Сля­ды іншай эпо­хі на за­ха­дзе кра­іны

№ 38 (1529) 17.09.2021 - 24.09.2021 г

Адзін з най­леп­шых за­ход­не­бе­ла­рус­кіх лі­та­ра­та­раў між­ва­енна­га пе­ры­яду, бу­ду­чы на­род­ны па­эт Бе­ла­ру­сі Мак­сім Танк, кры­ты­ку­ючы па­лі­ты­ку поль­скіх ула­даў на “крэ­сах усход­ніх”, за­зна­чаў у ад­ным са сва­іх пра­грам­ных вер­шаў: “У нас ма­гут­ны ўздым бу­даў­ніц­тва кас­цё­лаў, шы­бе­ніц, астро­гаў”. Але ж уз­во­дзі­лі­ся за поль­скай ула­дай у За­ход­няй Бе­ла­ру­сі не то­ль­кі пе­ра­лі­ча­ныя па­этам аб’екты. Якія бу­дын­кі і по­мні­кі ў за­ход­ніх рэ­гі­ёнах кра­іны сён­ня на­гад­ва­юць аб між­ва­енным пе­ры­ядзе ў жыц­ці гэ­тых тэ­ры­то­рый і аб падзе­ях, якія раз­гор­тва­лі­ся тут у тыя ча­сы?

/i/content/pi/cult/869/18432/24.jpgМЕЖЫ І ШЛЯ­ХІ

Мя­жа, якая рас­сек­ла на дзве па­ло­вы на­шу кра­іну па­вод­ле Рыж­скай мір­най да­мо­вы 1921 го­да, па­кі­ну­ла не­пас­рэд­ны след у архі­тэк­ту­ры па­меж­ных ра­ёнаў За­ход­няй Бе­ла­ру­сі. Тут актыў­на бу­да­ва­ла­ся інфрас­трук­ту­ра для так зва­на­га Кор­пу­су ахо­вы па­меж­жа (КАП), струк­ту­ры, якая бы­ла ство­ра­ная ў 1924 го­дзе і му­сі­ла ад­каз­ваць за дог­ляд дзяр­жаў­най гра­ні­цы. За­ста­вы і ка­зар­мы КАП за­ха­ва­лі­ся ў Да­выд-Га­рад­ку, Клец­ку, Сно­ве, Стоў­бцах. Ця­пер гэ­тыя бу­дын­кі вы­ка­рыс­тоў­ва­юцца па-роз­на­му — ча­сам як ад­мі­ніс­тра­цый­ныя, ча­сам для гас­па­дар­чых мэт, а дзе­сь­ці, як у Клец­ку, у іх да­гэ­туль жы­вуць лю­дзі. Як жы­лыя сён­ня вы­ка­рыс­тоў­ва­юцца і бу­дын­кі ко­ліш­ня­га поль­ска­га вай­ско­ва­га гар­ні­зо­на ў Ма­ла­дзеч­не, у ра­ёне Ге­ля­но­ва.

Акра­мя архі­тэк­тур­ных по­мні­каў, сля­ды між­ва­енных ча­соў мож­на знай­сці так­са­ма на да­ро­гах За­ход­няй Бе­ла­ру­сі: тут дзе-ні­дзе, асаб­лі­ва на Па­лес­сі, у Брэс­цкай воб­лас­ці, за­ха­ва­ла­ся пліт­ка-тры­лін­ка, якой бру­ка­ва­лі­ся шля­хі ў тыя ча­сы. Да­ро­гі, вы­бру­ка­ва­ныя гэ­ты­мі шас­ці­кут­ны­мі плас­цін­ка­мі, вы­раб­ле­ны­мі з ба­за­ль­ту ды бе­то­ну і на­зва­ны­мі па іме­ні інжы­не­ра Ула­дзіс­ла­ва Тры­лін­ска­га, мож­на сус­трэць, на­прык­лад, на шля­ху Коб­рын — Пінск, дзе збя­рог­ся па­кры­ты імі пя­ці­кі­ла­мет­ро­вы ўчас­так. На ўскра­іне Пін­ска за­ха­ваў­ся і ма­ну­мент з ба­за­ль­ту ў сты­лі фун­кцы­яна­ліз­му, уз­ве­дзе­ны ў 1938 го­дзе і пры­све­ча­ны за­кан­чэн­ню бу­даў­ніц­тва гэ­тай да­ро­гі.

/i/content/pi/cult/869/18432/25.jpgСПАД­ЧЫ­НА ВЯ­ЛІ­КАЙ ВАЙ­НЫ

Па­кі­ну­лі свой след між­ва­енныя га­ды і ў аб­арон­чым бу­даў­ніц­тве За­ход­няй Бе­ла­ру­сі. Як са­вец­кія, так і поль­скія ўла­ды рых­та­ва­лі­ся да вай­ны ад­но з ад­ным. Ка­лі кі­раў­ніц­тва СССР у 1930-х за­ня­ло­ся ства­рэн­нем у Бе­ла­ру­сі но­вых ума­ца­ва­ных ра­ёнаў, па­зней вя­до­мых як час­тка “Лі­ніі Ста­лі­на”, то поль­скія ўла­ды за­не­па­ко­ілі­ся ма­дэр­ні­за­цы­яй існа­ваў­шых у За­ход­няй Бе­ла­ру­сі ня­мец­кіх ума­ца­ван­няў, якія за­ста­лі­ся тут з ча­соў Пер­шай сус­вет­най вай­ны. Рэч у тым, што фронт у 1915 го­дзе пра­йшоў пры­клад­на па тых са­мых мясц­інах, дзе па­зней, у 1921-м, пра­ляг­ла мя­жа між Поль­шчай і СССР па­вод­ле Рыж­скай мір­най да­мо­вы.

Ня­мец­кія ўма­ца­ван­ні ча­соў Пер­шай сус­вет­най мож­на сус­трэць ад Брас­лаў­скіх азё­раў да за­ход­ня­га Па­лес­ся, але між­ва­енныя поль­скія ўла­ды па­спе­лі за­няц­ца рэ­кан­струк­цы­яй то­ль­кі ад­на­го ўчас­тку гэ­тай лі­ніі. Яны ад­на­ві­лі ста­рыя ня­мец­кія і збу­да­ва­лі но­выя ўлас­ныя до­ты ка­ля Ба­ра­на­ві­чаў, ства­рыў­шы там так зва­ныя гру­пу “Крэ­пасць” і апор­ны ра­ён “Да­ра­ва” ў Ля­ха­віц­кім ра­ёне, якія раз­ам на­ліч­ва­лі не­ка­ль­кі дзя­сят­каў жа­ле­за­бе­тон­ных ку­ля­мёт­ных до­таў. Гру­па “Крэ­пасць”, якая бы­ла ство­ра­ная ля вёс­кі Ара­баў­шчы­на пад Ба­ра­на­ві­ча­мі, на­ліч­ва­ла не­ка­ль­кі ўма­ца­ва­ных пун­ктаў, злу­ча­ных падзем­ны­мі ха­да­мі. У ве­рас­ні 1939 го­да гэ­тыя ўма­ца­ван­ні так і не здо­ле­лі вы­ка­наць свае фун­кцыі, бо іх гар­ні­зо­ны бы­лі пе­ра­ве­дзе­ныя на за­ход­нюю мя­жу Поль­шчы ў су­вя­зі з на­па­дам на­цыс­цкай Гер­ма­ніі. Са­вец­кія вой­скі за­ня­лі поль­скую аб­арон­чую лі­нію пад Ба­ра­на­ві­ча­мі без бою.

ПО­ШУК СТЫ­ЛЮ

Бу­да­ва­лі­ся ў між­ва­енныя га­ды ў За­ход­няй Бе­ла­ру­сі і ад­мі­ніс­тра­цый­ныя бу­дын­кі, і звы­чай­нае жыт­ло. Жы­лыя ра­ёны ся­дзіб­най за­бу­до­вы, так зва­ныя ка­ло­ніі, пры­зна­ча­ныя для рас­ся­лен­ня поль­ска­га чы­на­вен­ства, час­та бу­да­ва­лі­ся ў так зва­ным за­ка­пан­скім сты­лі, для яко­га бы­лі ад­па­вед­ныя ха­рак­тэр­ныя ры­сы тра­ды­цый­най поль­скай архі­тэк­ту­ры. Та­кія квар­та­лы за­ха­ва­лі­ся ў Брас­ла­ве, Брэс­це, Ва­ло­жы­не, Глы­бо­кім, Грод­не (зна­ка­мі­ты ра­ён Но­вы свет), На­ваг­рад­ку, Ня­сві­жы, Пру­жа­нах, Сло­ні­ме.

У мно­гіх га­ра­дах За­ход­няй Бе­ла­ру­сі ў 1930-я га­ды ўзво­дзі­лі­ся бу­дын­кі ў сты­лі фун­кцы­яна­ліз­му, які па ўсход­ні бок Рыж­скай мя­жы ў той час звык­лі на­зы­ваць кан­струк­ты­віз­мам. На ад­роз­нен­не ад усход­няй Бе­ла­ру­сі, тут та­кія бу­дын­кі бы­ва­лі не то­ль­кі му­ра­ва­ны­мі, але і драў­ля­ны­мі. Асаб­лі­ва ба­га­та по­мні­каў фун­кцы­яна­ліз­му збе­раг­ло­ся ў Брэс­це.

ТУ­ТЭЙ­ШЫ ТА­ЛЕНТ

Жы­лі і ства­ра­лі ў За­ход­няй Бе­ла­ру­сі і мясц­овыя архі­тэк­та­ры. Так, Ля­вон Ві­тан-Ду­бей­каў­скі, які на­ра­дзіў­ся ў 1869 го­дзе на Мсціс­лаў­шчы­не, скон­чыў у Вар­ша­ве шко­лу бу­даў­ні­чых ра­мёс­тваў і ўжо на­пры­кан­цы ХІХ ста­год­дзя за­ймаў­ся ад­на­ўлен­нем хра­маў у Мсціс­ла­ве, Ма­гі­лё­ве, Оршы, Кры­ча­ве, Ча­чэр­ску, Свіс­ла­чы і Сма­ля­нах, а ў 1897 го­дзе за­сна­ваў улас­нае інжы­нер­нае та­ва­рыс­тва.

У між­ва­енныя га­ды Ві­тан-Ду­бей­каў­скі зра­біў­ся актыў­ным удзе­ль­ні­кам на­цы­яна­ль­на­га ру­ху, рас­пра­ца­ваў, між іншым, пра­ект бу­дын­ка Буд­слаў­скай бе­ла­рус­кай гім­на­зіі, які так і не быў рэ­алі­за­ва­ны праз за­крыц­цё гэ­тай уста­но­вы поль­скі­мі ўла­да­мі. У 1920-я архі­тэк­тар вы­ка­наў пра­екты цар­квы ў Ві­дзах і драў­ля­на­га кас­цё­ла ў сты­лі ма­дэрн у Дрыс­вя­тах, а так­са­ма жы­ло­га мік­ра­ра­ёна на Анто­ка­лі ў Ві­ль­ні.

БРАЦ­КІЯ МА­ГІ­ЛЫ

За ча­са­мі зна­хо­джан­ня За­ход­няй Бе­ла­ру­сі ў скла­дзе Поль­шчы тут, вя­до­ма, з’яўля­лі­ся і по­мні­кі, які­мі поль­скія ўла­ды імкну­лі­ся ўша­на­ваць роз­ныя гіс­та­рыч­ныя падзеі. Так, не­па­да­лёк ад ужо зга­да­най Ара­баў­шчы­ны і ўма­ца­ва­най гру­пы “Крэ­пасць” зна­хо­дзіц­ца по­мнік “Тры кры­жы”, які быў па­стаў­ле­ны ў 1937 го­дзе поль­скі­мі ве­тэ­ра­на­мі ў го­нар Бры­га­ды поль­скіх стра­ль­цоў, што ва­ява­ла ў гэ­тых мясц­інах пад­час Пер­шай сус­вет­най вай­ны ў скла­дзе рас­ійскай арміі.

Агу­лам жа на тэ­ры­то­ры­ях За­ход­няй Бе­ла­ру­сі, якія ўва­хо­дзі­лі ў між­ва­енныя га­ды ў склад поль­скай дзяр­жа­вы, за­ста­ло­ся ба­га­та па­ха­ван­няў сал­дат поль­ска­га вой­ска, якія за­гі­ну­лі пад­час са­вец­ка-поль­скай вай­ны 1919 — 1920 га­доў — та­кіх брац­кіх ма­гіл на­ліч­ва­ецца бо­льш за шэсць дзя­сят­каў. Сён­ня гэ­тыя ма­гі­лы, якія за­звы­чай раз­мяш­ча­юцца на мо­гіл­ках аль­бо ля кас­цё­лаў, кла­пат­лі­ва аб­ера­га­юцца, як і лю­быя во­інскія па­ха­ван­ні роз­ных ча­соў, якіх ня­ма­ла за­ста­ло­ся на бе­ла­рус­кай зям­лі. Зрэш­ты, пад­обныя брац­кія ма­гі­лы чыр­во­на­армей­цаў і ка­му­ніс­тыч­ных пад­по­льш­чы­каў, што за­гі­ну­лі ў тыя ж га­ды, збе­раг­лі­ся дзе-ні­дзе і ва ўсход­няй час­тцы Бе­ла­ру­сі, на­прык­лад на ста­рых га­рад­скіх мо­гіл­ках у Дзяр­жын­ску аль­бо на Вай­ско­вых мо­гіл­ках у са­мым цэн­тры ста­лі­цы.

ПА­МЯЦЬ АБ МІ­НУ­ЛЫМ

Між­ва­енны пе­ры­яд гіс­то­рыі па­кі­нуў свае сля­ды і на ма­гі­лах цы­ві­ль­ных лю­дзей. Так, у За­ход­няй Бе­ла­ру­сі на мо­гіл­ках ча­сам мож­на на­тра­піць на па­ха­ван­ні 1930-х га­доў, аздоб­ле­ныя сціп­лы­мі над­ма­гіл­ля­мі са стро­гі­мі ры­са­мі, улас­ці­вы­мі для сты­лю фун­кцы­яна­ліз­му.

Між­ва­енны час у гіс­то­рыі За­ход­няй Бе­ла­ру­сі адзна­чыў­ся так­са­ма спро­ба­мі за­ха­ван­ня архі­тэк­тур­най спад­чы­ны ра­ней­шых ста­год­дзяў. Так, та­га­час­ныя рэ­стаў­ра­та­ры па­спя­хо­ва за­йма­лі­ся кан­сер­ва­цы­яй ру­ін за­мкаў у Крэ­ве і На­ваг­рад­ку, што да­зво­лі­ла гэ­тым ве­ліч­ным по­мні­кам збе­раг­чы­ся да на­шых дзён, да­ча­кац­ца но­вых за­ха­даў па іх збе­ра­жэн­ні і ад­на­ўлен­ні. На­прык­лад, у Крэ­ве ля за­мка­вай ве­жы поль­скі­мі рэ­стаў­ра­та­ра­мі ў 1920-я га­ды быў уз­ве­дзе­ны ма­сіў­ны кон­тра­форс — пад­пор­ная сцен­ка, якая ўма­цоў­вае мур. Пры су­час­ных рэ­стаў­ра­цый­ных ра­бо­тах гэ­ты эле­мент быў за­ха­ва­ны як час­тка шмат­ве­ка­вой гіс­то­рыі по­мні­ка.

СВЕД­КІ ЗМА­ГАН­НЯ

Не­ка­то­рыя бу­дын­кі, уз­ве­дзе­ныя ў між­ва­енныя га­ды, за­хоў­ва­юць па­мяць пра дзей­насць пад­по­ль­ных арга­ні­за­цый За­ход­няй Бе­ла­ру­сі. У Брэс­це на ву­лі­цы Бу­дзён­на­га, 33, за­ха­ваў­ся бу­ды­нак ко­ліш­ня­га ва­явод­ска­га су­да, дзе ў лю­тым 1927 го­да ад­бы­ваў­ся су­до­вы пра­цэс над чле­на­мі Ка­му­ніс­тыч­най парт­ыі За­ход­няй Бе­ла­ру­сі, вя­до­мы як “Пра­цэс трыц­ца­ці ад­на­го”. 7 ліс­та­па­да 1925 го­да поль­ская дэ­фен­зі­ва арыш­та­ва­ла на Брэс­тчы­не ка­ля дзвюх со­цень чле­наў КПЗБ, най­бо­льш актыў­ныя з іх праз два га­ды бы­лі асу­джа­ныя на тэр­мі­ны ад ча­ты­рох да шас­ці год тур­мы — у іх лі­ку бы­ла і зна­ка­мі­тая пад­по­льш­чы­ца Ве­ра Ха­ру­жая.

У Грод­не бу­ды­нак ко­ліш­ня­га акруж­но­га су­да збя­рог­ся на ву­лі­цы Са­вец­кай, 31. Тут у кра­са­ві­ку 1925 го­да ад­быў­ся “Пра­цэс ся­мі­дзе­ся­ці двух”, на якім бы­лі асу­джа­ныя ўдзе­ль­ні­кі парт­ызан­ска­га ру­ху, які дзей­ні­чаў у 1922–1923 га­дах на Бе­лас­точ­чы­не і ў Бе­ла­веж­скай пуш­чы. У чэр­ве­ні 1928 го­да па пад­азрэн­ні ў пры­на­леж­нас­ці да КПЗБ тут су­дзі­лі яшчэ сем­дзе­сят пяць ча­ла­век, а ў ліс­та­па­дзе 1930 го­да — удзе­ль­ні­каў мі­тын­гу ў Алек­шы­цах пад Бе­рас­та­ві­цай, ся­род якіх бы­лі па­слы поль­ска­га сей­му Ігнат Двар­ча­нін і Фля­гонт Ва­лы­нец.

Архі­тэк­тур­ныя по­мні­кі між­ва­енна­га ча­су ў За­ход­няй Бе­ла­ру­сі за­хоў­ва­юць па­мяць аб тра­гіч­ных і ге­ра­ічных падзе­ях, якія раз­гор­тва­лі­ся ў 1920–1930-я га­ды. Бу­дын­кі, якія пе­ра­жы­лі апош­нюю вай­ну на бе­ла­рус­кай зям­лі, за­слу­гоў­ва­юць на тое, каб быць аба­ро­не­ны­мі ад руй­на­ван­ня. Сён­ня гэ­тыя ад­ра­сы і мясці­ны мо­гуць зра­біц­ца апор­ны­мі пун­кта­мі ў ства­рэн­ні мар­шру­таў, пры­све­ча­ных гіс­то­рыі зма­ган­ня жы­ха­роў За­ход­няй Бе­ла­ру­сі за свае пра­вы ў скла­дзе між­ва­еннай поль­скай дзяр­жа­вы.