З пашанай да веры і павагай да помнікаў

№ 39 (1530) 25.09.2021 - 01.10.2021 г

14-15 ве­рас­ня ад­быў­ся пер­шы Фо­рум рэ­стаў­ра­та­раў ку­ль­тур­най спад­чы­ны “1.0 Пра­бу­джэн­не”, іні­цы­ята­рам яко­га вы­сту­пі­ла Рэ­спуб­лі­кан­скае гра­мад­скае аб’яднан­не рэ­стаў­ра­та­раў. Фо­рум па­клі­ка­ны па­спры­яць спра­ве кан­са­лі­да­цыі пра­фе­сій­най су­по­ль­нас­ці дзе­ля за­ха­ван­ня і ра­цы­яна­ль­на­га фун­кцы­яна­ван­ня гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­ны Бе­ла­ру­сі, і аб’ядноў­вае вы­сіл­кі экс­пер­таў, ме­не­джэ­раў і гра­мад­скіх іні­цы­ятыў, якія дзей­ні­ча­юць у Бе­ла­ру­сі ў га­лі­не рэ­стаў­ра­цыі.

/i/content/pi/cult/870/18435/7.jpgУ рам­ках фо­ру­ма ад­бы­ла­ся вы­ста­ва, на якой бы­лі прад­эман­стра­ва­ныя прад­укцыя, інжы­нер­ныя ра­шэн­ні, ра­бо­ты і па­слу­гі прад­стаў­ні­коў пра­ектных арга­ні­за­цый і вы­твор­цаў бу­даў­ні­чых ма­тэ­ры­ялаў для рэ­стаў­ра­цый­ных і ад­на­ўлен­чых ра­бот. Акра­мя та­го, бы­лі зла­джа­ныя май­стар-кла­сы і спа­бор­ніц­твы ма­ла­дых спе­цы­яліс­таў-рэ­стаў­ра­та­раў, сту­дэн­таў пра­фе­сій­ных на­ву­ча­ль­ных уста­ноў і ма­ла­дых спе­цы­яліс­таў-рэ­стаў­ра­та­раў у га­лі­нах ма­ну­мен­та­ль­на-дэ­ка­ра­тыў­на­га мас­тац­тва і рэ­стаў­ра­цыі жы­ва­пі­су, а так­са­ма рэ­стаў­ра­цый­на-ад­на­ўлен­чых ра­бот па цаг­ля­най му­роў­цы.

У спа­бор­ніц­твах пры­ня­лі ўдзел сту­дэн­ты Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў, Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў, Ня­свіж­ска­га дзяр­жаў­на­га ка­ле­джа імя Яку­ба Ко­ла­са, на­ву­чэн­цы май­стэр­ні На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея, Мір­ска­га дзяр­жаў­на­га мас­тац­ка­га пра­фе­сій­на-тэх­ніч­на­га ка­ле­джа і іншых на­ву­ча­ль­ных уста­ноў, якія спе­цы­ялі­зу­юцца на рэ­стаў­ра­цый­на-ад­на­ўлен­чых пра­цах.

На се­мі­на­рах, што прай­шлі ў рам­ках фо­ру­ма, ад­бы­ло­ся аб­мер­ка­ван­не шэ­ра­гу акту­аль­ных пы­тан­няў айчын­най сфе­ры рэ­стаў­ра­цыі, ся­род якіх — між­на­род­ны дос­вед рэ­стаў­ра­цыі і пер­шыя кро­кі інтэг­ра­цыі бе­ла­рус­кай пра­фе­сій­най су­по­ль­нас­ці ў між­на­род­нае аб’яднан­не экс­пер­таў у га­лі­не рэ­стаў­ра­цыі WTA International, уз­ае­ма­дзе­янне гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­ны і со­цы­уму, дзяр­жаў­ная сіс­тэ­ма ўлі­ку гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цяў, тэх­ніч­ныя аспек­ты і асаб­лі­вас­ці вы­ка­нан­ня ра­бот на аб’ектах гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­ны.

/i/content/pi/cult/870/18435/8.jpgУ ПО­ШУ­КАХ ШЛЯ­ХОЎ ДА ХРА­МА

Асаб­лі­вая ўва­га пад­час ад­на­го з се­мі­на­раў фо­ру­ма бы­ла над­адзе­ная ўдзе­лу пра­вас­лаў­най ды ры­ма-ка­та­ліц­кай цэр­кваў у за­ха­ван­ні сак­ра­ль­най спад­чы­ны Бе­ла­ру­сі. Аб’екты та­ко­га кштал­ту з’яўля­юцца най­бо­льш каш­тоў­ным і буй­ным склад­ні­кам ад агу­ль­най ко­ль­кас­ці по­мні­каў архі­тэк­ту­ры, якія ма­юць афі­цый­ны ста­тус гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­ці. Дзве тра­ці­ны сак­ра­ль­ных аб’ектаў, у тым лі­ку ру­іна­ва­ных, зна­хо­дзяц­ца ў сель­скай мясц­овас­ці, дзе ко­ль­касць вер­ні­каў з кож­ным го­дам зні­жа­ецца ў су­вя­зі з урба­ні­за­цы­яй.

Гэ­ты пра­цэс аб­мя­жоў­вае маг­чы­мас­ці пры­хо­даў са­ма­стой­на пад­трым­лі­ваць та­кія аб’­екты і пра­во­дзіць да­ра­гія ра­мон­тныя пра­цы з ужы­ван­нем ня­тан­ных ма­тэ­ры­ялаў і тэх­на­ло­гій ды пры­цяг­нен­нем спе­цы­яліс­таў, якія ма­юць рэ­стаў­ра­цый­ны дос­вед. Для мно­гіх хра­маў так­са­ма існуе пра­бле­ма па­сту­по­вай стра­ты аўтэн­тыч­нас­ці з пры­чы­ны не­абду­ма­най за­ме­ны архі­тэк­тур­ных эле­мен­таў. Вя­ду­чыя хрыс­ці­янскія кан­фе­сіі па ме­ры маг­чы­мас­цяў удзе­ль­ні­ча­юць у за­ха­ван­ні спад­чы­ны, але для ста­ра­жыт­ных і ся­рэд­ня­веч­ных хра­маў, уліч­ва­ючы іх не­вя­лі­кую ко­ль­касць, не­абход­ная, пе­рад­усім, пад­трым­ка дзяр­жа­вы.

СКАР­БНІ­ЦА САК­РА­ЛЬ­НАЙ СПАД­ЧЫ­НЫ

Удзе­ль­ні­ца Сі­на­да­ль­най ка­мі­сіі па спад­чы­не кас­цё­ла на Гро­дзен­шчы­не і сак­ра­ль­ным бу­даў­ніц­тве, га­лоў­ны архі­тэк­тар пра­ектаў Інсты­ту­та “Грод­наг­ра­ма­дзян­пра­ект” Але­на Шчас­ная адзна­чае: у вы­пад­ку з по­мні­ка­мі сак­ра­ль­най архі­тэк­ту­ры, якія дзей­ні­ча­юць як хра­мы хрыс­ці­янскіх кан­фе­сій, вар­та ўліч­ваць, што для вер­ні­каў гэ­тыя аб’екты час­та каш­тоў­ныя не то­ль­кі і не сто­ль­кі як по­мні­кі архі­тэк­ту­ры, але як на­мо­ле­ныя мясц­іны, мес­цы па­лом­ніц­тва і цэн­тры арга­ні­за­цыі су­по­ль­нас­ці пры­ха­джан.

Ка­лі раз­гля­даць сак­раль­­ную спад­чы­ну Гро­дзен­шчы­ны, то бо­льш чым з трох­сот по­мні­каў архі­тэк­ту­ры, якія ма­юць ста­тус гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­ці, амаль дзве со­тні аб’ектаў з’яўля­юцца по­мні­ка­мі сак­ра­ль­най спад­чы­ны, а ка­ля ад­ной пя­тай час­ткі з гэ­та­га лі­ку скла­да­юць по­мні­кі драў­ля­на­га дой­лід­ства. Гро­дзен­ская епар­хія з’яўля­ецца адзі­най з пят­нац­ца­ці епар­хій Бе­ла­рус­кай пра­вас­лаў­най цар­квы, на тэ­ры­то­рыі якой раз­меш­ча­ныя тры аб’екты, уне­се­ныя ў Дзяр­жаў­ны спіс гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цяў, што на­ле­жаць да ну­ля­вой ка­тэ­го­рыі, то бок прэ­тэн­ду­юць на ўклю­чэн­не ў Спіс сус­вет­най спад­чы­ны UNESCO: гэ­та Свя­та-Ба­ры­са-Глеб­ская цар­ква на Ка­ло­жы ў Грод­не ХІІ ста­год­дзя, Цар­ква свя­то­га Мі­ха­іла Арха­нё­ла ў Сын­ко­ві­чах XV ста­год­дзя і цар­ква Рас­тва Ба­га­ро­дзі­цы ў Му­ра­ван­цы XVI ста­год­дзя.

ШЭ­ДЭЎР НАД НЁ­МА­НАМ

Ад­на з най­ста­ра­жыт­ней­шых цэр­кваў Бе­ла­ру­сі, сла­ву­тая гро­дзен­ская Ка­ло­жа, яшчэ не так да­ўно зна­хо­дзі­ла­ся не ў леп­шым ста­не — храм ХІІ ста­год­дзя да­йшоў да на­шых дзён час­тко­ва, ад­на са сцен цар­квы з бо­ку кру­то­га аб­ры­ву над Нё­ма­нам бы­ла пад­мы­тая рач­ной плын­ню і раз­бу­ры­ла­ся яшчэ ў ся­рэ­дзі­не ХІХ ста­год­дзя. На яе мес­цы ў 1898 го­дзе з’яві­ла­ся драў­ля­ная сця­на, кар­кас якой да­йшоў да на­шых дзён — але і яна па­сту­по­ва па­ча­ла хі­ліц­ца ў бок ра­кі і вы­ма­га­ла аб­наў­лен­ня.

Ка­лі на­ста­яце­лем Свя­та-Ба­ры­са-Глеб­скай Ка­лож­скай цар­квы ў Грод­не ў 2014 го­дзе зра­біў­ся про­та­іе­рэй Аляк­сандр (Ба­лон­ні­каў), з яго іні­цы­яты­вы бы­лі зла­джа­ныя тры між­на­род­ныя на­ву­ко­ва-пра­ктыч­ныя кан­фе­рэн­цыі з удзе­лам спе­цы­яліс­таў вы­со­ка­га ўзроў­ню з Літ­вы, Поль­шчы і Рас­іі. У вы­ні­ку да вы­ра­шэн­ня пра­бле­мы да­лу­чы­ла­ся кі­раў­ніц­тва воб­лас­ці, і не­ўза­ба­ве быў атры­ма­ны грант Фон­да Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь па пад­трым­цы куль­ту­ры і мас­тац­тва, вы­ка­рыс­та­ны для пра­вя­дзен­ня су­пра­ць­ава­рый­ных ра­бот, якія бы­лі за­вер­ша­ныя ў 2019 го­дзе. Бы­ла за­ме­не­ная аб­шыў­ка кар­ка­са, сам ён вы­раў­не­ны, вы­праў­ле­ная сіс­тэ­ма во­да­адвя­дзен­ня, ад­ноў­ле­ная ага­ро­джа хра­ма з бо­ку ра­кі.

АБ’ЯДНАН­НЕ ВЫ­СІЛ­КАЎ

Архі­тэк­тар і да­след­чык ку­ль­та­вай архі­тэк­ту­ры Бе­ла­ру­сі Аляк­сей Яро­мен­ка адзна­чыў, што апош­нім ча­сам ро­бяц­ца спро­бы сіс­тэм­на­га ўдзе­лу цар­квы і кас­цё­ла ў за­ха­ван­ні архі­тэк­тур­най спад­чы­ны — так, на­прык­лад, у ка­та­ліц­кай Вы­шэй­шай ду­хоў­най се­мі­на­рыі ў Пін­ску ня­даў­на ўве­дзе­ны курс для бу­ду­чых свя­та­роў аб пы­тан­нях рэ­стаў­ра­цыі хра­маў, а ў пра­вас­лаў­най Мін­скай ду­хоў­най ака­дэ­міі вы­кла­да­юцца кур­сы цар­коў­най архі­тэк­ту­ры і архе­ало­гіі.

Але раз­ам з тым, архі­тэк­тар з жа­лем адзна­чыў, што ча­сам свя­та­ры аб­едзвюх кан­фе­сій не ўсве­дам­ля­юць гіс­та­рыч­най і архі­тэк­тур­най вар­тас­ці хра­маў, у якіх ім да­во­дзіц­ца слу­жыць, і над­анне та­кім по­мні­кам ста­ту­су гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­ці лі­чаць аб­ця­жар­ва­ль­най ака­ліч­нас­цю, якая цяг­не за са­бой не­па­жа­да­ныя кло­па­ты, вы­ма­га­ючы бо­льш пі­ль­най ува­гі да ста­ну за­ха­ван­ня сак­ра­ль­ных бу­дын­каў.

Зда­ра­юцца, на жаль, пры­крыя вы­пад­кі, ка­лі пад­час ра­бот на та­кіх аб’ектах страч­ва­юцца важ­ныя эле­мен­ты по­мні­ка — так, на­прык­лад, у кас­цё­ле Най­свя­цей­шай Трой­цы ў Жо­дзіш­ках Смар­гон­ска­га ра­ёна, збу­да­ва­ным у па­чат­ку XVII ста­год­дзя, дзе за­ха­ва­лі­ся рос­пі­сы, вы­ка­на­ныя ў 1937 го­дзе вя­до­мым мас­та­ком Пят­ром Сер­гі­еві­чам, на­пры­кан­цы 1980-ых га­доў та­кім чы­нам бы­лі зніш­ча­ныя ары­гі­на­ль­ныя віт­ра­жы па­чат­ку ХХ ста­год­дзя. Та­кія вы­пад­кі — на жаль, ня­рэд­кія і сён­ня — зда­ра­юцца па ві­не прад­стаў­ні­коў аб­едзвюх кан­фе­сій, але за­звы­чай яны на­бы­ва­юць роз­га­лас, вы­ні­кам яко­га ро­бяц­ца спаг­нан­ні для ві­на­ва­тых у не­на­леж­ным стаў­лен­ні да по­мні­каў.

На­ста­яцель Свя­та-Ба­ры­са-Глеб­скай Ка­лож­скай цар­квы ў Грод­не про­та­іе­рэй Аляк­сандр рас­па­вёў, што пра­вас­лаў­ная цар­ква ў Бе­ла­ру­сі сён­ня акты­ві­зуе дзей­насць па за­ха­ван­ні прад­ме­таў гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­ны, іні­цы­юец­ца ства­рэн­не цар­коў­ных му­зе­яў-ста­ра­жыт­нас­хо­віш­чаў, дзе ма­юць за­хоў­вац­ца артэ­фак­ты цар­коў­най мі­нуў­шчы­ны. Свя­тар спра­вяд­лі­ва за­зна­чыў, што архі­тэк­та­ры і ад­мыс­лоў­цы ў га­лі­не рэ­стаў­ра­цыі му­сяць пры­клас­ці ўсе на­ма­ган­ні, каб знай­сці па­ра­зу­мен­не са свя­та­ра­мі і пе­рад­аць ім свае ве­ды ды лю­боў да по­мні­каў, бо толь­кі су­по­ль­ны­мі вы­сіл­ка­мі маг­чы­ма збе­раг­чы спад­чы­ну сак­ра­ль­най архі­тэк­ту­ры ў аўтэн­тыч­ным ста­не для но­вых па­ка­лен­няў.