­ры, акрэ­ды­та­ва­най у якас­ці на­ву­ко­вай арга­ні­за­цыі, стаў ме­на­ві­та Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў, — адзна­чы­ла Але­на Кор­са­ка­ва. — А гэ­та пры­знан­не вы­со­ка­га ўзроў­ню на­ву­ко­вых да­сле­да­ван­няў, якія ла­дзяц­ца ў сце­нах на­шай ВНУ. На­ву­ко­выя рас­пра­цоў­кі да­па­ма­га­юць нам ства­раць но­выя тво­ры мас­тац­тва, на­прык­лад та­нец, за­сна­ва­ны на сін­тэ­зе му­зы­кі, свят­ла, ру­ху, ад­ра­джаць за­бы­тыя або стра­ча­ныя тэх­ні­кі ган­чар­ства або са­лом­кап­ля­цен­ня, рэ­кан­стру­яваць бе­ла­рус­кую ду­ду і на­род­ную скрып­ку.

Пад­час цы­ры­мо­ніі ад­крыц­ця фес­ты­ва­лю бы­лі адзна­ча­ны дып­ло­ма­мі вы­клад­чы­кі ўні­вер­сі­тэ­та, якія да­сяг­ну­лі знач­ных по­спе­хаў у арга­ні­за­цыі і ўдас­ка­на­лен­ні на­ву­ко­вай пра­цы, а так­са­ма за актыў­ны ўдзел у сту­дэн­цкім жыц­ці, ці­ка­васць да на­ву­ко­вай дзей­нас­ці і знач­ныя да­сяг­нен­ні ў на­ву­цы бы­лі ўзна­га­ро­джа­ны асоб­ныя сту­дэн­ты БДУКМ. А па­сля ўсім пры­сут­ным быў прад­эман­стра­ва­ны на­зва­ны ад­мет­ны та­нец, за­сна­ва­ны на сін­тэ­зе му­зы­кі, свят­ла і ру­ху, які вы­клі­каў сап­раў­дную ці­ка­васць ва ўсіх пры­сут­ных.

На імпрэ­зе мож­на бы­ло ўба­чыць 12 пля­цо­вак, дзе дэ­ман­стра­ва­лі­ся тэх­на­ло­гіі ткац­тва, са­лом­кап­ля­цен­ня, ган­чар­ства ды іншыя. Тут жа, на стэн­дах, мож­на бы­ло па­гар­таць дру­ка­ва­ныя пра­цы ма­гіс­тран­таў, сту­дэн­таў, за­воч­ні­каў, якія на­ву­ча­юцца ў БДУКМ, а так­са­ма за­меж­ных сту­дэн­таў з Кі­тая. Акра­мя та­го, пад­час ме­рап­ры­емства ла­дзі­лі­ся май­стар-кла­сы па са­лом­кап­ля­цен­ні, ткац­тве, леп­цы з глі­ны, су­час­ным і на­род­ным тан­цах, якія, на­ту­ра­ль­на, пры­цяг­ну­лі знач­ную ўва­гу ўсіх сту­дэн­таў і на­ват вы­клад­чы­каў.

Асоб­нае мес­ца ў экс­па­зі­цыі бы­ло вы­лу­ча­на для прэ­зен­та­цыі дзей­нас­ці На­ву­ко­ва-ме­та­дыч­на­га Цэн­тра тра­ды­цый­най бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры, у склад яко­га ўва­хо­дзіць дзве на­ву­ко­ва-твор­чыя ла­ба­ра­то­рыі: “Тра­ды­цый­ныя ра­мёс­твы бе­ла­ру­саў” і “Бе­ла­рус­кія на­род­ныя му­зыч­ныя інстру­мен­ты”. А на стэн­дзе ка­фед­ры мас­тац­тва эстра­ды на­вед­ва­ль­ні­кі ме­лі маг­чы­масць па­зна­ёміц­ца з камп’ютар­ны­мі пра­гра­ма­мі, якія да­зва­ля­юць кі­ра­ваць гу­ка­вы­мі рэ­сур­са­мі элек­тра­інстру­мен­таў і ства­раць су­час­ны вы­со­ка­мас­тац­кі му­зыч­ны прад­укт.

— Ся­род най­бо­льш знач­ных да­сяг­нен­няў на­шых сту­дэн­таў мне ха­це­ла­ся б адзна­чыць пра­цы Ва­ле­рыі Ва­сі­леў­скай, — адзна­чы­ла ў раз­мо­ве з “К” Але­на Кор­са­ка­ва. — Так, ме­на­ві­та гэ­та сту­дэн­тка-за­воч­ні­ца на 4 кур­се бы­ла аб­веш­ча­на лаў­рэ­атам XXVI Рэ­спуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су на­ву­ко­вых ра­бот сту­дэн­таў за пра­цу “Ка­му­ні­ка­цый­ная па­лі­ты­ка му­зей­ных уста­ноў: спе­цы­фі­ка пра­ектнай дзей­нас­ці На­цы­яна­ль­на­га гіс­та­рыч­на­га му­зея Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь”. А сё­ле­та, з’яўля­ючы­ся сту­дэн­ткай 5 кур­са, яна ж пе­ра­маг­ла ў гэ­тым жа кон­кур­се з пра­цай “Ку­ль­тур­ная дып­ла­ма­тыя ў знеш­няй па­лі­ты­цы Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь у Дзяр­жа­ве Ізра­іль”.

Да сло­ва, акра­мя Ва­ле­рыі Ва­сі­леў­скай, у сё­лет­нім XXVІI Рэ­спуб­лі­кан­скім кон­кур­се на­ву­ко­вых ра­бот сту­дэн­таў дып­ло­ма­мі пер­шай сту­пе­ні бы­лі адзна­ча­ны ра­бо­ты дзе­вя­ці сту­дэн­таў, ма­гіс­тран­таў і вы­пус­кні­коў Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў. Гэ­та яшчэ раз свед­чыць пра тое, што на­ву­ка ў БДУКМ актыў­на і па­спя­хо­ва раз­ві­ва­ецца і мае шмат пер­спек­тыў­ных рас­пра­цо­вак і пра­ектаў, якія з ця­гам ча­су аб­авяз­ко­ва бу­дуць ува­соб­ле­ны ў дзей­нас­ці шмат­лі­кіх уста­ноў ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі.

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"