На бой з во­ра­гам у Мар­ці­янаў­цы выйшаў мясц­овы люд

№ 38 (1529) 17.09.2021 - 24.09.2021 г

Мно­га вой­наў пра­йшло праз на­шу шмат­па­кут­ную зям­лю. Аб­едзве Сус­вет­ныя на­ўпрост пе­ра­рэ­за­лі кра­іну ако­па­мі, зніш­ча­ючы лю­дзей і гас­па­дар­ку. Але ёсць у гіс­то­рыі яшчэ кан­флікт, яко­му над­аец­ца кры­ху менш ува­гі. Гэ­та поль­ская інтэр­вен­цыя, што раз­дзя­лі­ла бе­ла­рус­кі на­род на дзве дзяр­жа­вы. З 1921 па 1939 доў­жы­ла­ся аку­па­цыя па­ля­ка­мі за­ход­няй час­ткі на­шай кра­іны. Ад­кры­ва­ючы для ся­бе та­га­час­ныя падзеі, я звяр­нуў­ся да кра­язнаў­чых архі­ваў май­го род­на­га го­ра­да Бе­ра­зі­но. І вы­свет­ліў, што 11 жніў­ня 1919 го­да па­ля­кі пе­ра­йшлі за ле­вы бе­раг ра­кі Бе­ра­зі­ны, за­няў­шы па­ло­ву ра­ёна, і да кан­ца ле­та гэ­та­га го­да за­ха­пі­лі бо­ль­шую час­тку Бе­ла­ру­сі. А зна­чыць, фак­ты пра падзеі інтэр­вен­цыі на ма­ёй ма­лой ра­дзі­ме ма­юцца, і рас­па­вес­ці ёсць пра што.

На­сту­па­ль­ныя апе­ра­цыі з мэ­тай ад­цяс­ніць па­ля­каў бы­лі пра­ве­дзе­ны ў маі і лі­пе­ні 1920 го­да 16 армі­яй За­ход­ня­га фрон­ту. Пер­шая з іх бы­ла ня­ўда­лая, дру­гая ж да­зво­лі­ла вы­зва­ліць Бя­рэ­зін­шчы­ну. За год аку­па­цыі ў Ігу­мен­скім (Чэр­ве­ньс­кім) па­ве­це, ку­ды ад­но­сі­ла­ся і мяс­тэч­ка Бе­ра­зі­но, ахвя­ра­мі ста­лі бо­льш за 16 ты­сяч ча­ла­век.

За­стаў­ся ў гіс­то­рыі вёс­кі Па­гост факт гвал­та­ван­ня дзяў­чат і ма­ла­дых ка­бет па­ля­ка­мі, пра што сцвяр­джае на­тат­ка ў га­зе­це “Са­вец­кая Бе­ла­русь” за 3 чэр­ве­ня 1920 го­да. Ад­сту­па­ючы, інтэр­вен­ты па­лі­лі вёс­кі і не вы­пус­ка­лі сем’і з хат. Як на­пі­са­на ў “Звяз­дзе”, спа­ле­ны бы­лі амаль да­шчэн­ту вёс­кі Ку­ка­ра­ва, Каз­лоў Бе­раг, Бу­ка­ві­чы і Па­гост за спа­чу­ван­не са­вец­кай ула­дзе.

За­ха­ва­лі­ся і не­ка­то­рыя звес­ткі пра ге­ро­яў вы­зва­лен­ня Бя­рэ­зін­шчы­ны. Вось не­хта Гла­ды­шаў, раз­вед­чык па­лка­вой ка­ман­ды, як на­зы­вае яго га­зе­та “Звяз­да”, бу­ду­чы па­ра­не­ны ку­ляй у воб­ласць пра­ва­га во­ка, не то­ль­кі не вы­быў са строю, але і на­тхніў та­ва­ры­шаў на на­ступ­лен­не. У вы­ні­ку ча­го ён атры­маў ордэн Чыр­во­на­га сця­га. А ў сту­дзе­ні 1920 го­да Ры­гор Шпак з гру­пай у 75 чыр­во­на­армей­цаў пра­бра­лі­ся ў штаб во­ра­га у мяс­тэч­ку Бе­ра­зі­но, за­ха­піў­шы каш­тоў­ныя да­ку­мен­ты і два ку­ля­мё­ты. А вось та­ва­рыш Тар­шы­лаў, бы­лы афі­цэр цар­скай арміі, у хо­дзе пер­ша­га на­ступ­лен­ня на ўма­ца­ван­ні па­ля­каў раз­ам са сва­імі сал­да­та­мі ад­ным уда­рам вы­шыб па­ля­каў з вёс­кі Мар­ці­янаў­ка, за­ха­піў­шы агня­вую ба­та­рэю, ку­ля­мё­ты і аб­оз. Але ў тым баі яго за­бі­ла.

Да­рэ­чы, пра бой у Мар­ці­янаў­цы рас­па­вя­дае ма­наг­ра­фія “Бе­ла­ру­сія ў ба­ра­ць­бе су­праць поль­скіх за­хоп­ні­каў 1919-1920 гг”. Рэ­гу­ляр­на інтэр­вен­ты за­язджа­лі ў вёс­ку Мар­ці­янаў­ка і па­тра­ба­ва­лі каш­тоў­ныя прад­укты хар­ча­ван­ня і фу­раж. Ка­лі іх не бы­ло, дзей­ні­ча­лі са­мі, за­бі­ра­ючы да та­го ж і адзен­не і на­ват ткац­кія стан­кі, каб вы­ме­няць гэ­та на га­рэл­ку.

Тры­ваць та­кое ста­но­віш­ча вяс­коў­цам бы­ло цяж­ка. Схо­ды па­ля­кі за­ба­ра­ні­лі. Але на­стаў­нік з су­сед­няй Пад­ва­лож­кі пры­но­сіў анты­за­хоп­ніц­кія кні­гі і бра­шу­ры, якія ўну­ша­лі мясц­овым сме­ласць. Не­ка­то­рыя жы­ха­ры Мар­ці­янаў­кі вы­ра­шы­лі стаць пад­по­льш­чы­ка­мі, раз­да­быў­шы зброю.

Пад­час май­ска­га на­ступ­лен­ня Чыр­во­най арміі, вёс­ка Мар­ці­янаў­ка з’яўля­ла­ся апор­ным пун­ктам па­ля­каў. Тут уста­ля­ва­лі ча­ты­ры гар­ма­ты, а на да­хах да­моў раз­мяс­ці­лі ку­ля­мё­ты. Ка­лі Чыр­во­ная армія пад­ышла да вёс­кі і за­ві­ра­ваў бой, трое пад­по­льш­чы­каў у скла­дзе та­ва­ры­шаў Які­мо­ві­ча і Рат­ке­ві­ча аб­стра­ля­лі раз­вед­ку па­ля­каў ка­ля шля­ху на Ігу­мен (Чэр­вень). Інтэр­вен­ты пад­ума­лі, што да­ро­гу ім пе­ра­крыў цэ­лы полк. Та­му па­ча­лі ад­сту­паць па ня­вы­гад­ным мар­шру­це. Уба­чыў­шы гэ­та, астат­нія пад­по­льш­чы­кі ў вёс­цы так­са­ма ўзя­лі­ся “вы­праў­ляць” іх са збро­яй. У вы­ні­ку бою бай­цы Чыр­во­най арміі за­ха­пі­лі гар­ма­ты і ку­ля­мё­ты, а так­са­ма ка­ля со­тні па­ля­каў па­лон­ны­мі.

Гэ­та ма­ле­нь­кі рас­по­вед пра муж­насць бе­ла­ру­саў кан­крэт­най мясц­іны ў ба­ра­ць­бе за свой лёс. На­шы пра­шчу­ры за­ўсё­ды імкну­лі­ся жыць у су­па­коі, да­бра­бы­це і сяб­роў­стве з усі­мі сва­імі су­се­дзя­мі. А на вой­ны лю­бо­га кштал­ту мы за­ўсё­ды ме­лі чым ад­ка­заць.